Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Мінімум 3 645 чалавек асудзілі па крымінальных справах: тры гады пасля выбараў 2020 года

Роўна тры гады таму, 9 жніўня 2020 года, у Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, вынікі якіх былі сфальсіфікаваныя. Гэта выклікала масавыя пратэсты па ўсёй Беларусі, якія былі жорстка падаўлены ўладамі. Але жахлівыя рэпрэсіі штодзённа працягваюцца да гэтага часу: кожны дзень у Беларусі сілавікі затрымліваюць дзясяткі чалавек, некаторых з якіх збіваюць, катуюць і адпраўляюць за краты.

Беларускія ўлады вядуць жорсткую барацьбу са шматдзетнымі маці, пенсіянерамі, студэнтамі, лекарамі, праваабаронцамі, журналістамі, настаўнікамі і з іншымі прадстаўнікамі беларускага грамадства, якія рознымі спосабамі працягваюць выказваць нязгоду з дзейнай уладай.

«Вясна» ў лічбах распавядае пра беспрэцэндэнтна жахлівае становішча з правамі чалавека ў Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112430
🇪🇺ЕС выступіў з заявай у гадавіну сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

«ЕС высока ацэньвае і падтрымлівае намаганні беларускага дэмакратычнага руху. Рашучасць беларускага народа, які з высокай рызыкай для сябе працягвае адстойваць дэмакратыю, з'яўляецца фактарам, які ўсяляе вялікую надзею. ЕС аказвае падтрымку ахвярам рэпрэсій, праваабаронцам, арганізацыям грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і журналістам, студэнтам і кампаніям у выгнанні, а таксама ініцыятывам, накіраваным на захаванне беларускай ідэнтычнасці, культуры і мовы.

Мы заклікаем улады Беларусі ўступіць у сапраўдны і інклюзіўны дыялог з усімі слаямі грамадства, які б вёў да свабодных і справядлівых выбараў.

ЕС будзе падтрымліваць беларусаў столькі, колькі неабходна, на іх шляху да пабудовы незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны, якая б з'яўлялася часткай мірнай Еўропы».
Беларусы ЗША стварылі інсталяцыю ў падтрымку палітвязняў

Валанцёры ўсталявалі побач з Капітоліем у Вашынгтоне 1489 сцяжкоў, якія разам складаюць бела-чырвона-белы сцяг. Кожны сцяжок сімвалізуе аднаго беларускага палітвязня.

Крыніца: Belarusians of Washington DC
👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога: Цяжкасці адаптацыі палітвязняў і спосабы ім дапамагчы

Праз 3 гады пасля прэзідэнцкіх выбараў беларусы, асуджаныя на адносна невялікія крымінальныя тэрміны за сваю палітычную пазіцыю, пачынаюць выходзіць на волю. Самы час пагаварыць, з якімі псіхалагічнымі праблемамі сутыкаецца чалавек пасля зняволення і як палегчыць перыяд адаптацыі да «свабоды».

У гэтым нам дапамаглі трое беларусаў, былых палітвязняў, якія правялі ў 2021 годзе 3 ці 4 месяцы ў СІЗА, і эксперт — беларускі лекар-псіхіятр і псіхатэрапеўт Сяргей Папоў.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/107384
Cтаў вядомы прысуд гамельчуку, затрыманаму за каментары ў сацыяльных сетках

Гаворка пра 32-гадовага жыхара абласнога цэнтра Аляксея Мілеўскага: яго затрымалі ў гэтым годзе, 3 траўня, і паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкай» прадукцыі) пакаралі 15-суткавым арыштам, пасля якога мужчына на волю не выйшаў, бо быў перазатрыманы.

Затым супраць Мілеўскага ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК за каментары, якія ён пакідаў у інтэрнэце яшчэ ў 2020 годзе.

Цяпер праваабаронцам стаў вядомы прысуд па гэтай справе: 2 жніўня суддзя суду Савецкага раёна Гомеля Андрэй Папраўкін пакараў Аляксея годам пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/112433