Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.82K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Год калоніі – за абразу Аляксандра Лукашэнкі

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 10 жніўня вынесены прысуд 37-гадоваму мясцоваму жыхару Сяргею Корсаку. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.
Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта, дзяржабвінаваўца – Вадзім Карачун.

Паводле абвінавачання, Сяргей Корсак на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» некалькі разоў размясціў выяву з тэкстам, які ганьбіць гонар і годнасць Лукашэнкі.

Суд прызнаў Сяргея Корсака вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/112468
Масавыя затрыманні завадчан у Наваградку

На мінулым тыдні міліцыянты затрымалі на працоўных месцах не менш за трох супрацоўнікаў Наваградскага завода газавай апаратуры. Сярод затрыманых ёсць жанчына. Як паведамляюць праваабаронцам, затрыманні на заводзе адбываюцца амаль кожны тыдзень за падпіскі на "экстрэмісцкія" каналы. Супрацоўнікаў прымушаюць здаваць тэлефоны на праверку.

Паведамляецца, што "чысткамі" на прадпрыемстве займаецца былы супрацоўнік Наваградскага РАУС Машчар, які цяпер працуе ідэолагам на НЗГА.
У Беларусі ліквідавалі найстарэйшую палітычную партыю БНФ

Такое рашэнне прыняў Вярхоўны суд на пазоў Міністэрства юстыцыі.

У верасні 2022 года яе старшыня Рыгор Костусеў быў прыгавораны па палітычных матывах да 10 год пазбаўлення волі.
Палітзняволеныя вясноўцы ўжо 25 месяцаў знаходзяцца за кратамі

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых вясноўцаў прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла вясноўцам вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

💌Падтрымайце вясноўцаў лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
"Некаторыя падыходзілі проста выказаць словы падзякі": у Вільні прайшоў RADA Market

У міжнародны дзень моладзі 12 жніўня ў Вільні адбыўся кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц RADA Market, які зладзіў Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”.

Адной са скразных тэмаў на Кірмашы сталі правы чалавека і палітзняволеныя. У наведвальнікаў была магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю Валанцёрскай службы "Вясны", кампаніяй салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna, Майстэрняй паштовак салідарнасці, а таксама атрымаць бясплатную кансультацыю ад Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека. Акром гэтага, прайшоў аўкцыён у падтрымку палітзняволеных.

Чытаць цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/112469
🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Леанід Судаленка з'ехаў з Беларусі і даў шэраг інтэрв'ю

🔹У Беларускім Доме Варшавы адкрыты мурал "Няскораных беларусаў". Сярод выяваў — Алесь Бяляцкі

🔹"Мы памятаем пра кожнага з вас". Ланцуг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі прайшоў у Цюрыху

🔹Мінула 25 месяцаў, як у няволі ўтрымліваюцца тры праваабаронцы "Вясны"

🔹"Некаторыя падыходзілі проста выказаць словы падзякі". У Вільні адбыўся кірмаш беларускіх арганізацый RADA Market

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112470
На актывіста з Рагачова, які пакінуў краіну, завялі крымінальную справу

На актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі (артыкул 368 КК). Ён даведаўся пра гэта з дзяржаўнай раённай газеты «Свабоднае слова», піша "Зеркало".

У раённай газеце Рагачова "Свабоднае слова” 11 жніўня выйшаў кароткі агляд крымінальных навін, у якім паведамілі, што ў дачыненні да “апазіцыянера, які ўцёк у Польшчу" Дзяніса Дашкевіча завялі крымінальную справу за абразу прэзідэнта. Па сцвярджэнні аўтара калонкі прычынай стала тое, што Дашкевіч у сваёй групе "Рагачоў Онлайн" у Viber абразіў Лукашэнку.

