Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
89 files
20.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Audio
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Важныя даты мінулага тыдня:

1:35 Ноч (не)растраляных паэтаў. ТАВІЗ і маладосць — у расповядзе паэткі Дар’і Роскач

7:12 Што прывяло да Ночы ў 1937 годзе? Праблема смяротнага пакарання: калі яно ўведзенае, то вельмі шмат нагодаў ва ўлады ёй скарыстацца — кажа літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч

15:16 Не толькі Ноч, але і масавы мітынг на Дзяды ў 1988 годзе, і Дзень салідарнасці палітвязняў СССР. «Яны збіраліся за баракам у ГУЛАГу і спявалі беларускія вершы на савецкія мелодыі»— размова з Валерыяй Чарнаморцавай.

36:21 «Захапілі будынак Вярхоўнага суда». Як 20 гадоў таму ўлады юрыдычна ліквідоўвалі «Вясну»?

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
Затрыманне ў Гродне

Сілавікі апублікавалі «пакаяльнае відэа» з гарадзенцам Сяргеем Чэкелем, дзе яго прымушаюць казаць аб тым, што ён быў затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таксама ён нібыта прымаў удзел у акцыях пратэсту, піша @Grodno_grab.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Мінску працягваецца суд над былым вайскоўцам Паўлам Кучынскім

У Мінскім абласным судзе з 4 кастрычніка разглядаюць справу супраць Паўла Кучынскага. Працэс вядзе суддзя Аляксандр Рыбакоў. Паўла абвінавачваюць паводле 7 крымінальных артыкулаў — сярод іх «здрада дзяржаве», «акт тэрарызму», «стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй».

Арганізацыя сілавікоў Беларусі BYPOL у мінулым верасні пісала, што Павел быў затрыманы ў сувязі з верагодным дачыненнем да справы «інкасатараў» — «спецслужбы пад катаваннямі прымусілі яго ўдзельнічаць у правакацыі, у рамках якой апошні выйшаў на сувязь з прадстаўнікамі BYPOL і прапанаваў здзейсніць акцыі прамога дзеяння. Усе перамовы і перапіска фіксавалася».

Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра Паўла — калі ласка, напішыце на
@Viasnainfo

💌Падтрымаць Паўла грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Павел Яўгеньевіч Кучынскі
💻Напісаць анлайн
Выйшла кніга былога супрацоўніка TUT.ВY Аляксандра Дземідовіча «Записки несостоявшегося "химика"»

У ёй Аляксандр расказвае пра арышт, які змяніў ягоны лёс назаўсёды і далейшыя «прыгоды» на Акрэсціна, Валадарцы і ўцёках у Літву.

«Гэта гісторыя-дакумент, у якой засведчаны погляд аднаго чалавека, які прайшоў так шмат каму знаёмыя "кругі пекла" рэпрэсіўнай машыны ў РБ. Паверце, аповед варты ўвагі», — піша выдавец Андрэй Янушкевіч.

Аляксандр — камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў Silver Screen, раней супрацоўнічаў з TUT.ВY. Яго затрымалі 25 траўня 2022 года на працоўным месцы. Яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля іх ён на волю не выйшаў, бо была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пазней яго асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.
💔Палітвязень Анатоль Пугач, які хварэе на анкалогію, выйшаў на волю

Хлопца затрымалі 13 снежня, на наступны дзень пасля вяртання з Польшчы. У Беларусь ён прыехаў на абследванне, бо за мяжой у яго вынайшлі анкалагічнае захворванне. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык.

Па матэрыялах абвінавачання, хлопец «пасля прагляду відэазапісаў, якія змяшчалі абразу прэзідэнта, размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы ўказаныя відэазапісы, тым самым прынізіў гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі». Суд прызначыў Пугачу 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Свой тэрмін Анатоль адбываў у наваполацкай калоніі № 1. Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", 23 кастрычніка ён выйшаў на волю.
З-за забойства бацькамі трохгадовага сына ў Слуцку 28 чалавек прыцягнулі да адказнасці

Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.

28 службовых асоб, якія дапусцілі і своечасова не прадухілілі факт трагедыі, прыцягнуты да адказнасці — віцэ-прэм'ер не канкрэтызаваў, хто менавіта і якой адказнасці. Петрышэнка таксама анансаваў правядзенне пазачарговай атэстацыі адпаведных службовых асоб Слуцкага райвыканкама.

Нагадаем, 19 кастрычніка Мінскі абласны суд у выязным пасяджэнні разглядзеў крымінальную справу супраць бацькоў Аляксандра і Анастасіі Таратутаў за забойства іх трохгадовага дзіцяці. Суддзя прызнаў іх вінаватымі і прызначыў Анастасіі 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, а Аляксандру — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу.

30 кастрычніка Аляксандр Таратута абскардзіў прысуд — пра гэта паведамілі ў Мінскім абласным судзе.
У Гомелі затрыманы актывіст Васіль Палякоў

Пра гэта на сваёй старонцы паведаміў Анатоль Лябедзька.

«Выклікалі па позве, у якой быў указаны артыкул па адміністрацыйнай справе. Праз пару гадзін прывезлі ў кайданках дахаты. Правялі вобшук, забралі аргтэхнику, паперы. І, натуральна, Васіля», — напісаў ён.

Васіль — былы настаўнік гісторыі, звольнены па палітычных матывах. Шматразова ўдзельнічаў у розных палітычных кампаніях, нейкі перыяд узначальваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю.
🎉Павіншуйце палітвязня Алега Зубрыцкага з Днём народзінаў

Мінчука ў сакавіку 2021 года асудзілі да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія") паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Судзілі Алега за SMS-паведамленне з пагрозамі, дасланае 14 жніўня 2020 года ў адрас жонкі амапаўца Ганны Навумчык. Сам Зубрыцкі казаў на судзе, што паведамленне не пасылаў, а яго абарона звяртала ўвагу на адсутнасць доказаў. 

З 1 ліпеня 2021 года Алег адбываў тэрмін у ПУАТ № 17.
Але ў сакавіку 2023 года яму ўзмацнілі рэжым пакарання і замянілі абмежаванне волі на зняволенне ў калоніі на тэрмін 7 месяцаў і 14 дзён. Цяпер палітвязень знаходзіцца ў віцебскай калоніі № 3.

2 лістапада Алег адзначыць 34-годдзе.

💌Павіншуйце яго лістамі і паштоўкамі: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Алег Баляслававіч Зубрыцкі
💻Напісаць анлайн
🇺🇳Да 30 лістапада місія па Беларусі пры УВКПЧ ААН збірае інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

ААН цікавяць усе выпадкі парушэнняў, пачынаючы з траўня 2020 года. Каб распавесці сваю гісторыю, трэба запоўніць невялічкую анкетку на рускай ці ангельскай мове.

Місія па Беларусі збірае інфармацыю пра стан з правамі чалавека ў Беларусі і справаздачыцца перад міжнароднай супольнасцю. Бачнасць праблемы рэпрэсій у Беларусі зніжаецца, таму важна працягваць распавядасць пра выпадкі парушэнняў правоў чалавека, якія не скончыліся ў 2020 годзе.

Дадатковая ўвага дадаецца гендэрнаму аспекту такіх парушэнняў — сюды падыходзіць, напрыклад, не выдача гігіенічных пракладак падчас менструацыі альбо дадатковы ціск на мужчын праз не адпавяданне мускулінным нормам.

Нашыя юрысты дапамогуць вам распавесці сваю гісторыю рэпрэсій. Звяртайцеся на @zvarot96 ці на zvarot@spring96.org
Дапамога былому палітвязню Дзянісу Іванову

Дзяніс працаваў у галіне кіно, здымаўся ў серыялах, быў кастынг-дырэктарам. Яго асудзілі да 2 гадоў «хіміі» за «абразу Лукашэнкі». Ужо падчас знаходжання ў ПУАТ Дзяніс ажаніўся.

29 ліпеня палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

«Пакуль я знаходзіўся ў калоніі, мае жонка і дзіця з'ехалі з Беларусі. Таму пасля вызвалення я таксама сабраў рэчы і з дапамогай BYSOL выехаў да сям'і. Мы — творчая сям'я. Нашаму сыну 5 год.

Цяпер я шукаю працу. Хацелася бы ў той жа сферы, у якой я працаваў раней. Мы вучым мову. Здымаем жыллё. Мы хочам працаваць у праектах, якія расказваюць пра жыццё пра і дабро. Але нам патрэбна ваша дапамога, каб ачуняць і пачаць жыць нанова ў новай краіне».

💵Падтрымаць сям'ю палітвязня
⚡️З'явілася інфармацыя пра затрыманне спявачкі Ларысы Грыбалёвай

Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманне адбылося ўчора ці сёння — дома ў Ларысы адбыўся ператрус. Падрабязнасці высвятляюцца.

Раней Ларыса Грыбалёва патрапіла ў негалосны спіс 80 выканаўцаў, якім забаронена выступаць у нашай краіне. У 2020 годзе яна была адной з тысяч беларускіх дзеячаў культуры, якія выступілі супраць гвалту.
⚖️Стала вядома дата разгляду апеляцыйнай скаргі палітзняволенай Таццяны Бізюк

21-гадовую Таццяну затрымалі 10 лютага 2023 года. Дзяўчыну абвінавацілі паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд над ёй распачаўся 2 жніўня ў Мінскім абласным судзе. Суддзя Алена Міснік прызнала дзяўчыну вінаватай і асудзіла яе да 3 гадоў калоніі.

Вярхоўны суд 3 лістапада разгледзіць апеляцыйную скаргу палітзняволенай. Раншэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Цецюхіна.

