Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.7K photos
469 videos
79 files
19.3K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
⚡️У Магілёве затрымалі Дмітрыя Бакуновіча. Яго наўпрост выцягнулі з машыны паміж драмтэатрам і плошчай Славы і закінулі ў міліцэйскі мікрааўтобус.

UPD: Затрыманага даставілі ў Ленінскі РАУС Магілёва нібыта для размовы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Оршы таксама затрымалі хлопца. Нібыта ён падобны да нейкай міліцэйскай арыенціроўкі. Міліцыянты звезлі яго ў пастарунак для высвятлення асобы, папярэдне праверыўшы яго заплечнік і абмацаўшы цела.

Відэа даслаў відаводца затрымання
Forwarded from Белсат
У Пінску падчас пратэсту міліцыянты затрымалі аднаго чалавека. Клічуць Зміцер Аганесян. За што яго затрымалі, невядома.
Дзясяткі тысяч людзей у Літве сталі ў „жывы ланцуг“ ад Вільні да мяжы зь Беларусьсю.

У ланцуг сталі таксама былыя кіраўнікі Літвы Валдас Адамкус, Вітаўтас Ландсбергіс, Даля Грыбаўскайце.
У Берасці пасля «Марша новай Беларусі» 23 жніўня быў затрыманы ўдзельнік акцыі Дзмітрый Янковіч. Сувязь з ім абарвалася ў 20:57.

Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, ён перавозіў на сваім аўтамабілі 100-метровы бел-чырвона-белы сцяг. Аўтамабіль Дзмітрыя знаходзіцца каля Ленінскага РАУС.

У ізалятаты часовага ўтрымання Берасця падцвердзілі, што Янковіч знаходзіцца там.
Forwarded from Белсат
⚡️Толькі што Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымаў АМАП і кудысь звёз у аўтазаку.
ПОШУК РОВАРА!

Па просьбе аднаго з затрыманых на акцыі публікуем яго абвестку аб пошуку ровара:

"Я был задержан 10.08.2020 возле пересечения улиц Янки Купалы и Интернациональной на велодорожке около 21.30.
Фото велосипеда никогда не делал, но на нескольких фотографиях он попал. Полное фото велосипеда - это образец, т.к. велосипед был такого же цвета и такой же марки с надписью турист.
На велосипеде были установлены:
Руль - рога
Чёрная обмотка руля
В районе стойки руля был прикреплен переключатель передач (Грипса)
Спереди колесо 28" обод чёрный GUA
Сзади обот 28" FORCE CLASSIC
Втулка планетарная SHIMANO NEXT INT
Спереди и сзади установлены багажники (Совецкие)
На раме около руля накручена чёрная изолента
На переднем колесе 2 светоотражателя, сзади нет".
Forwarded from Белсат
❗️Затрыманы сустаршыня стачкаму Беларуськалія Анатоль Бокан.
Як стала вядома "Магілёўскай Вясне", сёння ў Магілёве побач з аблвыканкамам затрымалі Аляксандра Папкова. Падчас выбараў ён з'яўляўся даверанай асобай Андрэя Дзмітрыева.

Ён выйшаў у адзіночны пікет з двума сцягамі - бел-чырвона-белым і чырвона-зялёным, а таксама плакатамі «я за перамены» і «Свабоду палітвязням». Праз 15 хвілін пасля пачатку яго затрымалі. Па папярэдняй інфармацыі яго адвезлі ў Ленінскі РАУС.
23 жніўня ўвечары з Акрэсьціна выйшаў адзін з апошніх затрыманых пасьля выбараў — грамадзянін Расіі Міхаіл Дарожкін, якога родныя і консулы шукалі 10 дзён. Выйшаў са штампам аб дэпартацыі і забароне ўезду ў Беларусь на 5 гадоў — bit.ly/2EeCcXw

Міхаіл распавёў пра ўсё, што бачыў, пра здзекі і гвалт над затрыманымі, а таксама адзначыў, што ўкраінцаў білі вельмі жорстка, бо нібыта «яны прывезлі сюды Майдан».
Четыре сотрудника Белгосфилармонии получили повестки в Советское РУВД Минска

Согласно повесткам, их вызывают в качестве свидетелей. 20 августа эти люди были замечены у стен Белгосфилармонии на акции против насилия и за честные выборы.
В Гомеле возбудили уголовное дело за надругательство над государственными символами

16 августа красно-зеленый флаг заменили бело-красно-белым.

МВД описывает случай так: «К флагштоку на площади Ленина подошло несколько человек. Один из них опустил знамя вниз, а другой снял его с крепления, смял и повесил на ограждение. Молодой человек поместил на верхушку флагштока бело-красно-белый символ протеста». Потом официальный флаг вернули на место.

По сообщению МВД, человек, который поднял бело-красно-белый флаг, стал подозреваемым по уголовному делу. Ему 23 года.
▪️У Гомелі асудзілі на 5 сутак арышту журналіста Яўгена Меркіса за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

▪️Адразу па двух пратаколах (непадпарадкаванне міліцыі і ўдзел у акцыі) асудзілі школьную настаўніцу з Гомеля Іну Барысенка. Яе затрымалі ў мінулую пятніцу прама каля дома, калі яна выносіла смецце. А сёння аштрафаавалі на 702 рублі.

▪️У Гародні прама ў РАУС за зачыненымі дзвярыма ідуць суды над затрыманымі ў суботу актывістамі. Вядома, што аднаму з іх - Артуру Куршакову - прысудзілі 7 сутак арышту.

▪️Затрыманаму ўчора ў Наваполацку Андрэю Зуеву далі 12 сутак арышту.

▪️Затрыманага сёння ў Магілёве Аляксандра Папкова адпусцілі пасля складання пратаколу аб ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
У Мастах сёння міліцыя пачала аб’езд удзельнікаў акцыі пратэсту, якая прайшла напярэдні. Паводле звестак міліцыі, склалі пратаколы ажно на 80 жыхароў Мастоў, якія неслі вялікі бела-чырвона-белы сцяг.
Папярэдне судзіць жыхароў Мастоў за гэта будуць 3 верасня.

Акрамя таго паведамляецца пра выманне ў людзей мабільных тэлефонаў. Тлумачаць гэта тым, што будуць у іх шукаць доказы ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.
Затрыманага раніцай сустаршыню стачкаму "Беларуськалія" Анатоля Бокуна асудзілі на 25 базавых велічынь (675 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пасля суда яго адпусцілі.