Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🇧🇪Беларусы Бельгіі павіншавалі з Днём Народзінаў Міколу Статкевіча, а таксама іншых палітвязняў, якія нарадзіліся 12 жніўня

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
Сілавікі затрымалі жанчыну пры вяртанні ў Беларусь

@belsat стала вядома пра чарговы арышт на мяжы на пераходзе «Варшаўскі мост».

Затрыманая – Алена Дзмітрыева, якая вярталася з Польшчы ў Брэст. На пашпартным кантролі памежнікі зацікавіліся, тым, што жанчына нарадзілася ва Украіне. Яе перадалі невядомым людзям у цывільным, якія запатрабавалі тэлефон.

У выніку жанчыну затрымалі. Гэта адбылося некалькі дзён таму. Вядома, што Алена жыла ў Брэсце і ездзіла ў Польшчу на закупы.
😔Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага перавялі на турэмны рэжым

Дзмітрый — актывіст анархічнага руху, быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Пазней яго асудзілі да 18 гадоў калоніі. У мінулым лістападзе супраць яго распачалі новую справу за падзеі дзесяцігадовай даўніны і асудзілі да 5 гадоў зняволення — канчаткова палітвязню прызначылі 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

27 чэрвеня ў Віцебску адбыўся суд па змене Дзмітрыю рэжыму ўтрымання. Па інфармацыі @belarus_abc, суддзя Наталля Траццякова перавяла палітвязня на турэмны рэжым за парушэнне правілаў распарадку. Дубоўскага ўжо этапавалі ў магілёўскую турму № 4.

💌Падтрымайце Дзмітрыя: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі
💻Напісаць анлайн
🇬🇪У Тбілісі ўчора адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі жанчынамі
На Шчучыншчыне затрыманы ксёндз Антоні Адамовіч

Сёння адбылося затрыманне пробашча Касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску, Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Сілавікі спрабавалі затрымаць ксяндза ў самім касцёле, але людзі не дазволілі. У плябані касцёла правялі ператрус.

Як стала вядома, яшчэ ў пачатку тыдня ксяндза выклікалі ў сельсавет, там яго дапыталі і забралі на праверку тэлефон. Сённяшняе затрыманне, імаверна, і стала наступствам гэтай праверкі.

Крыніца: @christianvision
Новая аблава сілавікоў у Гомелі

Як паведамляе "Зеркало", мінімум чатыры чалавекі былі затрыманыя падчас аблавы сілавікоў у Гомелі. Іх "пакаяльныя" відэа апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.

Дата рэйду не ўдакладняецца. У апублікаваным роліку відаць, як адну з кватэр штурмуе АМАП. У "пакаяльных" відэа гамяльчане распавялі, што былі затрыманыя за падпіскі на "экстрэмісцкія" каналы.

Адзін з затрыманых прадставіўся "пацыфістам" і адміністратарам дыскард-канала "Злы TV". Таксама пад аблаву трапіў студэнт-правазнаўца Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. Маладога чалавека прымусілі на камеру сказаць, што ён быў падпісаны на «экстрэмісцкую супольнасць» і праспяваць гімн Беларусі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/47t4PZH
👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога: Што казаць дзецям, бацькі якіх знаходзяцца ў турме?

Калі ў турме ўтрымліваецца хтосьці з блізкіх — гэта складанае выпрабаванне для ўсёй сям'і. Але ў самым уразлівым стане знаходзяцца дзеці, бо ў іх менш жыццёвага досведу, ведаў, дый наогул ім складаней зразумець тое, што адбываецца ў краіне. Што рабіць у такой сітуацыі, як расказаць праўду і ці трэба яе расказваць, як дапамагчы дзецям перажыць зняволенне бацькі ці маці і галоўнае — як правільна пра гэта размаўляць?

Мы пагутарылі з дзвюма сем'ямі пра тое, як дзеці перажываюць адсутнасць бацькі. Іх гісторыі пракаментавалі два дзіцячыя псіхолагі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/107459
Сілавікі затрымалі за ўдзел у пратэстах аднаго з топ-мэнэджараў БелАЗу

На «пакаяльным» відэа мужчына, якога журналісты ідэнтыфікавалі як Андрэя Фёдрава (дырэктар Цэнтру тэхнічнай падтрымкі «КМА-БелАЗ» у Белгарадскай вобласці РФ) прызнаецца ў тым, што выходзіў на маршы і пісаў «няправільныя» каментары, піша Белсат.

На відэа Фёдараў сядзіць у разарванай кашулі – рукавы адарваныя так, каб прадэманстраваць ягоныя татуіроўкі. У татуіроўках з пункту гледжання нармальных людзей няма нічога крамольнага – гэта ўзоры нацыянальнага беларускага арнаменту і вершнік на кані (адсылка да гербу «Пагоня»).
Год калоніі – за абразу Аляксандра Лукашэнкі

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 10 жніўня вынесены прысуд 37-гадоваму мясцоваму жыхару Сяргею Корсаку. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.
Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта, дзяржабвінаваўца – Вадзім Карачун.

Паводле абвінавачання, Сяргей Корсак на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» некалькі разоў размясціў выяву з тэкстам, які ганьбіць гонар і годнасць Лукашэнкі.

Суд прызнаў Сяргея Корсака вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/112468
Масавыя затрыманні завадчан у Наваградку

На мінулым тыдні міліцыянты затрымалі на працоўных месцах не менш за трох супрацоўнікаў Наваградскага завода газавай апаратуры. Сярод затрыманых ёсць жанчына. Як паведамляюць праваабаронцам, затрыманні на заводзе адбываюцца амаль кожны тыдзень за падпіскі на "экстрэмісцкія" каналы. Супрацоўнікаў прымушаюць здаваць тэлефоны на праверку.

Паведамляецца, што "чысткамі" на прадпрыемстве займаецца былы супрацоўнік Наваградскага РАУС Машчар, які цяпер працуе ідэолагам на НЗГА.
У Беларусі ліквідавалі найстарэйшую палітычную партыю БНФ

Такое рашэнне прыняў Вярхоўны суд на пазоў Міністэрства юстыцыі.

У верасні 2022 года яе старшыня Рыгор Костусеў быў прыгавораны па палітычных матывах да 10 год пазбаўлення волі.
Палітзняволеныя вясноўцы ўжо 25 месяцаў знаходзяцца за кратамі

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых вясноўцаў прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла вясноўцам вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

💌Падтрымайце вясноўцаў лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам