Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.83K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🕯Яны жывыя, пакуль мы іх памятаем!

Праваабарончы цэнтр «Вясна», Free Belarus Center i «Мемарыял» працягваюць серыю публікацый, прысвечаных паэтам, нявінна забітым у сумна вядомую «чорную ноч» — з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

Міхась Чарот — беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч. Аўтар самай вядомай «народнай» песні беларусаў – «Купалінка». У картках расказваем яго біяграфію, а ў самым пасце прыводзім яго (апошні) верш «Прысяга» 1937 года.

ПРЫСЯГА

Я не чакаў
Я не гадаў,
Бо жыў з адкрытаю душою,
Что стрэне лютая бяда,
Падружыць з допытам,
З турмою.

Прадажных здрайцаў лiхвяры
Мяне зацiснулi за краты.
Я прысягаю вам, сябры,
Мае пали,
Мае бары, —
Кажу вам — я не вiнаваты!

Больш даведацца пра творчасць расстраляных беларускіх паэтаў можна з праекту FBC «Executed Poetry» ці з праекту Сяргея Будкіна «(НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ».
spis ekstremistau.pdf
5.8 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 30 прозвішчаў — цяпер у ім 3429 чалавек

20 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі былога памочніка пракурора Глускага раёну Канстанціна Прытуленку, 55-гадовага жыхара Верцялішак Аляксандра Бірэту, былога міліцыянта Кірыла Гняздзілава.

Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
За ўдзел у пратэстах затрымалі кіраўніцтва мінскай танцавальнай студыі

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі аб затрыманні заснавальніцы мінскай танцавальнай студыі «Квартал» Юліі Шостак і дырэктара Аляксандра Душэўскага. Яны выкладчыкі сальсы.

Іх абвінавачваюць у тым, што ў 2020-м у іх зале збіраліся ўдзельнікі пратэстаў і малявалі там плакаты, з якімі пасля ішлі на маршы, піша «Наша Ніва».
Мінскую юрыстку асудзілі па 8 эпізодах на 1,5 года калоніі за ўдзел у акцыі пратэста

У судзе Ленінскага раёну Мінска асудзілі Іну Багданаву паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Мінчанку абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Яна ўказала аб частковым прызнанні віны, але фактычна віну не прызнала і ад паказанняў не адмовілася.

Жанчына паведаміла, што прымала ўдзел у пратэсных акцыях як назіральніца, а не як удзельніца. А на праезную частку выходзіла выключна з мэтай фатаграфавання, паведаміла на судзе Іна.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113121
Збор у падтрымку былога палітвязня і ягонай сям'і

Іх гісторыю распавядае BYSOL.

«Пачынаючы з лета 2020 года мы з жонкай Настай актыўна ўдзельнічалі ў акцыях за Вольную Беларусь (мітынгі, ланцужкі салідарнасці, маршы). А 29 лістапада 2020 года мяне затрымалі на маршы раёнаў і асудзілі па адміністрацыйным артыкуле на 15 сутак.

У чэрвені 2022 года да нас у кватэру ўварваўся ГУБАЗіК з групай САХР і пасля правядзення ператрусу нас з жонкай арыштавалі і адвезлі ў ІЧУ Акрэсціна. Канфіскавалі ўсе грашовыя сродкі, а на рахункі і маёмасць наклалі арышт. Мяне асудзілі па «народным» арт. 342 КК на паўтара гады. Маёй жонцы было прад'яўлена абвінавачанне па трох артыкулах — яна была экстрана эвакуаваная з Беларусі.

Цяпер я са сваёй сям'ёй у бяспецы. Я страціў свой бізнэс і актыўна шукаю працу, аднак фінансава мы не стабільныя. Большая частка нашай маёмасці і грашовых сродкаў так і засталася пад арыштам. Таму прашу вас аб фінансавай дапамозе для мяне і маёй сям'і».

Падтрымаць сям'ю фінансава
🎉Павіншуйце палітзняволеную Кацярыну Леў з Днём народзінаў

Кацярыну затрымалі 1 лютага 2023 года. Яе абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады паводле арт. 369 КК. Яе пакаралі пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады і штрафам у 3 700 рублёў. Справу разглядала суддзя Сняжана Калінічэнка.

Цяпер палітзняволеную ўтрымліваюць у гомельскай жаночай калоніі № 4. Сёння ёй спаўняецца 43 гады.

💌Павіншуйце Кацярыну: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Кацярыну Аляксандраўну Леў
💻
Напісаць анлайн
ГУБАЗіК сцвярджае, што затрымаў стваральніка чата «Лошыца 46»

На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што публікаваў у чаце «матэрыялы экстрэмісцкага характару». Пасля прызнання чата «экстрэмісцкім», ён нібыта перадаў правы адміністратара іншаму чалавеку, але ўсё роўна быў затрыманы.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Супраць двух братоў распачалі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі

Па дадзеных следства, у жніўні 2022 года 50-гадовы жыхар Магілёўскага раёна размясціў «гнеўны абразлівы каментар» на адрас Лукашэнкі. Паведамляецца, што на наступны дзень гэты каментар «падтрымаў» яго старэйшы брат. Завязалася перапіска, падчас якой мужчыны выказвалі «грубыя і рэзкія выказванні» на адрас Лукашэнкі.

