Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️У Мазыры затрыманы праваабаронца Уладзімір Целяпун — цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ

Прычыны і абставіны затрымання Уладзіміра невядомыя. Крыніца, абазнаная ў сітуацыі, распавяла «Гомельскай Вясне», што ўчора мужчына планаваў ісці на прыём да суддзі Канстытуцыйнага суду ў Мазырскім выканкаме. Але на сустрэчы так і не з'явіўся і на сувязь увечары не выходзіў.

Уладзімір — ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС і мазырскі праваабаронца, які неаднаразова спазнаваў пераслед з боку сілавікоў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Гомельскага актывіста Васіля Палякова не выпусцілі пасля адміністрацыйнага арышту

Сёння скончыўся тэрмін адміністрацыйнага арышту ў гомельскага грамадскага актывіста Васілія Палякова, які быў затрыманы 1 лістапада. Аднак на свабоду яго не выпусцілі.

3 лістапада суд прызначыў яму 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Арышт Васіль адбываў у ізалятары часовага ўтрымання ў Гомелі.

Сёння яго даставілі ў РАУС, а адтуль зноў адправілі ў ІЧУ. Гэта азначае, што яго зноў затрымалі альбо па іншай адміністрацыйнай справе, альбо па крымінальнай, піша «Гомельская Вясна».
У Праваабарончай прэміі з'явілася новая намінацыя: «Праваабарончая салідарнасць»

У 2023 годзе Аргкамітэт Прэміі дадаў да трох намінацыяў прэміі — «Праваабаронца года», «Журналіст года» і «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года» чацвертую: «Праваабарончая салідарнасць».

Гэтая намінацыя дазволіць уганараваць тых, хто зазнаў пакуты пераследу, і ў той самы час узнагародамі ў іншых намінацыях адзначыць праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў, якія працягваюць дзейнасць на карысць беларускага грамадства.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113346
У Віцебску ліквідавалі грамадскую арганізацыю, якая аказвала дапамогу людзям з інваліднасцю

Рашэннем Віцебскага абласнога суда 24 кастрычніка падверглася прымусовай ліквідацыі Міжнароднае грамадскае аб'яднанне рэабілітацыі падлеткаў, людзей з інваліднасцю і сталага ўзросту «Алмаз». Ініцыятарам такога рашэння стала кіраўніцтва беларускага Міністэрства юстыцыі.

МГА «Алмаз» было зарэгістравана ў лютым 2000 года. Кіраўніцтва і члены арганізацыі садзейнічалі ў вырашэнні пытанняў сацыяльна-медыцынскай дапамогі і працоўнай рэабілітацыі падлеткаў, людзей з інваліднасцю і сталага ўзросту.

Для дзяцей і моладзі сябры грамадскага аб’яднання і валанцеры праводзілі аздараўленчыя і забаўляльныя мерапрыемствы, што дазваляла пажылым людзям і людзям з інваліднасцю пашырыць сацыяльныя кантакты або атрымаць псіхалагічную дапамогу.

Таксама грамадскія актывісты аказвалі сацыяльна-бытавую дапамогу, садзейнічалі рэабілітацыі і працоўнай занятасці такіх людзей, піша «Віцебская Вясна».
📝Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнем Андрэя Толчына

27 верасня ў Гомелі быў затрыманы былы журналіст Андрэй Толчын. На наступны дзень на кватэры Андрэя сілавікі правялі ператрус. У выніку следчыя забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты. Толчына перавялі ў СІЗА № 3 і супраць яго заведзена крымінальная справа.

Андрэй — стваральнік гомельскай гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі.

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць ягоную справу палітычна матываванай 👉 spring96.org/be/news/113350

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉
prisoners.spring96.org
❗️Палітзняволеную Вікторыю Кульшу змясцілі ў ПКТ

Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.

За першыя паўгода ў зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгады ў ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Акрамя гэтага, жанчына некалькі разоў у калоніі трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.

22 чэрвеня жанчыну зноў этапавалі ў жаночую калонію № 24. Вядома, што доўгі час яе ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары, а цяпер змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Тэрмін і прычыны спагнання пакуль невядомыя.