Раней праз публікацыю на сайце «Рагачоў Онлайн " фота з Анджэем Дудам на фоне сцяга, падобнага на бел-чырвона-белы, на Дашкевіча завялі адміністрацыйную справу за распаўсюд «экстрэмісцкай» прадукцыі (артыкул 19.11 КаАП).
Мужчына з'ехаў з Беларусі амаль год таму, але да яго дадому ў Рагачове перыядычна прыходзяць сілавікі.
У Мінску затрыманыя пастар царквы "Новае жыццё" Вячаслаў Ганчарэнка і яго зяць, піша "Хрысціянская візія”.

У дом пастара царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнкі ўварваліся 20 узброеных сілавікоў з галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасці. У доме быў праведзены ператрус. Ганчарэнка і яго зяць Ілля Будай былі затрыманыя.

Царква "Новае жыццё" - гэта рэлігійная абшчына хрысціян поўнага Евангелля.
У пачатку 2021 года ўлады горада абвінавацілі суполку ў нямэтавым выкарыстанні ўчастка, на што вернікі сцвярджалі, што іх незаконна пазбавілі права на зямлю.
У Мінску затрыманы былы палітвязень Андрэй Іванюшын, які нядаўна выйшаў на волю

Сілавікі затрымалі байкера Андрэя Іванюшына, асуджанага ў 2021 годзе за бойку з міліцыянтамі каля гандлёвага цэнтра «Еўропа» ў Менску. Байкер знаходзіцца на Акрэсціна. Пра гэта “Медыязоне" паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

У лютым 2021 года суд у Мінску асудзіў Іванюшына да 2,5 гадоў калоніі, а двух ягоных прыяцеляў — да трох гадоў калоніі па артыкуле аб гвалце над супрацоўнікамі міліцыі (арт. 364 КК).

2 чэрвеня 2023 г. Андрэй выйшаў на волю са шклоўскай калоніі № 17, цалкам адбыўшы тэрмін.
Падтрымайце палітвязня Івана Зянько

У судзе Шклоўскага раёна 9 лістапада асудзілі 40-гадовага палітвязня паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Аляксандр Тараканаў прысудзіў Івану ў дадатак да пяці гадоў зняволення яшчэ адзін год ў калоніі. Гэта ўжо трэці суд над Іванам за два гады знаходжання за кратамі. У мінулай калоніі яго рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА, потым перавялі ў ПКТ, а пазней узбудзілі чарговую крымінальную справу.

У лютым Івану пакінулі прысуд без зменаў, а скаргу без задавальнення. Тэрмін яго накіравалі адбываць у папраўчую калонію № 9 у Горках.

💌Падтрымайце Івана лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Іван Аляксандравіч Зянько
💻Напісаць анлайн
Сілавікі затрымалі сямейную пару па вяртанні ў Беларусь

На "пакаяльным відэа" у праўладным тг-канале муж з жонкай кажуць, што з'ехалі ў Польшчу з-за ўдзелу ў пратэстах. А праз тры гады вырашылі вярнуцца.

UPD. Як высветліла "Наша Ніва", затрымана сям'я Міхалевічаў. Мужчыну завуць Аляксандр.
Дапамога былой палітзняволенай актывістцы Алане Гебрэмарыям

Алана была затрымана 12 лістапада 2020 года ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
У судзе Савецкага раёна Мінска 16 ліпеня 2021 агучылі прысуд па “справе студэнтаў”. Суддзя Марына Фёдарава прызначыла Алане 2 гады і 6 месяцаў зняволення.
Дзяўчына цалкам адбыла тэрмін і 30 лістапада 2022 г. выйшла на волю з гомельскай калоніі № 4.

"Пасля вызвалення мне адразу забаранілі выезд з Беларусі і адмовілі ў аднаўленні па спецыяльнасці ў якасці стаматолага. Увесь гэты час за мной сачылі і праз паўгады мяне зноў пачалі пераследваць сілавыя структуры. З дапамогай BYSOL я змагла збегчы і зараз знаходжуся ў бяспецы.
Але зараз мне патрэбна ваша падтрымка, каб аднавіць свой стан, устаць на ногі і нанава ўключыцца ва ўсе працэсы".