Цяпер братам прад'яўлены абвінавачанні па ч.1 арт.368 КК (абраза Лукашэнкі). З санкцыі пракурора да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Фігуранты раней судзімыя не былі.

UPD. Як паведамляе @nashaniva, імаверна, адзін з братоў — 50-гадовы Юрый Лапуцін.
🗣Алег Граблеўскі: «Рэпрэсіі зрабілі бачным, наколькі інвалідызуючай з’яўляецца наша пенетэнцыярная сістэма»

Праваабаронца і юрыст Офіса па правах людзей з інваліднасцю, а таксама і былы палітвязень Алег Граблеўскі распавёў пра цяперашні стан людзей з інваліднасцю, навіны гэтай сферы і магчымасці дапамогі, якія Офіс аказвае ў новых умовах эміграцыі.

🔹«Праблема не зʼявілася з пратэстамі ў Беларусі, калі масава пачалі зʼяўляцца людзі з палітычнымі артыкуламі, палітзняволеныя. Гэтая праблема была заўсёды, проста яна стала бачнай, дзякуючы таму, што людзі-грамадскія актывісты патрапілі ў турмы»;

🔹«Людзі ў Беларусі засталіся, людзі працуюць, і казаць што яна [грамадзянская супольнасць] разбурана – гэта зневажаць працу тых людзей, якія засталіся»;

🔹«Людзі засталіся сам насам са сваімі праблемамі, і толькі дзякуючы актывістам, што засталіся ў Беларусі, праблемы прыватна вырашаюцца нейкім чынам – але нават гэты поспех немагчыма асвятліць, бо няма дзе».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113123
У Слоніме настаўніцу з 20-гадовым стажам асудзілі за захоўванне «экстрэмісцкай» кнігі па гісторыі

У судовым паседжанні жанчына распавяла, што прыкладна ў 2018 годзе набыла кароткі курс гісторыі Беларусі ў адной з кнігарняў для патрэб дачкі-школьніцы. Улетку яна прыбіралася ў кватэры і, убачыўшы гэтую кнігу ў добрым стане, вырашыла яе прадаць, як непатрэбную. Аб'ява было актыўна на працягу двух месяцаў.

Пакупнікоў не знайшлося, у сувязі з чым кнігу яна хутчэй за ўсё здала ў макулатуру. Пра тое, што кніга прызнана «экстрэмісцкім матэрыялам», нават не падазравала, адзначыла слонімчанка ў судзе.

Згодна з пастановай суда ёй прызначаны штраф у памеры 10 базавых велічыняў (370 рублёў) з канфіскацыяй персанальнага кампутара.
У Брэсце затрымалі трэнера па каратэ за відэа з перасоўваннем ваеннай тэхнікі

На «пакаяльным» відэа беларус расказвае, што працуе трэнерам па каратэ і яму прад'явілі абвінавачанне ў тым, што ён нібыта зняў на відэа ваенную тэхніку і выклаў яго ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал.

Таксама затрыманы паведаміў, што ў 2020 годзе развешваў стужачкі на слупах і знаках, расклейваў улёткі ўздоўж дарогі.

Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Аляксандр Яўціхаў.
Дзяўчына з Брэста зняла відэа ў TikTok у міліцэйскай форме — яе затрымалі сілавікі

Паведамляецца, што дзяўчыне 20 гадоў, яна ўраджэнка Бярозы, мае адукацыю швачкі і працуе ў брэсцкім бары. Мяркуючы па паведамленні праўладных тэлеграм-каналаў, ёй прызначылі «буйны штраф».
Як падтрымаць палітвязня Змітра Дашкевіча?

У судзе Барысаўскага раёна 19 кастрычніка вынеслі прысуд палітвязню — яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Нагадаем, актывіст павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК — «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

Заклікаем падтрымаць яго любым магчымым спосабам:

🔹Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі і смачняшкамі.

🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на ягоны рахунак у СІЗА, перойдуць за ім у калонію.

🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).

🔹Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.

💌Падтрымаць Змітра: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч
💻
Напісаць анлайн
💔Палітзняволеная Аксана Аляксеева выйшла на волю

Аксана была затрымана разам з іншымі лідарамі Мінскай гарадской арганізацыі АГП 27 ліпеня 2022 года. Вядома, што падчас ператрусу сілавікі выбілі дзверы ў ейную кватэру.

У судзе Першамайскага раёна Мінска 3 лістапада 2022-га вынеслі прысуды па крымінальнай справе супраць трох лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі: Аляксеевай — 1,5 года калоніі, Мікалаю Казлову — 2,5 года калоніі і Антаніне Кавалёвай — 1 год калоніі. Палітвязняў абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, праз удзел у «Маршы Новай Беларусі» 23 жніўня 2020 года (арт. 342 КК).

