У Ганцавічах у РАУС выклікалі мясцовых журналістаў — пытанні ўзніклі з-за артыкулу «Центр Ганцевичей к "Дожинкам" облысел»
Як пішуць журналісты выдання, 26 жніўня старшыня райвыканкаму са сваім намеснікам сталі тэлефанаваць журналістам «Ганцавіцкага часу», ў тым ліку былым. Чыноўнікаў цікавіла, хто з'яўляецца аўтарам артыкулу пра «аблысенне» Ганцавічаў.
А 29 жніўня журналістамі ўжо зацікавалася міліцыя. Так, карэспандэнтку Святлану Малышка выклікалі «на размову». У РАУСе жанчыне патлумачылі, што пытанні выклікае артыкул «Центр Ганцевичей к "Дожинкам" облысел».
Першы намеснік старшыні ганцавіцкага РАУСу Дзяніс Санчук казаў, што загаловак не адпавядае рэчаіснасці, а пісаць трэба было пра тое, як Ганцавічы змяніліся ў добры бок падчас падрыхтоўкі да «Дажынак». У той жа дзень, 29 жніўня, у ганцавіцкую міліцыю запрашалі і іншага супрацоўніка выдання Сяргея Багрова, піша @viasna_brest.

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🎉Павіншуйце палітвязня Юрыя Уласава з Днём народзінаў
Юры — гомельскі актывіст, давераная асоба Ціханоўскай і фігурант гучнай крымінальнай справы, заведзенай на сябраў ініцыятыўнай групы кандыдаткі ў прэзідэнты. Юры жанаты і мае двух дзяцей. Яго разам з яшчэ трыма фігурантамі справы абвінавацілі ў "масавых беспарадках" (арт. 293 КК) і планах па "захопе будынкаў" (арт. 292 КК), а Уласава дадаткова абвінавацілі ў "публічнай абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК).
У выніку суд пакараў палітвязня 6,5 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму. Свой тэрмін ён адбывае ў наваполацкай калоніі.
Сёння Юры адзначае 56-годдзе ў зняволенні.
💌Павіншуйце палітвязня лістамі і паштоўкамі: ПК №1. 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Юры Іванавіч Уласаў
💻 Напісаць анлайн

Сілавікі наўпрост на працы затрымалі супрацоўніка лясгасу — ён нібыта напісаў больш за 4000 негатыўных каментароў
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара Свіслачы. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы, а таксама нібыта напісаў больш за 4000 каментароў, у якіх «заклікаў да псавання маёмасці міліцыянтаў і негатыўна выказваўся на адрас кіраўніцтва краіны».
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

🎥Наталля Пінчук выступіць на Нобелеўскай канферэнцыі міру-2023
Нобелеўская канферэнцыя міру 2023 адзначае дасягненні праваабаронцаў, вызначае рызыкі, з якімі яны сутыкаюцца, і заклікае да дзеянняў у падтрымку іх працы.
Сярод дакладчыкаў лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру (Шырын Эбадзі, Рыгаберта Менчу Тум), маладыя актывісты, а таксама прадстаўнікі трох лаўрэатаў 2022 года — у тым ліку жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук.
Канферэнцыя пройдзе сёння, з 14:00 да 18:00. Анлайн-трансляцыя мерпрыемства будзе па спасылцы.

Ларысу Шчыракову асудзілі за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і дыскрэдытацыю Беларусі
У Гомельскім абласным судзе вынесены жорсткі прысуд журналістцы і культурніцкай дзеячцы Ларысе Шчыраковай. Яе абвінавацілі паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна).
Паводле матэрыялаў следства, Ларыса «выкарыстоўваючы напружаную грамадскую сітуацыю і імкнучыся дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, прадаставіла для размяшчэння і размясціла ў сетцы Інтэрнэт, у тым ліку на дэструктыўных рэсурсах, інфармацыйныя матэрыялы з загадзя ілжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь».
Сёння суддзя Мікалай Доля прысудзіў Ларысе 3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112451
💌Падтрымаць журналістку: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ларыса Фёдараўна Шчыракова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

КДБ абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ 14 чалавек
Сярод іх Іван Пуздроў, Аляксандр Кандрацюк, Святлана Бычкоўская, Валерыя Касцюгова, Таццяна Кузіна, Ірэна Клявец, Андрэй Сцепанькоў, Максім Мнацаканаў, Аляксандр Рукойць, Аляксандр Крупіца, Аляксандр Жандараў, Кірыл Кузняцоў, Сяргей Гуня, Павел Петручэня.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1094 чалавекі, з іх 344 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1103 пазіцыі, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»

