Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.88K subscribers
22K photos
471 videos
82 files
19.5K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🗣«Сапраўдныя ваяры дабра, якія ахвяруюць уласнай свабодай дзеля нашай будучыні». Грамадскія дзеячы пра зняволеных вясноўцаў

14 ліпеня 2021 затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. 3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прызначыла вясноўцам па абсурдных абвінавачваннях ад сямі да дзесяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Сёння два гады, як яны знаходзяцца ў няволі за сваю праваабарончую дзейнасць і імкненне да дэмакратыі. Нашыя калегі шмат гадоў паслядоўна і самаахвярна абараняюць каштоўнасці правоў чалавека ў Беларусі.

Мы папрасілі юрыстаў і праваабаронцаў, грамадскіх і культурніцкіх дзеячаў паразважаць, чаму цяпер для Беларусі важна працягваць займацца праваабарончай дзейнасцю, як правы чалавека ўплываюць на іх прафесійную сферу, а таксама падзяліцца ўспамінамі аб сустрэчах і размовах з вясноўцамі.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112211
Грамадзяніна Польшчы Роберта Тампалу асудзілі да 3 гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі»

Праваабаронцам сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці судовага працэсу ў дачыненні да 54-гадовага паляка Роберта Тампалы. Як паведамлялася раней, яму інкрымінавалі ч.1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады). Яго справу ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Грамадзяніну Польшчы прызначылі 3 гады калоніі, яго ўжо этапавалі ў наваполацкую калонію.

Роберт, верагодна, працаваў менеджарам па агульных пытаннях у ААТ «Арыён світ» (Беларусь). Гэтае адкрытае акцыянернае таварыства, мяркуючы па інфармацыі на ягоным сайце, займаецца вытворчасцю кандытарскіх вырабаў.

💌Падтрымайце вязня: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Роберт Тампала
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Вільня: пікет салідарнасці з затрыманымі два гады таму праваабаронцамі «Вясны»

У гэты дзень два гады таму адбыліся масавыя затрыманні праваабаронцаў, грамадскіх дзеячоў і журналістаў па ўсёй Беларусі. Наймацней яны закранулі «Вясну».

Старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч, разам з дзесяткамі іншых вясноўцаў, пасля ператрусаў былі затрыманыя і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць.

На плошчы Вінцаса Кудзіркі сёння сабраліся праваабаронцы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, каб нагадаць грамадству пра сваіх зняволеных калегаў, данесці праўду пра жахлівую сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Жыхары і госці Вільні цікавіліся пікетам, падыходзілі і задавалі яго ўдзельнікам пытанні пра сітуацыю ў Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112212

💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі
У Гродне на працоўным месцы затрымалі супрацоўніка транспартнай кампаніі — ён нібыта напісаў 700 каментароў

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў затрыманы за абразу Лукашэнкі, кіраўніцтва вобласці і супрацоўнікаў МУС. Сілавікі сцвярджаюць, што ім напісана каля 700 каментароў і зараз ён знаходзіцца ў СІЗА.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам

На сёння за кратамі знаходзіцца шасцёра праваабаронцаў «Вясны» — ім агулам прызначылі 49,5 гадоў пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, дзясяткі праваабаронцаў і сотні валанцёраў «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, з'явілася магчымасць зрабіць аднаразовы данат праваабаронцам.

Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.

💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
🇨🇭У швейцарскім Цюрыху прайшла акцыя салідарнасці з загінулым мастаком Алесем Пушкіным

Сярод удзельнікаў акцыі — былыя палітвязні Ганна Баран, Вольга Класкоўская, Іван Андрушойць, праваабаронцы Libereco, саюз беларусаў Швейцарыі Razam.

Крыніца: @volhaklas
📝На сайце FreeViasna.org з'явілася храналогія пераследу «вясноўцаў»

Пачынаючы з 2020-га году можна даведацца пра ўсе факты пераследу праваабаронцаў у храналагічным парадку.

Нагадаем, на сёння, шэсць праваабаронцаў «Вясны» знаходзяцца за кратамі за свае погляды. Гэта старшыня ПЦ Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёр Андрэй Чапюк.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🤯Маці «здала» ўчастковаму сына, які знішчыў чатыры сцягі ў Лошніцы

У судзе Барысаўскага раёна 23 чэрвеня разглядалася крымінальная справа электраманцёра Міхаіла Анціпава, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнай сімволікі (арт. 370 КК). У справе ёсць незвычайная акалічнасць – у міліцыю пра пашкоджанне сцягоў паведаміла ягоная маці, а сам ён мае ўкраінскае грамадзянства.

Сведкай у судзе выступіла маці абвінавачанага. Падазраючы, што сын здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да сцягоў, запатрабавала ад таго звярнуцца ў міліцыю, а таксама сама паведаміла аб тым, што адбылося ўчастковаму інспектару.

Суд пастанавіў прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112218
Заклікаў перакрываць дарогі ў Мікашэвічах і «паклёпнічаў» на Лукашэнку: вынесены прысуд Дзмітрыю Сафановічу

У судзе Лунінецкага раёна у выязным пасяджэнні ў будынку РАУС вынесены прысуд 43-гадоваму жыхару Мікашэвічаў Дзмітрыю Сафанавічу. Справу разглядала суддзя Святлана Братанава.

Мужчыну 27 лютага затрымалі і змясцілі пад варту, дзе ён правёў больш за 3 месяцы.

Сафановіча абвінавацілі ў тым, што 25 кастрычніка 2020 года ён напісаў у тэлеграм-чаце паведамленні з заклікам перакрываць дарогі. Таксама Дзмітрыя абвінавацілі ў публічным паклёпе на Лукашэнку.

У выніку суддзя прызначыла Сафановічу два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112219
🆘Дапамога былому палітвязню Арцём Анішчуку

Арцём — фігурант справы аб пашкоджанні аўтамабіля Аляксандра Гейца — намесніка начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы Дэпартамента выканання пакаранняў. Яго асудзілі да двух гадоў калоніі.

Адбываць тэрмін Арцёма накіравалі ў магілёўскую калонію № 15, дзе ён зазнаў катаванні. У верасні 2021 года яго перавялі ў бабруйскую калонію № 2, дзе ён таксама падвяргаўся ціску.

Арцём мусіў выйсці на свабоду, адбыўшы цалкам тэрмін, 29 чэрвеня 2022 года, але яго перазатрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе яшчэ да года калоніі. Арцём на судзе віну не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе ён зазнаваў катаванні і збіццё.

18 траўня палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Ён быў вымушаны з'ехаць з Беларусі з-за пагрозаў.

Сям'я Арцёма мае патрэбу ў фінансавай падтрымцы. Таксама ён гатовы разгледзець любыя прапановы па працы.

Падтрымаць Арцёма на hutka.help
🌿«Два гады». Вечар салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны»

Вечар салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Уладзем Лабковічам прайшоў у Вільні, у Гасцёўні Беларускай Рады культуры. Вясноўцаў затрымалі 14 ліпеня 2021 года — два гады таму.

Ён пачаўся з хвіліны маўчання па загінуламу палітвязню Алесю Пушкіну. У свой час Алеся Бяляцкі напісаў пасляслоўе да кнігіі Пушкіна «Турэмны альбом».

«Нам страшна. Цяпер Уладзімір Лабковіч знаходзіцца ў Шклоўскай калоніі — там, дзе загінуў палітвязень. Алесь — у калоніі для тых, хто ўжо раней асуджаўся да пазбаўлення волі. Гэта не робіць гэтых людзей горш, але, на жаль, гэта не тое асяроддзе, якое можа падтрымаць Алеся і можа з'яўляцца спрыяльным асяроддзем для развіцця».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112220