У Брэсце затрымалі трэнера па каратэ за відэа з перасоўваннем ваеннай тэхнікі
На «пакаяльным» відэа беларус расказвае, што працуе трэнерам па каратэ і яму прад'явілі абвінавачанне ў тым, што ён нібыта зняў на відэа ваенную тэхніку і выклаў яго ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал.
Таксама затрыманы паведаміў, што ў 2020 годзе развешваў стужачкі на слупах і знаках, расклейваў улёткі ўздоўж дарогі.
Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Аляксандр Яўціхаў.

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
✊Як падтрымаць палітвязня Змітра Дашкевіча?
У судзе Барысаўскага раёна 19 кастрычніка вынеслі прысуд палітвязню — яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Нагадаем, актывіст павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК — «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».
Заклікаем падтрымаць яго любым магчымым спосабам:
🔹Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі і смачняшкамі.
🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на ягоны рахунак у СІЗА, перойдуць за ім у калонію.
🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).
🔹Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.
💌Падтрымаць Змітра: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч
💻Напісаць анлайн

💔Палітзняволеная Аксана Аляксеева выйшла на волю
Аксана была затрымана разам з іншымі лідарамі Мінскай гарадской арганізацыі АГП 27 ліпеня 2022 года. Вядома, што падчас ператрусу сілавікі выбілі дзверы ў ейную кватэру.
У судзе Першамайскага раёна Мінска 3 лістапада 2022-га вынеслі прысуды па крымінальнай справе супраць трох лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі: Аляксеевай — 1,5 года калоніі, Мікалаю Казлову — 2,5 года калоніі і Антаніне Кавалёвай — 1 год калоніі. Палітвязняў абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, праз удзел у «Маршы Новай Беларусі» 23 жніўня 2020 года (арт. 342 КК).
Па інфармацыі Анатоля Лябедзькі, сёння Аксана выйшла на волю з гомельскай калоніі № 4, цалкам адбыўшы тэрмін. У зняволенні яна адбыла 1 год, 2 месяцы і 25 дзён.
Крыніца: Анатоль Лябедзька

❗️Супрацоўніка наваполацкай калоніі асудзілі за збіццё вязня
У чэрвені Ушацкі суд прызначыў супрацоўніку наваполацкай калоніі № 1 капітану Ігару Пятрову 6 гадоў калоніі са штрафам. Яго адправілі адбываць тэрмін у «Віцьбу».
Пятрова асудзілі паводле ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса — учыненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, нададзеных ёй па службе, спалучанае з гвалтам, катаваннямі пацярпелага або прымяненнем зброі або спецыяльных сродкаў, піша @nashaniva. Яго абвінавацілі ў перавышэнні паўнамоцтваў — ён збіў вязня.
Распавядаем, што вядома пра гэты рэдкі выпадак пакарання супрацоўніка калоніі за гвалт над зняволеным

Піццаёлу з Гародні асудзілі на пяць гадоў за заклікі да масавых беспарадкаў
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес прысуд піцаёлу мясцовай піцэрыі Сяргею Ботвічу, абвінаваціўшы яго ў масавых беспарадках паводле ч. 1 арт. 293 КК. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, прадстаўнік абвінавачання — Краўчук.
Ботвіча затрымалі напачатку студзеня — тады ў праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася, што Сяргей нібыта адміністраваў дваровыя чаты, удзельнічаў у пратэсных мітынгах і заклікаў іншых удзельнічаць у іх, а таксама прымяняць гвалт у дачыненні да міліцыянтаў, даслоўна, «паліць аўтазакі».
Сяргей у судзе сваю віну прызнаў часткова, а вось прадстаўнік лінгвістычнай эксперызы— дацэнтка кафедры рускай філалогіі мясцовага універсітэта А. патлумачыла суду, што «пакінутыя ім каментары ў сукупнасці з каментарамі, размешчанымі да і пасля складзеных ім тэкставых паведамленняў, падахвочваюць да новых відаў пратэсту, грубага і жорсткага сілавога іх вырашэння».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113126

