Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Выракі палітвязням на 121 год няволі. Судзіла «нашаніўцаў» і дзіцячага паэта. Распавядаем пра суддзю Анжэлу Касцюкевіч

Суддзя Мінскага гарадскога суда Анжэла Касцюкевіч масава выносіць палітычна матываваныя прысуды. На сёння яны складаюць ужо 121 год зняволення. Яна датычная як мінімум да 38 «палітычных» крымінальных справаў.

Анжэла судзіла «нашаніўцаў» Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко, блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, дзіцячага паэта Дзмітрыя Юртаева, грамадзяніна Польшчы Роберта Тампалу і былога следчага Мікіту Старажэнку. Гэта толькі некаторыя з імёнаў асуджаных ёю па палітычных матывах.

«Вясна» распавядае пра «палітычную» суддзю Анжэлу Касцюкевіч і ўзгадвае палітвязняў, якіх яна асудзіла.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112273
💔Леанід Судаленка: «Маці думала, што я амаль тры гады быў за мяжой на заробках…»

Адразу пасля вызвалення гомельскі праваабаронца даў інтэрв’ю «Народнай Волі».

🔹«Калі параўноўваць з сёняшнім днём, то я бачу, што атрымаў не самы вялікі тэрмін. Ужо ў лагеры бачыў, якія вялікія прысуды зараз выносяцца людзям – за нейкія лайкі, каментары ці перапосты ў сацсетках. Так што можна сказаць, што мне ў пэўным сэнсе “пашанцавала”, што я быў у першых шэрагах асуджаных пасля падзей 2020 года»;

🔹«З часам прызвычайваешся да ўсяго. Калі лепш кармілі, калі горш, але есці можна. Адным словам, у калоніі харчаванне дапамагае чалавеку выжыць нават, калі ён не атрымлівае перадачы з волі»;

🔹«У нядзелю я збіраюся з’ездзіць да маці, якая мяне таксама чакае. Ёй 84 гады і да гэтага часу не ведала, дзе я знаходжуся. Не казалі мы маме пра гэта, каб яна не хвалявалася і берагла здароўе. Паведамілі толькі, што я на некалькі гадоў з’ехаў за мяжу на заробкі. І вось зараз – вярнуўся!».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112275
Сілавікі апублікавалі «пакаяльныя відэа» з рэчыцкімі завадчанамі

На іх Яраслаў Кузевіч і Валеры Мундзяла распавядаюць, што былі абураныя вынікамі выбараў у 2020-ым годзе, удзельнічалі ў акцыях пратэсту і перадвыбарчых пікетах Ціханоўскай, а таксама былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Лідзе затрыманы кс. Андрэй Зноска, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці

Затрыманне адбылося 19-га ліпеня. Прычыны і месца знаходжання святара невядомыя, піша @christianvision.

Святар з’яўляецца кансультантам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і экспертам у кананічным праве.
ГУБАЗіК затрымаў жыхара Фаніпаля Мікіту Скарабагатага

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 23-гадовы хлопец удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020-ым годзе. Вядома, што раней Мікіту затрымлівалі ў сакавіку 2021-га году.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🎉Павіншуйце палітзняволеную Надзею Полькіну з Днём народзінаў

Надзея — працаўніца "Бабруйсктрыкатажу", жыхарка Бабруйску. Была затрыманая прыкладна ў сярэдзіне сакавіка 2022 года.

Палітзняволеную судзілі разам з чатырма фігурантамі справы аб "тэрарызме" ў Бабруйску. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) і прызначылі 2 гады калоніі. Тэрмін жанчына адбывае ў гомельскай жаночай калоніі № 4.

Сёння Надзея адзначае 62-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншуйце яе лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Надзея Васільеўна Полькіна
💻Напісаць анлайн
❗️Чатырох фігурантаў па справе «справе СБНШ» асудзілі на тэрміны ад 3 да 3,5 гадоў калоніі

У Мінскім абласным судзе 7 ліпеня вынеслі прысуд па справе «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта». 17-гадовага Алега Дабрыднева з Касцюковічаў, 19-гадовага Кірыла Балахонава з Буда-Кашалёва, 27-гадовага Аляксандра Рукойця са Смаргоні і 19-гадовага Уладзіслава Яфімовіча асудзілі на тэрміны ад трох да трох з паловай гадоў калоніі.

Іх абвінавацілі ў стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» — двух Telegram-каналаў і чатырох TikTok-акаўнта, а таксама ў «распальванні іншай сацыяльнай варожасці». Іх тэлефоны канфіскавалі, як «сродкі здзяйснення злачынстваў». Працэс у закрытым рэжыме вяла Алена Бачышча.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112278

💌Падтрымайце зняволеных:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Дабрыднеў Алег Паўлавіч, Балахонаў Кірыл Васільевіч, Яфімовіч Уладзіслаў Аляксандравіч, Рукойць Аляксандр Іванавіч
💻Напісаць анлайн
📝Калі вам вядомыя падрабязнасці працэсу, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
Белсат: ксяндзоў білі падчас вобшуку ў плебаніі архікатэдральнага касцёла ў Мінску

Падчас ператрусу 13–14 ліпеня ў плябаніі мінскага архікатэдральнага касцёлу сілавікі збівалі ксяндзоў. Паводле крыніц @belsat, сілавікі збівалі святароў, якія там апынуліся ў момант іх прыходу. У аднаго з ксяндзоў ад гэтага нават застаўся сіняк на твары.

Па інфармацыі @christianvision, факты збіцця святароў мелі месца і раней. Аднак служыцелі не былі гатовыя апублічваць гэту інфармацыю ці распавядаць дэталі здарэнняў.
📍Прызначана дата апеляцыі па «справе Рабочага руху»

У Гомельскім абласным судзе 17 лютага вынеслі прысуд па «справе Рабочага Руху». Дзесяць палітзняволеных былі асуджаныя на тэрміны ад 11 да 15 гадоў калоніі. Іх усіх абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Усе палітвязні не прызналі сваёй віны па справе.

Суддзя Аляксандр Піскуноў прызначыў ім наступныя тэрміны: Сяргей Шэлест — 14 гадоў, Уладзімір Жураўка — 15 гадоў, Андрэй Пагерыла — 14 гадоў, Ганна Аблаб — 11 гадоў, Аляксандр Гашнікаў — 14 гадоў, Сяргей Дзюба — 12 гадоў, Ігар Мінц — 12 гадоў, Валянцін Церэневіч — 12 гадоў, Сяргей Шамецька — 12 гадоў, Аляксандр Капшуль — 15 гадоў.

Вярхоўны суд 28 ліпеня будзе разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў. Рашэнне будзе прымаць суддзя Уладзімір Давыдаў.

💌Падтрымайце іх грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
💻Напісаць анлайн
💵Фінансавая дапамога сям'і Марыны Кіявец

Шматдзетную маці неаднарозава затрымлівалі, судзілі і нават пагражалі «пасадзіць на бутэльку». У выніку Марына разам з дзецьмі была вымушана з'ехаць у Польшчу.

«У Польшчы я пакуль не магу працаваць, бо малодшаму сыну не знайшлося месца ў дзіцячых садках, і я вымушана быць з ім.

У сярэдняга ёсць падазрэнні на аўтызм, таму мы ўвесь час ездзім па псіхолагах (сказалі, што гэта, магчыма, абвастрэнне на фоне псіхалагічных траўмаў, бо ў Беларусі ў нас не было дыягназаў такіх). У дзіцяці дызартрыя і мы змушаныя займацца з лагапедам.

Цяпер праходзім абследаванне ў напрамку выяўлення аўтызму, а гэта таксама не танна.

Мне патрэбна дапамога з аплатай кватэры, пакуль я не магу выйсці на працу, і аплатай абследавання дзіцяці».

💳Падтрымаць фінансава сям'ю Марыны

🔹Збівалі патэльняй, пакуль пілі каву з кавамашыны затрыманага: падрабязнасці «рэйда» ў Іванаве
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»

Пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, цяпер вядомы як «спіс тэрарыстаў», з'явіўся яшчэ ў 2011 годзе.

Першапачаткова ён выкарыстоўваўся дзеля выканання міжнародных абавязальніцтваў па барацьбе з тэрарызмам, і ў яго заносілі імёны тэрарыстаў, якіх шукалі на міжнародным узроўні.

Да прававога дэфолту ў Беларусі там знаходзіліся толькі замежныя грамадзяне, але ўвосень 2020 года «спіс тэрарыстаў» улады пачалі выкарыстоўваць як рэпрэсіўны інструмент супраць іншадумцаў. Цяпер у ім лік беларусаў і беларусак, якія пераследваюцца паводле палітычных матываў, ідзе на трэцюю сотню.

«Вясна» тлумачыць, каго ўключаюць у «спіс тэрарыстаў», якія абмежаванні цягне статус «тэрарыста», і адказвае на іншыя актуальныя пытанні на гэтую тэму
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎥«Хвіліны шчасця». Як Леаніда Судаленку сустракалі родныя пасля вызвалення

Відэа было апублікавана на Facebook-старонцы праваабаронцы.

За кратамі Судаленку ўтрымлівалі два з паловай гады.

🔹На волю выйшаў праваабаронца Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін
Паспейце падтрымаць палітзняволеную Святлану Бычкоўскую да апеляцыі

У Мінскім гарадскім судзе напрыканцы траўня да 5,5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволеную былую супрацоўніцу службы «Адно акно» Кастрычніцкага раёна Мінска.

Святлану судзілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў па так званай "справе Чорнай кнігі Беларусі". За "зліў дадзеных сілавікоў" Святлану абвінавацілі ў "перавышэнні службовых паўнамоцтваў" і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці". Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Вярхоўны суд 25 ліпеня разгледзіць апеляцыйную скаргу палітзняволенай. Рашэнне будзе прымаць суддзя Фёдар Чубкавец.

💌Падтрымайце палітзняволеную грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Святлана Віктараўна Бычкоўская
💻Напісаць анлайн
За распаўсюд «экстрэмізму» аштрафавалі педагога-арганізатара

Суддзя суда Сенненскага раёна Людміла Талай 29 чэрвеня аштрафавала педагога-арганізатара віцебскай сярэдняй школы №28 Караліну Звярынскую. Раней яе справа значылася ў раскладзе суда Першамайскага раёна Віцебска, аднак яго перадалі па месцы рэгістрацыі педагога — у Сенненскі раён.

«Правапарушальніцу» выявілі сенненскія міліцыянты, калі яны праводзілі маніторынг сацыяльнай сеткі Інстаграм. Аказалася, што педагог была падпісана на інфармацыйны рэсурс з назвай «Радыё Свабода - Беларусь», які ў снежні 2021 года ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На падставе пратакола і прызнання віны самой настаўніцай, суддзя Талай, у межах ч.2 арт.19.11 КаАП, аштрафавала Звярынскую на 370 рублёў без канфіскацыі тэлефоннага апарата, піша «Віцебская Вясна».

🔗Хроніка палітычнага пераследу