У Беларускім Доме Варшавы адкрыты мурал «Няскораных беларусаў»
5 жніўня ў дворыку «Беларускага дома ў Варшаве» быў адкрыты мурал з выявамі 6 вядомых беларускіх палітвязняў — гэта Нобелеўскі лаўрэат і кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, праваабаронца Наста Лойка, заснавальнік крамы Symbal.bу Павел Белавус, кіраўнік партыі «Народная грамада» Мікола Статкевіч, журналістка Кацярына Андрэева, а таксама Дар'я Лосік.
Па словах дырэктара «Беларускага Дома» Алеся Зарамбюка, ідэя мурала належала ім, намалявала яго група беларускіх мастакоў.
На адкрыцці прысутнічала дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАУ Павел Латушка, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, былыя палітвязні і іншыя. Падчас мерапрыемства з канцэртнай праграмай выступіў Лявон Вольскі і іншыя беларускія музыкі.

🚑ViasnaSOS як «хуткая дапамога». 6 жніўня Гарачая Лінія «Вясны» адзначае сваё трохгоддзе
6 жніўня Гарачая Лінія Праваабарончага цэнтра «Вясна» адзначае свой Дзень народзінаў — ёй спаўняецца тры гады. Створаная ў 2020-м, Лінія за час свайго існавання прыняла тысячы зваротаў. Сёння ўзгадваем наш архіўны тэкст пра тое, як развівалася Гарачая Лінія і якія выклікі перад ёй стаялі.
«Пытанні з цягам часу моцна не памяняліся. Толькі рэпрэсіі сталі больш жорсткімі. Калі раней чалавека затрымлівалі за мітынг, то цяпер, напрыклад, за тое, што выпадкова паставіў лайк у Інтэрнэце».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/108647
✍️Гарачая лінія «Вясны» працуе штодня з 9:00 да 21:00. Звязацца з ёй можна, напісаўшы ў тэлеграм-акаўнт @ViasnaSOS
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | аднаразовым данатам

Былы палітвязень Аляксей Гайшун эвакуяваны з Беларусі
Аляксей — пісьменнік і перакладчык з Бабруйску, за ўдзел у пратэстах быў асуджаны да 1,5 гадоў калоніі. 29 красавіка ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Падчас знаходжання за кратамі Аляксей напісаў тры кнігі, але ўсе чарнавікі былі знішчаныя адміністрацыяй калоніі. Цяпер былы палітвязень у бяспецы, аднаўляецца, а таксама аднаўляе свае знішчаныя творы.
Як адзначае @volhaklas, дапамогу ў эвакуацыі аказаў BYSOL.

💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням
Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі павінны атрымаць Манцэвіч Аляксандр, Касцючэнка Юлія, Качагараў Андрэй, Галон Ілля, Троцкі Аляксандр, Дзербыш Галіна, Коржаль Яўген, Ягорычава Алена, Цімашчук Уладзіслаў, Емяльянаў Аляксандр.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Яго паважалі за паслядоўнасць у адстойванні сваёй пазіцыі». Былыя палітвязні — пра Алеся Пушкіна
🔹«Вашы пакуты прынясуць плён», — Лех Валенса — у Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
🔹«Хто тады будзе нас бараніць?» Восем гісторый праваабаронцаў пра два дні разгрому «Вясны»
🔹Татуіроўка на руцэ, лозунг «Слава Украіне», лістоўкі з выявай Пуціна: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў ліпені
🔹За ліпень судамі ў крымінальным парадку рэпрэсавана не менш за 52 чалавекі
🔹Праваабаронца «Вясны»: «Калі пра сітуацыю ў Беларусі не будуць ведаць звонку, то гэта яшчэ больш раскруціць спіраль рэпрэсій»
🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў ліпені
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

