Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
За ўдзел у пратэстах затрыманы начальніка аддзела збыту

На «пакаяльным відэа» ён кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, далучыўся да плана «Перамога», а таксама дасылаў інфармацыю ў чат-бот Nexta. Сілавікі паведамляюць, што знайшлі яго па відэа з акцыі пратэсту.

UPD. Затрыманы — Іван Панамароў.

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Палітзняволеную асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршах у 2020 годзе

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 19 ліпеня да трох гадоў «хатняй хіміі» асудзілі Анастасія Пер'яновіч. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту амаль тры гады таму.

Анастасія ўтрымлівалася пад вартай з 2 траўня. Пасля трох месяцаў утрымання ў жодзінскай турме яе вызвалілі ў зале суда.

Прысуд вынес Дзмітрый Лукашэвіч.
⚖️Чарговы суд за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

У Мінскім абласным судзе сёння распачынаецца суд над Таццянай Бізюк. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу будзе разглядаць суддзя Алена Міснік. Падрабязнасці справы праваабаронцам невядомыя.

Згодна інфармацыі праваабаронцаў, паводле гэтага артыкула з чэрвеня 2022 года ў Беларусі асудзілі не менш за 65 чалавек на тэрміны ад двух і больш гадоў калоніі.

Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра Таццяну — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
❗️За ліпень па «пратэсных» крымінальных справах асудзілі не менш за 52 чалавекі

«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя ліпеньскага маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі:

🔹Ім агулам прысудзілі 94 гады і 1 месяц пазбаўлення волі, 58 гадоў і 6 месяцаў «хатняй хіміі», 206 090 рублёў у якасці штрафаў;
🔹73 чалавекі
за месяц судзілі паводле «народнага» арт. 342 КК, яшчэ 5 грамадзянам дадзены артыкул ставіўся поруч з дыфамацыйнымі артыкуламі;
🔹Адзначаецца развіццё тэндэнцыі крымінальных рэпрэсій за данаты — 11 чалавек на працягу месяца судзілі па дадзенай катэгорыі спраў.

Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі і яе абмежаваннем, суды ўжывалі ў 100% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў.

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/112379
🎶Збор у падтрымку музыкаў фэнтэзі-фолк гурта Irdorath

Музыкаў Irdorath затрымалі ў жніўні 2021 года. Іх прызналі вінаватымі па артыкуле 342 КК («Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Уладзімір і Надзея Калачы атрымалі па 2 гады калоніі, Антон Шніп, Пётр і Юлія Марчанкі — па 1,5 года калоніі.

«Пасля вызвалення нам незаконна забаранілі выезд з краіны, але пры дапамозе BYSOL мы змаглі з'ехаць з Беларусі. Рэжыму не ўдалося нас зламаць, і мы хочам далей працягваць займацца мастацтвам, падтрымліваючы і натхняючы беларусаў.

Цяпер мы ў бяспецы, але маем патрэбу ў фінансавай падтрымцы. Сродкі патрэбныя на рэабілітацыю пасля калоніі і адаптацыю ў новай краіне. Але большая частка пойдзе на адраджэнне нашых творчых праектаў — мы хочам аднавіць музычныя інструменты і абсталяванне, каб працягваць натхняць беларусаў».

Падтрымаць музыкаў на BYSOL
❗️Фігурантам «справы Рабочага руху» пакінулі прысуд без зменаў

У Гомельскім абласным судзе 17 лютага вынеслі прысуд па «справе Рабочага Руху». Дзесяць палітзняволеных былі асуджаныя на тэрміны ад 11 да 15 гадоў калоніі. Іх усіх абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Усе палітвязні не прызналі сваёй віны па справе.

Суддзя Аляксандр Піскуноў прызначыў ім наступныя тэрміны: Сяргей Шэлест — 14 гадоў, Уладзімір Жураўка — 15 гадоў, Андрэй Пагерыла — 14 гадоў, Ганна Аблаб — 11 гадоў, Аляксандр Гашнікаў — 14 гадоў, Сяргей Дзюба — 12 гадоў, Ігар Мінц — 12 гадоў, Валянцін Церэневіч — 12 гадоў, Сяргей Шамецька — 12 гадоў, Аляксандр Капшуль — 15 гадоў.

