Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
😡"Сядзіць у адзіночнай камеры", — бацька палітвязня Мікалая Дзядка пра апошнія навіны ад сына

"Вось мае "колькасныя паказчыкі" за мінулы год. Спортам я займаўся 157 разоў на год (у сярэднім адзін занятак на 2,4 дні), ёгай — 78 разоў. Арабскай мовай адносна мала — адзін раз на 6,5 дзён, але на працягу пяці месяцаў у мяне не было падручнікаў. За вывучэнне новых англійскіх слоў браўся 103 разы. Прачытаў за год роўна 60 кніг. Пры гэтым з 365 дзён амаль трэць (106 дзён) правёў у ШІЗА. У цэлым, я лічу, нармальна», — напісаў нядаўна ў лісце Мікалай.

Бацька Мікалая Дзядка распавёў «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад сына.

"Апошнім часам сувязь з сынам ёсць, на гэтым тыдні я атрымаў ад яго два лісты запар.
У турме ён сядзіць у адзіночнай камеры. Шмат чытае. Ёсць некаторыя праблемы са здароўем, але мы робім захады, каб трохі яму дапамагчы — выслалі медыцынскія прэпараты.
Больш нічога экстраардынарнага з Міколам не здараецца. Раней яго адпраўлялі і ў ШІЗА, і ў ПКТ, але апошні месяц, мяркуючы з усяго, туды не трапляе.
Дазволены толькі медыцынскія перадачы. І тэлефануе дзесьці раз на месяц. Размаўляем прыклада па 5-7 хвілін",
— кажа Аляксандр Дзядок.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
💻Напісаць анлайн
У Гродне затрыманы Кірыл Курыла

На «пакаяльным відэа» ён кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020-м годзе, заклікаў да гвалту над супрацоўнікамі АМАП і міліцыі, прапаноўваў будаваць барыкады з «Табакерак», адбіраць спецсродкі ў супрацоўнікаў і прымяняць супраць іх, абліваць міліцыянтаў фарбай і зялёнкай, піша @Grodno_grab.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Прысуд па справе Юліі Юргілевіч і Паўла Мажэйкі сёння абвешчаны не будзе Чакалася, што палітвязні сёння выступяць з апошнім словам, а пасля будзе абвешчаны прысуд. Аднак пракурор нечакана запрасіў далучыць скрыншоты каментароў у інтэрнеце, атрыманых праз…
🎪Стала вядома, чаму перанеслі абвяшчэнне прысуду Юліі Юргілевіч і Паўла Мажэйку

Пра гэта паведамляе «Гарадзенская Праваабарона».

Падчас судовага паседжання над журналістам і адвакаткай пракурор Дзмітрый Сініла прынёс раздрукоўку артыкулаў «Белсату», паводле якіх вязняў судзяць.

Суддзя і пракурор зразумелі, што час у Польшчы і Беларусі адрозніваецца — таму яны цяпер высвятляюць з праграмістам, калі паводле беларускага часу артыкул быў апублікаваны. Пасля гэтага будуць вырашаць, ці варта далучаць матэрыял да гэтай справы.
📍Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязняў, асуджаных за эвакуацыю з Беларусі і супрацоўніцтва з "Дапамогай"

У Гродненскім абласным судзе 5 красавіка вынеслі прысуд былому мытніку Мікалаю Куляшову, двойчы палітзняволенай Аніце Бакуновіч і студэнту Ягору Курзіну. Іх абвінавацілі ў "замаху на незаконнае перасячэнне мяжы", "удзеле ў "экстрэмісцкім фармаванні" — арганізацыі "Дапамога", а таксама па шэрагу іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Суд прызначыў Куляшову пяць гадоў калоніі, Бакуновіч — тры з паловай гады зняволення, Курзіну — тры гады калоніі. 

Вярхоўны суд 21 ліпеня разгледзіць апеляцыйныя скаргі палітвязняў. Рашэнне будзе прымаць суддзя Таццяна Васілевіч.

💌Падтрымайце вязняў грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аніта Алегаўна Бакуновіч, Мікалай Анатольевіч Куляшоў, Ягор Ігаравіч Курзін
💻Напісаць анлайн
У Дзяржынску затрымалі мастака

Сёння ў Дзяржынску супрацоўнікі АМАПу затрымалі мастака Сяргея Кулешу. Прычыны затрымання і месцазнаходжанне жыхара Дзяржынска пакуль невядомыя.
🎉Праваабарончы цэнтр «Вясна» — лаўрэат прэміі ААН у галіне правоў чалавека 2023 года

Старшыня Генеральнай Асамблеі Чаба Керэшы сёння абвясціў лаўрэатаў прэстыжнай прэміі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне правоў чалавека за 2023 года.

Сёлета яе атрымалі пяць пераможцаў: Праваабарончы цэнтр «Вясна», праваабаронца з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Жульен Лусенж, Аманскі Цэнтр даследаванняў у галіне правоў чалавека з Іарданіі, актывіст і грамадскі дзеяч з Уругвая Хуліа Перэйра, глабальная кааліцыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, карэнных народаў, грамадскіх рухаў і мясцовых супольнасцяў за «ўсеагульнае прызнанне права на чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяроддзе».

Лаўрэаты прэміі былі абраныя Спецыяльным камітэтам з больш чым 400 намінацый, атрыманых ад дзяржаваў-членаў, сістэмы ААН і грамадзянскай супольнасці.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112269

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
«Напісаў у чат-бот паведамленне пра тое, што беларускія войскі накіроўваюць ва Украіну»

У Гарадзенскім абласным судзе 21 ліпеня працягваецца разгляд крымінальнай справы Аляксандра Пасцерняка, якога абвінавачваюць у масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК).

З відэа на праўладным тэлеграм-канале стала вядома, што сілавікі абвінавачваюць юнака ў тым, што ў першыя дні вайны вайны ён напісаў у чат-бот «Nexta» паведамленне пра тое, што беларускія войскі накіроўваюць ва Украіну. Пасцерняка затрамалі ў студзені 2023 года, пазней стала вядома, што ён унесены ў спіс «Асоб датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Справу разглядае суддзя Віталь Кулеш, які раней судзіў многіх гарадзенцаў, напрыклад прафсаюзнага лідара Андрэя Ханевіча, палітзняволеных Алега Завадскага, Кірыла Сусліна ды іншых.

💌Падтрымайце Аляксандра пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Пасцерняк Аляксандр Аляксандравіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📸Фотафакт: графіці з беларускімі палітвязнямі ў Варшаве

Яно знаходзіцца на тэрыторыі «Беларускага дома ў Варшаве».

На ім Павел Белавус, Дар'я Лосік, Наста Лойка, Алесь Бяляцкі, Мікола Статкевіч і Кацярына Андрэева.
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Антон Лакішык
🔺Аляксандр Мішук
🔺Надзея Полькіна
🔺Ігар Шумілаў
🔺Павел Лукаянаў
🔺Алена Маўшук
🔺Аляксей Вячэрні 
🔺Дзяніс Жук
🔺Марына Санкевіч
🔺Арцём Саўчук
🔺Павел Дворак
🔺Сяргей Кірэенка
🔺Сяргей Паўловіч
🔺Сяргей Шэлест
🔺Уладзімір Ганусевіч
🔺Віктар Несцераў
🔺Ілля Палхоўскі
🔺Максім Сташулёнак
🔺Андрэй Царонак 
🔺Максім Вінярскі
🔺Сяргей Грыбовіч
🔺Кірыл Казей
🔺Віталь Маскалёў
🔺Сяргей Богдан 
🔺Дзмітрый Дубоўскі
🔺Вольга Саламенік

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
💬Рэакцыя беларускай і міжнароднай супольнасці на атрыманне «Вясной» прэміі ААН

📍Святлана Ціхноўская
: «Прэмія ў галіне правоў чалавека — гэта заслужанае прызнанне іх мужнай працы ў абарону правоў чалавека ў Беларусі і іх нястомных намаганняў па аказанні дапамогі нашым палітвязням»;

📍Шэйна МакХ'ю (амбасадарка Ірландыі ў Літве): «Самыя цёплыя віншаванні "Вясне" — лаўрэату Прэміі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне правоў чалавека 2023 года. Гэта заслужанае прызнанне вашай працы, якая працягваецца ва ўсё больш складаных умовах»;

📍Марка Коплімаа (Спецпрадстаўнік па дэмакратычных сілах Беларусі): «Ваша нястомная праца па дапамозе і падтрымцы цяперашніх палітвязняў у Беларусі бясцэнная;

📍Тэрэза Марыя Рытэр (юрыдычная дырэктарка DIGNITY): «Неверагодна прыемна, што адважная і бліскучая праваабарончая арганізацыя "Вясна" ў чарговы раз атрымала прызнанне за сваю мужную абарону правоў чалавека ў Беларусі».