Падтрымаць збор на BYSOL
Палітзняволенага Андрэя Сачэўку, які мае псіхічную хваробу, накіравалі ў ПКТ на два месяцы

Як паведамляе MAYDAY TEAM, гэта адбылося ў пачатку жніўня. Да гэтага Андрэя пратрымалі 23 сутак у ШІЗА. Яшчэ тады яму паведамілі, што яго накіруюць у памяшканне камернага тыпу за "няправільныя погляды".

Нагадаем, 19 верасня 2022 года Андрэя Сачэўку асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

💌Падтрыймайце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэй Сяргеевіч Сачэўка
💻Напісаць анлайн
Сілавікі затрымалі маці былога палітвязня і дабраахвотніка Ціхана Клюкача

Як піша "Наша Ніва", сёння каналы брэсцкага ГУБАЗіКа паведамілі пра затрыманне 45-гадовай Іны Калацкай. Яна маці былога палітвязня і добраахвотніка Ціхана Клюкача. Іна, псіхолаг паводле адукацыі, жыве ў Брэсце.

Губазікаўцы вінавацяць жанчыну ў «датычнасці да экстрэмізму». За гэта яе, як паведамляецца, пасадзілі ў брэсцкі ІЧУ на суткі па адміністрацыйным артыкуле.
За каментары з заклікам ўдзельнічаць у пратэстах гарадзенцу прысудзілі пяць год калоніі

30-гадовага Вячаслава Янюка 23 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна Гродна асудзіў на пяць гадоў калоніі з ва ўмовах узмоцненага рэжыму за тое, што ў 2020 годзе неаднаразова размяшчаў у тэлеграм-каналах «Іхтыяндры Гродна», «Гордыя гродзенцы», «Гародня 97%», «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ» "агульнадаступныя паведамленні, якія змяшчалі выказванні пабуджальнага характару і заклікалі да гвалтоўных дзеянняў”.

Яшчэ да абвяшчэння прысуду, напачатку чэрвеня Вячаслава Янюка ўнеслі ў спіс "Асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
У Вячаслава на ўтрыманні – непаўнагадовае дзіця.

Чытаць па спасылцы👉 https://spring96.org/be/news/112476
Сілавікі затрымалі на мяжы беларуса, які вяртаўся з ЗША

Меркавана 9 жніўня на польска-беларускай мяжы супрацоўнікі КДБ затрымалі Георгія Чараваку. Мужчына вяртаўся з ЗША. Перад паездкай сілавікі ўжо дапытвалі яго на мяжы, але тады не затрымлівалі.

На дадзены момант Георгій знаходзіцца ў СІЗА КДБ. У чым яго абвінавачваюць пакуль невядома.
У Беларусі ліквідавалі Аб'яднаную грамадзянскую партыю

АГП была зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі 28 лістапада 1995 года, перарэгістраваная 30 ліпеня 1999 года.

Лідар АГП Мікалай Казлоў знаходзіцца цяпер у зняволенні. Ён асуджаны на 2,5 года.

Гэта ўжо як мінімум шосты пазоў Мінюста Беларусі аб ліквідацыі палітычнай партыі, які гэтым разам разгледжаны Вярхоўным судом.
Два з паловай гады за абразы Лукашэнкі і чыноўнікаў

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 14 жніўня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Адаську, якога абвінавацілі па шэрагу пратэсных артыкулаў.
Вёў працэс, які доўжыўся некалькі дзён, суддзя Арцём Падалянец.

Вядома, што Адаську затрымалі 12 траўня 2023 года, склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП (Выраб, распаўсюд альбо захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) і прысудзілі адміністрацыйны арышт. На волю ён пасля арышту не выйшаў.
Сяргей Адаська быў абвінавачаны ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК) і здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і па сукупнасці пакаранняў яму канчаткова прызначана два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы👉 https://spring96.org/be/news/112480