Палонны ўкраінскі праваабаронца стаў лаўреатам прэміі імя Ганны Франк
Украінскі праваабаронца Максім Буткевіч стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі імя Ганны Франк «за дзейнасць у абароне правоў чалавека і барацьбе з такімі праявамі, як ксенафобія і расізм».
Замест Максіма, які зараз знаходзіцца ў расійскім палоне, узнагароду атрымаў яго бацька Аляксандр, піша @byplradio.
Раней Буткевіча асудзілі да 13 гадоў калоніі — паводле следства, праваабаронца нібыта абстраляў жылы дом у Севераданецку з супрацьтанкавага гранатамёта Panzerfaust-3. З чэрвеня 2022 году мужчына знаходзіцца ў расійскім палоне.
Максім — украінскі праваабаронца і журналіст, змагаўся з праявамі дыскрымінацыі ва ўсіх яе формах ва Украіне. Ён таксама з'яўляўся каардынатарам і сузаснавальнікам праекту дапамогі бежанцам «Без меж». Пасля пратэстаў 2020 года Буткевіч актыўна дапамагаў беларускім уцекачам.

🇲🇩У Парламенце Малдовы правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
У гадавiну стварэння групы «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенце Малдовы з яе прадстаўнiкамi сустрэлася Святлана Ціханоўская. Яны зладзілі супольную акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў.
Таксама дэпутаты выказалі жаданне далучыцца да Дня Салідарнасці з Беларуссю 12 лістапада і прыйсці да беларускай амбасады ў Кішынёве з партрэтамі палітвязняў.
Крыніца: @tsikhanouskaya

🎪На Мазырскую раёнку паскардзіліся ГУБАЗіКу — побач з тэкстам пра службу ў войску былі рэкламы пахавальных паслуг
Паведамляецца, што «службовыя асобы Гомельскага аблвыканкама вывучылі гэтую газетную старонку і згодны з довадамі неабыякавых грамадзян», а ГУБАЗіК пачаў праверку рэдакцыі на «экстрэмізм».

Магілёўца затрымалі за ўдзел у марафоне салідарнасці з палітвязнямі ў 2021-ым годзе
Вадзіму Кашкуру 39 гадоў, ён з Магілёва. У 2007-м скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт Куляшова па спецыяльнасці «Правазнаўства», а пасля завочна скончыў магістратуру. Любіць футбол. Працаваў на некалькіх заводах, у МНС, нейкі час быў юрысконсультам. Цяпер працуе ў Магілёўскім дзяржаўным машынабудаўнічым каледжы, піша «Наша Ніва».
Затрымалі яго за тое, што ў 2021-м ён паўдзельнічаў у марафоне, які ладзіў Беларускі фонд спартовай салідарнасці ў падтрымку палітвязняў. Мужчына праехаў 23.34 кіламетра на ровары. Ён пісаў пра марафон і свой удзел у ім з уласнай старонкі ў інстаграме.

⚖️Байкера Андрэя Іванюшына, які летам выйшаў з калоніі, хутка зноў будуць судзіць
Андрэй — байкер з Мінска. Першы раз яго затрымалі 1 лютага 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай за інцыдэнт, які адбыўся 19 верасня 2020 года каля ГЦ “Еўропа”, калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць. У выніку Андрэя абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК)
26 лютага 2021 года яму прысудзілі 2,5 гады калоніі. Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17. 2 чэрвеня 2023 года Андрэй выйшаў на волю, адбыўшы ў зняволенні амаль 2,5 гады.
Андрэя зноў затрымалі напачатку жніўня. Яму ставяць у віну тры эпізоды паводле арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту. Стала вядома, што суд над ім адбудзецца 31 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Шаціла.
💌Падтрымайце яго грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