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша
💻
Напісаць анлайн
💔«У Беларусі застаецца вельмі шмат прыстойных людзей». Праваабаронца Алег Мацкевіч пра людзей у Беларусі

Ён да апошняга знаходзіўся ў Беларусі і толькі нядаўна быў вымушаны з'ехаць з краіны.

«Можна шмат распавядаць на гэтую тэму, але пра многае не раскажаш. Бо гэтыя словы будуць чытаць не толькі тыя, хто спачувае мне, хто блізкія па духу і грамадзянскай пазіцыі, але і іншыя, якіх можна назваць нашымі ворагамі… Таму скажу коратка: зараз нармальнае жыццё нармальных людзей практычна цалкам сышло ў прыватнае жыццё.

У Беларусі застаецца вельмі шмат прыстойных людзей – і тут Лукашэнка са сваімі апрычнікамі, якія паставілі за мэту вынішчыць усё свядомае, выціснуць з краіны нармальных людзей, ніколі гэтай мэты не дасягнуць. Такіх людзей вельмі шмат. І гэтыя людзі знаходзяцца ў тым ліку там, дзе павінна быць апора рэжыму, але яе там няма. У вайсковым асяродку, у міліцыі, іншых сілавых структурах. Я гэта дакладна ведаю».

🔹Алег Мацкевіч: «Я да апошняга моманту чапляўся зубамі за Беларусь, за свой Барысаў»
Мужа і жонку са Смалявічаў пакаралі «хатняй хіміяй» за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска вынесены прысуд сямейнай пары са Смалявічаў Кірылу і Вікторыі Пракопавым, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту восенню 2020 года (ч.1 арт. 342 КК). Справу разглядала суддзя Ала Скуратовіч.

Да суда сужэнцы, якія выхоўваюць непаўнагадовае дзіця, знаходзіліся пад вялікім залогам — 7 400 і 3 700 рублёў адпаведна.

Суд, які адбыўся 2 лістапада, пастанавіў прызначыць ім пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў кожнаму.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113352
💔38 месяцаў за кратамі знаходзіцца Марфа Рабкова

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.

💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🗣«Народ Беларусі заслугоўвае дэмакратычнай дзяржавы». У АБСЕ заклікалі да свабодных выбараў у Беларусі

Вялікабрытанія, Канада ды іншыя краіны выступілі з заявай у адрас Пастаяннай рады АБСЕ аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Яна была прымеркаваная да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю, які адзначаўся 12 лістапада. Заяву зачытала амбасадарка Канады ў Вялікабрытаніі Джослін Кінэр.

Яна выступіла ад імя сваёй краіны, а таксама Вялікабрытаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі і Швейцарыі, што заклікалі да свабодных выбараў і неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

«Ніводнае з гэтых палітычных рашэнняў, падобна, не ўлічвае жадання ці інтарэсы беларускага народа. Народ Беларусі заслугоўвае ўласнай незалежнай, дэмакратычнай дзяржавы, вольнай ад умяшання і падпарадкавання Расеі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113355
❗️Гомельскага грамадскага актывіста Васілія Палякова асудзілі паўторна — ён абвясціў галадоўку

3ноў суд прызначыў яму 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Арышт Васіль адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гомелі.

Вядома, што актывіст абвясціў галадоўку на знак пратэсту супраць беспадстаўнага палітычнага пераследу, піша @viasnaHomel.

Нагадем, 3 лістапада суд прызначыў яму 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» — пасля адбыцця арышту на свабоду Васіля не выпусцілі.

💌Падтрымаць актывіста: ІЧУ Гомель, 246027, Міжгародняя, 26, Палякову Васілю Паўлавічу
💻Напісаць анлайн
🤯У Гродне за «арганізацыю масавых беспарадкаў» судзяць 20-гадовага хлопца

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 17 лістапада распачаўся суд над 20-гадовым Арцёмам Янкоўскім. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў). Пасля затрымання з Арцёмам публікавалі «пакаяльнае» відэа, дзе ён казаў, што ў 2020-м годзе прапаноўваў закідваць супрацоўнікаў міліцыі «кактэйлямі Молатава» і адпраўляў інструкцыю па іх вырабе сябрам. Справу разглядае суддзя Віталь Лабоцкі.

