Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Шэраг беларускіх суддзяў, якія выносілі «палітычныя» прысуду, павысілі

Так, указам Лукашэнкі:

• Святлану Бандарэнку вызвалілі ад пасады суддзі Мінскага гарадскога суда і прызначылі суддзёй Вярхоўнага Суда бестэрмінова. Яна, сярод іншага, вынесла прысуд журналістцы TUT.ВY Кацярыне Барысевіч і лекару Арцёму Сарокіну, галоўнаму рэдактару інтэрнэт-партала «Ежедневник» Сяргею Сацуку, выносіла прысуды ў «справе Зельцара» і разглядала іншыя палітычна матываваныя справы. Бандарэнка знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.

• Аляксея Хлышчанкова вызвалілі ад пасады суддзі Гомельскага абласнога суда і прызначылі суддзёй Вярхоўнага Суда бестэрмінова. Ён, сярод іншага, асудзіў гомельскага журналіста Яўгена Меркіса, музыку і антыфашыстку Крысціну Чаранкову, анархіста Сяргея Раманава, палітзняволенага ў «справе Зельцара» Руслана Асятрова і іншых.

• Пінскага суддзю Андрэя Бычылу прызначылі намеснікам старшыні суда Пінскага раёну і горада Пінска. Ён, сярод іншага, вынес прысуд палітвязню Мікалаю Клімовічу, які меў інваліднасьць у сувязі з хваробай сэрца і памёр у калоніі.

• Мікалая Бакунова прызначылі старшынёй Гомельскага абласнога суда, раней ён быў першым намесьнікам старшыні гэтага суда. Бакуноў, сярод іншага, разглядаў справу Ігара Лосіка, Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова.

• Сяргея Кацара з пасады суддзі суда Маскоўскага раёну Мінску перавялі ў Мінскі гарадскі суд. Ён з 2020 году разглядаў шэраг палітычна матываваных крымінальных спраў. Так, напрыклад, ён асудзіў уладальніка бара «Банки-Бутылки» Андрэя Жука і ягоную жонку Марыю пасля таго, як у бары прайшоў вулічны канцэрт спявачкі Мэрыем Герасіменкі, якая заспявала песню «Океана Эльзи» «Обійми».

• Святлану Кузьмічонак з пасады суддзі суда Аршанскага раён і Воршы перавялі ў суд Кастрычніцкага раёну Віцебска. Яна адправіла на 2 гады ў калонію аршанца за «абразу Лукашэнкі», а за за абстрактны камэнтар пад фота ДАІшніка ў сацсетках дала машыністу з Воршы 2,5 года «хіміі».

Крыніца: Радыё Свабода
⚡️«Сваёй віны не прызнаю»: вынесены прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу

У судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада вынесены абсурдны прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» і палітвязню Аляксандру Манцэвічу. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 КК.

Крымінальную справу вёў суддзя Аляксей Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора — Аляксандр Марцінчык.

Паводле следства, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

Суд пастанавіў пакараць журналіста пазбаўленнем волі тэрмінам на 4 гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама яму прысуджаны штраф у памеры 400 базавых велічынь, што складае 14 800 рублёў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113227
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️«Сваёй віны не прызнаю»: вынесены прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу У судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада вынесены абсурдны прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» і палітвязню Аляксандру Манцэвічу. Журналіста абвінавацілі…
💔«Я люблю мой народ і маю Беларусь». Моцнае апошняе слова журналіста Аляксандра Манцэвіча

«Чую галасы продкаў, ніколі не здраджваў Бацькаўшчыне. Я люблю мой народ і маю Беларусь. Знаходзячыся за кратамі, я не змог паставіць помнік бацьку на могілках да гадавіны...

Я не летуценнік, але ўпэўнены, што некалі з'явіцца вуліца імя “Рэгіянальнай газеты”, якая мацавала аўтарытэт беларускай нацыі, жыла клопатамі чытачоў і пісала праўду… Няма ніякай маёй віны.

Шкада, што я, як дзед, не магу навучыць унука новым беларускім словам. А мая дачка не можа патлумачыць унуку, дзе знаходзіцца яго дзядуля. Але яму не будзе сорамна за дзеда. Шкада газэту, якая магла існаваць доугія гады…

Сваёй віны не прызнаю».

