Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📝Еўрапейскія дыпламаты даслалі лісты палітзняволеным беларускім журналістам

Сёння, з нагоды Міжнароднага дня спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў, 14 амбасадараў і часовых правераных акрэдытаваных у Мінску напісалі лісты беларускім палітзняволеным журналістам.

«На сённяшні дзень у Беларусі несправядліва знаходзяцца ў зняволенні 33 журналісты і работнікі СМІ. У публічнай сферы Беларусі востра адчуваецца недахоп іх галасоў.

Шматлікія рэпрэсіі супраць журналістаў і работнікаў СМІ ў Беларусі з’яўляюцца парушэннем міжнародных абавязкаў, прыхільнасць да якіх Беларусь, як член Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, прызнае сама.

Кожнаму і кожнай з 33 работнікаў СМІ, якія несправядліва знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі, сёння быў накіраваны ліст. Ніводны з гэтых адважных галасоў не забыты. І ніводны з іх забыты не будзе»
, — гаворыцца ў заяве Пасольства Германіі ў Мінску.
Дапамога палітзняволенай ў Беларусі

«Я дачка палітзняволенай. Жыву ў Беларусі. На жаль, я не магу назваць свайго імя і расказаць падрабязна нашу з мамай гісторыю, бо баюся, што да мяне прыйдуць, а маме зробяць ейнае жыццё ў калоніі яшчэ горшым.

Але нам патрэбная ваша дапамога. Адна з важных нітачак, якія звязваюць нас з мамай і дазваляюць падтрымліваць адна адную — гэта магчымасць зносінаў праз адваката. Бо адвакат у сучаснай Беларусі — гэта чалавек, які можа даведацца, як ідуць справы ў зняволенага насамрэч і перадаць пасланне ад блізкіх.

Гэта важная нітка, але за яе трэба плаціць. Мы стараемся самі спраўляцца з гэтым, але ў нас назапасіўся вялікі доўг за паслугі адваката. 5600 беларускіх рублёў».

Падтрымаць збор на BYSOL
❗️«Мне падаецца, сёння нас прымуць». Аператар Ціханоўскага, які застаўся на волі, распавёў пра пераслед каманды

З моманту затрымання Сяргея Ціханоўскага і некаторых іншых чальцоў каманды «Краіна для жыцця» пасля правакацыі на выбарчым пікеце ў Гродне, прайшло амаль 3,5 гады. Пасля многіх з іх асудзілі на тэрміны ад 2 да 18 гадоў калоніі. Аднак аднаму чалавеку з каманды ўсё ж удалося пазбегнуць крымінальнага пераследу. Гэта адзін з аператараў праекту — Канстанцін Сярогін.

Яго затрымлівалі на трэці дзень пасля пікету, з першым відэааператарам каманды Арцёмам Сакавым, але ён, у адрозненні ад калегі, здолеў схавацца. Трэці аператар Вяргілій Ушак, які ў першы дзень у камандзе зафіксаваў правакацыю і затрыманне Ціханоўскага, яго паплечнікаў і сябе, пасля 2 месяцаў СІЗА пакінуў Беларусь.

«Вясна» паразмаўляла з Канстанцінам пра паездкі з Ціханоўскім на аўтадоме ды іх пераслед, затрыманне на кватэры з Сакавым і падпольнае жыццё ў Беларусі да 2021 года.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113218
Палітвязня з Светлагорску асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 1 лістапада за ўдзел у акцыі пратэсту асудзілі палітвязня з Светлагорску Дзяніса Галаўко. Суддзя Юлія Крэпская прызначыла яму паводле ч. 1 арт. 342 КК 3 гады «хатняй хіміі». Амаль пасля чатырох месяцаў за кратамі Дзяніса вызвалі ў зале суда пасля абвяшчэння прысуда.

Уражэнца Светлагорску затрымалі 6 ліпеня наўпрост на працоўным месцы і пакаралі 13-суткавым арыштам за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля адбыцця арышту на волю Дзяніс так і не выйшаў — на яго склалі яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол.

Пазней Дзяніса перавялі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у Ізалятар часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна. Хлопцу было прад’яўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113220
Мінчук ездзіў у машыне са стужкамі з беларускім арнаментам і ў колерах сцяга Украіны — яго затрымалі

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Мужчыну прымусілі сказаць на камеру, што ён нібыта «па заданні адміністратараў тэлеграм-чатаў мантаваў ролікі, якія дыскрэдытуюць органы ўнутраных спраў і дзейную ўладу».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Супраць былога палітвязня Леаніда Судаленкі распачалі крымінальную справу

Пра гэта праваабаронца паведаміў у сацсетках.

«Сябры, 1 лістапада СК у Гомелі ўзбудзіў супраць мяне новую крымінальную справу (артыкул 361-4 КК — "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці")», — напісаў ён.

У лістападзе 2021-га году яго асудзілі да 3 гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін — за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі.

🔹«Новае затрыманне — пытанне толькі часу». Як у Беларусі пераследуюць былых палітвязняў
Яшчэ аднаго мінчука асудзілі за ўдзел у масавых акцыях пратэcту ў 2020 годзе

У судзе Партызанскага раёна Мінска 17 кастрычніка вынесены прысуд 30-гадоваму Ігару Нядбайлу, якога абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэcту ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Апытаная ў судовым пасяджэнні сведка М. пацвердзіла, што сумесна з Ігарам прымала ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсці і фатаграфавала іх на свой тэлефон.

Суд прызначыў Нядбайлу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113223
Беларусы менш чым за дзень сабралі больш за 9000€ для асуджаных музыкаў TOR BAND

Нагадаем, Яўгену Бурло прызначылі восем гадоў калоніі, Дзмітрыю Галавачу — дзевяць гадоў калоніі, а Андрэю Ярэмчыку — сем з паловай гадоў калоніі. Усім узмоцнены рэжым і яшчэ па 100 базавых велічыняў штрафу. Такі прысуд вынес суддзя Сяргей Салоўскі.

На кожнага ўдзельніка гурта планавалі сабраць па 3000€. Грошы пайдуць на пагашэнне штрафаў, перадачы ў калонію і на падтрымку сем'яў.

Падтрымаць збор на сайце BYSOL
🕯Беларусы на Дзяды ўзгадалі забітых у турмах палітвязняў

Падчас традыцыйнага шэсця на Дзяды, якое адбылося ў Варшаве 1 лістапада, беларусы ўшанавалі памяццю палітвязняў, якія былі закатаваныя да смерці ў беларускіх турмах.

Удзельнікі шэсця трымалі банеры з партрэтамі Алеся Пушкіна, Мікалая Клімовіча, Вітольда Ашурка.

🔹Як беларусы паміраюць за кратамі ці праз наступствы ціску і ўмоваў утрымання ў ізалятарах
Мінчука асудзілі за ўдзел у двух шэсцях. На «пакаяльным» відэа яго знялі ў вышыванцы і кепцы з гербам Украіны

У судзе Партызанскага раёна Мінска 19 кастрычніка паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі 32-гадовага Рамана Рафеенку. За ўдзел у двух шэсцях суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў яму тры гады «хатняй хіміі».

Для запісу «пакаяльнага» відэа яго прымусілі апрануць вышыванку і кепку з гербам Украіны. Сілавікі назвалі гэта «падазронымі прадметамі адзення». Да суда Раман утрымліваўся пад вартай.

Вядома, што ў тэлефоне Рамана знайшлі яго фота на праезнай часцы на акцыі пратэсту. Фота выявілі падчас аглядаў тэлефонаў 2 чэрвеня і 13 верасня. Дома ў мужчыны знайшлі байку, у якой ён удзельнічаў у акцыі пратэсту. Яна з'яўлялася доказам па справе.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113226
У штаб-кватэры IG BCE у Гановеры пачала працу выстава, прысвечаная зняволеным прафсаюзным актывістам Беларусі і Алесю Бяляцкаму

Выстава распачалася з выступаў Біргіт Бэйрман, намесніцы старшыні IG BCE (IG Bergbau, Chemie, Energie — прафсаюз у Германіі) і выканаўцы абавязкаў старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Максіма Пазьнякова.

Выстава будзе дзейнічаць тры тыдні, па адрасе Königsworther Pl. 6, 30167 Hannover.

Крыніца: Асацыяцыя «Салідарнасць»
Шэраг беларускіх суддзяў, якія выносілі «палітычныя» прысуду, павысілі

Так, указам Лукашэнкі:

• Святлану Бандарэнку вызвалілі ад пасады суддзі Мінскага гарадскога суда і прызначылі суддзёй Вярхоўнага Суда бестэрмінова. Яна, сярод іншага, вынесла прысуд журналістцы TUT.ВY Кацярыне Барысевіч і лекару Арцёму Сарокіну, галоўнаму рэдактару інтэрнэт-партала «Ежедневник» Сяргею Сацуку, выносіла прысуды ў «справе Зельцара» і разглядала іншыя палітычна матываваныя справы. Бандарэнка знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.

• Аляксея Хлышчанкова вызвалілі ад пасады суддзі Гомельскага абласнога суда і прызначылі суддзёй Вярхоўнага Суда бестэрмінова. Ён, сярод іншага, асудзіў гомельскага журналіста Яўгена Меркіса, музыку і антыфашыстку Крысціну Чаранкову, анархіста Сяргея Раманава, палітзняволенага ў «справе Зельцара» Руслана Асятрова і іншых.

• Пінскага суддзю Андрэя Бычылу прызначылі намеснікам старшыні суда Пінскага раёну і горада Пінска. Ён, сярод іншага, вынес прысуд палітвязню Мікалаю Клімовічу, які меў інваліднасьць у сувязі з хваробай сэрца і памёр у калоніі.

• Мікалая Бакунова прызначылі старшынёй Гомельскага абласнога суда, раней ён быў першым намесьнікам старшыні гэтага суда. Бакуноў, сярод іншага, разглядаў справу Ігара Лосіка, Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова.

• Сяргея Кацара з пасады суддзі суда Маскоўскага раёну Мінску перавялі ў Мінскі гарадскі суд. Ён з 2020 году разглядаў шэраг палітычна матываваных крымінальных спраў. Так, напрыклад, ён асудзіў уладальніка бара «Банки-Бутылки» Андрэя Жука і ягоную жонку Марыю пасля таго, як у бары прайшоў вулічны канцэрт спявачкі Мэрыем Герасіменкі, якая заспявала песню «Океана Эльзи» «Обійми».

• Святлану Кузьмічонак з пасады суддзі суда Аршанскага раён і Воршы перавялі ў суд Кастрычніцкага раёну Віцебска. Яна адправіла на 2 гады ў калонію аршанца за «абразу Лукашэнкі», а за за абстрактны камэнтар пад фота ДАІшніка ў сацсетках дала машыністу з Воршы 2,5 года «хіміі».

Крыніца: Радыё Свабода
⚡️«Сваёй віны не прызнаю»: вынесены прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу

У судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада вынесены абсурдны прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» і палітвязню Аляксандру Манцэвічу. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 КК.

Крымінальную справу вёў суддзя Аляксей Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора — Аляксандр Марцінчык.

Паводле следства, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

Суд пастанавіў пакараць журналіста пазбаўленнем волі тэрмінам на 4 гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама яму прысуджаны штраф у памеры 400 базавых велічынь, што складае 14 800 рублёў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113227
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️«Сваёй віны не прызнаю»: вынесены прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу У судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада вынесены абсурдны прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» і палітвязню Аляксандру Манцэвічу. Журналіста абвінавацілі…
💔«Я люблю мой народ і маю Беларусь». Моцнае апошняе слова журналіста Аляксандра Манцэвіча

«Чую галасы продкаў, ніколі не здраджваў Бацькаўшчыне. Я люблю мой народ і маю Беларусь. Знаходзячыся за кратамі, я не змог паставіць помнік бацьку на могілках да гадавіны...

Я не летуценнік, але ўпэўнены, што некалі з'явіцца вуліца імя “Рэгіянальнай газеты”, якая мацавала аўтарытэт беларускай нацыі, жыла клопатамі чытачоў і пісала праўду… Няма ніякай маёй віны.

Шкада, што я, як дзед, не магу навучыць унука новым беларускім словам. А мая дачка не можа патлумачыць унуку, дзе знаходзіцца яго дзядуля. Але яму не будзе сорамна за дзеда. Шкада газэту, якая магла існаваць доугія гады…

Сваёй віны не прызнаю».

🔹«Сваёй віны не прызнаю»: вынесены прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу

💌Падтрымайце Аляксандра: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч
💻
Напісаць анлайн