Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прапагандыст Азаронак прыйшоў у ГУБАЗіК браць «пакаяльнае інтэрв'ю» ў жанчыны — тая дэманстратыўна адмовілася з ім размаўляць

Прапагандыст сцвярджаў, што жанчына пакідала абразлівыя каментары і хацеў яе распытаць наконт іх — затрыманыя моўчкі глядзела на яго і не адказвала на пытанні.

Па інфармацыі «Вясны», затрыманая — 38-гадовая Наталля Крук.

Відэа: @post_rudzik
Супраць рагачоўскага актывіста склалі пратакол за фота прэзідэнта Польшчы на фоне БЧБ-сцяга

Адміністрацыйны пратакол склалі ў дачыненні да актывіста Дзяніса Дашкевіча за «распаўсюд у інтэрнэце прадукцыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць».

На адным з фотаздымкаў, які зацікавіў сілавікоў, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

Нягледзячы на тое, што Дзяніс знаходзіцца за мяжой, да яго па беларускім адрасе нядаўна прыходзілі міліцыянты.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Палітзняволены Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў Рэспубліканскай бальніцы — яму зрабілі планавую аперацыю

Паведамляецца, што аднаўленчы перыяд працягнецца мінімум да канца гэтага тыдня.

Нагадаем, філосафа абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі да пяці гадоў зняволення.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прапагандыст Азаронак паспрабаваў узяць «пакаяльнае інтэрв'ю» яшчэ ў адной дзяўчыны — зноў атрымалася не вельмі

Ён разам з сілавікамі прыехаў да яе раніцай падчас ператрусу і задаваў правакацыйныя пытанні — дзяўчына ігнаравала прапагандыста. Пасля «інтэрв'ю» працягнулася ў кабінеце ГУБАЗіК — на пытанні Азаронка дзяўчына ўхмылялася і часам ківала галавой.

Пасля гэтага затрыманую прымусілі зняцца ў «пакаяльным відэа» ГУБАЗіКа, дзе яна прачытала на камеру відавочна загадзя падрыхтаваны тэкст.

UPD. Затрыманая — Сафія Багавец.
Падтрымайце палітзняволеных Іну і Валерыю Глінскіх, асуджаным за перадачу дадзеных у «ЧКБ»

У Мінскім гарадскім судзе 20 студзеня агучылі прысуд палітзняволеным супрацоўніцам МТБанку — 7 і 6,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна.

Маці і дочку асудзілі за перадачу ў 2020 годзе дадзеных сілавікоў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі» па трох артыкулах: ч. 3 арт 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй).

28 красавіка Вярхоўны суд пакінуў ім прысуд без зменаў, а апеляцыйныя скаргі без задавальнення.

💌Падтрымайце палітзняволеных: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3 (Валерыя Андрэеўна Глінская, Іна Валер'еўна Глінская)
💻Напісаць анлайн
КДБ працягвае «зачыстку» Магілёва – за апошні тыдзень затрымлівалі ўжо не менш за пяць чалавек

Як стала вядома @MAYDAYMog, чэкісты днямі схапілі Дзмітрыя Цумарава – каваля з 15-гадовым стажам, а таксама выкладчыцу англійскай мовы з магілёўскай СШ №43 Юлію Паплаўскую.

Што стала прычынай затрымання – невядома. У дадзены момант гэтыя людзі, верагодна, на волі.

У Магілёве супрацоўнікі КДБ за апошні тыдзень затрымлівалі ўжо не менш за пяць чалавек.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
❤️Палітзняволеная Людміла Рамановіч цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю

Актывістцы Партыі БНФ Людміле Рамановіч прызначылі 1,5 года калоніі за слова «ўзурпатар» у лісце, які жанчына даслала ў Следчы камітэт. Гэта палічылі абразай Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Вядома, што напачатку сакавіка 2022 года Рамановіч звярталася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Тады жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.

Як паведамляе @viasna_brest, учора, 7 жніўня 2023 года, Людміла выйшла на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Супраць рагачоўскага актывіста склалі пратакол за фота прэзідэнта Польшчы на фоне БЧБ-сцяга Адміністрацыйны пратакол склалі ў дачыненні да актывіста Дзяніса Дашкевіча за «распаўсюд у інтэрнэце прадукцыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць». На адным…
🤡Беларускія міліцыянты палічылі «экстрэмісцкім» фотаздымак прэзідэнта Польшчы, які не мае ніякага дачынення да Беларусі

Учора паведамлялася, што ў дачыненні да рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча быў складзены адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд у інтэрнэце прадукцыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць» — на адным з фотаздымкаў, які зацікавіў сілавікоў, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

Аказался, што гэта фотаздымак 2016 года з афіцыйнага мерапрыемства з нагоды Дня вугорска-польскага сяброўства ў будынку Вігада ў Будапэшце. Ззаду прэзідэнта Польшчы не БЧБ-сцяг, а проста сімволіка гэтага мерапрыемства.
Дзяўчына хацела прайсці праз стадыён «Дынама», дзе праходзілі «Гульні СНД», — у яе знайшлі налепку з «Пагоняй» і затрымалі

На «пакаяльным відэа» дзяўчына кажа, што хацела прайсці праз стадыён «Дынама» — аднак міліцыянты ўбачылі на яе пропуску налепку «Пагоня» і затрымалі. Пазней у тэлефоне дзяўчыны знайшлі фота з пратэстаў.

