Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.3K photos
474 videos
85 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🤯17-гадовага праўнука Якуба Коласа асудзілі за «рэабілітацыю нацызму», а насамрэч — за удзел у «экстрэмісцкім» фармаванні

У Мінскім абласным судзе вынесены прысуд 17-гадоваму жыхару Стаўбцоўскага раёна Мікіту Брую, якога абвінавацілі ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 130-1, ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК). Суддзя Вікторыя Палешчук прызначыла хлопцу тры гады пазбаўлення волі з адбываннем у выхаваўчай калоніі.

У лістападзе 2022 года дзяржканалы паведамілі аб затрыманні пецярых удзельнікаў закрытага чата «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта» (СБНШ), прызнанага «экстрэмісцкім фармаваннем». Адзін з затрыманых – Мікіта — распавёў на камеру, што ўступіў чат па запрашэнні знаёмага, а задачай групы была падрыхтоўка да «будучай партызанскай вайны».

Мікіта — стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа, вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Мікалаеўшчына.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112260
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🤯17-гадовага праўнука Якуба Коласа асудзілі за «рэабілітацыю нацызму», а насамрэч — за удзел у «экстрэмісцкім» фармаванні У Мінскім абласным судзе вынесены прысуд 17-гадоваму жыхару Стаўбцоўскага раёна Мікіту Брую, якога абвінавацілі ў наўмысных дзеяннях…
За два тыдні да затрымання прапагандысты рабілі матэрыял пра Мікіту — ён распавёў, як рыхтуецца да 140-гадовага юбілею з Дня Народзінаў Якуба Коласа

«Кожны год у лістападзе ў час Каласавін я, як стрыечны праўнук Якуба Коласа, больш чым калі думаю пра свайго знакамітага родзіча, асэнсоўваю прачытаныя творы, распытваю ў маці, што яна памятае з дзяцінства, чутае ад бабулі Марыі - малодшай сястры паэта.

Заўжды дома пануе святочны настрой: я раскладваю на сваім стале кнігі, гартаю “Новую зямлю" і міжволі ва ўяўленні малююцца пейзажы роднага краю, які любіў Якуб Колас, і які праз ягоныя творы палюбіў я».

🔹17-гадовага праўнука Якуба Коласа асудзілі за «рэабілітацыю нацызму», а насамрэч — за удзел у «экстрэмісцкім» фармаванні
🆘Дапамога былому палітвязню Аляксею Раманаву, які мае інваліднасць 2-й групы

Аляксей — гомельскі актывіст, мае інваліднасць 2-й групы з прычыны анкалагічнага захворвання. Ён актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штабу Святланы Ціханоўскай як валанцёр. На пікеце ў Хойніках мужчына негатыўна выказаўся пра Лукашэнку. Супраць Раманава распачалі крымінальную справу, а пазней асудзілі да года калоніі агульнага рэжыму.

23 лістапада 2021 года Аляксей выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Цяпер Аляксей у Мінску і займаецца здароўем. Яму правялі аперацыю: выдалілі селязёнку, тры чвэрці падстраўнікавай залозы, траціну страўніка і 16 см кішэчніка. Яму патрэбна фінансавая дапамога і падтрымка, каб рэабілітавацца пасля складанай аперацыі. Працаваць мужчына не можа, а пенсія складае ўсяго 254 рублі.

💳Падтрымаць Аляксея праз платформу hutka.help
🌿Музыка, актывізм, агарод. Гісторыя 73-гадовага палітвязня Барыса Кучынскага

Палітзняволенаму Барысу Кучынскаму цяпер 73 гады. Яго асудзілі на два гады калоніі пасля апеляцыі суда і пратэсту пракурора — першапачаткова яго пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на 3 гады (г.зв. «хатняя хімія»). Усё — праз адзін лайк у «Аднакласніках». Прыйшлі ж за Барысам, калі той быў на агародзе.

Разам з Мікітам — унукам Барыса — «Вясна» распавядае пра 73-гадовага палітзняволенага.

«У яго яшчэ праблемы з сасудамі — праз узрост. Цяпер яму 73 гады. Мне падаецца, у такім узросце садзіцца ў калонію заўсёды даволі небяспечна. Бо нават у цалкам здаровых людзей пачынаюцца праблемы са здароўем там».

