🎪Праз месяц пасля марафону салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» улады вырашылі прызнаць яго «экстрэмісцкім»
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 29 жніўня. Нагадаем, марафон салідарнасці з палітвязнямі праходзіў 29-30 ліпеня — падчас яго атрымалася сабраць больш за 574 000 еўра.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
📍Telegram-каналы «Новая Жизнь Минск / New Life Church Minsk», «Будзьма беларусамі!», «ЧАТ Беларусы ў Ізраілі», «FREEINFOBEL»;
📍Сайт і сацсеткі праекту «Штодзень»;
📍Старонкі ў Facebook «Церковь "Новая Жизнь"», «Budzma Belarusami».
📍Суполка ва «Укантакце» «Беларусь. Экономика и политика (MorningDope)»;
📍TikTok-старонкі «Belorussian mapper», «VERDIKT», «бчбандеровка».

📸Фотафакт: журналістка Ларыса Шчыракова падчас судовага працэсу
Яе здымак публікуюць прапагандысты.
Нагадаем, сёння Ларысе прызначылі 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Мікалай Доля.
💌Падтрымаць журналістку: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ларыса Фёдараўна Шчыракова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
✊«Сапраўдная Беларусь — свабодная, адкрытая, якая робіць еўрапейскі выбар». Наталля Пінчук — на Нобелеўскай канферэнцыі міру-2023
31 жніўня ў Осла адбылася Нобелеўская канферэнцыя міру–2023, якая сёлета адзначае дасягненні праваабаронцаў, вызначае рызыкі, з якімі яны сутыкаюцца, і заклікае да дзеянняў у падтрымку іх працы.
На ёй выступілі лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру, маладыя актывісты, а таксама прадстаўнікі трох лаўрэатаў 2022 года — у тым ліку жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук.
«Падкрэслю: Беларусь — не Расія, і Лукашэнка — не Беларусь. Сапраўдная Беларусь — свабодная, адкрытая, якая робіць еўрапейскі выбар. Гэта тыя самыя звычайныя людзі, якія зрабілі надзвычайныя рэчы ў 2020 годзе.
І па-ранейшаму беларускае грамадства ненавідзіць дыктатуру, ніколі не пагадзілася на выкарыстанне тэрыторыі краіны Расіяй для агрэсіі супраць нашых добрых суседзяў-украінцаў, супраціўляецца гэтаму як можа».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112650

У Гродне затрымалі намесніка дырэктара крамы «Кліматмайстар»
На «пакаяльным відэа», на якім мужчына размаўляе па-беларуску, ён кажа, што быў затрыманы нібыта за рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».
UPD. Затрыманы — 36-гадовы Аляксандр Клімец.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
😡Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Рэзановіча 35 сутак утрымлівалі ў ШІЗА
Таксама Дзмітрыя пазбавілі спатканняў і перадач і пагражаюць перавесці на турэмны рэжым, паведамляе тг-канал «Права на паўстанне».
Нагадаем, Дзмітрый быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.
💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
💻Напісаць анлайн

Жонку затрыманага на мяжы наваполацкага стаматолага аштрафавалі на 1100 рублёў
Пра гэта паведамляе «Віцебская Вясна».
Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Аллу Грудніцкую вінаватай у тым, што ў яе Instagram супрацоўнікі міліцыі знайшлі падпіску на старонку замежнага СМІ, прызнанага ў Рэспубліцы Беларусь экстрэмісцкім. Свае віны з судзе жанчына не прызнала, патлумачыўшы, што яна не мела намеру распаўсюджваць адтуль інфармацыю.
22 жніўня жанчыну судзілі зноў, і зноў аштрафавалі. Але падрабязнасці пакуль не вядомыя.
Нагадаем, мужа жанчыны — стаматолага Аляксандра Грудніцкага — арыштавалі на 30 сутак. Іх затрымалі пры вяртанні з Літвы ад сына.

Сілавікі паведамілі аб затрыманні чалавека ў Асіповічах
Мясцовы жыхар, які працуе на асіповіцкай міні-ЦЭЦ слесарам, як сцвярджаецца, неаднаразова пакідаў «негатыўныя каментарыі» пра сілавікоў і прадстаўнікоў улады, а таксама нібыта «зарэгістраваўся ў чат-боце "Плана Перамога"».
Імя і прозвішча затрыманага не раскрываецца, піша @MAYDAYMog.
UPD. Затрыманы — Сяргей Батура.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Мясцовы жыхар, які працуе на асіповіцкай міні-ЦЭЦ слесарам, як сцвярджаецца, неаднаразова пакідаў «негатыўныя каментарыі» пра сілавікоў і прадстаўнікоў улады, а таксама нібыта «зарэгістраваўся ў чат-боце "Плана Перамога"».
Імя і прозвішча затрыманага не раскрываецца, піша @MAYDAYMog.
UPD. Затрыманы — Сяргей Батура.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Рыцарские истории»
Адпаведнае рашэнне МУС прынятае 31 жніўня.
У рашэнні МУС пазначана імя чалавека, які нібыта мае дачыненні да арганізацыі — Андрэй Кушняроў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

❗️Motolkohelp: Намеснік ідэолага з Жодзіна памёр пасля затрымання
Увечары 30 жніўня пасля працы быў затрыманы намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы жодзінскага завода цяжкіх штамповак (КЗТШ) Яўген Іваноў, піша @motolkohelp.
Мужчыну затрымалі на прахадной завода пасля працоўнай змены, павалілі на зямлю, запіхнулі ў машыну і павезлі. На наступны дзень, раніцай 31 жніўня, з'явіліся спачуванні ад калектыву завода ў сувязі са смерцю Яўгена Іванова.
Паводле папярэдніх звестак, мужчына памёр у машыне сілавікоў, што менавіта адбылося — пакуль невядома. Яўгену было 34 гады.
Калі вам вядомыя падрабязнасці інцыдэнту — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

spis ekstremistau.pdf
4 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 72 прозвішчы
МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». У ім людзі, якіх дадалі ў адпаведны спіс 25 жніўня і 1 верасня. Цяпер у спісе 3250 чалавек.
Сярод іншых, у яго дадалі асуджаных за данаты Анастасію Петрачэнка і Кірыла Клімава, рэпетытара і выкладчыка Яўгена Лівянта, а таксама ягоную жонку Юлію, старэйшую дачку Ганну, зяця Мікіту Драздова.
Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

За ўдзел у пратэстах затрыманы жыхар Мінска
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што наведваў паслявыбарчыя акцыі пратэсту і быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы, дзе пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да Лукашэнкі.
UPD. Па інфармацыі @nashaniva, затрыманы — Кірыл Траско.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што наведваў паслявыбарчыя акцыі пратэсту і быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы, дзе пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да Лукашэнкі.
UPD. Па інфармацыі @nashaniva, затрыманы — Кірыл Траско.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
⚖️Стала вядома дата разгляду апеляцыйнай скаргі праваабаронцы Насты Лойкі
У Мінскім гарадскім судзе 20 чэрвеня палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада "Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі" (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.
Вярхоўны суд 3 кастрычніка разгледзіць апеляцыйную скаргу Насты.
💌Падтрымаць Насту да гэтага часу можна грашовымі пераводамі, веганскімі пасылкамі з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі, а таксама тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка

✊Дапамога Вользе Крондзе, асуджанай двойчы за абразу аднаго і таго ж міліцыянта: першы раз — за эмодзі 💩, другі — за «абаср..ся і зняславіўся»
Рамесніца з Івацэвічаў Вольга Кронда вельмі абмежаваная ў заробках.
Прадаваць свае вырабы без пошты Кронда амаль што не можа — часы яе выхаду з дому вельмі абмежаваныя. Бо за інтэрнэт-каментары жанчына асуджана да «хатняй хіміі», і міліцыя забараніла ёй выходзіць з дому ў выходныя ды святочныя дні. То бок гандляваць у дні, калі можна найлепей прадаць свой тавар, Вользе забаронена.
Да таго ж, жанчына самастойна гадуе малую дачку.
Але ж ёсць спосаб дапамагчы Вользе: на яе Instagram-старонцы можна замовіць шапкі, вышыўку ці іншыя аксэсуары (і нават нягледзячы на накладзеныя абмежаванні, грошы дойдуць).
Паглядзець на прыклады працы Вольгі, дапамагчы ёй можна, звярнуўшыся да старонкі: 👉 instagram.com/olga.kronda3301
🔹«Яшчэ ні адзін "хатні хімік" спакойна не дасядзеў свой тэрмін». Чаму «хатняя хімія» — не квіток на волю?

❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў
Гэта Аляксей Аўдзееў, Дзяніс Хахлоў, Надзея Старавойтава, Вольга Новікава, Міхаіл Тумчонак, Кірыл Камароў, Вячаслаў Янюк, Андрэй Шэшко, Аляксандр Пімашэнка, Сафія Багавец.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/112654
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Гэта Аляксей Аўдзееў, Дзяніс Хахлоў, Надзея Старавойтава, Вольга Новікава, Міхаіл Тумчонак, Кірыл Камароў, Вячаслаў Янюк, Андрэй Шэшко, Аляксандр Пімашэнка, Сафія Багавец.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/112654
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
✊Падтрымайце палітвязня Ігара Букаса лістамі і паштоўкамі
Ігар — жыхар Бабруйска, якога разам з сынам Алегам Букасам асудзілі па артыкуле 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).
Ігар і Алег былі затрыманыя 10 жніўня 2020 года. Непадалёк ад месца, дзе Букасы прыпаркавалі машыну, яны заўважылі іншае аўто і аўто ДАІ. Каля гэтых машын нейкая жанчына прасіла адпусціць кіроўцу. Старэйшы Букас вырашыў пацікавіцца, што адбываецца, і падыйшоў да супрацоўніка ДАІ. У выніку ён і яго сын былі гвалтоўна затрыманы. 27 лістапада 2020 года Ігару прысудзілі 4 гады калоніі, а Алегу — 2 гады калоніі.
У траўні 2022 года стала вядома, што Ігару ўзмацнілі рэжым перавялі на турэмны рэжым у Гродна.
💌Падтрымаць Ігара: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Ігар Віктаравіч Букас
💻 Напісаць анлайн

⚡️Айцішніка Дзмітрыя Маставога, які нібыта наладзіў відэатрансляцыю з аэрапорта ў «Мачулішчах», будуць судзіць за «здраду дзяржаве»
14 верасня ў Брэсцкім абласным судзе пачнуць разглядаць справу Дзмітрыя Маставога, якому інкрымінуюць ч.1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і ч.1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Працэс у закрытым рэжыме прызначана весці суддзя Вера Філонік.
Пра затрыманне Дзмітрыя стала вядома з прапагандысцакага фільма АНТ пасля дыверсіі ў Мачулішчах.
Так, у сюжэце распавялі, што Маставы нібыта прапанаваў «Беларускаму Гаюну» зліваць інфармацыю аб аэрадроме: ён наладзіў відэатрансляцыю з камп'ютара, якая два тыдні ішла без перапынку. Адміністрацыя тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн» пазней паведаміла «Зеркало», што Дзмітрый не ладзіў для іх трансляцыю.