Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.3K photos
474 videos
85 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў

Гэта Сяргей Кемеж, Кацярына Леў, Дзяніс Салагуб, Алег Кардаш, Дзмітрый Утоўка, Святлана Баканава, Вадзім Каўшоў, Наталля Чавусава.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/112232

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
📍Палітвязня Уладзіміра Гундара ў калоніі ўжо двойчы змяшчалі ў ШІЗА

Гродзенскі абласны суд 6 чэрвеня пакінуў прысуд палітвязню без зменаў — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне з ім, але яна не паспела трапіць на яго праз хуткі этап.

У апошнім лісце Уладзімір напісаў, што яго ўжо двойчы адпраўлялі ў штрафны ізалятар — спачатку на 4 дні, а праз два дні пасля выхаду — яшчэ на 3 дні. Ён мяркуе, што ў бліжэйшы час яго зноў некалькі разоў закінуць у штрафны ізалятар, пасля чаго адбудзецца суд па замене рэжыму на турэмны.

Таксама палітвязень піша, што страчаны ў карцары слых да яго вярнуўся, але не цалкам — ён недачувае.

💌Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, 16 атрад, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
💻Напісаць анлайн
Збярэм дзяцей палітвязняў у школу

Многія сем'і сутыкнуліся з цяжкімі выпрабаваннямі праз палітычныя пераследы. Бацькі былі незаслужана пазбаўленыя волі, а дзеці застаюцца без падтрымкі і апоры аднаго, а часам і абодвух бацькоў.

Чатыры ініцыятывы аб'ядналіся, каб зноў стварыць цуд. Кожнаму дзіцяці палітзняволеных бацькоў выплацяць па 100€.

Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць форму. Заяўкі на дапамогу прымаюцца ад 12 да 26 ліпеня.

Падтрымаць збор на BYSOL
❗️Удаве Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай змяняюць меры прымусовага лячення

У Мінскім гарадскім судзе сёння разглядаецца справа «аб змяненні прымусовых мер бяспекі і лячэння». Яе ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Алена Шылько. Месяц таму ўжо быў такі суд, але на ім суддзёй выступала Валянціна Зянькевіч. Падрабязнасці і абставіны справы праваабаронцам невядомыя.

Паводле арт. 103 КК асуджаныя мусяць праходзіць не менш за адзін раз на паўгода псіхіятрычна медычна-кансультацыйную камісіі, на падставе высновы якой суд прымае рашэнне.

Нагадаем, палітзняволенай удаве загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ айцішніка Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Яе абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка па арт. 16 і ч. 2 арт. 139 КК. Судзілі Марыю як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне», таму на судзе яе інтарэсы прадстаўляла яе маці.

🔹Былыя сукамерніца Марыі па СІЗА-1 распавяла пра ейны стан пасля затрымання
Украінскі блогер BalaganOff прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 18 ліпеня.

Гаворка ідзе пра Telegram, Youtube і TikTok старонкі, якія вядзе папулярны ўкраінскі блогер Аляксандр Рыкаў. У сваіх відэа ён надае немалую ўвагу беларускай тэматыцы.
Пратэстоўца самай масавай акцыі ў Беларусі асудзілі па фота ў Instagram

У судзе Ленінскага раёна Мінска да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі» паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі Аляксея Чумакіна. Мужчыну судзілі па фота на яго старонцы Instagram з Марша 16 жніўня 2020 года — самай масавай акцыі пратэсту ў гісторыі Беларусі.

Справу супраць пратэстоўца разглядала суддзя Анастасія Ачалава. Аляксея да суда ўтрымлівалі пад вартай.

Згодна версіі абвінавачвання, 16 жніўня 2020 года Аляксей блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку чаго прычыніў «Мінкстрансу» маёмасную шкоду на суму 5 980 рублёў 11 капеек.

Аляксей фатагарафаў акцыю, пасля чаго фотаздымкі размясціў на сваёй старонцы ў Instagram, што і стала асноўным доказам па справе.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112237
Родным Віктара Бабарыкі ўдалося паразмаўляць з адміністрацыяй наваполацкай калоніі

Пра гэта паведамляе @viktarbabarykaofficial.

Як сцвярджае адміністрацыя, Бабарыку змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Адтуль забароненыя тэлефанаванні і спатканні. За што і на які тэрмін палітвязень трапіў у ПКТ — невядома.

Сцвярджаецца, што здароўю Бабарыкі нічога не пагражае.

Нагадаем, к канцы красавіка стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу — далейшае месцазнаходжанне палітвязня было дагэтуль невядома.
📍Палітвязень Георгій Васіленка выйшаў на волю

У лістападзе 2021 года палітзняволенаму прысудзілі 2 гады "хіміі" за «хуліганства» (ч.2 арт.339 КК). Падставай для крымінальнай справы стала тое, што 16 жніўня 2020 года на цэнтральнай плошчы Леніна Георгій спусціў з флагштоку дзяржаўны сцяг і падняў бел-чырвона-белы сцяг.

А 15 лютага 2022 Георгій быў затрыманы ў другі раз. Па матэрыялах абвінавачання, знаходзячыся па месцы адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, Васіленка размясціў у групавым чаце паведамленні, якія змяшчаюць выяўленыя ў лаянкавай форме абразы ў адрас Лукашэнкі.

Суддзя Віктар Казачок пакараў Васіленку пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 1,5 года. А з улікам неадбытага раней пакарання канчаткова прызначыў пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і сем месяцаў.

10 ліпеня Георгій выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
У Гродненскім абласным судзе аднавіўся разгляд справы 53-гадовага вартаўніка дзіцячага садка Валянціна Дуброўшчыка, якога абвінавачваюць па некалькі «экстрэмісцкіх» артыкулах

Мужчыну абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК), распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368 КК), у паклёпе на яго (ч. 2 арт. 367 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле у іх (ч. 1 арт. 342 КК).

Судовы працэс пачаўся яшчэ 3 красавіка, аднак затым быў абвешчаны перапынак. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Пра затрыманне Дуброўшчыка праваабаронцам стала вядома 2 верасня 2022 года. Тады паведамлялася, што гарадзенца абвінавачваюць у абразлівых каментарах у дачыненні да Лукашэнкі, Караніка, а таксама расійскіх салдат, што ваююць ва Украіне.

💌Падтрымайце Валянціна: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Дуброўшчык Валянцін Уладзіміравіч
💻Напісаць анлайн
Ператрус у мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

З розных крыніц @christianvision паступаюць сведчанні, што з мінулага чацвярга на пятніцу (13-14 ліпеня) ў плябаніі мінскай архікатэдры адбыўся ператрус.

Ператрусу, папярэднічалі затрыманне і арышты каталіцкага верніка і выкладчыка катэхізісу з катэдры Уладзіслава Беладзеда, а таксама адстаўка пробашча, кс. Антонія Клімантовіча.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
👨‍🎨«Іх барацьба можа крануць любога, іх годнасць і мужнасць – урок для кожнага з нас». Чаму замежныя творцы малююць палітвязняў Беларусі

У свеце, дзе галасы прыгнечаных часта застаюцца непачутымі, замежныя мастакі Джанлука Канстанціні (Італія) і Раш Бракс (Францыя) паўсталі на абарону тых, каго прымусілі маўчаць. Праз свае шчырыя мастацкія творы і непахісную прыхільнасць правам чалавека яны даюць надзею палітычным вязням, у тым ліку тым, хто знаходзіцца за кратамі ў Беларусі.

У інтэрв’ю «Вясне» Джанлука і Раш дзеляцца сакрэтамі свайго творчага працэсу і расказваюць пра тое, што рухае іх у падтрымцы ізаляваных.

«Калі яму прысуджаюць 10 гадоў турмы ў адной з найбольш жорсткіх дыктатур у свеце, а Алесь Бяляцкі рэагуе з усмешкай. І гэтай усмешкай ён паказвае, што ён проста больш чалавечны і мацнейшы за іх, нават калі ён не мае зброі і знаходзіцца за кратамі».

Чытаць па спасылцы 👉
spring96.org/be/news/112243
ГУБАЗіК затрымаў жыхара Мінска Яўгена Равуцкага

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, адзначаючы, што «затрыманне адбылося даўно». На «пакаяльным відэа» Яўген кажа, што затрыманы за перадачу дадзеных у BYPOL, удзел у акцыі пратэсту і распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыі».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🇪🇺У Еўрапарламенце прынялі новую справаздачу аб адносінах ЕС з Беларуссю

У ёй адзначаецца, што «дэпутаты Еўрапарламента самым рашучым чынам асуджаюць няспынныя рэпрэсіі і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека, якія бесперапынна здзяйсняюцца рэжымам дыктатара Аляксандра Лукашэнкі супраць уласнага народа».

З-за таго, што ў Беларусі за кратамі знаходзяцца каля 1500 палітычных зняволеных, у тым ліку юрысты, прафсаюзныя дзеячы, журналісты і праваабаронцы, у справаздачы таксама ўтрымліваецца заклік да вызвалення ўсіх неправамерна зняволеных, у той жа час адзначаецца, што больш за 300 000 беларусаў пакінулі краіну з-за рэпрэсіі з боку ўладаў.
🎥Анлайн-трансляцыя 3-яй гадавіны кампаніі «Ушанаванне праваабаронцаў праз сумесныя адвакацыйныя намаганні»

Адзначаецца, што з дапамогай і ў супрацоўніцтве з калегамі, сябрамі, абаронцамі і партнёрамі затрыманых праваабаронцаў з моманту пачатку кампаніі з-пад варты былі вызваленыя 20 праваабаронцаў у 9 краінах. Аднак яшчэ трэба зрабіць больш, паколькі кампанія працягвае адстойваць праваабаронцаў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў зняволенні — у тым ліку, шасцёра праваабаронцаў «Вясны».

Мерапрыемства праходзіць у кантэксце 25-годдзя прыняцця Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах і 75-годдзя UNDHR (Human Rights 75).

Падчас мерапрыемства выступіць і праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч.

Анлайн-трансляцыя па спасылцы
Як падтрымаць палітвязня Змітра Дашкевіча, якога перазатрымалі па новай крымінальнай справе?

Зміцер павінен быў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Заклікаем падтрымаць яго любым магчымым спосабам:

🔹Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі і смачняшкамі.

🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на ягоны рахунак у СІЗА, перойдуць за ім у калонію.

🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).

🔹Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.

💌Падтрымаць Змітра: 222160, Жодзіна, Савецкая 22А, Турма N8, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч
📮Напісаць анлайн
Метадыстцы Бешанковіцкага Дома рамёстваў прызначылі штраф за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У канцы чэрвеня ў мясцовым судзе прайшоў суд над Ганнай Гудаўскай, піша @vitebsk_info.

Жанчына — майстрыха па маляванках, яна прыносіла Дому рамёстваў дыпломы, удзельнічала ў фестах, пленэрах і конкурсах, праводзіла майстар-класы па ганчарнай справе для дзяцей і дарослых.

Як аказалася, яе асудзілі за рэпост старога фільма аб злачынствах Лукашэнкі (фільм прызналі экстрэмісцкім яшчэ ў 2019 годзе) і, верагодна, за некаторыя публікацыі Белсату. Жанчыне далі штраф у памеры 925 рублёў.
😔«Я вельмі спадзявалася, што калі-небудзь мы сустрэнемся». Сімвалічная «хросная» — пра Алеся Пушкіна

Сімвалічнай «хроснай» (кампанія #WeStandBYyou, арганізаваная швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco) палітзняволенага Алеся Пушкіна з'яўлялася дэпутатка шведскага парламенту Каміла Хансэн.

«Вясна» папрасіла адказаць яе на некалькі пытанняў — пра жыццё і творчасць Алеся Пушкіна і пра далейшыя дзеянні дэпутаткі.

«Я буду працягваць задаваць пытанні, цяпер ужо з патрабаваннем незалежнага расследавання яго смерці, з патрабаваннямі дасягу праваабарончых арганізацый да інфармацыі пра яго справу. Нарэшце, менавіта рэпрэсіўная дыктатура ў Беларусі нясе за яе адказнасць і павінна быць прыцягнута да адказнасці».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112250
Супраць семінарыста Уладзіслава Беладзеда распачалі крымінальную справу аб распальванні варожасці

Пра гэта паведамляе @mediazona_by.

Да гэтага яго некалькі разоў арыштоўвалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Агулам ён правёў у ізалятары 45 сутак.

Уладзіслаў — выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, пасля заканчэння якога паступіў у рыма-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў Мінскім Архікафедральным саборы.
Ксяндза з Навагрудка аштрафавалі за рэпост публікацыі 2016 года

17 ліпеня судом Навагрудскага раёна разгледжана справа аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным ч. 2 арт. 19.11 КаАП аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да святара Юрыя Жагарына, які ў 2021 годзе паставіў лайк і размясціў рэпост з «экстрэмісцкай» старонкі.

На святара накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічыняў з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння (тэлефона), піша @Grodno_grab.
Сілавікі затрымалі жыхара Мінска Мікалая Ліцвінава

Як піша «Наша Ніва», яму 43 гады, ён мае непаўналетняга сына. У відэа сілавікоў дэманструюцца яго каментары пад допісамі ў тэлеграм-канале «Краіна для жыцця» і «Беларусь галаўнога мозга».

Мужчыну змаглі адшукаць, хутчэй за ўсё, таму, што ў тэлеграме ён меў нікнэйм «Nik L», а ягоны акаўнт «б'ецца» па ягоным уласным нумары тэлефона.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🎉Павіншуйце палітзняволеную Алену Лазарчык з Днём народзінаў

Палітзняволеную затрымалі 30 снежня 2021 года. Яе абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. У Магілёве 19 верасня 2022 года актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» прысудзілі 8 гадоў калоніі. 22 ліпеня КДБ унёс Алену ў «спіс тэрарыстаў».

Вядома, што Алена мае праблемы з зубамі, яна схуднела. Раней паведамлялася, што жанчыну змяшчалі ў калоніі ў ШІЗА.

Заўтра Лазарчык адзнычыць 49-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншаваць Алену: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Алене Мікалаеўне Лазарчык
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz