❗️Мінімум 3 645 чалавек асудзілі па крымінальных справах: тры гады пасля выбараў 2020 года
Роўна тры гады таму, 9 жніўня 2020 года, у Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, вынікі якіх былі сфальсіфікаваныя. Гэта выклікала масавыя пратэсты па ўсёй Беларусі, якія былі жорстка падаўлены ўладамі. Але жахлівыя рэпрэсіі штодзённа працягваюцца да гэтага часу: кожны дзень у Беларусі сілавікі затрымліваюць дзясяткі чалавек, некаторых з якіх збіваюць, катуюць і адпраўляюць за краты.
Беларускія ўлады вядуць жорсткую барацьбу са шматдзетнымі маці, пенсіянерамі, студэнтамі, лекарамі, праваабаронцамі, журналістамі, настаўнікамі і з іншымі прадстаўнікамі беларускага грамадства, якія рознымі спосабамі працягваюць выказваць нязгоду з дзейнай уладай.
«Вясна» ў лічбах распавядае пра беспрэцэндэнтна жахлівае становішча з правамі чалавека ў Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112430

🇪🇺ЕС выступіў з заявай у гадавіну сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
«ЕС высока ацэньвае і падтрымлівае намаганні беларускага дэмакратычнага руху. Рашучасць беларускага народа, які з высокай рызыкай для сябе працягвае адстойваць дэмакратыю, з'яўляецца фактарам, які ўсяляе вялікую надзею. ЕС аказвае падтрымку ахвярам рэпрэсій, праваабаронцам, арганізацыям грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і журналістам, студэнтам і кампаніям у выгнанні, а таксама ініцыятывам, накіраваным на захаванне беларускай ідэнтычнасці, культуры і мовы.
Мы заклікаем улады Беларусі ўступіць у сапраўдны і інклюзіўны дыялог з усімі слаямі грамадства, які б вёў да свабодных і справядлівых выбараў.
ЕС будзе падтрымліваць беларусаў столькі, колькі неабходна, на іх шляху да пабудовы незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны, якая б з'яўлялася часткай мірнай Еўропы».

✊Беларусы ЗША стварылі інсталяцыю ў падтрымку палітвязняў
Валанцёры ўсталявалі побач з Капітоліем у Вашынгтоне 1489 сцяжкоў, якія разам складаюць бела-чырвона-белы сцяг. Кожны сцяжок сімвалізуе аднаго беларускага палітвязня.
Крыніца: Belarusians of Washington DC

👩⚕️Псіхалагічная дапамога: Цяжкасці адаптацыі палітвязняў і спосабы ім дапамагчы
Праз 3 гады пасля прэзідэнцкіх выбараў беларусы, асуджаныя на адносна невялікія крымінальныя тэрміны за сваю палітычную пазіцыю, пачынаюць выходзіць на волю. Самы час пагаварыць, з якімі псіхалагічнымі праблемамі сутыкаецца чалавек пасля зняволення і як палегчыць перыяд адаптацыі да «свабоды».
У гэтым нам дапамаглі трое беларусаў, былых палітвязняў, якія правялі ў 2021 годзе 3 ці 4 месяцы ў СІЗА, і эксперт — беларускі лекар-псіхіятр і псіхатэрапеўт Сяргей Папоў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/107384

Cтаў вядомы прысуд гамельчуку, затрыманаму за каментары ў сацыяльных сетках
Гаворка пра 32-гадовага жыхара абласнога цэнтра Аляксея Мілеўскага: яго затрымалі ў гэтым годзе, 3 траўня, і паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкай» прадукцыі) пакаралі 15-суткавым арыштам, пасля якога мужчына на волю не выйшаў, бо быў перазатрыманы.
Затым супраць Мілеўскага ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК за каментары, якія ён пакідаў у інтэрнэце яшчэ ў 2020 годзе.
Цяпер праваабаронцам стаў вядомы прысуд па гэтай справе: 2 жніўня суддзя суду Савецкага раёна Гомеля Андрэй Папраўкін пакараў Аляксея годам пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112433

Затрымалі сямейную пару — іх вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020-м
Затрыманых мінчукоў клічуць Вольга і Дзмітрый Разведчыкавы. Яны жанатыя больш за 15 гадоў, і ў іх двое непаўналетніх дзяцей.
Пару вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах. У відэа сілавікоў таксама дэманструюцца паведамленні Вольгі з сяброўскага чата пад назвай «Санта крыса!», у якім усе людзі падпісаныя ўласнымі імёнамі. Як паведамляе @nashnaiva, імаверна, спачатку затрымалі кагосьці з сяброў пары, а пасля вышлі на Разведчыкавых.
Канал ГУБАЗіК сцвярджае, што гэта ўжо трэцяя пара затрыманых з чата «Санта крыса!».

У Беларусі перастаў адкрывацца папулярны літоўскі сайт Delfi
Пры спробе загрузіць старонку на некаторых прыладах з'яўляецца надпіс, што доступ абмежаваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі, піша @bajby.

Талачынскі суд аштрафаваў за «распаўсюд экстрэмізму» шматдзетную маці
Вінаватай паводле ч.2 арт.19.11 КаАП прызналі Вольгу Кубарскую, маці чацьвярых дзяцей. На яе старонцы ў сацыяльнай сетцы міліцыянты знайшлі «экстрэмісцкія» рэпосты. Суддзя Алеся Саян пакарала жанчыну штрафам у памеры 1110 рублёў. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць тэлефон Кубарскай.
Вядома, што Вольга працуе ў бьюці-сферы, выхоўвае трох сыноў і дачку.
Крыніца: Віцебская Вясна