Чытаць па спасылцы 👉
spring96.org/be/news/112259

💌Падтрымайце Барыса лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
ПК № 2, 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Барысу Уладзіміравічу Кучынскаму
💻Напісаць анлайн
Сілавікі прымусілі жыхара Камянца пазбавіцца ад татуіроўкі «Пагоня» на шыі

Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў «пакаяльнае відэа» жыхара Камянца Сяргея. На ім хлопец «прызнаецца» ў тым, што ў яго ёсць некалькі татуіровак з тэкстам «ACAB», а таксама на шыі ёсць татуіроўка герба «Пагоня». У тым жа відэа хлопец сказаў пра гэтыя татуіроўкі: «абавязуюся звесці ці перакрыць».

Пасля з'явілася новая публікацыя пра Сяргея. На фота бачна, што ўсе тату (у тым ліку «Пагоня») перабіты новымі татуіроўкамі паверх. У сваім каментарыі сілавікі адзначылі, што хлопец зрабіў гэта адразу ж пасля ІЧУ.

Крыніца: @viasna_brest
Жыхарку Фаніпаля асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту з белай стужкай

У судзе Дзяржынскага раёна вынеслі прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту ў Фаніпалі 14 жніўня 2020 года мясцовай жыхарцы Ладарыі Кузняцовай. Суддзя Таццяна Федчук прызначыла ёй паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адзін год «хатняй хіміі».

Паводле версіі абвінавачвання, яна «ў мэтах нагнятання незадаволенасці, напружанасці і пратэсных настрояў у грамадстве, яго правакавання, пры руху дэманстравала стужачку белага колера».

Пракурор Уладзімір Рыбакоў запрашваў для Ладарыі 1,5 года «хатняй хіміі». Паводле яго, «раскаяння ў Кузняцовай, па сутнасці, няма, таму што на яго пытанне аб палітычных поглядах яна адказала, што прытрымліваецца нейтральнай, не ўдзельнічае ні ў якой палітыцы, але, тым не менш, па месцы жыхарства былі выяўленыя экстрэмісцкія налепкі («Стоп война», «Нет войне», «Люблю Украину») і іншыя атрыбутыка».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112262
❗️Чацвёрты месяц. Палітвязню Аляксандру Францкевічу зноў працягнулі тэрмін у ШІЗА

Як стала вядома @viasna96, палітзняволенаму анархісту Аляксандру Францкевічу, асуджанаму па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, у чарговы раз працягнулі тэрмін у штрафным ізалятары ў папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах.

У ШІЗА палітвязня ўтрымліваюць з 28 сакавіка, куды яго змясцілі адразу пасля «каранціну». Цяпер Аляксандру працягнулі тэрмін у ШІЗА да 5 жніўня. Такім чынам, палітвязня бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА чацвёрты месяц. Вядома, што ў Аляксандра няма адной ныркі, таму такое працяглае ўтрыманне ў ШІЗА можа дрэнна адбіцца на яго здароўі.

Пасля прысуду Аляксандр распавёў пра гучную справу «Рэвалюцыйнага дзеяння», суд, іншых палітзняволеных і пераслед нават у зняволенні.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112264

💌Падтрымайце палітвязня лістамі і тэлеграмамі:
ПК № 5, 225293, Івацэвічы, Дзяржынскага, 1, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч
💻Напісаць анлайн
Сёння пачынаюць судзіць навукоўца Юрыя Адамава

Яго справу ў Мінскім гарадскім судзе будзе разглядаць суддзя Дзіна Кучук. Палітвязню інкрымінуюць арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Юрый — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдата «Pamylka». Ён вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ, пасля атрымаў PhD ва ўніверсітэце Уорыку (Англія) у кірунку «фізіка кандэнсаваных станаў». Ён рабіў Postdoctoral-даследаванне ў Брукгэйвэнскай нацыянальнай лабараторыі (штат Нью-Ёрк, ЗША) аб удасканаленні лікавага мадэлявання для моцна карэляваных сістэмаў. І яшчэ адно Postdoctoral-даследаванне ў тэорыі фізікі кансэндаваных станаў ў Тэхаскім універсітэце A&M (ЗША).

Падтрымаць Юрыя можна, заданаціўшы часопісу, адным са стваральнікаў якога ён стаў незадоўга да затрымання.

💌Падтрымайце Адамава: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Юрый Уладзіміравіч Адамаў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🗣«Сяджу па вар'яцкім прысудзе, і ўлады гэта ведаюць» — палітзняволены Аляксандр Францкевіч пра сваё зняволенне

Нагадаем, Аляксандра асудзілі да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння». У івацэвіцкай калоніі яго бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА чацвёрты месяц.

«Пасяджэнняў было каля 90. У асноўным, мы проста размаўлялі адзін з адным, пад вокрыкі і абсяканне канвою.

Па маіх адчуваннях цяпер сярод палітвязняў вельмі шмат людзей, якія не былі гатовыя да такіх выпрабаванняў. Значна больш, чым дзесяць гадоў таму. Гэта накладвае свой адбітак. Шмат прыкладаў татальнага заняпаду духу, пакаянняў у тым чаго і блізка не рабілі. Тых, хто ведаў, на якія рызыкі ідзе — адносна няшмат.

Пры гэтым усе сочаць за вайной і сітуацыяй на фронце і з гэтым звязваюць нейкія надзеі, асабліва, у каго вялікі тэрмін».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112264

💌Падтрымайце палітвязня лістамі і тэлеграмамі:
ПК № 5, 225293, Івацэвічы, Дзяржынскага, 1, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч
💻Напісаць анлайн
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📍Прызначана дата апеляцыі па «справе TUT.ВY». Падтрымайце Марыну Золатаву і Людмілу Чэкіну!

У Мінгарсудзе ў сакавіку агучылі прысуд па справе найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY: былой галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначалі па 12 гадоў калоніі. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся больш за два месяцы — агулам прайшло 37 пасяджэнняў.

Вярхоўны суд 31 ліпеня разгледзіць апеляцыйныя скаргі палітзняволеных. Рашэнне будзе прымаць суддзя Ігар Любавіцкі.

Падтрымайце Марыну і Людмілу пасылкамі, а таксама паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.

Крыніца: Зеркало

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Людміла Юр'еўна Чэкіна, Марына Васільеўна Золатава 
💻 Напісаць анлайн
💵Дапамога былому палітвязню Міхаілу Прачу

Міхаіл быў асуджаны да 1,5 гадоў «хіміі» паводле арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і арт. 391 КК (абраза суддзі).

Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён намаляваў 13 чырвоных трохкутнікаў з беларускім арнаментам на прыпынку грамадскага транспарту, а таксама ў тым, што ён напісаў на плоце дома суддзі Чэрвеньскага раёна Інэсы Раеўскай слова «продажная».

1 красавіка Міхаіл выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Пазней ён быў вымушаны з'ехаць у Польшчу.

Падтрымаць мужчыну на BYSOL
Супрацоўніку МНС з Глыбоччыны далі 15 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і звольнілі з працы

Як стала вядома «Віцебскай Вясне», Дзмітрыя Рудака з гарадскога пасёлка Падсвілле, што ў Глыбоцкім раёне, судзілі 13 чэрвеня па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Суддзя суда Глыбоцкага раёна Алена Кот прызначыла мужчыне 15 сутак за тое, што ён на асабістай старонцы ў «Аднакласніках» захоўваў публікацыю з «экстрэмісцкага» інтэрнэт-рэсурсу з лагатыпам «N».

Пасля гэтага інцыдэнту супрацоўнік МНС і бацька непаўнагадовых дзяцей быў звольнены з працы, а ў калектывах МНС гарадскога пасёлка Падсвілле і Глыбокага кіраўніцтва пачало праводзіць чысткі і прафілактычныя гутаркі.

Вядома таксама і пра звальненне ў Глыбокім інспектара нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксея Паляка (на фота справа), пра якога не так даўно раённая газета «Веснік Глыбоччыны» пісала станоўчыя водгукі.
🎉Павіншуйце палітвязня Змітра Дашкевіча з Днём народзінаў

Зміцер павінен быў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Нагадаем, 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Сёння палітвязень адзначае 42-годдзе ў зняволенні, хаця павінен быў святкаваць на волі з жонкай і дзецьмі.

Заклікаем павіншаваць яго любым магчымым спосабам:

🔹Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі і смачняшкамі.

🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на ягоны рахунак у СІЗА, перойдуць за ім у калонію.

🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).

🔹Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.

💌Адрас для віншаванняў: 222160, Жодзіна, Савецкая 22А, Турма N8, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч
📮Напісаць анлайн
Палітзняволены Уладзімір Гундар ужо тройчы ў калоніі адседзеў у ШІЗА. У лісце сваякам ён папрасіў не высылаць яму рэчавую пасылку ў калоніі, а адразу ў турму — ён рыхтуецца да ўзмацнення пакарання

Уладзімір Гундар у бабруйскай калоніі №2 ужо тры разы быў змешчаны ў ШІЗА. Першы раз на 4 сутак, потым на 3 сутак. Апошнім разам ён правёў у штрафным ізалятары 6 сутак.

Нагадаем, што палітвязень пачаў адбываць пакаранне ў калоніі зусім нядаўна, так што 3 разы трапіць у ШІЗА — гэта надзвычайна. Відаць, разумее гэта і сам Гундар, таму ў лісце сваякам папрасіў не высылаць яму на калонію рэчавую перадачу: калі будуць пераводзіць у турму, то падчас этапу з гэтымі рэчамі будзе цяжка, піша @viasna_brest.

Нагадаем, палітзняволены Уладзімір Гундар асуджаны агулам да 20 гадоў калоніі па некалькіх крымінальных справах. Мужчане мае інваліднасць праз адсутнасць адной нагі.

💌Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, 16 атрад, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
💻Напісаць анлайн
📸Фотафакт: Малюнак Алеся Пушкіна ў 2012 годзе

Малюнак Алеся Пушкіна — камера ў ізалятары ў Смаргоні, дзе мастак у верасні 2012 года адседзеў 10 сутак адміністрацыйнага арышту за перфомас, прысвечаны Расціславу Лапіцкаму – расстралянаму ўдзельніку антыкамуністычнага супраціву. Пад арыштам Алесь трымаў галадоўку і маляваў.

У лістападзе 2019 году на мінскай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» прайшло адкрыццё выставы Пушкіна «Малюнкі з турмы», а таксама прэзентацыя яго «Турэмнага альбому», які ўбачыў свет у серыі «Беларуская турэмная літаратура».

Малюнкі, якія ўвайшлі ў выставу і альбом, былі зроблены Алесем падчас знаходжання ў ізалятарах Смаргоні і Мінска (Акрэсціна).

Крыніца: Вытокі
💔Актывіста Яўгена Афнагеля адправілі ў карцар. Праз гэта 87-гадовая маці палітвязня сёння не трапіла да яго на спатканне

Палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, асуджанага да сямі гадоў калоніі, утрымліваюць за кратамі амаль 2 гады і 10 месяцаў. Ён адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, а потым яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў магілёўскую турму № 4.

За час у зняволенні ў Яўгена сапсаваўся зрок, таму цяпер ён вымушаны насіць акуляры. За кратамі ён шмат чытае і малюе.

Стала вядома, што сёння 87-гадовая маці палітвязня спрабавала патрапіць да сына на спатканне, дазволенае яму раз на год. Але ў турме ёй паведамілі, што Яўген змешчаны ў карцар да 23 ліпеня. Пры гэтым у ДВП запэўнілі, што яна можа ехаць на сустрэчу. Праз гэта і праз доўгую дарогу з Мінску да Магілёву ў жанчыны пагоршыўся стан здароўя і моцна падняўся ціск.

💌Падтрымайце Яўгена: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Яўгену Ігаравічу Афнагелю
💻Напісаць анлайн
У Гомелі пачаўся суд над прадпрымальнікам, які аказваў дапамогу Украіне

У Гомельскім абласным судзе 20 ліпеня пачаўся суд над мясцовым прадпрымальнікам Юрыем Ташкінавым, якога абвінавачваюць у распальванні варожасці і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (ч.1 арт. 130 і арт. 361-2 КК). Судовае пасяджэнне ў закрытым рэжыме праходзіць пад старшынством суддзі Яўгена Піскунова.

Ташкінаў быў рэзідэнтам Гомельскага тэхнапарка. У 2018 годзе ён распрацаваў мабільнае прыкладанне для онлайн-пошуку выканаўцаў розных работ і паслуг.

Пасля пачатку шырокамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну гамяльчук у сацсетках выказваўся супраць вайны і публікаваў справаздачы аб гуманітарнай дапамозе жыхарам Чарнігаўшчыны, якая была акупаваная напачатку вясны 2022 года.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі пра тое, што гамяльчук пераводзіў грошы на дапамогу Украіне праз фонд BYSOL.
«Голас быў, як звычайна, аптымістычны й баявы, як і ягоны настрой». Дзяніс Івашын патэлефанаваў з калоніі родным

Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга.

«Дзень сёння зранку выдаўся цудоўным. Пачаўся ён з… нечаканага тэлефанавання Дзяніса Івашына! Мы здолелі паразмаўляць усяго пару хвілінаў праз тэхнічныя складанасці з майго боку. Але ж Дзяніс паспеў павіншаваць мяне з заўтрашнімі ўгодкамі нашага шлюбу і сказаць, што я — усё самае дарагое і важнае ў яго жыцці! Я паспела яшчэ раз яго павіншаваць з народзінамі, бо майго віншавальнага ліста Дзяніс пакуль не атрымаў».

Паколькі сувязь перарвалася, а на тэлефанаванне любы вязень гэтай турмы мае да 15 хвілін, супрацоўнікі адміністрацыі дазволілі Дзянісу патэлефанаваць другі раз, і ён звязаўся з маці.

«Такім чынам мы даведаліся, што Дзяніс, калі ўсё з ім будзе ў парадку, зможа тэлефанаваць нам раз на месяц».

💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Пісьменніка і фатографа Дзмітрыя Баяровіча разам з жонкай Валерыяй асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі»

У судзе Ленінскага раёна Мінска вынесены прысуд па справе пісьменніка і фатографа Дзмітрыя Баяровіча і ягонай жонцы Валерыі Баяровіч. Іх вінавацілі ў арганізацыі і прадрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт 342 КК. Суддзя Юлія Інчына прызначыла Дзмітрыю і Валерыі па тры гады «хатняй хіміі», паведамляе СТВ.

Дзмітрый працаваў на дзяржаўным тэлеканале СТВ, але ў 2020 годзе звольніўся на знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый.

Раней, у 2012 годзе, у выдавецтве «Галіяфы» выйшла ягоная дэбютная кніга «Шалі».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112253
Прысуд па справе Юліі Юргілевіч і Паўла Мажэйкі сёння абвешчаны не будзе

Чакалася, што палітвязні сёння выступяць з апошнім словам, а пасля будзе абвешчаны прысуд.

Аднак пракурор нечакана запрасіў далучыць скрыншоты каментароў у інтэрнеце, атрыманых праз КДБ і ў сувязі з гэтым запрасіў працягнуць судовае пасяджэнне, прычым, у закрытым рэжыме: маўляў, спатрэбіцца каментар спецыяліста па бяспекі адносна гэтых скрыншотаў, а закрыты рэжым трэба, каб захаваць таямніцу яго асобы, піша @novychas.

🗣Юрыст «Вясны» Павел Сапелка пракаментаваў умовы разгляду справы Юргілевіч і Мажэйкі
😡"Сядзіць у адзіночнай камеры", — бацька палітвязня Мікалая Дзядка пра апошнія навіны ад сына

"Вось мае "колькасныя паказчыкі" за мінулы год. Спортам я займаўся 157 разоў на год (у сярэднім адзін занятак на 2,4 дні), ёгай — 78 разоў. Арабскай мовай адносна мала — адзін раз на 6,5 дзён, але на працягу пяці месяцаў у мяне не было падручнікаў. За вывучэнне новых англійскіх слоў браўся 103 разы. Прачытаў за год роўна 60 кніг. Пры гэтым з 365 дзён амаль трэць (106 дзён) правёў у ШІЗА. У цэлым, я лічу, нармальна», — напісаў нядаўна ў лісце Мікалай.

Бацька Мікалая Дзядка распавёў «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад сына.

"Апошнім часам сувязь з сынам ёсць, на гэтым тыдні я атрымаў ад яго два лісты запар.
У турме ён сядзіць у адзіночнай камеры. Шмат чытае. Ёсць некаторыя праблемы са здароўем, але мы робім захады, каб трохі яму дапамагчы — выслалі медыцынскія прэпараты.
Больш нічога экстраардынарнага з Міколам не здараецца. Раней яго адпраўлялі і ў ШІЗА, і ў ПКТ, але апошні месяц, мяркуючы з усяго, туды не трапляе.
Дазволены толькі медыцынскія перадачы. І тэлефануе дзесьці раз на месяц. Размаўляем прыклада па 5-7 хвілін",
— кажа Аляксандр Дзядок.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
💻Напісаць анлайн