Арцёму падчас масавых пратэстаў было толькі 17 гадоў. Хлопца затрымалі 13 жніўня гэтага года паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкай дзейнасці» – праз некалькі месяцаў, як яму споўнілася 18 гадоў. Пасля гэтага супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу. Цяпер Арцёму пагражае ад 5 да 15 гадоў калоніі.

КДБ унёс Янкоўскага ў «Спіс тэрарыстаў» 2 лістапада — яшчэ да пачатку суда.

UPD. Арцёму — 20 гадоў.

Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра Арцёма — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай адправілі на суткі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

8 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля суддзя Алеся Восіпава пакарала Аляксандра Канеўскага адміністрацыйным арыштам на 15 сутак па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

У пастанове суда ў віну Аляксандру ставілася тое, што «ў мэсенджэры Telegram шляхам адпраўкі асабістага паведамлення ажыццявіў распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі ў выглядзе артыкула з супольнасцяў …, уключаных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матырялаў».

Як паведамляе @viasnaHomel, Аляксандр — сын вядомай палітзняволенай грамадскай актывісткі з Гомеля Таццяны Канеўскай, якая ўжо трэці год знаходзіцца за кратамі.
Дапамога былому палітвязню Дзянісу Іванову

Дзяніс працаваў у галіне кіно, здымаўся ў серыялах, быў кастынг-дырэктарам. Яго асудзілі да 2 гадоў «хіміі» за «абразу Лукашэнкі». Ужо падчас знаходжання ў ПУАТ Дзяніс ажаніўся.

29 ліпеня палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

«Пакуль я знаходзіўся ў калоніі, мае жонка і дзіця з'ехалі з Беларусі. Таму пасля вызвалення я таксама сабраў рэчы і з дапамогай BYSOL выехаў да сям'і. Мы — творчая сям'я. Нашаму сыну 5 год.

Цяпер я шукаю працу. Хацелася бы ў той жа сферы, у якой я працаваў раней. Мы вучым мову. Здымаем жыллё. Мы хочам працаваць у праектах, якія расказваюць пра жыццё пра і дабро. Але нам патрэбна ваша дапамога, каб ачуняць і пачаць жыць нанова ў новай краіне».

💵Падтрымаць сям'ю палітвязня
Spis ekstremistau.pdf
6.6 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 чалавек — цяпер у ім 3520 прозвішчаў

17 лістапада МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі айцішніка Дзмітрыя Маставога, які нібыта наладзіў відэатрансляцыю з аэрапорта ў «Мачулішчах», журналіста Паўла Мажэйку і адвакатку Юлію Юргілевіч, сына палітыка Анатоля Лябедзькі — Арцёма Лябедзьку.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🇺🇳Парушэнне права не быць двойчы судзімым? У ААН выказалі занепакоенасць з нагоды выкарыстання артыкула 411

Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і Рабочая група па адвольных затрыманнях звярнуліся да беларускай дзяржавы з нагоды прымянення артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Адзначым, што ад беларускай дзяржавы адказу на гэты зварот не паступіла.

«Паведамляецца, што ўжыванне артыкула 411 судамі Беларусі значна пашырылася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, калі прынамсі 27 чалавек, затрыманыя па палітычных матывах, былі асуджаныя да дадатковых тэрмінаў зняволення, у параўнанні з двума да выбараў».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113365

🔹«Новае затрыманне — пытанне толькі часу». Як у Беларусі пераследуюць былых палітвязняў
💔«Сядзіць у адзіночцы, вучыць нямецкую і арабскую». Апошнія навіны пра Міколу Дзядка

У якіх умовах знаходзіцца Мікалай, «Свабодзе» расказала дасведчаная ў ягоных справах крыніца.

«Сядзіць у адзіночнай камэры. На прагулкі выводзяць рэгулярна, на гэта не скардзіцца. Са здароўем ёсць праблемы — страўнік, галаўныя болі. Але спрабуе з імі разабрацца. Чарговую мэдычную бандэроль для яго прынялі без праблем. На харчаванне таксама не наракае».