💌Паспейце падтрымаць дзяўчыну грашовымі пераводамі, лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Таццяна Сяргееўна Бізюк
💻Напісаць анлайн
Пракурор Мінскай вобласці наведаў жодзінскую турму №8 і не атрымаў скаргаў

Юрый Шчацько сустрэўся з кіраўніцтвам установы, агледзеў камунальна-бытавыя памяшканні, ацаніў харчаванне і матэрыяльна-бытавое забеспячэнне асуджаных, наведаў камеры асуджаных на турэмны рэжым і арыштаваных, азнаёміўся з умовамі ўтрымання і працы.

Ён таксама правёў асабісты прыём асуджаных. Падчас наведвання камер скаргаў і заяў ад асуджаных «не паступіла», піша @pozirkonline.
У шчучынскім аўтапарку адбыліся затрыманні

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што цягам двух дзён сілавікі ў філіяле «Аўтапарк №12 г. Шчучын», затрымалі шмат чалавек за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Дакладная колькасць затрыманых невядома.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
ГУБАЗіК затрымаў мужчыну, які ў 2020-ым годзе збіраў грошы для пацярпелых ад гвалту

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, мужчына наведваў акцыі пратэсту, падчас якіх збіраў грошы для пацярпелых ад сілавікоў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Абвешчаны збор у падтрымку музыкаў TOR BAND

Нагадаем, Яўгену Бурло прызначылі восем гадоў калоніі, Дзмітрыю Галавачу — дзевяць гадоў калоніі, а Андрэю Ярэмчыку — сем з паловай гадоў калоніі. Усім узмоцнены рэжым і яшчэ па 100 базавых велічыняў штрафу. Такі прысуд вынес суддзя Сяргей Салоўскі.

На кожнага ўдзельніка гурта плануюць сабраць па €3000. Грошы пайдуць на пагашэнне штрафаў, перадачы ў калонію і на падтрымку сем'яў.

Падтрымаць збор на сайце BYSOL
Ізноў Жлобін, ізноў «народны» артыкул

У судзе Жлобінскага раёна 19 кастрычніка вынесены чарговы прысуд па «народным» арт. 342 КК. Судзілі Максіма Калінічэнку, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле у іх. Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава.

Па матэрыялах абвінавачання, Калінічэнка, «дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе з іншымі асобамі, стаялі на праезнай частцы вуліцы, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту, пляскалі ў далоні, гучна крычалі, свісталі, выкрыквалі розныя лозунгі, дэманстратыўна-грэбліва, адкрыта адмаўляліся ад выканання вышэйзгаданых законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады».

Святлана Рубахава прысудзіла Максіму абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113215
💬Праваабаронца Леанід Судаленка распавёў апошнія навіны пра Ларысы Шчыракову

«У гомельскай калоніі яна працуе швачкай, на здароўе не скардзіцца, кажа, што з усімі там ужо пазнаёмілася. Перадае прывітанне і падзякі за падтрымку! Спадзяецца, што тэрмін да канца адбываць не давядзецца (жартуе, што ў яе планы гэта не ўваходзіць)...

Таксама Ларыса паведамляе, што адну вялікую перадачу (да 50 кг. раз на тры месяцы) яна ўжо змагла атрымаць, у тым ліку з вельмі патрэбнымі ёй тамака рэчамі. Хоча хуткім часам атрымаць сутачнае (належыць да 3-х сутак) спатканне з сынам.

Яшчэ шчыра марыць, што за добрыя паводзіны і станаўленне на шлях выпраўлення ёй дазволяць раней выйсці на волю...».

Нагадаем, 31 жніўня Ларысе прызначылі 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

💌Падтрымаць журналістку: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Ларыса Фёдараўна Шчыракова
💻
Напісаць анлайн
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-канал «Беларусь Сейчас»;
📍Instagram старонкі «mayakby», «ezhaka (Каця Пытлева)»;
📍YouTube канал «Маяк Беларускі»;
📍TikTok-старонкі «Пра Віцебск», «ksenia.mija», «timur5212».
🎉Павіншуйце палітолага Аляксандра Фядуту з 59-годдзем

Аляксандр — палітолаг і літаратуразнаўца. Яго затрымалі ў Маскве 12 красавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы. Яго разам з Юрасём Зянковічам і Рыгорам Кастусёвым абвінавацілі ў спробе зрынуць рэжым Лукашэнкі. 5 верасня палітвязня асудзілі да 10 гадоў зняволення па «справе змоўшчыкаў».

У палітзняволенага ў зняволенні пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем — у гэтым годзе ён трапляў у турэмную бальніцу, абвастрыліся праблемы з сэрцам, з’явіліся ацёкі. Яшчэ ў СІЗА яму перадалі кіёк, з якім ён ходзіць і ў магілёўскай калоніі.

Заўтра, 3 лістапада, Аляксандр адзначыць Дзень народзінаў у зняволенні.

💌Павіншаваць яго лістамі і паштоўкамі: ПК № 15. 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Аляксандр Іосіфавіч Фядута
💻Напісаць анлайн