💌Беларусы Масквы ўшанавалі памяць Алеся Пушкіна і напісалі лісты беларускім палітвязням
Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі павінны атрымаць Пінчук Аляксандр, Зялюткін Аляксандр, Папковіч Ян, Пуканаў Андрэй, Бураеў Аляксандр, Федарэнка Валянцін, Бойка Віталь, Лазарчык Алена, Радкевіч Сяргей, Сасеў Мікалай, Шабетнік Дзмітрый, Гунь Сяргей.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
😔Палітвязень Алег Рубец зноў у ШІЗА
У чэрвені 2022 года па рашэнні наваполацкай суддзі Вольгі Баліка палітзняволенага пінчука Алега Рубца перавялі на тры гады з калоніі ў жодзінскую турму № 8. Агулам у штрафным ізалятары за апошні год яго ўтрымлівалі амаль 200 сутак.
Цяпер стала вядома, што Алега зноў змясцілі ў ШІЗА.
Нагадаем, Рубца затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Пры затрыманні быў моцна збіты. 30 красавіка Рубцу прысудзілі 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
💌Падтрымайце палітвязня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алег Віктаравіч Рубец
💻 Напісаць анлайн

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін
🔹«Такія пакутныя выпрабаванні прыпалі не толькі на долю праваабаронцаў, але і на долю ўсяго беларускага народу», – Наталля Пінчук
🔹Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў прэзентавала даклад пра парушэнні на судзе над вясноўцамі
🔹«Нас цікавяць беларускія актывісты Германіі, якіх завербавалі нямецкія спецслужбы», — расіянін пра допыт у КДБ
🔹Як беларусы паміраюць праз палітычны пераслед
🔹«Рэжымныя аб'екты — залатое дно». Былы палітвязень і юрыст «Вясны» — пра прамзону ў калоніі № 17
🔹«Яны выпраменьвалі энэргію, падтрымлівалі словамі, парадамі, учынкамі»: вясноўцы пра сваіх зняволеных калег
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎥Відэафакт: музыкі гурта «Дзецюкі» выступілі на фестывалі на Падляшшы «Тутака» ў цішотках «Не смяротнаму пакаранню»
Нагадаем, Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе, дзе захаваўся такі від пакарання, як смяротнае
Актуальную інфармацыю пра стан смяротнага пакарання ў Беларусі можна адсочваць у Telegram-канале «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»

🇺🇳ААН працягвае збіраць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і заклікае дасылаць яе ў арганізацыю
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зацікаўленае ў атрыманні інфармацыі, якая тычыцца ўсіх меркаваных парушэнняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, уключаючы магчымыя гендэрныя аспекты такіх парушэнняў.
У арганізацыі абавязваюцца не раскрываць вашу асобу або выкарыстоўваць прадстаўленую інфармацыю толькі з дазволу, а таксама кіравацца прынцыпам «не нашкодзь»: не падвяргаць небяспецы жыццё, бяспеку, свабоду і дабрабыт ахвяраў, сведак і іншых асобаў, якія супрацоўнічаюць.
❗️Апошні дзень падачы матэрыялаў — 30 лістапада 2023 года.
Падрабязнасці можна даведацца на сайце ААН

🇵🇱Ва Уроцлаве адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і ахвярамі рэжыму
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
🇵🇱У Гданьску беларусы ўшанавалі памяць загінулага Алеся Пушкіна
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітвязня Рыгора Кастусёва пазбавілі спатканняў
Сёння Кастусёў з калоніі патэлефанаваў да жонкі. Палітвязень распавёў, што яго не толькі пазбавілі спатканняў, але і забралі асабістыя запісы, у тым ліку чарнавік кнігі і адрасы для ліставання.
Нагадаем, Рыгор быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове. Разам з ім па справе аб "захопе ўлады" праходзілі Аляксандар Фядута, Вольга Галубовіч, Дзяніс Краўчук і Юры Зянковіч. Яго абвінавацілі паводле арт. 357 КК "Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады". 5 верасня суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Рыгора вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 9 снежня МУС дадала палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
💌Падтрымайце палітвязня лістамі і тэлеграмамі: ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Рыгор Андрэевіч Кастусёў

✊Беларусы сабралі грошы на аперацыю Віталю Тысеву — гэта больш за 45 000€
Нагадаем, у жніўні 2020-га Віталя затрымалі падчас пратэстаў і жорстка збілі. У яго пачаў развівацца вельмі агрэсіўны анкілазіруючы спандыліт (аутаімунная хвароба злучальнай тканкі), зраслісь ўсе суставы хрыбетніка і розныя іншыя суставы. Калі за бліжэйшыя тыдні Віталю не зробяць аперацыю, яго можа паралізаваць.
Беларусы сабралі для мужчыны грошы на аперацыю — больш за 45 000 еўра. У зборы паўдзельнічалі больш за 1500 чалавек.
Падрабязнасці гісторыі і ўсе дакументы ёсць на старонцы збору 👉 zrzutka.pl/46phux

У Нью-Ёрку прайшоў «Марш паняволеных народаў» з удзелам беларусаў
У нядзелю, 16 ліпеня, у Нью-Ёрку прайшоў «Марш паняволеных народаў», на якім жыхары Злучаных Штатаў выказалі салідарнасць з народамі, што жывуць пад таталітарным прыгнётам.
Марш праводзіцца на трэцім тыдні ліпеня ад 1959 году, ён адкрывае Тыдзень паняволеных народаў.
Фота: Vadzim Vasilyeu

🇧🇪У Беларускай Грэка Каталіцкай Царкве Антверпана ў Бельгіі, дзе знаходзіцца ікона Уваскрасення Хрыстова, створаная мастаком Алесем Пушкіным, адбылася заўпакойная малітва па ім
Беларусы разам з украінцамі ўшанавалі памяць Алеся на сумеснай нядзельнай акцыі.

💔34 месяцы за кратамі знаходзіцца Марфа Рабкова
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Жыхара Бярозы асудзілі на тры месяцы арышту за інтэрнэт-каментар у 2020 годзе
У судзе Бярозаўскага раёну 27 чэрвеня асудзілі Івара Ланге паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кавалевіч прызначыў Івару тры месяцы арышту.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 28 жніўня 2020 года ў стане алкагольнага ап’янення пакінуў, на думку суда, абразлівы каментар у «Аднакласніках» пад фотаздымкам намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні.
Таксама з Івара спагналі грашовую кампенсацыю маральнай шкоды памерам 1000 рублёў.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112222

🗣«Беларусь спрабуюць знішчыць і растаптаць», — жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук адкрыла прамовай прэстыжны фэстываль у Нямеччыне
«Сёння ад імя Беларусі спрабуе выступаць прарасейскі дыктатар Лукашэнка, які безальтэрнатыўна пануе ўжо 29 гадоў. Гэта ён дае згоду на расейскую ядзерную зброю ў Беларусі і гэта ён фармальна запрашае расейскіх вайскоўцаў. Ён нясе адказнасьць за тое, што з беларускай тэрыторыі ляцелі расейскія бамбавікі і ракеты, якія знішчалі мірныя ўкраінскія гарады.
Але ёсць іншая Беларусь — свабодная, адкрытая, якая робіць еўрапейскі выбар. Той народ, які здзівіў свет у 2020 годзе, калі мільёны беларусаў прынялі ўдзел у мірных пратэстах супраць нахабна сфальсіфікаваных выбараў. Сёння гэтую свабодную Беларусь спрабуюць знішчыць і растаптаць.
Я перакананая, што і Алесь, і ягоныя аднадумцы вытрымаюць, калі будзе міжнародная салідарнасьць і ціск на рэжым. І я ведаю, што Алесь ні пра што не шкадуе. Яго галоўныя словы — „Дабро і праўда павінны ўмець абараняць сябе“».
Крыніца: @radiosvaboda

😔Фатографа і журналіста Дзмітрыя Баяровіча разам з жонкай Валерыяй пачнуць судзіць 19 ліпеня
У сярэдзіне сакавіка ў Бараўлянах адбылося затрыманне сям'і Баяровічаў — Дзмітрыя і Валерыю. Пры затрыманні яго паклалі на зямлю сілавікі. Пасля гэтага ў іх кватэры адбыўся ператрус. У выніку мужа і жонку змясцілі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.
Дзмітрыя і Валерыю абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Суд над імі распачнецца 19 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Юлія Інчына.
Вядома, што раней Дзмітрый працаваў на СТВ, але ў 2020 годзе звольніўся адтуль.
💌Падтрымайце мужа і жонку грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Валерыя Уладзіміраўна Баяровіч, Дзмітрый Уладзіміравіч Баяровіч
💻Напісаць анлайн

За пікет і «экстрэмізм» арыштавалі электраманцёра з Міёраў
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 17 траўня за пікетаванне і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 6 сутак электраманцёра з Міёр Уладзіміра Граковіча.
У судзе «правапарушальнік» не адмаўляў таго, што на яго інтэрнэт-старонках у «Інстаграм» і «Аднакласніках» захоўваў «фотаздымак несанкцыянаванага масавага мерапрыемства з выявай палотнішчаў бел-чырвона-белых сцягоў».
Крыніца: Віцебская Вясна

За ўдзел ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе асудзілі Аляксея Скірду
У судзе Ленінскага раёна Мінска вынесены прысуд 25-гадоваму лагісту ТАА «Газцеплагандаль» Аляксею Скірдзе, абвінавачанаму ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 КК. Справу разглядала суддзя Марына Клімчук.
Па матэрыялах абвінавачання, Аляксей, «выкарыстоўваючы ў якасці пратэснай сімволікі палатно бел-чырвона-белага колеру, рухаўся па праспекце Незалежнасці, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку, не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікам міліцыі». Пазней яго апазналі на фотаздымках.
Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112226