💔Гурт Irdorath апублікаваў першае за два гады відэа
Кліп выйшаў да дня нараджэння вакалісткі Надзеі Калач. На відэа можна пабачыць кранальны момант яе сустрэчы з мужам Уладзімірам пасля калоніі.
«Сёння мы хочам падзякаваць вам і сказаць, што тое, што адбылося, нас не зламала. Так, у нас шмат працы, але ў той жа час у нас шмат крэатыўных ідэй і жаданне ўвасабляць іх у жыццё. І з вашай падтрымкай мы пройдзем праз ўсё», — пішуць музыкі.
Нагадаем, музыкаў Irdorath затрымалі ў жніўні 2021 года. Іх прызналі вінаватымі па артыкуле 342 КК («Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Уладзімір і Надзея Калачы атрымалі па 2 гады калоніі, Антон Шніп, Пётр і Юлія Марчанкі — па 1,5 года калоніі.
https://www.youtube.com/watch?v=5uyYzyMDxIk
🎶Збор у падтрымку музыкаў фэнтэзі-фолк гурта Irdorath

YouTube
Irdorath BY - First words after 2 years. #freeirdorath
2 years of silent struggles, darkness and emptines. 2 years of prison ...
But all this is in the past now!
Hello, everyone!
Today, at Nadia's birthday (🥳!!!WooHoo!!!🥳), exactly 2 years since that dark turning point happened in our life. It is the reason…

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🕊️Падтрымайце экс-кіраўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктара Фенчука
Віктар — прафесійны арнітолаг, каардынатар праграм Франкфурцкай заалагічнай супольнасці і арганізацыі «Ахова птушак бацькаўшчыны». Узначальваў апошнюю з 2007 па 2014 год, затым быў яе супрацоўнікам. Яго называюць «адвакатам дзікай прыроды».
Палітзняволенага асудзілі да 2,5 гадоў калоніі па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Згодна з матэрыяламі справы, «ён блакаваў рух транспарта на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі. Падчас расследавання выяўлена яшчэ пяць аналагічных эпізодаў, здзейсненых ім».
Фенчук адбывае тэрмін у магілёўскай калоніі № 15.
💌Падтрымаць палітвязня: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Віктар Аляксандравіч Фянчук
💻Напісаць анлайн

ГУБАЗіК прымусіў мужчыну звезці татуіроўку з радком «Не быць скотам» з верша Янкі Купалы — яе назвалі «памыйнай творчасцю аднаго збеглага наркамана»
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне мужчыны, які меў татуіроўкі «Не быць скотам» і «БТ убивает». Сілавікі назвалі іх «не забароненымі, але з відавочным пратэсным душком з памыйнай творчасці аднаго збеглага наркамана».
У канцы відэа паказваецца, што мужчына быў вымушаны звезці татуіроўкі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Жыхара Віцебска затрымалі за дзень да вяселля і адправілі на 10 сутак
У Віцебску за дзень да вяселля да жаніха прыйшлі сілавікі, забралі ў хлопца тэлефон і знайшлі там фота з бел-чырвона-белым сцягам, зробленыя ў 2020 годзе. У той самы дзень яго асудзілі на 10 сутак арышту і адразу з суду забралі ў ізалятар часовага ўтрымання, піша @nashaniva.
Чаму да хлопца прыйшлі, дакладна невядома. Падчас пратэстаў 2020 года яго не затрымлівалі, палітыкай ён цікавіцца мала, сярод інтарэсаў пераважаюць спорт і здаровы лад жыцця. Нядаўна вярнуўся з-за мяжы, хлопец ездзіў у Польшчу.
Віцяблянін прасіў адтэрмінаваць выкананне судовага рашэння: на наступны дзень у яго была прызначана вяселле. І хаця па заканадаўстве асуджаны мае 10 дзён на абскарджанне судовай пастановы, хлопцу ў адтэрміноўцы адмовілі. Таксама суд адмовіў і ў выдачы даведкі для ЗАГС, каб там перанеслі роспіс.

Баранавічы: год калоніі за тое, што ў прысутнасці сілавікоў «публічна абразіў Лукашэнку»
Стаў вядомы прысуд жыхару горада Баранавічы Вячаславу Салодкаму, абвінавачанаму ў публічнай абразе Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 КК. Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык.
Паводле матэрыялаў следства, Вячаслава абвінавацілі ў тым, што ён, нібыта ў нецвярозым стане ў прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі «выказваў фразы, якія зневажаюць гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі».
Запісы з відэарэгістратараў міліцыянтаў пазней выкарыстоўваліся ў судзе як доказы вінаватасці Салодкага. Якімі менавіта словамі выказваўся Вячаслаў — не ўдакладняецца.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112384

У Беларусі новае «экстрэмісцкае фарамаванне» — праект «daroha»
Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 2 жніўня. Адзначым, што ў ім асобна пазначана прозвішча аўтара праекту — Руселіка Валера Віктаравіча.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 2 жніўня. Адзначым, што ў ім асобна пазначана прозвішча аўтара праекту — Руселіка Валера Віктаравіча.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Лунінцы за каментары затрымалі Аляксандра Паліўку
Калі верыць сацсеткам, мужчыне 36 гадоў, ён жанаты і мае непаўналетняе дзіця, піша @nashaniva.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ён размяшчаў «экстрэмісцкія заклікі, якія распальваюць сацыяльную варожасць» і «абражаў прадстаўнікоў улады».

Зачыстка ў футбольным «Нёмане» працягваецца — затрыманыя трэнер і адміністратарка
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што яны былі падпісаныя і распаўсюджвалі «экстрэмісцкія» матэрыялы. Раней быў затрыманы, а пасля звольнены з каманды спартыўны дырэктар ФК «Нёман» Дзмітрый Кавалёнак.
UPD. Па інфармацыі @nashaniva, затрыманыя — Дзмітры Бельскі і Юлія Арлашына
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што яны былі падпісаныя і распаўсюджвалі «экстрэмісцкія» матэрыялы. Раней быў затрыманы, а пасля звольнены з каманды спартыўны дырэктар ФК «Нёман» Дзмітрый Кавалёнак.
UPD. Па інфармацыі @nashaniva, затрыманыя — Дзмітры Бельскі і Юлія Арлашына
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Мінінфарм заблакаваў сайт праекту «Plan B»
Пра гэта паведамляе само медыя.
На мінулым тыдні сацсеткі праекту былі ўнесеныя ў Рэспубліканскі Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Пра гэта паведамляе само медыя.
На мінулым тыдні сацсеткі праекту былі ўнесеныя ў Рэспубліканскі Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітзняволеную Аліну Гораву, затрыманую праз 2 тыдні пасля першага прысуду, пачнуць судзіць 10 жніўня
Першы раз Аліну затрымалі ў канцы сакавіка 2023 года. Яе абвінавацілі паводле арт. 342 КК, пасля чаго яна некалькі месяцаў правяла ў СІЗА.
У зняволенні ў Горавай абвастрыўся шэраг хранічных захворванняў. Сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, а ў магілёўскай турме ў медыцынскай дапамозе ёй адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы. Турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і гаспіталізаваць. 30 траўня ёй прызначылі 1 год "хатняй хіміі".
Ужо 13 чэрвеня яе зноў затрымалі. Ёй ставяць у віну яшчэ адзін эпізод удзелу ў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 КК). Паводле праваабаронцаў, Аліна знаходзіцца пад хатнім арыштам да суда.
Судзіць яе будуць у судзе Круглянскага раёна 10 жніўня. Разам з дзяўчынай па справе праходзяць Алеся Фрыгіна і Павел Таланаў. Працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Сасноўскі, які выносіў першы прысуд.

Экс-загадчыцы кафедры магілёўскай ВНУ прад'яўлена абвінавачанне за распальванне варожасці. Яна пад вартай
Па дадзеных следства, у сакавіку-красавіку 2022 года 47-гадовая жанчына на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы неаднаразова размяшчала публікацыі, дзе «не саромеючыся ў выказваннях у адносінах да беларусаў, рускіх і вайскоўцаў, заклікала да дзеянняў, звязаных з гвалтам і прычыненнем ім шкоды».
Падчас расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што абвінавачаная амаль 20 гадоў прапрацавала ў адной з магілёўскіх ВНУ, мае вучоную ступень.
Жанчыне прад'яўлена абвінавачванне паводле арт. 130 КК (распальванне варожасці).
UPD. Па інфармацыі @MAYDAYMog, гаворка ідзе пра Наталлю Мартусевіч.
Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра затрыманую — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

👦Гісторыі палітвязняў-падлеткаў Беларусі, якіх пазбавілі волі
З пачатку пратэстаў у Беларусі тысячы дзяцей адчулі на сабе рэпрэсіі праз затрыманне і крымінальны пераслед бацькоў, а дзясяткі апынуліся за кратамі. А некаторых непаўнагадовых нават збівалі і катавалі.
Па стане на 2 жніўня 2023 года ў краіне налічваецца 11 палітзняволеных падлеткаў, якія сустрэлі 18-годдзе за кратамі: Мікіта Залатароў, Сяргей Гацкевіч, Эдуард Кудынюк, Максім Імхавік, Іван Пацяйчук, Дзяніс Хазей, Аляксандр Вінярскі, Павел Піскун, Алег Дабрыднеў, Арцём Вайцяховіч, Мікіта Бруй. Усе яны былі непаўнагадовымі на момант затрымання, а потым асуджаныя да пазбаўлення волі.
«Вясна» распавядае, як беларускія ўлады пераследуюць дзяцей па палітычных матывах і за што хлопцы апынуліся ў зняволенні.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/109894

Спявачку Патрыцыю Свіціну асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі»
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 2 жніўня паводле «народнага» артыкула 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі спявачку Патрыцыю Свіціну. Суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла ёй два гады і шэсць месяцаў «хатняй хіміі». Пад вартай спявачку ўтрымлівалі два з паловай месяцы, а пасля абвяшчэння прысуду вызвалі ў зале суда.
«Пакаяльнае відэа» з дзяўчынай з'явілася 18 траўня. На ім дзяўчына расказвала, што «ўдзельнічала ў пратэстах», «выходзіла на дарогі» і ў складзе калоны «перакрывала рух транспарту». Таксама яна казала, што публікавала ў сацсетках «негатыўныя паведамленні» пра сілавікоў, аб «спецаперацыі, якая праводзіцца на тэрыторыі Украіны» і «распальвала варожасць і нянавісць паміж славянскімі народамі».
Патрыцыя — спявачка, якая з'яўлялася лаўрэаткай стыпендыі Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі, але адмовілася ад яе.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112389

Сілавікі затрымалі 44-гадовую жанчыну, якая дома ў сябе слухала песню «Україна понад усе!» і падпявала
Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, затрыманне адбылося ў Іванаве. Жанчыну прымусілі папрасіць прабачэння і праспяваць гімн Беларусі — пасля гэтага яе арыштавалі і адправілі ў ІЧУ.
UPD. Затрыманая — Ларыса Несцярук.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, затрыманне адбылося ў Іванаве. Жанчыну прымусілі папрасіць прабачэння і праспяваць гімн Беларусі — пасля гэтага яе арыштавалі і адправілі ў ІЧУ.
UPD. Затрыманая — Ларыса Несцярук.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🎉Павіншуйце палітзняволенага Арцёма Латышава з Днём народзінаў
Арцём — жыхар Віцебска, асуджаны да 4,5 гадоў калоніі за перформанс на магіле з выявай Лукашэнкі, а таксама за псаванне банэраў з выявай супрацоўнікаў ДАІ. У верасні 2022 года палітвязня этапавалі ў бабруйскую калонію.
1 чэрвеня Арцёма ў чацвёрты раз запар змясцілі ў штрафны ізалятар. Да гэтага ён прабыў там 30 сутак, пасля чаго вярнуўся ў атрад. Перад апошнім змяшэчннем у ШІЗА супрацоўнікі калоніі запатрабавалі ад Латышава прыбраць санвузел, тым самым паспрабаваўшы надаць яму «нізкі статус», аднак мужчына адмовіўся. Гэта, верагодна, і стала прычынай накіравання ў штрафны ізалятар.
Па інфармацыі MAYDAY TEAM, 26 ліпеня Арцёма перавялі на турэмны рэжым і этапавалі ў магілёўскую турму № 4. Да пераводу яго ўтрымлівалі ў ШІЗА.
4 жніўня Арцём адзначыць 31-годдзе.
💌Павіншуйце палітвязня паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Арцёму Аляксандравічу Латышаву

🌿У міжнародны дзень моладзі 12 жніўня у Вільні пройдзе кірмаш RADA Market
RADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц, дзе кожны_ая жадаючы_ая можа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення!
«Запрашаем пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў_ніц і набыць іх прадукцыю», — кажуць арганізатары.
Падчас кірмашу вы будзеце мець магчымасць пазнаёміцца з вялікай колькасцю ініцыятыў, сярод якіх Валанцёрская служба «Вясны», кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna, Майстэрня паштовак салідарнасці.
📍Калі: Субота, 12 жніўня 2023 г.
🔹Дзе: Vytenio g. 6, teatras «Vilniaus klasika», Уваход вольны!
⁉️Падрабязнасці па спасылцы

Учора ў Мінску быў затрыманы Алесь Сакалуха
Пра гэта паведамляюць сябры Алеся.
Ён быў выкліканы на допыт у Следчы камітэт, пасля чаго яго затрымалі на 10 сутак па крымінальнай справе па «народным» арт. 342 за ўдзел у акцыях пратэсту.
Алеся разам з жонкай Марынай затрымлівалі восенню 2021-га году.
Пра гэта паведамляюць сябры Алеся.
Ён быў выкліканы на допыт у Следчы камітэт, пасля чаго яго затрымалі на 10 сутак па крымінальнай справе па «народным» арт. 342 за ўдзел у акцыях пратэсту.
Алеся разам з жонкай Марынай затрымлівалі восенню 2021-га году.
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітзняволеную Вікторыю Кульшу адправілі ў ШІЗА
Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.
За паўгода ў зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгады ў ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Акрамя гэтага, жанчына некалькі разоў у калоніі трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.
22 чэрвеня жанчыну этапавалі ў жаночую калонію № 24. Учора, 2 жніўня, да яе не пусцілі адваката. Прычына ў тым, што палітзняволеную змясцілі ў ШІЗА на 10 сутак.
💌Адрас для падтрымкі: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша

Сілавікі затрымалі жанчыну за рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога»
На «пакаяльным відэа» жанчына называе сваё імя — Казлоўская Жанна — і кажа, што прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога». Сілавікі прымусілі яе прасіць прабачэння за гэтыя дзеянні.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
На «пакаяльным відэа» жанчына называе сваё імя — Казлоўская Жанна — і кажа, што прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога». Сілавікі прымусілі яе прасіць прабачэння за гэтыя дзеянні.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў ліпені
📍Вядома пра не менш як 350 фактаў пераследу паводле адміністрацых справаў і пра 260 выпадкаў палітычна матываванага адміністрацыйнага разбіральніцтва ў судзе: прызначана не менш як 55 адміністрацыйных арыштаў і 34 штрафы. Амаль трэць рэпрэсаваных — жанчыны;
📍У бягучым годзе стала вядома аб вынесеных прысудах за ўдзел у пратэстах ў дачыненні да каля 470 чалавек;
📍У ноч з 10 на 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у Алеся была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме;
📍Усяго «Вясне» вядома пра больш за 3550 асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/112388
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | аднаразовым данатам

За тры сарваныя сцягі ў Камянецкім раёне двух палітвязняў адправілі ў калонію
Суд Камянецкага раёна 1 жніўня асудзіў двух палітзняволеных да пазбаўлення волі за тры сарваных сцяга. Паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў) 18-гадоваму Захару Сінякову прызначылі паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а 19-гадоваму Елісею Кузняцову, які адбыў тэрмін цалкам па іншай крымінальнай справе, — два з паловай гады. Такі прысуд вынесла Галіна Прыхожка.
Паводле версіі абвінавачання, у ноч з 14 на 15 траўня ў аграгарадку Войская (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці) сарвалі тры дзяржаўных сцяга Беларусі з установы адукацыі, гандлёвага аб’екта і аддзялення пошты.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112393
💌Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37 Захар Мікалаевіч Сінякоў, Елісей Сяргеевіч Кузняцоў