Таксама затрыманую прымусілі прызнацца ў тым, што яна распаўсюджвала «экстрэмісцкія» матэрыялы і дасылала інфармацыю ў чат-бот «Nexta».
Жыхарку Баранавічаў пакаралі арыштам за абразу Аляксандра Лукашэнкі

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы пакараў арыштам на тры месяцы Вольгу Мацко, абвінаваціўшы яе ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК.

Паводле абвінавачання, у віну жанчыне ставілася тры фотаздымкі Лукашэнкі, якія яна размясціла ў адкрытым доступе на сваёй старонцы ў «Аднакласніках»: «у адкрытым доступе для ўсіх карыстальнікаў размясціла прагледжаныя ёю ў сетцы Інтэрнэт раней фатаграфіі з выявай А. Лукашэнкі, для наступнага ўспрымання нявызначаным колам асоб інфармацыі, якая размяшчаецца ёю. Не лічыла, што апублікаваныя выявы носяць абразлівы характар, якія прыніжаюць гонар і годнасць асобы ў непрыстойнай форме».

Суддзя Арцём Падалянец прызначыў Мацко арышт тэрмінам на тры месяцы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112415
👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога: Як падтрымаць сябе, калі твае родныя знаходзяцца ў турме

Сёння немагчыма падлічыць дакладную колькасць людзей, якія зведалі палітычны пераслед у Беларусі. Аднак за кожным і кожнай з такіх рэпрэсаваных ёсць яшчэ больш невядомая і палохаючая колькасць людзей, якія перажываюць не менш моцны стрэс з-за таго, што адбываецца з іх блізкімі. Сваякі, сябры і знаёмыя тых, хто прайшоў праз катаванні ці цяпер знаходзіцца ў турме, часам забываюць, што ім у роўнай ступені неабходная дапамога і падтрымка.

Урач-псіхатэрапеўт Міхаіл Сініца ўпэўнены: комплексная рэабілітацыя пацярпелых людзей і іх блізкіх немагчымая без прызнання іх права на пакрыццё шкоды і рэабілітацыю ў нацыянальным заканадаўстве, аднаўлення справядлівасці.

Але пакуль пра гэта казаць рана, паспрабуем зразумець, што адбываецца з чалавекам, чые блізкія пацярпелі ад гвалту, і якую дапамогу ён можа аказаць сабе, каб прайсці праз гэтыя выпрабаванні.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/107434
Былую палітзняволеную Ірыну Пярцову аштрафавалі па адміністрацыйнай справе

Ірына — выхавальніца ў дзіцячым садку, была затрымана напрыканцы верасня 2021 года па крымінальнай справе аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання (тэлеграм-чату) і за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей усталявала на магілу партрэт Лукашэнкі і адкаркавала шампанскае. Яе асудзілі да 2 гадоў калоніі.

Пасля затрымання ў верасні 2021 года сілавікі забралі ў Ірыны тэлефон. У гэтым чэрвені, калі жанчына ўжо выйшла на волю, яе прызналі вінаватай паводле адміністрацыйнага артыкула 24.23 КаАП. Быў складзены пратакол пра тое, што ў сетцы «ВКонтакте» знайшлі фотаздымкі падзеяў жніўня-верасня 2020 года.

У судзе Першамайскага раёна суддзя Наталля Карабліна аштрафавала Пярцову на 1850 рублёў, піша «Віцебская Вясна».
Падтрымка праваабаронцы Леаніда Судаленкі

Леанід — праваабаронца з 20-гадовым стажам аказання дапамогі ў аднаўленні парушаных правоў грамадзянаў. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі.

У лістападзе 2021-га году яго асудзілі да 3 гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін — за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады.

Праз два тыдні пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі.

💳Падтрымаць Леаніда на BYSOL

🗣Мой статус быў «злосны парушальнік». Леанід Судаленка — пра зняволенне, ад’езд з Беларусі і салідарнасць
За каментары трохгадовай даўніны затрыманы Яўген Горбач

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, мужчына пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і нібыта заклікаў да «гвалтоўнай расправы над імі».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
⁉️Як у Беларусі магчыма стаць суддзёй Вярхоўнага суда і што тут не так

31 ліпеня Лукашэнка падпісаў указ «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў», згодна з якім суддзямі Вярхоўнага Суда прызначаныя Алена Рудніцкая, Максім Філатаў і Руслан Царук. Усе яны выносілі палітычна-матываваныя прысуды.

Напрыклад, Максім Філатаў з Гродзенскага абласнога суда асудзіў Вітольда Ашурка, а таксама «групу» Мікалая Аўтуховіча, Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч.

Юрысты «Вясны» растлумачылі, што не так увогуле ў прызначэннях у Вярхоўны суд і якія праблемы тут паўстаюць.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112420
📝Беларусь: Як выцясняюць праваабаронцаў — новы даклад FIDH і OMCT

У новым дакладзе Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў — сумесны праект Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) — аналізуе, дакументуе і прадстаўляе свае меркаванні аб рэпрэсіўных мерах, якія праводзяцца ў Беларусі з мэтай прымусіць праваабаронцаў замаўчаць.

Гэтыя меры ўяўляюць сабой прадуманую спробу знішчыць арганізаваную грамадзянскую супольнасць і праваабарончую актыўнасць у краіне з 2020 года.

Па стане на 1 жніўня 2023 года па сфабрыкаваных абвінавачваннях былі затрыманыя як мінімум 93 праваабаронцы, у тым ліку сябры і супрацоўнікі праваабарончых арганізацый, прафсаюзныя дзеячы, юрысты і журналісты.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112424