🔹«Сваёй віны не прызнаю»: вынесены прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу

💌Падтрымайце Аляксандра: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч
💻
Напісаць анлайн
spis ekstremistau.pdf
6.1 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 33 чалавекі — цяпер у ім 3478 прозвішчаў

3 лістапада МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі праваабаронцу Насту Лойку, а таксама фігурантаў «справы Гайдукевіча» Вадзіма Пракоп'ева, Дзяніса Хаміцэвіча, Ігара Чамякіна, Віталя Вайцяховіча, Анастасію Вайцяховіч, Уладзіслава Вайцяховіча, Вольгу ВайцяховічСяргея Лісоўскага, Аляксея Міхайлава, Дзмітрыя Невяркевіча, Эдуарда Пестрака, Вольгу Петух, Мікалая Роя, Уладзіміра Савянкова, Сяргея Сакалова, Дзяніса Філончыка, Паўла Чыхінскага і Пятра Юркевіча.

Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
❗️Шукаем людзей, якія паводле «палітычных» адміністрацыйных справаў былі асуджаныя да «грамадскіх працаў» і ўжо прайшлі адпрацоўку

Калі гэта вы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Ананімнасць гарантуецца.

Нагадаем, 1 сакавіка 2021 набылі моц змены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з імі, у спіс відаў адміністрацыйных спагнанняў уключылі грамадскія працы.

Беларусам і беларускам прызначаюць такі від спагнання за «несанкцыянаванае пікетаванне» аватаркай у сацсетках ці «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» — перасыл родным навінаў з незалежных СМІ.
🎉Павіншуйце палітвязня Дзмітрыя Лагодзіча з Днём народзінаў

Дзмітрыя затрымалі ў Брэсце 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

У ходзе суда высветлілася, што абвінавачанне за абразу Лукашэнкі выставілі за каментар, пакінуты яшчэ 12 жніўня 2020 года ва «Вконтакте». Тады пад сваім імем Дзмітрый пракаментаваў навіну на старонцы «TUT.ВY».

Судовы працэс доўжыўся тры дні, 4 лістапада 2022 глда быў агучаны прысуд: пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму трэмінам на 3 гады і 6 месяцаў. Дзмітрый адбывае тэрмін у магілёўскай калоніі № 15.

Заўтра, 4 лістапада, палітвязень адзначыць 32-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншуйце Дзмітрыя: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183, Дзмітрый Юр'евіч Лагодзіч
💻Напісаць анлайн
Банкір і прадпрымальнік — яшчэ чатырох беларусаў унеслі ў «спіс тэрарыстаў»

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ чатырох чалавек.

Сярод іх Арцём Янкоўскі, фігурант «справы ЧКБ» Раман Цыганкоў, намеснік старшыні праўлення Тэхнабанка Дзмітрый Богуш, прадпрымальнік і рэзідэнт Гомельскага тэхнапарку Юрый Ташкінаў.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1130 чалавек, з іх 375 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1139 пазіцый, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
МУС: з 2020 года было здзейснена каля 16 000 злачынстваў «экстрэмісцкай накіраванасці»

Пра гэта заявіў прадстаўнік гродзенскага УУС Аляксей Ёрш.

У Мінску было зарэгістравана больш за 6000 злачынстваў гэтай катэгорыі, у Гродзенскай вобласці — каля 2000, у Віцебскім і Магілёўскім рэгіёнах — па 1000.

Паведамляецца, што сярод «правапарушэнняў» лідзіруе падпіска на «забароненыя» рэсурсы і каналы.
😳У Мінску цяжарную жанчыну аштрафавалі за "пікет" бел-чырвона-белым парасонам

Суд Партызанскага раёна Мінска 20 кастрычніка разгледзеў адміністрацыйную справу супраць мясцовай жыхаркі. Паводле пастановы суда, жанчына "з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў ішла з бел-чырвона-белым парасонам". За гэта супраць яе склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, заўважыла "Люстэрка".

Да матэрыялаў справы далучылі фота, на якім мінчанка ідзе з раскрытым парасонам, а побач з ёй знаходзяцца пажылая жанчына і "асоба, якая ажыццяўляла фатаграфаванне".

Жанчына на судзе прызнала віну часткова. Па яе словах яна не пераследавала палітычных мэтаў, а проста хавалася парасонам ад дажджу, але "ў цяперашні момант разумее, што яе дзеянні маглі выклікаць рэакцыю з боку грамадзян, якія бачылі яе".

