Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🌿Выстава, прысвечаная рэпрэсаваным лідэрам і актывістам беларускага працоўнага руху, адкрылася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні

Выстава дзейнічае ў межах канферэнцыі «Права на забастоўку, абарона ад харассмента і свабода асацыяцыі: грамадскія і навуковыя праблемы ў глабальнай і лакальнай перспектыве», якая запрацавала ў ЕГУ 20 лістапада.
📚Кнігу палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» пераклалі на ўкраінскую мову

Пра гэта ў інтэрв'ю @byplradio распавёў беларускі дабраахвотнік Яўген Жураўскі.

Яўген распавёў, што будзе шукаць спосабы яе распаўсюджваць. Паводле яго, гэта добрае чытво, каб зразумець падзеі ў Беларусі. На думку Жураўскага, гэтая кніга магла б дапамагчы частцы ўкраінскага грамадства зразумець, што адбываецца ў Беларусі.

Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жадзіна. Пасля гэтага яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.

💌Падтрымайце Ігара лістамі, тэлеграмамі і паштоўкамі: Турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
💻
Напісаць анлайн
Пяць студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта арыштавалі і аштрафавалі за «экстрэмізм» у інтэрнеце

Мікалай
Вакульчык, адміністратар інтэрнет-суполкі, захоўваў у ёй «экстрэмісцкія матэрыялы», а Мікалай Лін у суполцы ва «Укантакце» змясціў артыкул, праз які можна было перайсці на канал з «экстрэмісцкімі матэрыяламі». За гэта яны былі арыштаваныя на 15 сутак. Справы разглядаў суддзя Сяргей Кармановіч.

Максім Качайла быў аштрафаваны за тое, што ў сацсетцы на сваёй старонцы размясціў лагатып, уключаны ў спіс «экстрэмісцкіх», па якому можна можна было перайсці на канал з «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Кірыл Лукашэвіч тое самае зрабіў у суполцы ва «Укантакце». На іх накладзены штрафы ў памеры 20 базавых велічынь — 740 рублёў (суддзя Таццяна Волкава).

Марына Цюшкевіч перасылала ў месенджары паведамленні з «экстрэмісцкіх» рэсурсаў. За гэта яна падверглася штрафу ў памеры 10 базавых — 370 рублёў. Справу разглядаў суддзя Андрэй Сусла.

Крыніца: Гомельская Вясна

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Члены грамадскай назіральнай камісіі наведалі калонію, дзе трымаюць Міколу Статкевіча — парушэнняў з боку адміністрацыі не знайшлі

Віцебская абласная грамадская назіральная камісія пры галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама наведала папраўчую калонію №13 упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці. У гэтай калоніі свае тэрміны адбываюць палітык Мікола Статкевіч і «рэйкавы партызан» Віталь Мельнік. З імі «грамадскія інспектары» сустрэцца не пажадалі, піша «Віцебская Вясна».

Паведамляецца, што члены камісіі азнаёміліся з умовамі ўтрымання асуджаных, іх харчавання, медыка-санітарнага забеспячэння, арганізацыі іх працаўладкавання, навучання, вольнага часу, пабывалі ў памяшканнях для доўгатэрміновых спатканняў і кароткатэрміновых сустрэч. Падчас візіту праведзена анкетаванне асуджаных — скаргаў ад іх «не паступала».

Нагадаем, больш за 9 месцаў ад Міколы Статкевіча родныя не атрымліваюць ніякіх вестак.
У Баранавічах асудзілі жанчыну, якая абразіла Лукашэнку і абвінаваціла яго ў забойстве

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынесены прысуд індывідуальнай прадпрымальніцы Вользе Казлоўскай, абвінавачанай у абразе Лукашэнкі паводле ч. 2 арт 368 КК. Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская.

Па матэрыялах абвінавачання, жанчына зрабіла рэпост «фотавыявы, размешчанай у публічным доступе ў "Аднакласніках" з замацаваным тэкстам, дзе ў непрыстойнай форме быў зняважаны гонар і годнасць асобы Лукашэнкі і змешчана абвінавачванне яго ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства (забойства)».

У судзе Вольга паведаміла, што накіравала ліст Лукашэнку, у якім прынесла яму свае прабачэнні.

Суд, які адбыўся яшчэ 23 жніўня, прызначыў жанчыне пазбаўленне волі на тэрмін 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113374
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🌿Выстава, прысвечаная рэпрэсаваным лідэрам і актывістам беларускага працоўнага руху, адкрылася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні Выстава дзейнічае ў межах канферэнцыі «Права на забастоўку, абарона ад харассмента і свабода асацыяцыі: грамадскія…
📸52 плакаты, з іх 9 — прадстаўнікі вучэбнай установы. У ЕГУ сёння адкрылася выстава, прысвечаная рэпрэсаваным лідэрам і актывістам беларускага працоўнага руху

На плакатах, сярод іншых, палітзняволеныя студэнты і выкладчыкі, вядомыя беларускія дзеячы — Наста Лойка, Таццяна Кузіна, Мікола Дзядок і Марфа Рабкова.

Прыйсці на выставу можа хто заўгодна з 9 да 18 у працоўныя дні. Канец выставы пакуль што не плануецца.

Адрас: Savičiaus g. 17, выстава знаходзіцца ў калідоры на 2-ім паверсе вучэльні.
Затрыманую падчас «хапуна» на аграсядзібе «Стулы» звольнілі з працы. Яна спрабавала аднавіцца праз суд

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 10 жніўня выконваючая абавязкі дырэктара Кобрынскага дзяржаўнага каледжу сферы абслугоўвання ў вуснай форме паведаміла майстрыцы вытворчага навучання Веры Андрэюк, якая з перапынкам адпрацавала ва ўстанове адукацыі 8 гадоў, што кантракт з ёю не будзе працягнуты. Прычына такога рашэння не была названа. З асабістых крыніцаў праваабаронцам стала вядома, што кіраўніцтва ўстановы адукацыі было вымушана пайсці на скасаванне кантракту па тэлефонным загадзе з органу мясцовай улады.

Гэта можа быць звязана з затрыманнем жанчыны падчас «хапуна» ў аграсядзібе «Стулы», што месціца на ўскрайку Белавежскай пушчы ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Тады ў выходны дзень разам з іншымі наведвальнікамі сям’я Андрэюк прыехала ў «Стулы», каб паглядзець спектакль беларускага народнага тэатру лялек «Батлейка».

Але замест прыемнага адпачынку на прыродзе людзі атрымалі вялікі стрэс праз рэйд сілавікоў на аграсядзібу. Сведкай стала і сямігадовая дачка Веры Андрэюк, якая атрымала вялікую псіхалагічную траўму ад «хапуна», зладжанага АМАПам.

🔹«Дзверы балагана рэзка рванулі, а затым — як у лепшых сцэнарах АМАПу...» Падрабязнасці рэйду на «Стулы»
👩‍🎨У Вільні пачала працу выстава «Беларускі мартыралог»

19 лістапада адбылося адкрыццё выставы партрэтаў беларускіх палітвязняў аўтарства Ксішы Анёлавай «Беларускі мартыралог». Яна будзе працаваць да 26 лістапада

📍Урачыстае адкрыццё 21 лістапада, 17:30
🔹Дом-музей Марыі і Юргіса Шпапялісаў, вуліца Піліес 40, Вільня.
Чатыры гады «хіміі» і 100 базавых велічынь штрафу: мінчуку вынесены прысуд за шматлікія абразы

Да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь асудзілі жыхара Мінска, прамоўтара Уладзіслава Мураўскага па шэрагу пратэсных артыкулаў. Судовы працэс у судзе Ленінскага раёна Мінска вяла суддзя Юлія Шчоткіна.

Па матэрыялах абвінавачання, Уладзіслаў неаднаразова публічна абражаў прадстаўнікоў улады ў тэлеграм-каналах і чатах («Каратели Беларуси», «Чат-Партизан», «Мая краіна Беларусь»), а таксама разгалошваў іх асабістыя дадзеныя.

Дапытаны ў судовым пасяджэнні Мураўскі не прызнаў сябе вінаватым, спаслаўшыся, што нічога не памятае з нагоды дачы ім паказанняў і размешчаных у інтэрнэце каментароў у сувязі з наяўным у яго псіхічным захворваннем у форме змешанага расстройства асобы, пасля чаго адмовіўся даваць якія-небудзь тлумачэнні.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113375
У Глыбокім за «распаўсюд экстрэмізму» на 10 сутак арыштавалі начальніка гаспадарчага аддзела кадастравага агенцтва

Як стала вядома «Віцебская Вясне», 30 кастрычніка суддзя Глыбоцкага суда Аляксандр Аляксеенка пакараў 10 суткамі глыбачаніна Сяргея Троцкага, начальніка гаспадарчага аддзела Глыбоцкага філіяла РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Паведамляецца, што мужчына на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» размясціў «экстрэмісцкі матэрыял» і спасылку на «экстрэмісцкі» Youtube-канал.