Цяпер ён вучыць нямецкую і арабскую мовы, не забывае і пра ангельскую. Сярод кніг, якія яму ўдаецца замаўляць, у асноўным слоўнікі, даведнікі, падручнікі. Арабская мова для яго не проста хобі, але і прафэсійны занятак, бо ягоная дыпломная праца ў ЕГУ прысвячалася паліталагічным праблемам на арабскім Блізкім Усходзе. Калі Мікалай бываў у Ізраілі і Іарданіі, дык кантактаваў з арабамі на іх роднай мове. Цяпер, пэўна, ягоныя веды арабскай сталі яшчэ большымі».

💌 Падтрымаць Міколу: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
💻
Напісаць анлайн
❤️Цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю сын палітзняволенай Таццяны КанеўскайДзмітрый Канеўскі

Яго абвінавацілі ў «наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне расавай, рэлігійнай, сацыяльнай і іншай варожасці» (арт. 130 КК) і асудзілі да 3 гадоў калоніі.

Усё абвінавачванне грунтавалася на адным каментары ў телеграм-чаце «Гомель Савецкі 97», у якім Дзмітрый нібыта напісаў, што яго калегу забілі амапаўцы, і заклікаў да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў.

Дзмітрый цалкам адбыў тэрмін і вызваліўся ў першай палове кастрычніка, піша @viasnaHomel.
Старонка Анатоля Лябедзькі ў «Аднакласніках» прызнаная «экстрэмісцкай»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Магілёва 13 лістапада.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

📍Telegram-канал і чат-бот «АСП Тэрор»;
📍Сайт belzhd.infо;
📍Сайт і Facebook-старонка «ГОЛОС»;
📍Telegram-канал «belonews»;
📍Сайт і старонкі ў сацсетках «WESTERN BATTALION»;
📍Instagram-старонкі «beldomua», «bsdp_hramada», «bmhuborg», «dapamogalt»;
📍Суполкі ва «Укантакце» «Информ-Прогулка Лунинец», «Вiцебск Вольны»;
📍TikTok-старонка «dymrr4zwr095».
❗️«Пакажыце ўсіх, з кім няма сувязі». Узгадваем, каго з палітвязняў улады паказвалі ў турмах

У Беларусі шэраг палітвязняў знаходзяцца ў поўнай ізаляцыі без сувязі са знешнім светам. У рэжыме «інкамунікада» ўтрымліваюць як вядомых палітвязняў, так і не публічных беларусаў і беларусак. Сваякі, адвакаты і грамадскасць доўгі час не могуць атрымаць інфармацыю пра стан і здароўе некаторых палітзняволеных.

За гэтыя тры гады афіцыйныя ведамствы і праўладныя тэлеграм-каналы паказалі ў турмах і шпіталях толькі каля дзесяці палітычных зняволеных. Гэта былі кадры палітвязняў з СІЗА-1, жодзінскай, гарадзенскай і магілёўскай турмаў, баранавіцкага СІЗА і іншых месцаў зняволення. Найчасцей такія публікацыі з’яўляліся як «антыфэйкі» аб абвешчаных галадоўках палітвязняў.

Узгадваем гэтыя рэдкія выпадкі, а праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка каментуе, чаму важна дамагацца ў дзеючай улады, каб сваякам і грамадству паказвалі, у якім стане знаходзяцца палітвязні.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113362
👷‍♂️Разгром актывістаў незалежных прафсаюзаў і «Рабочага руху»: спланаваная акцыя ўладаў

У перыяд з 19 па 21 красавіка 2022 года ў Беларусі былі затрыманыя больш за 20 прадстаўнікоў і актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Большасць з іх была асуджаная, а некаторыя паспелі адбыць пакаранне. Гэты перыяд можна лічыць пачаткам спланаванага ўладамі разгрому ўсіх незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Па звестках праваабаронцаў «Вясны», агулам ад красавіка 2022 да жніўня 2023 года было затрымана больш за 35 актывістаў незалежных прафсаюзаў, дагэтуль за кратамі застаецца 18 абаронцаў правоў працоўных, большасць з якіх беларускай праваабарончай супольнасцю былі прызнаныя палітвязнямі. Частка з іх адбывае «хатнюю хімію».

Нагадаем пра найбольш рэзанансныя крымінальныя справы супраць незалежных прафсаюзаў і актывістаў, якія адстойвалі правы працоўных.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113356