Праз тое, што мінчанка выхоўвае дваіх дзяцей, у тым ліку аднаго малалетняга, і знаходзіцца ў стане цяжарнасці, яе не маглі адправіць на "суткі", таму прызначылі штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1 850 рублёў).
⁉️Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены

У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.

У Беларусі налічваецца восем лячэбна-працоўных прафілакторыяй (ЛПП), але іх колькасць і месцаў у іх МУС плануе пашырыць. Так, івацэвіцкую калонію № 5, дзе цяпер утрымліваюцца ў тым ліку палітвязні, расфармоўваюць — на яе базе будзе створаны ЛПП.

«Вясна» распавядае, колькі людзей і ў якім парадку штогод накіроўваюць у ЛПП, на якія працы іх прыцягваюць, а таксама спрабуе разабрацца, ці сапраўды дзяржава такім чынам клапоціцца аб здароўі грамадства ці выкарыстоўвае ЛПП як магчымасць прыцягнення людзей на нізкааплатныя працы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113233
ГУБАЗіК затрымаў супрацоўніка Coca‑Cola за падбадзёрвальны каментар у чаце палка Каліноўскага

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

У пакаяльным відэа сілавікі выкарыстоўваюць скрыншоты каментароў, якія нібыта пісаў затрыманы: «всех в ГАГУ», «давайте их еб*шить» и «трымайцеся хлопцы, вы воины свету».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🇪🇺Тры чальцы парламента з Польшчы, Германіі і Нарвегіі сталі «хроснымі» Анастасіі Ганчарэвіч, Вікторыі Кульшы і Тамары Каравай

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Яніна Ахойска (Еўрапейскі парламент, хрысціянскія дэмакраты), Канстанцін фон Нотц (Бундэстаг, Нямеччына, Альянс 90 / Зялёныя) і Расмус Хансан (Стортынг, Нарвегія, партыя Зялёных) сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі.

«Беларускі ўрад павінен неадкладна спыніць гвалт, рэпрэсіі і адвольныя арышты, гарантаваць сумленныя і свабодныя выбары і, нарэшце, забяспечыць дэмакратыю і вяршэнства права».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113236

#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
Сёння разам з жонкай Нінай быў затрыманы пастар расонскай царквы ХВЕ «Благодать» Аляксандр Цырыкаў

Як паведамляе @christianvision, іх даставілі ў мясцовы РАУС. Прычыны затрымання невядомыя.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Андрэй Пачобут атрымаў польскую праваабарончую прэмію

У Кракаве адбылася 20-я цырымонія ўручэння польскай Прэміі імя Серджыа Віера ды Мелу — вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Прэмія была заснавана ў 2003 годзе Культурна-асветніцкім таварыствам «Віла Дэцыус». Яна прысуджаецца людзям і няўрадавым арганізацыям за іх дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека, а таксама папулярызацыю ідэі мірнага суіснавання і супрацоўніцтва розных грамадстваў, рэлігій і культур.

Лаўрэатам ганаровай узнагароды стаў журналіст, дзеяч польскай меншасці ў Беларусі, палітвязень Андрэй Пачобут, піша @byplradio.

«Не сакрэт, што яму прапаноўвалі вызваленне ў абмен на эміграцыю ў Польшчу, але ні на якія здзелкі з рэжымам Андрэй не пайшоў. Гэта прыклад чалавека, які не хістаецца нават перад абліччам сваіх катаў».

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут
💻
Напісаць анлайн
Беларуса затрымалі на пагранпераходзе ў Брэсце: у яго была бірулька з «Пагоняй»

У Брэсце на памежным пункце пропуску «Варшаўскі мост» у сярэдзіне кастрычніка затрымалі беларуса, на сумцы якога заўважылі бел-чырвона-белую бірульку з гербам «Пагоня». Пра гэта стала вядома з пастановы суда Маскоўскага раёна Брэста, піша «Люстэрка».

«Правеў масавае мерапрыемства — адзіночнае пікетаванне без дазволу Брэсцкага гарвыканкама шляхам размяшчэння на дарожнай сумцы бірулькі з металу жоўтага колеру з выявай у выглядзе „бела-чырвона-белага“ сцяга з гербам „Пагоня“, які знаходзіцца на ім», — гаворыцца ў пратаколе.