😔За перыяд з 10 траўня да палітзняволенага Міколы Статкевіча прымяняліся меры спагнання 9 разоў
Пра гэта паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.
• у выглядзе вымовы — 1 раз (29.06.2023);
• у выглядзе пазбаўлення права на атрыманне чарговай пасылкі або перадачы — 1 раз (08.08.2023);
• у выглядзе пазбаўлення чарговага кароткатэрміновага спаткання — 1 раз (07.08.2023);
• у выглядзе пазбаўлення чарговага працяглага спаткання — 1 раз (28.09.2023);
• у выглядзе змяшчэння ў штрафны ізалятар — 5 разоў (01.06.2023, 20.07.2023, 14.08.2023, 05.09.2023, 06.10.2023).
Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады і 4 месяцы. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Увесь час яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу

👩⚕️Псіхалагічная дапамога. Агляд артыкулаў пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія
🔹Віды псіхалагічных цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсій
🔹Як родным палітвязняў падрыхтавацца да спаткання ў месцы зняволення
🔹Цяжкасці адаптацыі палітвязняў і спосабы ім дапамагчы
🔹Як падтрымаць сябе, калі твае родныя знаходзяцца ў турме
🔹Што казаць дзецям, бацькі якіх знаходзяцца ў турме
🔹Якія думкі, дзеянні і звычкі дапамагаюць дачакацца любімых
🔹Як дапамагчы дзіцяці перажыць траўматычную падзею
🔹Катаванні і жорсткае абыходжанне — розніца, наступствы і важнасць дакументавання
🔹Правілы аказання першай дапамогі людзям, якія сутыкнуліся з гвалтам і катаваннямі
🔹Як перажыць ізаляцыю ў адзіночнай камеры і падчас вымушаных уцёкаў
🔹Наступствы для псіхікі агрэсараў і саўдзельнікаў гвалту
🔹Як перажыць пачуццё віны, калі ты з'ехаў, ці застаўся, але ўсё адно яго адчуваеш

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Ад «сутак» да прастрэленых каленяў: вынікі пераследу беларусаў за антываенную пазіцыю
🔹За данаты беларускім добраахвотнікам ва Украіне праграміста асудзілі да 6 гадоў калоніі
🔹У Слуцку вынесены смяротны прысуд
🔹Як і за што цяпер пераследуюць святароў у Беларусі?
🔹«Прыклад беларускіх пратэстаў выклікае захапленне ў людзей з розных краінаў». Праваабаронца «Вясны» — пра ўдзел у REVOLUTIONALE
🔹«Няма ніякіх правілаў — як захочуць, так і будзе». Былы палітвязень распавёў пра ўмовы ў ШІЗА, дзе памёр Вітольд Ашурак
🔹Алег Граблеўскі: «Рэпрэсіі зрабілі бачным, наколькі інвалідызуючай з’яўляецца наша пенітэнцыярная сістэма»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

У Івацэвічах закрываюць папраўчую калонію №5 — замест яе плануюць адкрыць лячэбна-працоўны прафілакторый
Адпаведны ўказ 19 кастрычніка падпісаў Лукашэнка. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
На дадзены у папраўчай калоніі №5 адбываюць свае тэрміны 7 палітвязняў: Антон Баброў, Аляксей Сямёнаў, Аляксандр Францкевіч, Аляксандр Аўдзяюк, Ілля Дубскі, Павел Бяленік, Павел Пяскоў.

🎭Сцэнічны бунт паводле ўспамінаў беларускага палітвязня, анархіста і партызана Ігара Аліневіча
Еду ў Магадан: не вер, не бойся, не прасі — арыгінальны спектакль паводле турэмнага дзённіка беларускага анархіста Ігара Аліневіча. У 2011 годзе яго асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі.
У сваім дзённіку ён апісвае практыку беларускай турэмнай сістэмы, заснаванай на жорсткім фізічным гвалце, але перш за ўсё на выдасканаленым псіхалагічным прымусе, які прымушае зняволеных сумнявацца ў сваёй волі і сумленні, губляць давер да сваіх блізкіх.
У снежні 2021 года Ігара зноў асудзілі на 20 гадоў пазбаўлення волі.
📍Працягласць 60 хвілін | Узроставая катэгорыя 15+ | Спектакль створаны тэатрам Theatre 3+KK з Брна і ідзе на чэшскай мове з польскімі і беларускімі субтытрамі
🔹Даты: 13 і 14 лістапада 19.00
🔸Месца: Teatr Druga Strefa, ul. Magazynowa 14A, Warszawa
🎫Квіткі: https://www.teatr2strefa.pl/event-details/jedu-do-magadanu
⁉️Падзея ў ФБ: https://fb.me/e/35JL7OyAJ