🎥Наталля Пінчук праз гадзіну выступіць на Нобелеўскай канферэнцыі міру-2023
Нобелеўская канферэнцыя міру 2023 адзначае дасягненні праваабаронцаў, вызначае рызыкі, з якімі яны сутыкаюцца, і заклікае да дзеянняў у падтрымку іх працы.
У 16:30 па мінскім часе пачнецца выступ жонкі Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук.
📍Анлайн-трансляцыя па спасылцы

ГУБАЗіК затрымаў хлопца з-за бел-чырвона-белых палос на куртцы
Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, раней хлопца ўжо затрымлівалі з-за «экстрэмісцкай» татуіроўкі, якую яго прымусілі «перабіць».
Ён зрабіў гэта і прыйшоў адсправаздачыцца да сілавікоў. Мяркуючы па допісе, хлопцу прызначылі 15 сутак арышту за куртку з белымі і чырвонымі палоскамі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, раней хлопца ўжо затрымлівалі з-за «экстрэмісцкай» татуіроўкі, якую яго прымусілі «перабіць».
Ён зрабіў гэта і прыйшоў адсправаздачыцца да сілавікоў. Мяркуючы па допісе, хлопцу прызначылі 15 сутак арышту за куртку з белымі і чырвонымі палоскамі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Мужчыну на пратэстах у 2020 годзе міліцыянты рассеклі галаву дручком, а ў 2023 асудзілі на два гады калоніі
У судзе Жлобінскага раёна 16 лютага асудзілі Кірыла Камарова паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюц грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Святлана Андрэева прызначыла яму 2 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
Кірыла затрымалі напрыканцы снежня 2022 года падчас хапуна ў Жлобіне. Разам з ім тады затрымалі не меней за 5 чалавек.
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. На мітынгу міліцыянты адціснулі Кірыла металічным шчытом і рассеклі да крыві галаву гумовым дручком.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112645

Палітзняволенага прадпрымальніка з Зэльвы асудзілі да трох гадоў калоніі
Суд Зэльвенскага раёна 31 жніўня прызнаў бізнэсоўца Віктара Ламеку вінаватым у паклёпе і абразе Лукашэнкі (арт. 367 і арт. 368 КК).
Затрымалі мужчыну 29 сакавіка — спачатку сілавікі моцна збілі мужчыну ў мікрааўтобусе, а затым супрацоўнікі 9-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС РБ працягнулі збіццё ў будынку ведамства. Пры гэтым вельмі моцна ў Ламека пацярпела нага.
Калі прадпрымальнік ужо знаходзіўся ў СІЗА, стала вядома, што памерла яго маці.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112646
💌Падтрымайце Віктара: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258В, Віктар Георгіевіч Ламека
💻Напісаць анлайн

🎪Праз месяц пасля марафону салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» улады вырашылі прызнаць яго «экстрэмісцкім»
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 29 жніўня. Нагадаем, марафон салідарнасці з палітвязнямі праходзіў 29-30 ліпеня — падчас яго атрымалася сабраць больш за 574 000 еўра.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
📍Telegram-каналы «Новая Жизнь Минск / New Life Church Minsk», «Будзьма беларусамі!», «ЧАТ Беларусы ў Ізраілі», «FREEINFOBEL»;
📍Сайт і сацсеткі праекту «Штодзень»;
📍Старонкі ў Facebook «Церковь "Новая Жизнь"», «Budzma Belarusami».
📍Суполка ва «Укантакце» «Беларусь. Экономика и политика (MorningDope)»;
📍TikTok-старонкі «Belorussian mapper», «VERDIKT», «бчбандеровка».

📸Фотафакт: журналістка Ларыса Шчыракова падчас судовага працэсу
Яе здымак публікуюць прапагандысты.
Нагадаем, сёння Ларысе прызначылі 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Мікалай Доля.
💌Падтрымаць журналістку: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ларыса Фёдараўна Шчыракова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Яе здымак публікуюць прапагандысты.
Нагадаем, сёння Ларысе прызначылі 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Мікалай Доля.
💌Падтрымаць журналістку: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ларыса Фёдараўна Шчыракова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
✊«Сапраўдная Беларусь — свабодная, адкрытая, якая робіць еўрапейскі выбар». Наталля Пінчук — на Нобелеўскай канферэнцыі міру-2023
31 жніўня ў Осла адбылася Нобелеўская канферэнцыя міру–2023, якая сёлета адзначае дасягненні праваабаронцаў, вызначае рызыкі, з якімі яны сутыкаюцца, і заклікае да дзеянняў у падтрымку іх працы.
На ёй выступілі лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру, маладыя актывісты, а таксама прадстаўнікі трох лаўрэатаў 2022 года — у тым ліку жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук.
«Падкрэслю: Беларусь — не Расія, і Лукашэнка — не Беларусь. Сапраўдная Беларусь — свабодная, адкрытая, якая робіць еўрапейскі выбар. Гэта тыя самыя звычайныя людзі, якія зрабілі надзвычайныя рэчы ў 2020 годзе.
І па-ранейшаму беларускае грамадства ненавідзіць дыктатуру, ніколі не пагадзілася на выкарыстанне тэрыторыі краіны Расіяй для агрэсіі супраць нашых добрых суседзяў-украінцаў, супраціўляецца гэтаму як можа».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112650

У Гродне затрымалі намесніка дырэктара крамы «Кліматмайстар»
На «пакаяльным відэа», на якім мужчына размаўляе па-беларуску, ён кажа, што быў затрыманы нібыта за рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».
UPD. Затрыманы — 36-гадовы Аляксандр Клімец.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
На «пакаяльным відэа», на якім мужчына размаўляе па-беларуску, ён кажа, што быў затрыманы нібыта за рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».
UPD. Затрыманы — 36-гадовы Аляксандр Клімец.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
😡Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Рэзановіча 35 сутак утрымлівалі ў ШІЗА
Таксама Дзмітрыя пазбавілі спатканняў і перадач і пагражаюць перавесці на турэмны рэжым, паведамляе тг-канал «Права на паўстанне».
Нагадаем, Дзмітрый быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.
💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч

Жонку затрыманага на мяжы наваполацкага стаматолага аштрафавалі на 1100 рублёў
Пра гэта паведамляе «Віцебская Вясна».
Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Аллу Грудніцкую вінаватай у тым, што ў яе Instagram супрацоўнікі міліцыі знайшлі падпіску на старонку замежнага СМІ, прызнанага ў Рэспубліцы Беларусь экстрэмісцкім. Свае віны з судзе жанчына не прызнала, патлумачыўшы, што яна не мела намеру распаўсюджваць адтуль інфармацыю.
22 жніўня жанчыну судзілі зноў, і зноў аштрафавалі. Але падрабязнасці пакуль не вядомыя.
Нагадаем, мужа жанчыны — стаматолага Аляксандра Грудніцкага — арыштавалі на 30 сутак. Іх затрымалі пры вяртанні з Літвы ад сына.

Сілавікі паведамілі аб затрыманні чалавека ў Асіповічах
Мясцовы жыхар, які працуе на асіповіцкай міні-ЦЭЦ слесарам, як сцвярджаецца, неаднаразова пакідаў «негатыўныя каментарыі» пра сілавікоў і прадстаўнікоў улады, а таксама нібыта «зарэгістраваўся ў чат-боце "Плана Перамога"».
Імя і прозвішча затрыманага не раскрываецца, піша @MAYDAYMog.
UPD. Затрыманы — Сяргей Батура.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Мясцовы жыхар, які працуе на асіповіцкай міні-ЦЭЦ слесарам, як сцвярджаецца, неаднаразова пакідаў «негатыўныя каментарыі» пра сілавікоў і прадстаўнікоў улады, а таксама нібыта «зарэгістраваўся ў чат-боце "Плана Перамога"».
Імя і прозвішча затрыманага не раскрываецца, піша @MAYDAYMog.
UPD. Затрыманы — Сяргей Батура.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Рыцарские истории»
Адпаведнае рашэнне МУС прынятае 31 жніўня.
У рашэнні МУС пазначана імя чалавека, які нібыта мае дачыненні да арганізацыі — Андрэй Кушняроў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Адпаведнае рашэнне МУС прынятае 31 жніўня.
У рашэнні МУС пазначана імя чалавека, які нібыта мае дачыненні да арганізацыі — Андрэй Кушняроў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️Motolkohelp: Намеснік ідэолага з Жодзіна памёр пасля затрымання
Увечары 30 жніўня пасля працы быў затрыманы намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы жодзінскага завода цяжкіх штамповак (КЗТШ) Яўген Іваноў, піша @motolkohelp.
Мужчыну затрымалі на прахадной завода пасля працоўнай змены, павалілі на зямлю, запіхнулі ў машыну і павезлі. На наступны дзень, раніцай 31 жніўня, з'явіліся спачуванні ад калектыву завода ў сувязі са смерцю Яўгена Іванова.
Паводле папярэдніх звестак, мужчына памёр у машыне сілавікоў, што менавіта адбылося — пакуль невядома. Яўгену было 34 гады.
Калі вам вядомыя падрабязнасці інцыдэнту — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

spis ekstremistau.pdf
4 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 72 прозвішчы
МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». У ім людзі, якіх дадалі ў адпаведны спіс 25 жніўня і 1 верасня. Цяпер у спісе 3250 чалавек.
Сярод іншых, у яго дадалі асуджаных за данаты Анастасію Петрачэнка і Кірыла Клімава, рэпетытара і выкладчыка Яўгена Лівянта, а таксама ягоную жонку Юлію, старэйшую дачку Ганну, зяця Мікіту Драздова.
Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»