🎉Праваабарончы цэнтр «Вясна» — лаўрэат прэміі ААН у галіне правоў чалавека 2023 года
Дапамога былому палітвязню пасля эвакуацыі з Беларусі

Уладзімір Міхалка — жыхар Рэчыцы, якога асудзілі да 1 года і 2 месяцаў пазбаўлення волі за «абразу прадстаўніка ўлады» і «абразу Лукашэнкі». Уладзімір цалкам адбыў пакаранне і 8 снежня 2021 года выйшаў на волю з ПК №8.

«Пасля вызвалення да мяне часта прыходзіла міліцыя з пагрозамі і праверкамі. Давалі «суткі» за «экстрэмізм». Калі я не ўладкуюся на працу, пагражалі паўторнай пасадкай. Але «палітычнаму» знайсці працу вельмі складана. І я вырашыў уцякаць з краіны.

Цяпер я ў бяспецы, але без капейкі грошай і без разумення, што рабіць далей», — распавядае мужчына.

Падтрымаць Уладзіміра на BYSOL
spis ekstremistau.pdf
2 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 20 прозвішчаў — цяпер у ім 3068 чалавек

21 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанцін Залатых, даследчыцу беларускіх вязняў ГУЛАГу Валерыю Чарнаморцаву, аўтара блога «Беларусь у акне» Аляксандра Гурніка.

Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
⚡️На волю выйшаў праваабаронца Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін

З віцебскай калоніі № 3 21 ліпеня вызваліўся праваабаронца «Вясны» з Гомеля Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін. 3 лістапада 2021 года яго асудзілі да трох гадоў зняволення паводле ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні).

Леанід Судаленка — праваабаронца з 20-гадовым стажам аказання дапамогі ў аднаўленні парушаных правоў грамадзянаў. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі.

За кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112271
📸Фотафакт: Праваабаронца Леанід Судаленка пасля вызвалення

Фотаздымак ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook.

🔹На волю выйшаў праваабаронца Леанід Судаленка, цалкам адбыўшы тэрмін
❗️З суду над Мажэйкам і Юргілевіч на «хуткай» забралі гарадзенскую актывістку. Яна памерла ў шпіталі

Трагічную навіну паведаміла ў сваіх сацсетках жонка Паўла Мажэйкі Ірына Чарняўка:

«Гэта тыя маленькія нябачныя героі, якія падыходзяць, каб усміхнуцца чалавеку ў клетцы – і для многіх палітвязняў гэта адзіная ўсмешка, якую яны бачаць у судовай залі».

Як піша @belsat, Святлана Рынкевіч прыходзіла на шмат якія «палітычныя» судовыя працэсы, якія адбываліся ў Гродне, каб падтрымаць палітвязняў. Учора каля 16-й гадзіны, калі суддзя зрабіў паседжанне па справе Мажэйкі і Юргілевіч закрытым, сябры і сваякі выйшлі з судовай залы і сабраліся ў двары перад будынкам суда. Святлане ў гэты момант стала кепска, яна асела на зямлю і страціла прытомнасць. Хуткая дапамога забрала яе ў бальніцу, аднак там жанчына, папярэдне, упала ў стан комы, а ўначы памерла.
📍Палітзняволеная Вольга Ялцэвіч выйшла на волю

Суд Маскоўскага раёна Брэста ў ліпені асудзіў жыхарку Докшыцаў да 2 гадоў калоніі за "фінансаванне пратэстнай дзейнасці" (ч. 2 арт. 342 КК).

Згодна з матэрыяламі следства Вольга не пазней за 12 жніўня 2020 года «на розных інтэрнэт-рэсурсах ад імя аднаго з замежных фондаў апублікавала інфармацыю аб зборы грошай для падтрымкі грамадзян, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Вольга аплочвала сумы накладзеных на правапарушальнікаў грашовых спагнанняў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў.

