Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
😞Палітвязня Ягора Лянкевіча збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Ягор затрымалі 9 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 293 КК (удзеле ў масавых беспарадках).

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 12 сакавіка 2022 года Ягора асудзілі да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У чэрвені 2022 года КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Ён адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. Стала вядома, што ў Наваполацку 5 верасня адбудзецца суд па замене палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Ірыны Жаровай яго могуць перавесці на турэмны рэжым.

💌Падтрымаць Ягора: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Ягор Паўлавіч Лянкевіч
💻Напісаць анлайн
📸Фотафакт: украінскі праваабаронца Максім Буткевіч пасля 14 месяцаў у расійскім палоне

Раней Буткевіча асудзілі да 13 гадоў калоніі — паводле следства, праваабаронца нібыта абстраляў жылы дом у Севераданецку з супрацьтанкавага гранатамёта Panzerfaust-3. З чэрвеня 2022 году мужчына знаходзіцца ў расійскім палоне.

Максім — украінскі праваабаронца і журналіст, змагаўся з праявамі дыскрымінацыі ва ўсіх яе формах ва Украіне. Ён таксама з'яўляўся каардынатарам і сузаснавальнікам праекту дапамогі бежанцам «Без меж». Пасля пратэстаў 2020 года Буткевіч актыўна дапамагаў беларускім уцекачам.

Фота: @mediazona_by
Падтрымайце палітзняволеную Юлію Лаптановіч

Гродзенскі абласны суд 18 ліпеня асудзіў яе па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса да пяці гадоў калоніі. У кастрычніку Вярхоўны суд скараціў ёй тэрмін на тры месяцы — да чатырох гадоў і дзевяці месяцаў зняволення, а таксама скарацілі суму штрафа амаль на тысячу рублёў.

Год таму Юлію і яе мужа Ігара асудзілі па "справе карагодаў". Ігара адправілі ў калонію, а жанчыне прысудзілі "хатнюю хімію". Праз некалькі месяцаў Юлію затрымалі па новай крымінальнай справе. На волі яе чакаюць трое дзяцей.

У снежні жанчыну перавялі ў гомельскую жаночую калонію № 4.

💌Падтрымайце Юлію: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Юлія Аляксандраўна Лаптановіч
💻 Напісаць анлайн
🤯Заўтра 71-гадовага палітзняволенага Васіля Дземідовіча будуць судзіць ужо ў шосты раз

У судзе Нясвіжскага раёна 23 жніўня пачнуць разглядаць крымінальную справу супраць 71-гадовага палітзняволенага Васіля Дземідовіча, якога судзяць за каментары ў «Карніках Беларусі». Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Гвозд

Гэта ўжо шосты суд над пенсіянерам. Агулам яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік пятага суда пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць ужо 16 месяцаў.

У сувязі з тым, што палітзняволенага ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў», яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Апроч гэтага, у Васіля няма сваякоў якія маглі б яго падтрымаць. Адзначым, што за апошні год пенсіянер перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах — таму гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўі Васіля.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112554
За тэлеграм-каментар пра Мікалая Карпянкова берасцейцу прысудзілі два гады «хіміі»

У Маскоўскім судзе Брэста 11 ліпеня асудзілі Віталя Бурачэўскага паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Скалковіч прызначыла Віталю два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі») і штраф памерам 1850 рублёў.

Як паведамляе @viasna_brest, мужчыну абвінавацілі ў напісанні 2 лістапада 2021 года аднаго тэлеграм-каментара ў чаце «Лухтавікінгі» пра Мікалая Карпянкова, які ў 2020 займаў пасаду кіраўніка ГУБАЗіК, а пасля быў прызначаны намеснікам міністра МУС.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112555
❤️Палітзняволены чыгуначнік Уладзімір Ланкевіч цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Машыніста цеплавоза асудзілі да 3 гадоў калоніі за спробу блакавання руху чыгуначнага транспарту шляхам замыкання рэек. Следства і абвінавачанне лічыла, што гэта магло прывясці да цяжкіх наступстваў. Але Ланкевіч — сам чыгуначнік, ды казаў, што яго дзеянні (і дзеянні яго паплечнікаў) не маглі нашкодзіць звычайным людзям.

Па інфармацыі @viasna_brest, сёння мужчына вызваліўся з калоніі, цалкам адбыўшы тэрмін.
Па вяртанні з Літвы затрыманы наваполацкі стаматолаг Аляксандр Грудніцкі і яго жонка

Інцыдэнт адбыўся 21 жніўня, паведаміла крыніца @pozirkonline.

«Яны вярталіся ад сына з Літвы, іх затрымалі на беларускай мяжы. 22 жніўня Грудніцкі мусіў выйсці на прыём пацыентаў, але гэтага не адбылося», — сказаў суразмоўца.