У судзе Троцкі прызнаў сваю віну часткова, але ўсё адно суддзя Глыбоцкага суда пакараў яго 10 суткамі арышту. Мабільны тэлефон не быў канфіскаваны, яго вярнулі ўладальніку. Але пасады начальніка гаспадарчага аддзела Глыбоцкага філіяла РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» малады чалавек быў пазбаўлены.
ЦВК акрэдытуе назіральнікаў АБСЕ, калі іх запросяць на выбары ў Беларусі — Карпенка

Паводле яго, запрашэнне назіральнікаў АБСЕ — «не кампетэнцыя Цэнтральнай выбарчай камісіі». Ён адзначыў, што ЦВК, як правіла, запрашае кіраўнікоў цэнтральных выбарчых органаў краін СНД, партнёрскіх дзяржаў Міжнароднай асацыяцыі выбарчых органаў, цытуе яго словы @pozirkonline.

«Мы выбары праводзім для сябе, для сваёй краіны. Гэта наша ўнутраная справа. І ўжо сапраўды мы не абавязаныя даваць справаздачу ні перад якімі еўрапейскімі структурамі — ні адносна нашага заканадаўства, ні адносна тых выбарчых працэдур, якія прадугледжаны выбарчым заканадаўствам. І мы гэтага рабіць адпаведна не будзем».

На мінулым тыдні АБСЕ заклікаў да правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі без умяшання, запалохвання і страху пераследу, у поўнай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі: «Усе патэнцыйныя кандыдаты павінны мець магчымасць балатавацца, не асцерагаючыся арышту або рэпрэсій. Неабходна запрасіць міжнародных назіральнікаў».
Старонку спявачкі Маргарыты Ляўчук у Instagram другі раз прызналі «экстрэмісцкай»

10 кастрычніка гэта зрабіў суд Маладзечанскага раёну, а 16 лістапада гэта рашэнне прадубляваў суд Мазырскага раёну, асобна пазначыўшы, што «месцазнаходжанне акаўнта — Рэспубліка Літва».

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

📍Telegram-канал «Мужыцкая Праўда»;
📍Instagram-старонка «politzek.mе»;
📍Старонка ў «Аднакласніках», Facebook «Это Минск, детка», Telegram-бот «Это Минск, детка», а таксама электронная пошта thisminsk@protonmail.cоm.
🎥У Вільні адбудзецца прэзентацыя фільма «Апошнія дні Алеся Пушкіна»

23 лістапада адбудзецца прагляд фільма «Апошнія дні Алеся Пушкіна» дакументаліста Рамана Шэля і сустрэча з былым палітвязнем, журналістам і публіцыстам Алегам Груздзіловічам.

📍Чацвер, 23 лістапада, 18:00
🔹Дом-музей Марыі і Юргіса Шпапялісаў, вуліца Піліес 40, Вільня.
⁉️Падрабязнасці
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺
Аляксандр Сузько
🔺
Ігар Токараў
🔺
Пётр Грэцкі
🔺
Ян Дайліда
🔺
Фелікс Жылінскі
🔺
Іван Мураўёў
🔺
Канстанцін Прусаў 
🔺
Аляксандр Бабіч
🔺
Аляксандр Дзюба
🔺
Раман Канановіч
🔺
Сяргей Ляхновіч
🔺
Сяргей Пляшкун
🔺
Артур Педько
🔺
Сяргей Трацюк 
🔺
Яўген Верхаводкін
🔺
Ірына Леўшына
🔺
Анастасія Петрачэнка
🔺
Аляксандр Данілевіч
🔺
Дар'я Лосік
🔺
Дзмітрый Лагуценка
🔺
Уладзімір Аляксееў
🔺
Руслан Захарчанка
🔺
Станіслаў Міхайлаў
🔺
Уладзімір Рабчанка

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
ГУБАЗіК затрымаў 24-гадовага хлопца за ўдзел у акцыі пратэсту тры гады таму

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📸У мэтах супрацьдзеяння «экстрэмізму і тэрарызму» ў філіяле «Жыровіцкая сельская бібліятэка» прайшоў прагляд прапагандысцкага фільма «Дарогі дадому»

Гэта фільм АНТ пра «аперацыю КДБ па вызваленні кіроўцаў-дальнабойшчыкаў ва Украіне».

Мяркуючы па апублікаваных фотаздымках, фільм паказалі дзецям малодшага ўзросту, піша @Grodno_grab.