Вядома, што ў берасцейскім СІЗА жанчыну больш за 50 сутак утрымлівалі ў карцары. На знак пратэсту супраць парушэння яе правоў і невыносных умоваў утрымання яна неаднойчы трымала галадоўку. Тэрмін Вольга адбывала ў гомельскай калоніі № 4.

21 ліпеня 2023 года Ялцэвіч выйшла на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін, піша @volhaklas. У зняволенні яна адбыла 1 год, 7 месяцаў і 5 дзён.
За пікет у сацыяльных сетках улады пакаралі вялікім штрафам шматдзетную віцяблянку

Суддзя суда Першамайскага раёна Міхаіл Юрчанка 11 траўня за правядзенне не санкцыянаванага ўладамі пікетавання ў сацыяльных сетках аштрафаваў на 2220 рублёў маці траіх дзяцей Крысціну Буланаву.

Суддзя Юрчанка палічыў устаноўленым, што Крысціна правяла несанкцыянаванае пікетаванне без адпаведнага дазволу адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска. Гэтую ўпэўненасць ён абгрунтаваў тым, што жанчына ва «Укантакце» і «Інстаграм» размясціла і дэманстравала фатаграфіі і відэафайлы з выявай сябе і грамадзян на пратэсных акцыях супраць вынікаў выбараў прэзідэнта краіны, якія прайшлі ў 2020 годзе, а таксама плакатаў і сцяга бел-чырвона-белага колеру.

Крыніца: Віцебская Вясна
❗️Выракі палітвязням на 121 год няволі. Судзіла «нашаніўцаў» і дзіцячага паэта. Распавядаем пра суддзю Анжэлу Касцюкевіч

Суддзя Мінскага гарадскога суда Анжэла Касцюкевіч масава выносіць палітычна матываваныя прысуды. На сёння яны складаюць ужо 121 год зняволення. Яна датычная як мінімум да 38 «палітычных» крымінальных справаў.

Анжэла судзіла «нашаніўцаў» Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко, блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, дзіцячага паэта Дзмітрыя Юртаева, грамадзяніна Польшчы Роберта Тампалу і былога следчага Мікіту Старажэнку. Гэта толькі некаторыя з імёнаў асуджаных ёю па палітычных матывах.

«Вясна» распавядае пра «палітычную» суддзю Анжэлу Касцюкевіч і ўзгадвае палітвязняў, якіх яна асудзіла.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112273
💔Леанід Судаленка: «Маці думала, што я амаль тры гады быў за мяжой на заробках…»

Адразу пасля вызвалення гомельскі праваабаронца даў інтэрв’ю «Народнай Волі».

🔹«Калі параўноўваць з сёняшнім днём, то я бачу, што атрымаў не самы вялікі тэрмін. Ужо ў лагеры бачыў, якія вялікія прысуды зараз выносяцца людзям – за нейкія лайкі, каментары ці перапосты ў сацсетках. Так што можна сказаць, што мне ў пэўным сэнсе “пашанцавала”, што я быў у першых шэрагах асуджаных пасля падзей 2020 года»;

🔹«З часам прызвычайваешся да ўсяго. Калі лепш кармілі, калі горш, але есці можна. Адным словам, у калоніі харчаванне дапамагае чалавеку выжыць нават, калі ён не атрымлівае перадачы з волі»;

🔹«У нядзелю я збіраюся з’ездзіць да маці, якая мяне таксама чакае. Ёй 84 гады і да гэтага часу не ведала, дзе я знаходжуся. Не казалі мы маме пра гэта, каб яна не хвалявалася і берагла здароўе. Паведамілі толькі, што я на некалькі гадоў з’ехаў за мяжу на заробкі. І вось зараз – вярнуўся!».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112275
Сілавікі апублікавалі «пакаяльныя відэа» з рэчыцкімі завадчанамі

На іх Яраслаў Кузевіч і Валеры Мундзяла распавядаюць, што былі абураныя вынікамі выбараў у 2020-ым годзе, удзельнічалі ў акцыях пратэсту і перадвыбарчых пікетах Ціханоўскай, а таксама былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»