Прычына затрымання, статус і месцазнаходжанне лекара і яго жонкі невядомыя.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У пастаўчаніна Дзяніса Цыбульскага за «лайкі» забралі 3 тэлефоны і далі 22 сутак арышту

Спачатку мужчыну арыштавалі на 15 сутак, затым — на 7. Абодва разы судзілі Цыбульскага за «экстрэмісцкія» матэрыялы ў «Аднакласніках». Вядома, што ў Дзяніса канфіскавалі «Xiaomi POCO X3» і «Samsung Galaxy J5».

Мужчына віну не прызнаў і заявіў на судзе, што калі «лайкаў» матэрыялы, якія яму спадабаліся, то не пераследваў мэты іх распаўсюду і не рабіў рэпосты.

Крыніца: @vitebsk_info
Audio
🎧 Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя.

1:12 Сайт «Гомельская Вясна» прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем

11:46 У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі прадмова да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

21:10 «Няма нагоды, каб не пісаць». Размова з каардынатаркай Майстэрні паштовак салідарнасці Дар’яй Рублеўскай

25:54 Як беларусы Эстоніі штомесяц збіраюцца, каб напісаць лісты палітвязням.

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
Жыхара Мазыра ў закрытым рэжыме асудзілі па пратэсных артыкулах

Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэнні вынес прысуд жыхару Мазыра Антону Хадкевічу, абвінаваціўшы яго ў тым, што ён удзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (ч. 1 арт. 342 КК) садзейнічаў «экстрэмісцкай» дзейнасці ( ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК) праз уваходжанне у «экстрэмісцкае» фармаванне. Апроч гэтага, Антона абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (ч. 1 арт. 367 КК).

Вядома, што Хадкевіч працаваў інжынерам-энергетыкам у мінскай фірме, якая ў той час абслугоўвала аб'екты Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

Суддзя Алег Харошка, якога ўнеслі ў санкцыйны спіс Еўразвязу, пакараў Хадкевіча пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112556
⚡️«Вясна/Правы чалавека ў Беларусі» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Адзначаецца, што такое рашэнне прынятае на падставе «арганізацыі дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112557
Падтрымайце гамельчука Паўла Ларчыка, асуджанага да 3 гадоў калоніі

Паўла абвінавацілі ў "гвалце над міліцыянтам" (арт. 364 КК) — інспектарам Чыгуначнага АУСу Паўлам Шапавалавым на Маршы пратэсту 20 верасня 2020 года. Згодна з абвінавачаннем, калі Шапавалаў затрымліваў Ларчыка, хлопец "нанёс тры ўдары нагой Шапавалаву — у апошняга былі крывападцёкі". 9 ліпеня 2021 года палітвязню прысудзілі тры гады калоніі.

У зняволенні Паўла ўтрымліваюць амаль два з паловай гады.

💌Павіншаваць Паўла паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Павел Уладзіміравіч Ларчык
💻 Напісаць анлайн
У Мінску за ўдзел у пратэстах затрымалі яшчэ адну дзяўчыну — супраць яе распачалі крымінальную справу

Затрыманую клічуць Аліна Будай. Калі меркаваць па сацсетках, ёй 31 год, яна працуе бухгалтарам. Аліну затрымалі, меркавана, 15 жніўня — у гэты дзень яна знікла з усіх сацсетак.

У відэа сілавікоў дэманструюцца скрыншоты з яе інстаграма — на іх фота з пратэстаў. Таксама яе змушаюць сказаць, што яна зарэгістраваная ў «плане "Перамога"», піша «Наша Ніва».
Старонка гурта «Дай Дарогу» ва «Укантакце» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Чачэрскага раёну 17 жніўня. Адзначым, што на старонку падпісаныя больш за 33 тысячы чалавек.

Таксама «экстрэмісцкім спіс» папоўнілі:

📍Старонкі ва «Укантакце» «Budzma Razam», «Юрий Станцель»;
📍Сайт і сацсеткі крамы «Адметнасць/Admietnasc»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «Рудабельская паказуха».
Вярхоўны суд 29 жніўня разгледзіць апеляцыйную скаргу палітзняволенага Яўгена Меркіса

Гомельскі краязнаўца і журналіст быў затрыманы 13 верасня 2022 года. Палітвязня абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). Справу Меркіса ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў. Адкрытым зрабілі толькі агалошванне выраку.

Паводле прапагандыстаў, Яўген адпраўляў тэлеграм-каналам звесткі аб перасоўванні вайсковай тэхнікі. Таксама яны паведамляюць, што Меркіс працаваў для тэлеканала Белсат, які ўлады прызналі экстрэмісцкім.

У Вярхоўным судзе 29 жніўня ў закрытым рэжыме адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі палітвязня. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Чаравача.

💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Аляксандравіч Меркіс
💻 Напісаць анлайн
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жанчына зняла, як ДАІ штрафуе яе дачку за адсутнасць флікера — усе скончылася крымінальнай справай

Інцыдэнт адбыўся ў Лоеўскім раёне. Інспектар ДПС спыніў дзяўчыну, што ішла па краі праезнай часткі без флікера. Калі яна сядзела ў службовым аўтамабілі і на яе складалі пратакол, прыйшла яе маці. Жанчына рэагавала на сітуацыю эмацыйна і здымала ўсё на смартфон.

Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, жанчына «ўсяляк спрабавала перашкаджаць вядзенню адміністрацыйнага працэсу, здымала тое, што адбываецца на тэлефон, эмацыйна каментавала дзеянні супрацоўніка міліцыі і давала ацэнку дзеянням праваахоўнікаў у цэлым». Пазней на яе склалі пратакол аб непадпарадкаванні і аштрафавалі на 185 рублёў.

18 жніўня ў дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле аб распальванні сацыяльнай варожасці або варажнечы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.
Для палітзняволенага Арцёма Лябедзькі запрасілі 3,5 года пазбаўлення волі

Нагадаем, працэс у Мінскім гарадскім судзе вядзе суддзя Яўген Пісарэвіч. Арцёму інкрымінаваны арт. 361-2 КК («фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»).

Падчас працэсу палітвязень не прызнаў віну і заявіў, што яму зусім не ясная сутнасць прад'яўленых абвінавачванняў і ён не разумее, за што ён на лаве падсудных. Арцём даваў паказанні ў форме адказаў на пытанні дзяржаўнага абвінаваўцы.

Прысуд будзе абвешчаны заўтра.

💌Падтрымайце Арцёма грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Арцём Анатольевіч Лябедзька
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Беларуска ў Польшчы данаціла ў полк Каліноўскага, але грошы не дайшлі. Па вяртанні ў Беларусь яе асудзілі на тры гады калоніі

Сталі вядомыя падрабязнасці суда над палітзняволенай Анастасіяй Петрачэнка, якая спрабавала перавесці грошы палку імя палка Каліноўскага, але транзакцыя не прайшла. Дзяўчыне перакваліфікавалі абвінавачванне.

Анастасія пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну пераехала з Беларусі ў Польшчу. Знаходзячыся ў суседняй краіне яна паспрабавала зрабіць ахвяраванне са свайго беларускага банкаўскага рахунка праз інтэрнэт-банкінг палку імя Каліноўскага памерам 16,71 даляраў ЗША, аднак транзакцыя не прайшла. Пазней палітзняволеная вырашыла вярнуцца ў Беларусь, дзе была затрыманая.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112561

💌Падтрымайце Анастасію: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Анастасія Алегаўна Петрачэнка 
💻Напісаць анлайн
Сілавікі затрымалі пяць супрацоўнікаў мінскага «Белгіпразема»

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

21 жніўня ў сілавікі паведамілі аб затрыманні трох супрацоўнікаў «Белгіпразема». Сярод іх-начальнік аддзела і вядучы інжынер. Трэці з іх на камеру казаў, што знаходзіўся ў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналах і ўдзельнічаў у пратэстах.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Падтрымайце палітзняволенага Сяргея Верашчагіна

Гамяльчук быў затрыманы 12 жніўня. Пасля затрымання Сяргея моцна збілі ў Цэнтральным РАУС Гомеля. Сярод дыягназаў, якія паставілі тады лекары абласной бальніцы, былі закрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, шматлікія гематомы і ўдары. Пазней Сяргея асудзілі на 5 гадоў калоніі за кінутую пластыкавую бутэльку ў бок міліцыянтаў з акна.

У кастрычніку 2021 суд пастанавіў перавесці палітвязня на турэмны рэжымЗ глыбоцкай калоніі № 13 палітвязня накіравалі ў гродзенскую турму №1.

💌 Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, паўтоўкамі і тэлеграмамі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Сяргею Уладзіміравічу Верашчагіну
💻Напісаць анлайн
Паліна Шарэнда-Панасюк знікла з гомельскага СІЗА

Сваякі толькі ведаюць, што яе вывезлі адтуль 21 жніўня. Дзе цяпер знаходзіцца палітзняволеная — на сёння невядома, паведамляе @viasna_brest

У гомельскім СІЗА №3, куды Паліна была пераведзена з рэчыцкай калоніі пасля завядзення новай крымінальнай справы за нібыта злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі, палітзняволенай няма. Пра гэта паведамілі родныя Паліны. Сёння, 23 жніўня, для Паліны не ўзялі перадачу. Было паведамлена, што палітзняволеная 21 жніўня вывезена. Куды на гэты раз яе этапавалі, не сказалі.

Паводле мужа Паліны Андрэя Шарэнды, спробы даведацца пакуль не далі вынікаў.