⁉️«Да нас прыйшлі», «на брата завялі крыміналку»… З якімі запытамі звяртаюцца на Гарачую лінію «Вясны»?
У 2022 годзе Гарачая лінія «Вясны» агулам прыняла не менш за 1689 паведамленняў.
Траціна з іх тычылася запытаў аб дапамозе па тэме палітычна матываваных крымінальных спраў. Яшчэ траціна — пытанні наконт затрыманняў і арыштаў у сувязі з пратэстамі. Яшчэ адзін важны складнік — звароты, злучаныя з рознымі аспектамі адміністрацыйнага працэсу. І гэта не ўсё.
Што ж хаваецца за гэтымі катэгорыямі зваротаў? У Дзень народзінаў Гарачай лініі «Вясны» ўзгадваем наш архіўны тэкст, дзе мы распавядаем пра кожную з іх.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/110600
✍️Гарачая лінія «Вясны» працуе штодня з 9:00 да 21:00. Звязацца з ёй можна, напісаўшы ў тэлеграм-акаўнт @ViasnaSOS
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | аднаразовым данатам
У 2022 годзе Гарачая лінія «Вясны» агулам прыняла не менш за 1689 паведамленняў.
Траціна з іх тычылася запытаў аб дапамозе па тэме палітычна матываваных крымінальных спраў. Яшчэ траціна — пытанні наконт затрыманняў і арыштаў у сувязі з пратэстамі. Яшчэ адзін важны складнік — звароты, злучаныя з рознымі аспектамі адміністрацыйнага працэсу. І гэта не ўсё.
Што ж хаваецца за гэтымі катэгорыямі зваротаў? У Дзень народзінаў Гарачай лініі «Вясны» ўзгадваем наш архіўны тэкст, дзе мы распавядаем пра кожную з іх.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/110600
✍️Гарачая лінія «Вясны» працуе штодня з 9:00 да 21:00. Звязацца з ёй можна, напісаўшы ў тэлеграм-акаўнт @ViasnaSOS
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | аднаразовым данатам
✊Падтрымка праваабаронцы Леаніда Судаленкі
Леанід — праваабаронца з 20-гадовым стажам аказання дапамогі ў аднаўленні парушаных правоў грамадзянаў. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі.
У лістападзе 2021-га году яго асудзілі да 3 гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін — за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады.
Праз два тыдні пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі.
💳Падтрымаць Леаніда на BYSOL

Пасмяротная ўзнагарода Вітольду Ашурку
Медаль «Гонар і годнасць» была ўручана брату Вітольда Ашурка Андрэю на канферэнцыі «Вольная Беларусь». Ініцыятар узнагароды — Аліна Коўшык. Уручыла медаль — Святлана Ціханоўская. Падчас уручэння ўсе прысутныя на канферэнцыі ўсталі.
«Цешу сябе, што вінаватыя, якія катуюць людзей у турмах, забіваюць іх, будуць знойдзены і пакараны менавіта па законе Рэспублікі Беларусь, на які яны так любяць ківаць галавой», — кажа Андрэй Ашурак.
Вітольд — актывіст з Бярозаўкі, супраць якога ў жніўні 2020-га распачалі крымінальную справу за паслявыбарныя падзеі. Суддзя Максім Філатаў прысудзіў Ашурку 5 гадоў калоніі. 21 траўня 2021 года Вітольд памёр у калоніі пры нявысветленых абставінах.

За распаўсюд «экстрэмізму» арыштавалі педагога з вёскі Празарокі Глыбоцкага раёна
Суддзя Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 5 чэрвеня пастанавіў пакараць арыштам на 10 сутак былую настаўніцу Празарокскай СШ 66-гадовую Алену Кішкурну, якая ў сацыяльных сетках распаўсюдзіла «экстрэмісцкія» матэрыялы ўзятыя ёю на пяці інфармацыйных рэсурсах.
У судовым паседжанні Алена Вацлаваўна не аспрэчвала факту наяўнасці ў яе старонкі ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», і тое, што на гэтай старонцы былі змешчаныя матэрыялы, уключаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У судзе было таксама ўстаноўлена, што гэтая інфармацыя была выдаленая ёю яшчэ ў 2021 годзе.
Тым не менш, суддзя Аляксеенка падвергнуў педагога арышту тэрмінам на 10 сутак і канфіскаваў у пенсіянеркі ў даход дзяржавы сістэмны блок персанальнага камп'ютара, піша «Віцебская Вясна».

✍️Праваабаронцы працягваюць збор і дакументаванне фактаў катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org
Таксама сваю гісторыю пераследу можаце распавесці журналістам «Вясны» ў Telegram @Viasnainfo
❗️Пры жаданні вы можаце распавесці сваю гісторыю ананімна

👩⚕️Псіхалагічная дапамога: Як родным палітвязняў падрыхтавацца да спаткання ў месцы зняволення
У Беларусі ўжо амаль 1500 палітвязняў. І калі на этапе следства сваякам не даюць дазвол на сустрэчу, то пасля суда, а затым і ў калоніі людзі ўсё часцей атрымліваюць спатканне са сваімі блізкімі. Аднак такая сустрэча — заўсёды стрэс, хай і станоўчы: часта бывае незразумела, як рэагаваць на незвычайныя паводзіны блізкага, што яму сказаць, ці браць з сабой дзяцей.
Мы падрыхтавалі адказы на пытанні, якія часцей за ўсё ўзнікаюць у сваякоў палітвязняў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/107353