"Кожны месяц сядзіць у ШІЗА". Навіны ад анархістаў Ігара Аліневіча і Мікіты Емяльянава
Ад Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі, звестак з турмы даходзіць вельмі мала.
"Трымаюць яго не ў адзіночнай камеры, але ўсё роўна сытуацыя з сувяззю складаная. Кожны месяц сядзіць у ШІЗА. Званкоў і перадач, у тым ліку мэдычных, пазбаўлены. Лісты да яго даходзяць, але толькі ад сваякоў. І то з пераменным поспехам", — паведаміла крыніца "Свабодзе".
Да Емяльянава, які амаль 4 гады знаходзіцца ў зняволенні, зноў не пускаюць святара каталіцкай канфесіі.
"У камеры ён адзін. На здароўе ня скардзіцца. Перапіска толькі з сям’ёй. Настрой нармальны. Трапляў у ШІЗА. Карыстаецца турэмнай бібліятэкай, але яму дагэтуль не перадалі кнігі, якія заказаў праз Белкнігу", — паведамілі родныя палітвязня.
Крыніца: "Радыё Свабода"
💌Падтымайце палітвязняў:
Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу

❌«Яшчэ ні адзін "хатні хімік" спакойна не дасядзеў свой тэрмін». Чаму «хатняя хімія» — не квіток на волю?
У краіне не сканчаецца чарада палітычна матываваных крымінальных справаў. Беларусам і беларускам працягваюць прысуджаць доўгія гады зняволення за спробу адкрыта выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю.
Некаторым з іх «шчасціць» атрымаць «хатнюю хімію», абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Але ці з’яўляецца сёння «хатняя хімія», ва ўмовах безупынных рэпрэсій, квітком на волю?
«Вясна» тлумачыць, чаму гэта зусім не лагодны від пакарання, як улады робяць немагчымым яго «спакойнае» адбыванне, а таксама, як цяпер можна падтрымаць людзей на «хатняй хіміі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111505

✊У Варшаве адбылася нядзельная акцыя салідарнасці беларусаў
«Тысячы бязвінных беларусаў знаходзяцца ў турмах праз свае перакананні. Палітвязні пакутуюць ад дрэнных умоў, адсутнасці медычнай дапамогі і здзекаў. Гэта непрымальна! Мы патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, справядлівасці і законнасці!», — кажуць удзельнікі.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?

Пасля перапынку працягнецца суд над галоўным рэдактарам «Рэгіянальнай газеты» Аляксандрам Манцэвічам
У судзе Маладзечанскага раёна 23 кастрычніка працягнецца суд над Аляксандрам Манцэвічам. Журналіста абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 КК. Крымінальную справу вядзе суддзя Аляксей Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымлівае памочнік пракурора — Аляксандр Марцінчык.
Журналіста пачалі судзіць яшчэ 26 верасня. Але 12 кастрычніка суддзя Іршын прызначыў наступнае пасяджэнне ад на 23 кастрычніка. Магчыма, гэта звязана з перафарматаваннем абвінавачання Манцэвічу на іншы артыкул Крымінальнага кодэкса.
За час правядзення суда, «Рэгіянальная газета», галоўным рэдактарам якой быў Аляксандр, выключаная з рээстра зарэгістраваных СМІ за подпісам міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113063
💌Падтрымайце Аляксандра: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч