Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".

🆘Дапамога былому палітвязню Аляксею Павядайла
Аляксей — трэнер-выкладчык па плаванні ў спартыўнай школе ў Баранавічах. Мужчыну асудзілі да 2 гадоў калоніі за «кактэйль Молатава» ў багажніку аўто. Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 12 снежня 2022 года выйшаў на волю са шклоўскай ПК № 17.
Пасля вызвалення палітвязень разам з сям'ёй быў вымушаны з'ехаць у Польшчу, дзе мужчына перанёс аперацыю на калена.
На дадзены момант Аляксей на рэабілітацыі і не можа працаваць два месяцы, пры тым, што жонка ў дэкрэце. Для працы трэнерам з дзецьмі разам з рэзюмэ патрабуюць даведку аб несудзімасці з Беларусі, якую немагчыма ўзяць — таму ў працы адмаўляюць.
Аляксей просіць аб падтрымцы на першы час: у выглядзе харчавання, рэчаў першай неабходнасці, дзіцячых рэчаў для хлопчыка 5 гадоў і дзяўчынкі 3 гадоў або сродкаў на аплату арэнды жылля і дзіцячага садка.
Падтрымаць мужчыну фінансава на hutka.help

📍Шукаем людзей, якія перасякаліся з Алесем Пушкіным за кратамі
Для падрыхтоўкі матэрыяла і дакументавання праваабаронцы шукаюць людзей, якія перасякаліся з мастаком у зняволенні.
Калі гэты вы, калі ласка, напішыце нам на @Viasnainfo. Гэта ананімная і бяспечна
Для падрыхтоўкі матэрыяла і дакументавання праваабаронцы шукаюць людзей, якія перасякаліся з мастаком у зняволенні.
Калі гэты вы, калі ласка, напішыце нам на @Viasnainfo. Гэта ананімная і бяспечна
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
‼️Актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк збівалі ў зарэчанскай калоніі
Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", палітзняволеную, супраць якой узбуджана новая крымінальная справа, збілі ў папраўчай калоніі № 24. Паводле былой зняволенай, якая бачыла Паліну напрыканцы чэрвеня ў СІЗА на Валадарскага, у "яе было пабіта пераноссе і былі бачны два фінгалы".
Як яна распавядае, гэта зрабілі іншыя зняволеныя, якіх да Паліны падсадзіла адміністрацыя папраўчай калоніі. Акрамя гэтага, муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда распавёў, што ў чэрвені Паліне выклікалі хуткую дапамогу і адпаўлялі яе на некаторы час у санчастку. Па ягоным меркаванні, жонка магла быць збіта менавіта ў гэты час.
Чытаць падрабязнасці па спасылцы.
💌Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк
💻Напісаць анлайн

Бацькі палітзняволенай Ксеніі Луцкіной збіраюць дакументы для памілавання
Пра гэта «Народнай волі» паведаміў яе бацька.
«Мы спрабуем хоць нешта рабіць, бо дачка і так ужо нацярпелася за кратамі. Да таго ж, у яе такая цяжкая хвароба, — адзначыў ён. — Таму, як толькі з’явілася магчымасць у калоніі напісаць прашэнне — адразу запусцілі гэтую працэдуру».
«Калі збяру ўвесь пакет дакументаў (я і маці будзем паручальнікамі Ксеніі), адпраўлю іх у калонію. А там ужо сама дачка падасць прашэнне», — дадаў Алег Луцкін.
Паводле яго слоў, «працэдура няпростая, магчыма, працяглы час давядзецца чакаць».
Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу.

ГУБАЗіК прымусіў дзяўчыну «выправіць татуіроўку апазіцыйнага характару»
Гаворка ідзе пра сімвал дэмакратычнага руху ў 2020 годзе — сэрца, кулак і знак «Віктары», піша @belamova.
На «пакаяльным відэа» дзяўчыну прымусілі сказаць, што яна больш «не прытрымліваецца ніякіх палітычных поглядаў, чаго і іншым зычыць».

Forwarded from "Вясна" назірае
⚖️Бацьку 4 дзяцей Максіма Дуброўскага арыштавалі на 14 сутак
Прыхажданіна царквы «Святло ісціны» Максіма Дуброўскага затрымалі ўчора, 18 ліпеня. Ноч ён прабыў у ІЧУ на Акрэсціна. Сёння ягоную справу разглядзела суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня. Яна прызнала яго вінаватым паводле арт. 24.3 КаАП за "непадпарадкаванне міліцыянту".
Бацьку 4 маленькіх дзяцей суд прызначыў 14 сутак арышту.
Крыніца: @christianvision

У Гомелі затрымалі рабочага Віталя Свадкоўскага — мужчына тры гады таму паставіў некалькі падабаек у «Аднакласніках»
Ён працуе на Гомельскім заводзе ліцця і нармаляў, які выпускае дэталі для сельскагаспадарчай тэхнікі.
Мужчыну затрымалі за некалькі «класаў» у сацсетцы «Аднакласнікі», якія ён паставіў яшчэ ў жніўні 2020-га. Рэакцыі, як вынікае з відэа, ён паставіў на відэа з пратэстаў і на відэа, дзе распавядаецца пра фальсіфікацыю выбараў.
ГУБАЗіК сцвярджае, што на мужчыну данеслі іншыя завадчане — быццам ён «займаўся экстрэмісцкай агітацыяй», так звычайна называюць крытыку ўлад або начальства. Зараз Віталю пагражае адміністрацыйны арышт, піша «Наша Ніва».

🇪🇺Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, дзе разглядалася справа пісьменніка і фатографа Дзмітрыя Баяровіча і яго жонкі Валерыі
Пра гэта паведамляе Амбасада Германіі ў Беларусі.
«У адным з судоў Мінска сёння разглядаецца справа несправядліва затрыманых супругаў Валерыі і Дзмітрыя Баяровічаў. Абодва яны прызнаныя палітвязнямі, якія карысталіся сваімі правамі на свабоду сходаў і свабоду слова. Абвінавачванні супраць іх несправядлівыя і маюць палітычныя матывы.
Прадстаўнік Пасольства Германіі ў Мінску, а таксама супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў іншых краін у Беларусі сёння прыйшлі да будынка суда да пачатку судовага працэсу, каб выразіць салідарнасць з Валерыяй і Дзмітрыем. Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітзняволеных у Беларусі».
Нагадаем, Дзмітрыя і Валерыю абвінавачваюць паводле «народнага» арт. 342 КК.

🤯17-гадовага праўнука Якуба Коласа асудзілі за «рэабілітацыю нацызму», а насамрэч — за удзел у «экстрэмісцкім» фармаванні
У Мінскім абласным судзе вынесены прысуд 17-гадоваму жыхару Стаўбцоўскага раёна Мікіту Брую, якога абвінавацілі ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 130-1, ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК). Суддзя Вікторыя Палешчук прызначыла хлопцу тры гады пазбаўлення волі з адбываннем у выхаваўчай калоніі.
У лістападзе 2022 года дзяржканалы паведамілі аб затрыманні пецярых удзельнікаў закрытага чата «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта» (СБНШ), прызнанага «экстрэмісцкім фармаваннем». Адзін з затрыманых – Мікіта — распавёў на камеру, што ўступіў чат па запрашэнні знаёмага, а задачай групы была падрыхтоўка да «будучай партызанскай вайны».
Мікіта — стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа, вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Мікалаеўшчына.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112260

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🤯17-гадовага праўнука Якуба Коласа асудзілі за «рэабілітацыю нацызму», а насамрэч — за удзел у «экстрэмісцкім» фармаванні У Мінскім абласным судзе вынесены прысуд 17-гадоваму жыхару Стаўбцоўскага раёна Мікіту Брую, якога абвінавацілі ў наўмысных дзеяннях…
За два тыдні да затрымання прапагандысты рабілі матэрыял пра Мікіту — ён распавёў, як рыхтуецца да 140-гадовага юбілею з Дня Народзінаў Якуба Коласа
«Кожны год у лістападзе ў час Каласавін я, як стрыечны праўнук Якуба Коласа, больш чым калі думаю пра свайго знакамітага родзіча, асэнсоўваю прачытаныя творы, распытваю ў маці, што яна памятае з дзяцінства, чутае ад бабулі Марыі - малодшай сястры паэта.
Заўжды дома пануе святочны настрой: я раскладваю на сваім стале кнігі, гартаю “Новую зямлю" і міжволі ва ўяўленні малююцца пейзажы роднага краю, які любіў Якуб Колас, і які праз ягоныя творы палюбіў я».
🔹17-гадовага праўнука Якуба Коласа асудзілі за «рэабілітацыю нацызму», а насамрэч — за удзел у «экстрэмісцкім» фармаванні

🆘Дапамога былому палітвязню Аляксею Раманаву, які мае інваліднасць 2-й групы
Аляксей — гомельскі актывіст, мае інваліднасць 2-й групы з прычыны анкалагічнага захворвання. Ён актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штабу Святланы Ціханоўскай як валанцёр. На пікеце ў Хойніках мужчына негатыўна выказаўся пра Лукашэнку. Супраць Раманава распачалі крымінальную справу, а пазней асудзілі да года калоніі агульнага рэжыму.
23 лістапада 2021 года Аляксей выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Цяпер Аляксей у Мінску і займаецца здароўем. Яму правялі аперацыю: выдалілі селязёнку, тры чвэрці падстраўнікавай залозы, траціну страўніка і 16 см кішэчніка. Яму патрэбна фінансавая дапамога і падтрымка, каб рэабілітавацца пасля складанай аперацыі. Працаваць мужчына не можа, а пенсія складае ўсяго 254 рублі.
💳Падтрымаць Аляксея праз платформу hutka.help

🌿Музыка, актывізм, агарод. Гісторыя 73-гадовага палітвязня Барыса Кучынскага
Палітзняволенаму Барысу Кучынскаму цяпер 73 гады. Яго асудзілі на два гады калоніі пасля апеляцыі суда і пратэсту пракурора — першапачаткова яго пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на 3 гады (г.зв. «хатняя хімія»). Усё — праз адзін лайк у «Аднакласніках». Прыйшлі ж за Барысам, калі той быў на агародзе.
Разам з Мікітам — унукам Барыса — «Вясна» распавядае пра 73-гадовага палітзняволенага.
«У яго яшчэ праблемы з сасудамі — праз узрост. Цяпер яму 73 гады. Мне падаецца, у такім узросце садзіцца ў калонію заўсёды даволі небяспечна. Бо нават у цалкам здаровых людзей пачынаюцца праблемы са здароўем там».
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112259
💌Падтрымайце Барыса лістамі і паштоўкамі салідарнасці: ПК № 2, 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Барысу Уладзіміравічу Кучынскаму

Сілавікі прымусілі жыхара Камянца пазбавіцца ад татуіроўкі «Пагоня» на шыі
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў «пакаяльнае відэа» жыхара Камянца Сяргея. На ім хлопец «прызнаецца» ў тым, што ў яго ёсць некалькі татуіровак з тэкстам «ACAB», а таксама на шыі ёсць татуіроўка герба «Пагоня». У тым жа відэа хлопец сказаў пра гэтыя татуіроўкі: «абавязуюся звесці ці перакрыць».
Пасля з'явілася новая публікацыя пра Сяргея. На фота бачна, што ўсе тату (у тым ліку «Пагоня») перабіты новымі татуіроўкамі паверх. У сваім каментарыі сілавікі адзначылі, што хлопец зрабіў гэта адразу ж пасля ІЧУ.
Крыніца: @viasna_brest

Жыхарку Фаніпаля асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту з белай стужкай
У судзе Дзяржынскага раёна вынеслі прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту ў Фаніпалі 14 жніўня 2020 года мясцовай жыхарцы Ладарыі Кузняцовай. Суддзя Таццяна Федчук прызначыла ёй паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адзін год «хатняй хіміі».
Паводле версіі абвінавачвання, яна «ў мэтах нагнятання незадаволенасці, напружанасці і пратэсных настрояў у грамадстве, яго правакавання, пры руху дэманстравала стужачку белага колера».
Пракурор Уладзімір Рыбакоў запрашваў для Ладарыі 1,5 года «хатняй хіміі». Паводле яго, «раскаяння ў Кузняцовай, па сутнасці, няма, таму што на яго пытанне аб палітычных поглядах яна адказала, што прытрымліваецца нейтральнай, не ўдзельнічае ні ў якой палітыцы, але, тым не менш, па месцы жыхарства былі выяўленыя экстрэмісцкія налепкі («Стоп война», «Нет войне», «Люблю Украину») і іншыя атрыбутыка».
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112262

❗️Чацвёрты месяц. Палітвязню Аляксандру Францкевічу зноў працягнулі тэрмін у ШІЗА
Як стала вядома @viasna96, палітзняволенаму анархісту Аляксандру Францкевічу, асуджанаму па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, у чарговы раз працягнулі тэрмін у штрафным ізалятары ў папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах.
У ШІЗА палітвязня ўтрымліваюць з 28 сакавіка, куды яго змясцілі адразу пасля «каранціну». Цяпер Аляксандру працягнулі тэрмін у ШІЗА да 5 жніўня. Такім чынам, палітвязня бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА чацвёрты месяц. Вядома, што ў Аляксандра няма адной ныркі, таму такое працяглае ўтрыманне ў ШІЗА можа дрэнна адбіцца на яго здароўі.
Пасля прысуду Аляксандр распавёў пра гучную справу «Рэвалюцыйнага дзеяння», суд, іншых палітзняволеных і пераслед нават у зняволенні.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112264
💌Падтрымайце палітвязня лістамі і тэлеграмамі: ПК № 5, 225293, Івацэвічы, Дзяржынскага, 1, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч

Сёння пачынаюць судзіць навукоўца Юрыя Адамава
Яго справу ў Мінскім гарадскім судзе будзе разглядаць суддзя Дзіна Кучук. Палітвязню інкрымінуюць арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
Юрый — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдата «Pamylka». Ён вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ, пасля атрымаў PhD ва ўніверсітэце Уорыку (Англія) у кірунку «фізіка кандэнсаваных станаў». Ён рабіў Postdoctoral-даследаванне ў Брукгэйвэнскай нацыянальнай лабараторыі (штат Нью-Ёрк, ЗША) аб удасканаленні лікавага мадэлявання для моцна карэляваных сістэмаў. І яшчэ адно Postdoctoral-даследаванне ў тэорыі фізікі кансэндаваных станаў ў Тэхаскім універсітэце A&M (ЗША).
Падтрымаць Юрыя можна, заданаціўшы часопісу, адным са стваральнікаў якога ён стаў незадоўга да затрымання.
💌Падтрымайце Адамава: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Юрый Уладзіміравіч Адамаў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🗣«Сяджу па вар'яцкім прысудзе, і ўлады гэта ведаюць» — палітзняволены Аляксандр Францкевіч пра сваё зняволенне
Нагадаем, Аляксандра асудзілі да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння». У івацэвіцкай калоніі яго бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА чацвёрты месяц.
«Пасяджэнняў было каля 90. У асноўным, мы проста размаўлялі адзін з адным, пад вокрыкі і абсяканне канвою.
Па маіх адчуваннях цяпер сярод палітвязняў вельмі шмат людзей, якія не былі гатовыя да такіх выпрабаванняў. Значна больш, чым дзесяць гадоў таму. Гэта накладвае свой адбітак. Шмат прыкладаў татальнага заняпаду духу, пакаянняў у тым чаго і блізка не рабілі. Тых, хто ведаў, на якія рызыкі ідзе — адносна няшмат.
Пры гэтым усе сочаць за вайной і сітуацыяй на фронце і з гэтым звязваюць нейкія надзеі, асабліва, у каго вялікі тэрмін».
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112264
💌Падтрымайце палітвязня лістамі і тэлеграмамі: ПК № 5, 225293, Івацэвічы, Дзяржынскага, 1, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч
💻Напісаць анлайн
Нагадаем, Аляксандра асудзілі да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння». У івацэвіцкай калоніі яго бесперапынна ўтрымліваюць у ШІЗА чацвёрты месяц.
«Пасяджэнняў было каля 90. У асноўным, мы проста размаўлялі адзін з адным, пад вокрыкі і абсяканне канвою.
Па маіх адчуваннях цяпер сярод палітвязняў вельмі шмат людзей, якія не былі гатовыя да такіх выпрабаванняў. Значна больш, чым дзесяць гадоў таму. Гэта накладвае свой адбітак. Шмат прыкладаў татальнага заняпаду духу, пакаянняў у тым чаго і блізка не рабілі. Тых, хто ведаў, на якія рызыкі ідзе — адносна няшмат.
Пры гэтым усе сочаць за вайной і сітуацыяй на фронце і з гэтым звязваюць нейкія надзеі, асабліва, у каго вялікі тэрмін».
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112264
💌Падтрымайце палітвязня лістамі і тэлеграмамі: ПК № 5, 225293, Івацэвічы, Дзяржынскага, 1, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч
💻Напісаць анлайн
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📍Прызначана дата апеляцыі па «справе TUT.ВY». Падтрымайце Марыну Золатаву і Людмілу Чэкіну!
У Мінгарсудзе ў сакавіку агучылі прысуд па справе найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY: былой галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначалі па 12 гадоў калоніі. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся больш за два месяцы — агулам прайшло 37 пасяджэнняў.
Вярхоўны суд 31 ліпеня разгледзіць апеляцыйныя скаргі палітзняволеных. Рашэнне будзе прымаць суддзя Ігар Любавіцкі.
Падтрымайце Марыну і Людмілу пасылкамі, а таксама паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.
Крыніца: Зеркало
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Людміла Юр'еўна Чэкіна, Марына Васільеўна Золатава
💻 Напісаць анлайн

💵Дапамога былому палітвязню Міхаілу Прачу
Міхаіл быў асуджаны да 1,5 гадоў «хіміі» паводле арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і арт. 391 КК (абраза суддзі).
Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён намаляваў 13 чырвоных трохкутнікаў з беларускім арнаментам на прыпынку грамадскага транспарту, а таксама ў тым, што ён напісаў на плоце дома суддзі Чэрвеньскага раёна Інэсы Раеўскай слова «продажная».
1 красавіка Міхаіл выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Пазней ён быў вымушаны з'ехаць у Польшчу.
Падтрымаць мужчыну на BYSOL

Супрацоўніку МНС з Глыбоччыны далі 15 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і звольнілі з працы
Як стала вядома «Віцебскай Вясне», Дзмітрыя Рудака з гарадскога пасёлка Падсвілле, што ў Глыбоцкім раёне, судзілі 13 чэрвеня па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Суддзя суда Глыбоцкага раёна Алена Кот прызначыла мужчыне 15 сутак за тое, што ён на асабістай старонцы ў «Аднакласніках» захоўваў публікацыю з «экстрэмісцкага» інтэрнэт-рэсурсу з лагатыпам «N».
Пасля гэтага інцыдэнту супрацоўнік МНС і бацька непаўнагадовых дзяцей быў звольнены з працы, а ў калектывах МНС гарадскога пасёлка Падсвілле і Глыбокага кіраўніцтва пачало праводзіць чысткі і прафілактычныя гутаркі.
Вядома таксама і пра звальненне ў Глыбокім інспектара нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксея Паляка (на фота справа), пра якога не так даўно раённая газета «Веснік Глыбоччыны» пісала станоўчыя водгукі.