Справа разглядалася 16 кастрычніка. Суд прызнаў мужчыну вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў па ч. 1 арт. 24.23 КаАП. Той не адмаўляў віну. У выніку яму прызначылі штраф памерам 30 базавых велічыняў — 1110 рублёў.
🗓Агляд навінаў палітвязняў з 25 кастрычніка па 2 лістапада

Больш за тры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 22 палітвязняў.

🔹Шэсць палітвязняў былі асуджаныя да пазбаўлення волі.

🔹Палітвязня Васіля Бераснева вярнулі ў калонію, нягледзячы на патрэбу ў медыцынскай дапамозе.

🔹Палітзняволены Андрэй Пачобут не атрымлівае неабходных лекаў.

🔹Музыкаў TOR BAND асудзілі да вялікіх тэрмінаў.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе па спасылцы.
❗️Актывіста Васіля Палякова арыштавалі на 15 сутак

Нагадаем, Васіля затрымалі ў Гомелі 1 лістапада — яго выклікалі па позве, але потым у кайданках прывезлі дадому, каб правесці вобшук і затрымалі.

Па інфармацыі праваабаронцаў, суд над актывістам адбыўся сёння, 3 лістапада, у Гомелі. Па папярэдняй інфармацыі, яго абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП). Вынік — 15 сутак арышту.

Васіль — былы настаўнік гісторыі, звольнены па палітычных матывах. Шматразова ўдзельнічаў у розных палітычных кампаніях, нейкі перыяд узначальваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю.
🌿Гэта надае нам сілы. «Вясна» — адна з самых пазнавальных і карысных ініцыятываў у беларусаў

«Цэнтр новых ідэй» прэзентаваў даследаванне пра лічбавую трансфармацыю беларускага дэмакратычнага супраціву.

🔹«Вясна» размясцілася на 3 месцы па вядомасці пасля «Палка Каліноўскага» і «Кіберпартызан» — нас ведаюць 88,8% апытаных;

🔹Па ацэнкі карыснасці дзейнасці «Вясна» размясцілася на 2 месцы пасля «каліноўцаў» — пра гэта заявілі 81,5% апытаных;

🔹Нашу дзейнасць лічаць практычна аднолькава карыснай як беларусы ў Беларусі, так і за яе межамі — 86% і 91%.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113242

💔Гэта надае нам сілы рухацца далей, нягледзячы на тое, што «Вясна» падзяляе лёс нязгодных беларусаў. 5 вясноўцаў пазбаўленыя волі, арганізацыю і яе інфармрэсурсы прызналі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі і фармаваннем, нас вымусілі пакінуць Беларусь, але мы застаемся беларускай праваабарончай арганізацыяй і мы змагаемся за правы і свабоды беларусаў.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
У Акцябрскім жыхара пакаралі грамадскімі працамі за «экстрэмізм» у тэлефоне

33-гадовы жыхар Акцябрскага Максім Галавачэнка быў затрыманы міліцыяй, і пры аглядзе мабільнага тэлефона ў яго на агульнадаступнай старонцы ў Instagram знайшлі «экстрэмісцкую інфармацыю».

Суд Акцябрскага раёна наклаў на грамадзяніна пакаранне ў выглядзе грамадскіх працаў тэрмінам на 30 гадзін і канфіскаваў мабільны тэлефон «як сродак здзяйснення правапарушэння», піша «Гомельская Вясна».

🗣Шукаем людзей, якія паводле «палітычных» адміністрацыйных справаў былі асуджаныя да «грамадскіх працаў» і ўжо прайшлі адпрацоўку. Калі гэта вы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Ананімнасць гарантуецца.
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Марына Золатава
🔺Вольга Новікава
🔺Сяргей Захаранка
🔺Вячаслаў Аўчук
🔺Уладзімір Жук
🔺Яўген Меркіс
🔺Антон Огій
🔺Андрусь Асмалоўскі 
🔺Віктар Бабарыка
🔺Ілля Верамей 
🔺Арцём Зубракоў
🔺Міхаіл Феранец 
🔺Андрэй Краўчук
🔺Андрэй Марач
🔺Барыс Протасаў
🔺Віктар Казлоўскі 
🔺Станіслаў Пугачоў
🔺Эдуард Пястрак
🔺Любоў Рэзановіч
🔺Павел Кучынскі
🔺Дзмітрый Ластоўскі 
🔺Дзмітрый Рэзановіч
🔺Міхаіл Лапенас
🔺Дзмітрый Панько
🔺Валянцін Шумік

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.