Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.82K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Падтрымайце палітзняволеных маці і дачку, асуджаных да двух гадоў калоніі

У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 красавіка асудзілі палітзняволеных маці і дачку: Святлану і Яну Хромавых. Суддзя Марына Клімчук прызнала іх вінаватымі паводле ч.1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і агучыла прысуд: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму кожнай. Вядома, што ў віну ім ставіўся ўдзел у трох маршах.

Нагадаем, намесніца дырэктара гімназіі №42 Мінска Святлана Хромава была затрыманая разам з дачкой Янай 22 снежня 2021 года. У зняволенні іх утрымліваюць ужо 1 год, 8 месяцаў і 1 дзень.

Цяпер яны адбываюць тэрміны ў гомельскай калоніі № 4.

💌Падтрымаць Святлану і Яну: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, (Яна Паўлаўна Хромава, Святлана Аляксандраўна Хромава)
💻Напісаць анлайн
У Гродне быў затрыманы мясцовы жыхар

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што яго затрымалі за каментары ў сацсетках, у якіх ён нібыта абражаў Лукашэнку і супрацоўнікаў міліцыі, піша @Grodno_grab.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Берасцеец абразіў амапаўца: пракурор запрасіў год калоніі і 120 базавых штрафу

Суд Брэсцкага раёна 8 і 9 жніўня разглядаў крымінальную справу, заведзеную на 35-гадовага Міхаіла Літвака. Мужчыну абвінавачвалі паводле арт. 369 КК у публічнай абразе прадстаўніка ўлады. Суддзёй на працэсе выступаў Сяргей Маручак, дзяржабвінаваўца — памочкік пракурора раён Аляксандр Таранько.

Міхаіла абвінавачвалі ў тым, што 9 жніўня 2021 года ў тэлеграм-чаце «Рэальная Беларусь Чат» ён пакінуў паведамленне, якое прызналі публічнай абразай камандзіра ўзвода АМАПа Валянціна Пашкевіча, а менавіта выкарыстаў слова «дэбіл». На судзе Пашкевіч, які абразіўся, прысутнічаў асабіста. Згадаў, што цяпер у Менску разглядаецца яшчэ адна крымінальная справа за каментар пра яго.

Прысуд Літваку абвясцілі 9 жніўня, але рашэнне пакуль невядомае.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112447
Узмацняе ціск на палітвязняў. Юрысты ПЦ «Вясна» прапануюць вывесці артыкул 411 з КК

Юрысты «Вясны» звярнуліся да спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Тэма звароту — артыкул 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Юрысты лічаць, што яго трэба выключыць з КК, бо прыцягненне да адказнасці па артыкуле 411 КК парушае права чалавека на асабістую свабоду і права не быць судзімым або пакараным двойчы.

Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года ў Беларусі паводле артыкула 411 КК судзілі толькі дваіх палітвязняў: у 2012 годзе — Змітра Дашкевіча і ў 2015 годзе — Мікалая Дзядка. На дадзены момант не менш за 27 палітвязняў адвольна асуджаныя да дадатковых тэрмінаў пазбаўлення волі па артыкуле 411 КК.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112448
ГУБАЗіК затрымаў мужчыну за каментары ў тэлеграме

Як паведамляе @nashaniva, затрыманы — 37-гадовы Міхаіл Рагаўцоў. Цяпер мужчыне пагражаюць крымінальнай справай.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🇵🇱Беларусы польскага Трумяста напісалі ўчора больш за 60 лістоў палітвязням

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
Супрацоўніцу Талачынскага лясгаса аштрафавалі на 1110 рублёў «за экстрэмізм»

Штраф Вікторыі Казун, маці траіх дзяцей, 21 ліпеня прысудзіла суддзя Талачынскага райсуду Наталля Барысавец. Згодна з матэрыяламі адміністрацыйнай справы, распачатай паводле ч.2 арт 19.11 КаАП, Вікторыя мела на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» паведамленні аднаго са СМІ, прызнанага «экстрэмісцкім». За гэта суд аштрафаваў яе на 30 базавых велічынь.

Як паведамляе «Віцебская Вясна», два гады таму Вікторыя была гераіняй артыкула «Как совместить воспитание троих детей и работу помощника лесничего, знает Виктория Казун, которая уже 16 лет трудится в Толочинском лесхозе». Артыкул быў надрукаваны ў абласной газеце «Витебские вести» напярэдадні 8 сакавіка.
ГУБАЗіК затрымаў мужчыну з татуіроўкай «свабода альбо смерць»

Сілавікі сцвярджаюць, што пра яго паведамілі «неабыякавыя грамадзяне».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
spis ekstremistau.pdf
2.9 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 35 прозвішчаў — сярод іх украінка і узбек

11 жніўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер у спісе 3146 чалавек.

Сярод іншых, у спіс дадалі фігурантаў «справы Рабочага руху» Сяргея Шэлеста, Уладзіміра Жураўку, Андрэя Пагерыла, Ганну Аблаб, Аляксандра Гашнікава, Сяргея Дзюбу, Ігара Мінца, Валянціна Церэневіча, Сяргея Шамецьку, Аляксандра Капшуля, грамадзянку Украіны Аксану Лакозу, грамадзяніна Узбекістану Ільдара Таўхітава.

Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
У Віцебску – чарговы прысуд за здзек над чырвона-зялёным сцягам

Суд Першамайскага раёна Віцебска 4 жніўня пакараў 23-гадовага Паўла Дунаева за здзек над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 КК. Справу разглядаў суддзя Юрый Урбан.

Згодна з матэрыяламі справы, Дунаеў ноччу 21 красавіка 2022 года сарваў дзяржаўны сцяг, які быў усталяваны на будынку крамы ААТ «Веста». Затым ён дэманстратыўна перасоўваўся з ім у руках па вуліцах горада. Урэшце юнак кінуў сцяг на зямлю на тэрыторыі ўстановы аховы здароўя.

Суд прызначыў Дунаеву пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112452
🌿У міжнародны дзень моладзі 12 жніўня у Вільні пройдзе кірмаш RADA Market

RADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц, дзе кожны_ая жадаючы_ая можа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення!

«Запрашаем пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў_ніц і набыць іх прадукцыю», — кажуць арганізатары.

Падчас кірмашу вы будзеце мець магчымасць пазнаёміцца з вялікай колькасцю ініцыятыў, сярод якіх Валанцёрская служба «Вясны», кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna, Майстэрня паштовак салідарнасці, а таксама атрымаць бясплатную кансультацыю ад Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека.

📍Калі: Субота, 12 жніўня
🔹Дзе: Vytenio g. 6, teatras «Vilniaus klasika», Уваход вольны!
⁉️Падрабязнасці па спасылцы
У Гродне затрымалі дзвюх супрацоўніц «Белдзяржстраху»

Адна з іх, (па інфармацыі @Grodno_grab, Таццяна Шылава), кажа, што была падпісана ў сацсетцы Instagram на «Зеркало». Разам з ёй была затрымана вядучая бухгалтарка таксама за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску судзяць бацьку пецярых дзяцей

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 11 жніўня за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе судзяць жыхара Дзяржынска Аляксандра Клімашэвіча. Яго затрымалі 1 красавіка і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня.

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандр Сяргеевіч Клімашэвіч
💻Напісаць анлайн
Delfi збіраецца зноў апублікаваць на сваім канале фільм пра беларускія пратэсты — на застаўцы фільма бачныя твары пратэстоўцаў

Фільм будзе апублікаваны а 16-ай гадзіне на канале «RU Delfi Литва». На яго ўжо адрэагавалі сілавікі — яны анансуюць новыя затрыманні.

Нагадаем, фільм быў апублікаваны 24 ліпеня і выклікаў хвалю абурэння, бо яго аўтары не схавалі твары пратэстоўцаў. Пазней фільм выдалілі, але яго паспелі спампаваць сілавікі і затрымалі, як мінімум, некалькі чалавек, кадры з якімі былі ў відэастужцы.
🎧«Хвіліна як дзень». Палітвязні — пра момант свайго вызвалення. Падкаст «Вясна прыйдзе»

Пяць ужо былых палітвязняў распавядаюць пра момант свайго вызвалення — момант, калі яны сталі свабоднымі. Падкаст «Вясна прыйдзе» прапануе раздзяліць з імі гэтыя эмоцыі.

«Паветра ў калоніі і калі ты выйшаў, мяняецца. Як быццам ты быў у купале, дзе проста іншы свет. І ты выходзіш — і ўдыхаеш свежае паветра. Як быццам ты адкрыў партал — і ўвайшоў у новы свет».

Soundcloud | YouTube | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Іншыя пляцоўкі
Як мінімум 7 сілавікоў у поўным абмундзіраванні прыйшлі затрымліваць мужчыну за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту пасля выбараў

Мяркуючы па відэа, у яго кватэры выламалі дзверы, мужчыну паклалі на зямлю, а жанчыну, што была побач, паставілі на калені. Выводзілі затрыманага з нацыянальным сцягам на плячах.

На «пакаяльным відэа» затрыманы Дзмітры Емяльянаў кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-бот плана «Перамога».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Сёння разглядалася апеляцыя баранавіцкага актывіста з інваліднасцю трэцяй групы Ігара Шумілава

Нагадаем, 30 траўня Ігару прызначылі 4,5 года зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за чатыры малюнкі ў Аднакласніках. Суддзя Мікалай Кміта разглядзеў ягоную справу за адну гадзіну.

Ігар мае інваліднасць трэцяй групы — 10 гадоў таму ён трапіў у ДТЗ і згубіў нагу, а таксама праз гэта мае сур'ёзную праблему з правай рукой. У мужчыны ёсць 11-гадовы сын.

Сёння ў Брэсцкім абласным судзе разглядался апеляцыя Ігара. Працэс быў прызначаны весці суддзя Сяргей Беразюк. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.

💌Падтрымайце Ігара: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258В, Ігар Юр'евіч Шумілаў
💻Напісаць анлайн
❗️Палітвязня Вячаслава Малейчука, асуджанага да 22 гадоў зняволення, зноў будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

37-гадоваму Вячаславу Малейчуку па «факце арганізацыі 25 сакавіка 2021 актаў тэрарызму ў гарадах Барысаве і Мінск» прысудзілі 22 гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў КК. Нагадаем, 26 сакавіка 2021 года МУС заявіла, што прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў вайсковай частцы ў Печах. На відэа паказалі Малейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з «BYPOL».

Тэрмін яго накіравалі адбываць у ваўкавыскую калонію № 11. 10 лютага яго судзілі паводле арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Стала вядома, што 23 жніўня ў Горках супраць палітвязня зноў будзе разгледжана справа паводле ч.2 арт. 411 КК. Працэс прызначана весці суддзя Алена Вераб'ёва.

💌Падтрымайце Вячаслава: ПК № 9. 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Вячаслав Аляксандравіч Маляйчук
💻 Напісаць анлайн
За падтрымку Украіны на 13 сутак арыштавалі супрацоўніка «Паліміра»

Суддзя суда Наваполацка Таццяна Хрыпач 27 ліпеня пастанавіла за правядзенне недазволенага ўладамі пікета ў сацыяльных сетках арыштаваць на 13 сутак апаратчыка палімерызацыі цэха №102 ААТ «Нафтан» завода «Палімір» бегуна на доўгія дыстанцыі Андрэя Беразоўскага.

У судовым паседжанні было ўстаноўлена, што «правапарушальнік» выказваў грамадска-палітычныя, асабістыя і іншыя інтарэсы, шляхам публікацыі ў агульным доступе на сваёй старонцы ў Facebook фотаздымкаў сябе і выявы з надпісам «Слава Украіне» на фоне сіне-жоўтага колеру.

Крыніца: «Віцебская Вясна»