Вярхоўны суд 28 ліпеня разгледзеў апеляцыйныя скаргі палітвязняў. Рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Давыдава. Хутка палітвязняў перавядуць у калоніі.

💌Падтрымайце іх: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
💻Напісаць анлайн
У Мінску распачаўся суд за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання»

У Мінскім гарадскім судзе 2 жніўня за «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2 КК) пачынаюць судзіць Вадзіма Храсько. Справу будзе разглядаць Сяргей Хрыпач. У чым канкрэтна абвінавачваюць мужчыну праваабаронцам невядома.

Згодна інфармацыі праваабаронцаў, паводле гэтага артыкула ў Беларусі асудзілі не менш за 23 чалавекі.

Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра Вадзіма — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
За «зліў» дадзеных супрацоўнікаў міліцыі берасцейца асудзілі на 7 гадоў калоніі

У Брэсцкім абласным судзе 31 ліпеня да 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі Сяргея Еўдакіменка. За перадачу дадзеных супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у тэлеграм-каналы мужчыну абвінавацілі ў «саўдзельніцтве ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК). Прысуд вынес Андрэй Сіз.

Згодна версіі абвінавачання, «была незаконна распаўсюджана інфармацыя пра персанальныя дадзеныя і асабістае жыццё пацярпелых, якая суправаджалася негатыўнай ацэнкай, што пацягнула паступленне ў бок асобных асобаў пагроз прымянення гвалту і абразаў, значна падвысіла ступень грамадскай небяспекі здзейсненага і з'явілася іншымі цяжкімі наступствамі».

У судовым пасяджэнні Сяргей віну не прызнаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112382

💌Падтрымайце зняволенага:
СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37 Еўдакіменка Сяргей Віктаравіч
💻Напісаць анлайн
Падтрымайце былога дэсантніка з Салігорску Руслана Акостку

Супраць палітзняволенага былога дэсантніка з Салігорску, якога асудзілі да трох гадоў калоніі, у віцебскай калоніі №3 узбудзілі новую крымінальную справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Суд над ім адбыўся ў будынку «Віцьбы». Пра працэс не ведалі нават сваякі палітвязня — тры месяцы ад яго наогул не было вестак, бо з калоніі наўпрост не выпускалі лісты. У выніку, суддзя яго асудзілі да года калоніі.

Спачатку Руслана накіравалі адбываць тэрмін ў глыбоцкую калонію № 13, але ў студзені перавялі ў ПК № 9 у Горках.

Памятайце, што разам з лістамі яму можна дасылаць канверты, налепкі, паперу і маркі, каб ён мог адказваць на лісты салідарнасці.

💌 Падтрымаць палітвязняі: ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Руслан Уладзіміравіч Акостка
💻Напісаць анлайн
Музыкам TOR BAND пагражае да 12 гадоў. Сяброўка ўдзельнікаў гурту расказала @radiosvaboda пра іх справу

🔹«Пры вобшуку музыкам паказалі „дакумэнт“, што іх творчасць прызнаная „экстрэмісцкімі матэрыяламі“ яшчэ ў жніўні 2022 году. Гэта зрабілі задняй датай. Потым пакаралі „суткамі“. У пратаколах было, што „экстрэмізмам“ Дзмітры Галавач уздзейнічаў з дапамогай гітары, у полі»;

🔹«Практычна з першага дня ў СІЗА Яўгена Бурло трымалі ў мэдчастцы. У яго праблемы з суставамі. Ён перасоўваецца толькі на мыліцах. На адну нагу не можа ступаць нават на іх. Яму аказваюць медычную дапамогу. Такую, якая можа быць у тых умовах. Цяпер рыхтуюцца дакументы, каб ён атрымаў інваліднасць»;

🔹«Склад крымінальных артыкулаў следчыя ўбачылі ў песнях TOR BAND. Па іх песнях праходзілі экспэртызы. На гэты момант следства скончанае. Мяркуецца, што працэс пачнецца ў верасні».

💌Падтрымайце музыкаў: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Валер'евіч Бурло, Дзмітрый Валер'евіч Галавач, Андрэй Канстанцінавіч Ярэмчык
💻Напісаць анлайн
❗️На дачку журналіста Змітра Лупача заведзена крымінальная справа. Яна ў СІЗА пад вартай

Як стала вядома «Віцебскай Вясне», яшчэ ў пачатку траўня глыбоцкія міліцыянты амаль апоўначы затрымалі дачку журналіста Змітра Лупача Святлану. У той дзень яна адпачывала на Глыбоччыне разам з сябрамі, міліцыянты прыехалі ў самы разгар адпачынку і спачатку затрымалі ўсіх, але пасля выпусцілі і пакінулі ў міліцыі адну Святлану.

Суддзя Глыбоцкага суда Андрэй Тарасевіч 3 траўня пакараў яе спачатку 10 суткамі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля гэтага над ёй быў яшчэ адзін суд, падчас якога дзяўчыне прысудзілі яшчэ 25 базавых велічыняў штрафу. Пазней Святлану перавялі ў Віцебскае СІЗА, ёй інкрымінуюць «народны» арт. 342 КК (Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач з'ехаў з Беларусі ў ліпені 2021-га году.
💔Гурт Irdorath апублікаваў першае за два гады відэа

Кліп выйшаў да дня нараджэння вакалісткі Надзеі Калач. На відэа можна пабачыць кранальны момант яе сустрэчы з мужам Уладзімірам пасля калоніі.

«Сёння мы хочам падзякаваць вам і сказаць, што тое, што адбылося, нас не зламала. Так, у нас шмат працы, але ў той жа час у нас шмат крэатыўных ідэй і жаданне ўвасабляць іх у жыццё. І з вашай падтрымкай мы пройдзем праз ўсё», — пішуць музыкі.

Нагадаем, музыкаў Irdorath затрымалі ў жніўні 2021 года. Іх прызналі вінаватымі па артыкуле 342 КК («Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Уладзімір і Надзея Калачы атрымалі па 2 гады калоніі, Антон Шніп, Пётр і Юлія Марчанкі — па 1,5 года калоніі.

https://www.youtube.com/watch?v=5uyYzyMDxIk

🎶Збор у падтрымку музыкаў фэнтэзі-фолк гурта Irdorath
🕊️Падтрымайце экс-кіраўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктара Фенчука

Віктар — прафесійны арнітолаг, каардынатар праграм Франкфурцкай заалагічнай супольнасці і арганізацыі «Ахова птушак бацькаўшчыны». Узначальваў апошнюю з 2007 па 2014 год, затым быў яе супрацоўнікам. Яго называюць «адвакатам дзікай прыроды».

Палітзняволенага асудзілі да 2,5 гадоў калоніі па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Згодна з матэрыяламі справы, «ён блакаваў рух транспарта на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі. Падчас расследавання выяўлена яшчэ пяць аналагічных эпізодаў, здзейсненых ім».

Фенчук адбывае тэрмін у магілёўскай калоніі № 15.

💌Падтрымаць палітвязня: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Віктар Аляксандравіч Фянчук
💻Напісаць анлайн
ГУБАЗіК прымусіў мужчыну звезці татуіроўку з радком «Не быць скотам» з верша Янкі Купалы — яе назвалі «памыйнай творчасцю аднаго збеглага наркамана»

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне мужчыны, які меў татуіроўкі «Не быць скотам» і «БТ убивает». Сілавікі назвалі іх «не забароненымі, але з відавочным пратэсным душком з памыйнай творчасці аднаго збеглага наркамана».

У канцы відэа паказваецца, што мужчына быў вымушаны звезці татуіроўкі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Жыхара Віцебска затрымалі за дзень да вяселля і адправілі на 10 сутак

У Віцебску за дзень да вяселля да жаніха прыйшлі сілавікі, забралі ў хлопца тэлефон і знайшлі там фота з бел-чырвона-белым сцягам, зробленыя ў 2020 годзе. У той самы дзень яго асудзілі на 10 сутак арышту і адразу з суду забралі ў ізалятар часовага ўтрымання, піша @nashaniva.

Чаму да хлопца прыйшлі, дакладна невядома. Падчас пратэстаў 2020 года яго не затрымлівалі, палітыкай ён цікавіцца мала, сярод інтарэсаў пераважаюць спорт і здаровы лад жыцця. Нядаўна вярнуўся з-за мяжы, хлопец ездзіў у Польшчу.

Віцяблянін прасіў адтэрмінаваць выкананне судовага рашэння: на наступны дзень у яго была прызначана вяселле. І хаця па заканадаўстве асуджаны мае 10 дзён на абскарджанне судовай пастановы, хлопцу ў адтэрміноўцы адмовілі. Таксама суд адмовіў і ў выдачы даведкі для ЗАГС, каб там перанеслі роспіс.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Баранавічы: год калоніі за тое, што ў прысутнасці сілавікоў «публічна абразіў Лукашэнку»

Стаў вядомы прысуд жыхару горада Баранавічы Вячаславу Салодкаму, абвінавачанаму ў публічнай абразе Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 КК. Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык.

Паводле матэрыялаў следства, Вячаслава абвінавацілі ў тым, што ён, нібыта ў нецвярозым стане ў прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі «выказваў фразы, якія зневажаюць гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі».

Запісы з відэарэгістратараў міліцыянтаў пазней выкарыстоўваліся ў судзе як доказы вінаватасці Салодкага. Якімі менавіта словамі выказваўся Вячаслаў — не ўдакладняецца.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112384
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фарамаванне» — праект «daroha»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 2 жніўня. Адзначым, што ў ім асобна пазначана прозвішча аўтара праекту — Руселіка Валера Віктаравіча.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Лунінцы за каментары затрымалі Аляксандра Паліўку

Калі верыць сацсеткам, мужчыне 36 гадоў, ён жанаты і мае непаўналетняе дзіця, піша @nashaniva.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ён размяшчаў «экстрэмісцкія заклікі, якія распальваюць сацыяльную варожасць» і «абражаў прадстаўнікоў улады».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Зачыстка ў футбольным «Нёмане» працягваецца — затрыманыя трэнер і адміністратарка

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што яны былі падпісаныя і распаўсюджвалі «экстрэмісцкія» матэрыялы. Раней быў затрыманы, а пасля звольнены з каманды спартыўны дырэктар ФК «Нёман» Дзмітрый Кавалёнак.

UPD. Па інфармацыі @nashaniva, затрыманыя — Дзмітры Бельскі і Юлія Арлашына

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Мінінфарм заблакаваў сайт праекту «Plan B»

Пра гэта паведамляе само медыя.

На мінулым тыдні сацсеткі праекту былі ўнесеныя ў Рэспубліканскі Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
❗️Палітзняволеную Аліну Гораву, затрыманую праз 2 тыдні пасля першага прысуду, пачнуць судзіць 10 жніўня

Першы раз Аліну затрымалі ў канцы сакавіка 2023 года. Яе абвінавацілі паводле арт. 342 КК, пасля чаго яна некалькі месяцаў правяла ў СІЗА.

У зняволенні ў Горавай абвастрыўся шэраг хранічных захворванняў. Сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, а ў магілёўскай турме ў медыцынскай дапамозе ёй адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы. Турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і гаспіталізаваць. 30 траўня ёй прызначылі 1 год "хатняй хіміі".

Ужо 13 чэрвеня яе зноў затрымалі. Ёй ставяць у віну яшчэ адзін эпізод удзелу ў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 КК). Паводле праваабаронцаў, Аліна знаходзіцца пад хатнім арыштам да суда.

Судзіць яе будуць у судзе Круглянскага раёна 10 жніўня. Разам з дзяўчынай па справе праходзяць Алеся Фрыгіна і Павел Таланаў. Працэс будзе весці суддзя Дзмітрый Сасноўскі, які выносіў першы прысуд.