Па інфармацыі Анатоля Лябедзькі, сёння Аксана выйшла на волю з гомельскай калоніі № 4, цалкам адбыўшы тэрмін. У зняволенні яна адбыла 1 год, 2 месяцы і 25 дзён.

Крыніца: Анатоль Лябедзька
❗️Супрацоўніка наваполацкай калоніі асудзілі за збіццё вязня

У чэрвені Ушацкі суд прызначыў супрацоўніку наваполацкай калоніі № 1 капітану Ігару Пятрову 6 гадоў калоніі са штрафам. Яго адправілі адбываць тэрмін у «Віцьбу».

Пятрова асудзілі паводле ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса — учыненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, нададзеных ёй па службе, спалучанае з гвалтам, катаваннямі пацярпелага або прымяненнем зброі або спецыяльных сродкаў, піша @nashaniva. Яго абвінавацілі ў перавышэнні паўнамоцтваў — ён збіў вязня.

Распавядаем, што вядома пра гэты рэдкі выпадак пакарання супрацоўніка калоніі за гвалт над зняволеным
Піццаёлу з Гародні асудзілі на пяць гадоў за заклікі да масавых беспарадкаў

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес прысуд піцаёлу мясцовай піцэрыі Сяргею Ботвічу, абвінаваціўшы яго ў масавых беспарадках паводле ч. 1 арт. 293 КК. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, прадстаўнік абвінавачання — Краўчук.

Ботвіча затрымалі напачатку студзеня — тады ў праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася, што Сяргей нібыта адміністраваў дваровыя чаты, удзельнічаў у пратэсных мітынгах і заклікаў іншых удзельнічаць у іх, а таксама прымяняць гвалт у дачыненні да міліцыянтаў, даслоўна, «паліць аўтазакі».

Сяргей у судзе сваю віну прызнаў часткова, а вось прадстаўнік лінгвістычнай эксперызы— дацэнтка кафедры рускай філалогіі мясцовага універсітэта А. патлумачыла суду, што «пакінутыя ім каментары ў сукупнасці з каментарамі, размешчанымі да і пасля складзеных ім тэкставых паведамленняў, падахвочваюць да новых відаў пратэсту, грубага і жорсткага сілавога іх вырашэння».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113126
Палонны ўкраінскі праваабаронца стаў лаўреатам прэміі імя Ганны Франк

Украінскі праваабаронца Максім Буткевіч стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі імя Ганны Франк «за дзейнасць у абароне правоў чалавека і барацьбе з такімі праявамі, як ксенафобія і расізм».

Замест Максіма, які зараз знаходзіцца ў расійскім палоне, узнагароду атрымаў яго бацька Аляксандр, піша @byplradio.

Раней Буткевіча асудзілі да 13 гадоў калоніі — паводле следства, праваабаронца нібыта абстраляў жылы дом у Севераданецку з супрацьтанкавага гранатамёта Panzerfaust-3. З чэрвеня 2022 году мужчына знаходзіцца ў расійскім палоне.

Максім — украінскі праваабаронца і журналіст, змагаўся з праявамі дыскрымінацыі ва ўсіх яе формах ва Украіне. Ён таксама з'яўляўся каардынатарам і сузаснавальнікам праекту дапамогі бежанцам «Без меж». Пасля пратэстаў 2020 года Буткевіч актыўна дапамагаў беларускім уцекачам.
🇲🇩У Парламенце Малдовы правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

У гадавiну стварэння групы «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенце Малдовы з яе прадстаўнiкамi сустрэлася Святлана Ціханоўская. Яны зладзілі супольную акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

Таксама дэпутаты выказалі жаданне далучыцца да Дня Салідарнасці з Беларуссю 12 лістапада і прыйсці да беларускай амбасады ў Кішынёве з партрэтамі палітвязняў.

Крыніца: @tsikhanouskaya
🎪На Мазырскую раёнку паскардзіліся ГУБАЗіКу — побач з тэкстам пра службу ў войску былі рэкламы пахавальных паслуг

Паведамляецца, што «службовыя асобы Гомельскага аблвыканкама вывучылі гэтую газетную старонку і згодны з довадамі неабыякавых грамадзян», а ГУБАЗіК пачаў праверку рэдакцыі на «экстрэмізм».
Магілёўца затрымалі за ўдзел у марафоне салідарнасці з палітвязнямі ў 2021-ым годзе

Вадзіму Кашкуру
39 гадоў, ён з Магілёва. У 2007-м скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт Куляшова па спецыяльнасці «Правазнаўства», а пасля завочна скончыў магістратуру. Любіць футбол. Працаваў на некалькіх заводах, у МНС, нейкі час быў юрысконсультам. Цяпер працуе ў Магілёўскім дзяржаўным машынабудаўнічым каледжы, піша «Наша Ніва».

Затрымалі яго за тое, што ў 2021-м ён паўдзельнічаў у марафоне, які ладзіў Беларускі фонд спартовай салідарнасці ў падтрымку палітвязняў. Мужчына праехаў 23.34 кіламетра на ровары. Ён пісаў пра марафон і свой удзел у ім з уласнай старонкі ў інстаграме.