😔23 гады таму ў гэты дзень выкралі Дзмітрыя Завадскага
Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч выйшлі на акцыю ў снежні 2000 года з пытаннем да ўладаў, дзе зніклыя палітыкі і аператар Завадскі.
Праз 23 гады грамадства не атрымала адказ на гэтае пытанне, а праваабаронцаў, якія дабіваліся праўды па грамадска-палітычных пытаннях, саміх пасадзілі ў турмы

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
✊Як можна падтрымаць палітвязняў?
Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.
Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!
🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць
Як рабіць грашовы перавод?
"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

✊Дапамога хворай на рак пенсіянерцы, якая чакае сына з турмы
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года пастаянныя перажыванні з-за рэпрэсій справакавалі праблемы са здароўем Алы, і ў сакавіку 2021 года ёй паставілі дыягназ — анкалогія.
Да дыягназу жанчына працягвала працаваць швачкай з-за невялікай пенсіі — 300 рублёў, але ў траўні 2021 года яна была вымушаная пакінуць працу. Ала імкнецца трымацца аптымістычна і з пазітывам глядзіць у будучыню.
Аднак фінансавае становішча яе сям'і ўскладненае яшчэ і тым, што адзін з яе найбліжэйшых сваякоў, які дапамагаў маральна і матэрыяльна, трапіў пад рэпрэсіі і доўгі час дапамагаць ужо не зможа.
Падтрымаць Алу праз сэрвіс hutka.help

🗣«Гэта бессэнсоўны акт прапаганды». Былы палітвязень ПК-17 пра сюжэт БТ пра яго калонію
На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» паказалі сюжэт пра шклоўскую ПК № 17, экскурсію па якой правялі палітзняволеныя: былы журналіст гэтага канала Дзмітрый Лукша, асуджаны за «масавыя беспарадкі» ў Брэсце Уладзімір Рубашэўскі і мінчук Юрый Сяргей.
У сюжэце абурыліся існаваннем Маскоўскага механізму супраць Беларусі, які займаецца фіксацыяй парушэння правоў і свабод у нашай краіне. Прапагандысты зноў сцвярждалі, што палітвязняў у Беларусі няма, высновы «Даклада аб сур'ёзнай пагрозе чалавечаму вымярэнню АБСЕ ў Беларусі з 5 лістапада 2020 года» БДІПЧ АБСЕ — лухта, правы грамадзян не ўшчамляюцца, а ў калоніях ўмовы створаныя як у санаторыі.
«Вясна» папрасіла былога палітвязня ПК-17 паглядзець сюжэт БТ і распавесці пра сапраўдныя ўмовы ўтрымання ў шклоўскай калоніі.
«Яны паказалі абразцова-паказальны корпус, дзе жывуць выключна карысныя для адміністрацыі зняволеныя».
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112151

🎉Павіншуйце палітзняволенага Яўгена Рубашку з Днём народзінаў
Яўген 9 ліпеня адзначыць 34-годдзе ў зняволенні.
У лютым Рубашку адміністрацыя бабруйскай калоніі перавяла на месяц у ПКТ. Пры гэтым яго неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар за надуманыя парушэнні. У Бабруйску 19 красавіка суддзя Антон Дудаль перавёў Яўгена на турэмны рэжым у Жодзіна.
Нагадаем, 22 красавіка 2022 года суд прызнаў чатырох анархістаў вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 КК і ч. 3 арт. 361-1 КК і прызначыў Аляксандру Бялову, Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю — па пяць гадоў калоніі, Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года калоніі.
«Сэрца смелае, якое большым стала». Гісторыя палітвязня Яўгена Рубашкі
💌 Павіншуйце палітвязня лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Яўгену Аляксандравічу Рубашку
💻Напісаць анлайн

🌿Праваабаронцы «Вясны» два гады за кратамі. Вечар салідарнасці ў Вільні
Два гады таму, 14 ліпеня 2021 года, старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна схопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.
Што вядома пра вясноўцаў на гэты момант? У якіх умовах утрымліваюцца праваабаронцы і з якімі праблемамі сутыкаюцца? Што іх падтрымлівае ў зняволенні?
Гэтыя і іншыя пытанні мы абмяркуем на сустрэчы, прысвечанай другой гадавіне затрымання вясноўцаў.
📍Дзе: Гасцёўня Беларускай Рады культуры, Šv. Ignoto g. 5 (Vilnius)
⏰Калі: 14 ліпеня ў 18.00
Запрашаем на вечар cалідарнасці!
Падрабязнасці 👉 spring96.org/be/news/112152

У «экстрэмісцкі» спіс унеслі праваабарончыя і моладзевыя аб'яднанні
Гаворка пра сайты і сацсеткі праектаў «Dissidentby» і «Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА"», а таксама Instagram-cтаронку «zbsunion». Усе яны былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» судом Чыгуначнага раёну Гомеля 5 ліпеня.
Як мы пісалі раней, у той дзень за адно пасяджэнне гэты суд прызнаў «экстрэмісцкімі» ажно 105 старонак у інтэрнеце.

Не да законаў: якія правы палітвязняў парушаюцца ў зняволенні і як
За тры гады з пачатку прэзідэнцкай кампаніі ўжо стала зразумела, што ва ўладаў асаблівае стаўленне да вязняў, якія сядзяць за палітыку: за кратамі ў Беларусі сядзіцца ім значна горш, чым злодзеям, забойцам ды іншым крымінальнікам.
Якія правы палітвязняў парушаюцца ў зняволенні і як, «Еўрарадыё» тлумачыць юрыстка Праваабарончага цэнтру «Вясна» Віка Рудзянкова.
«У нас права не зазнаваць катаванні парушаецца паўсюдна, а ў адносінах да вязняў — часта з самага пачатку крымінальнага працэсу. Гэта і прымяненне сілы, і дрэнныя ўмовы ўтрымання, і катаванні электрашокерам, і розныя формы ціску, і гэтак далей. Шэраг палітвязняў робіць спробы самазабойства, што сведчыць пра прымяненне да іх катаванняў і іншых спосабаў жорсткага абыходжання»
Чытаць па спасылцы

Акімат, дэпартацыя і вялікія джыпы ў Данецку. Як Уладзімір Лабковіч назіраў за выбарамі ў міжнародных місіях
Праваабаронца Уладзімір Лабковіч ужо 21 год з’яўляецца сябрам «Вясны» і амаль столькі ж — каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Уладзімір мае вялікі досвед у міжнародным незалежным назіранні за выбарамі ў розных краінах. Напярэдадні гадавіны затрыманні Уладзя, узгадваем наш архіўны тэкст, дзе калегі зняволенага «вясноўца» ўзгадваюць пра ягоныя рызыкоўныя прыгоды падчас розных місій назірання.
«Усе назіральнікі, і Уладзь таксама, сутыкнуліся з аднолькавай сітуацыяй: іх паставілі перад патрабаваннем пакінуць краіну цягам 24 гадзін. Нас нават паспрабавалі прымусіць падпісаць, што “я абавязваюся пакінуць тэрыторыю Малдовы ў 24 гадзіны».
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/105423
💌Падтрымайце Уладзя: ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

💸Пераслед беларусаў за данаты — ужо было асуджана не менш за 19 чалавек
Па дадзеных праваабаронцаў, за «фінансаванне экстрэмізму» было ўжо асуджана не менш за 19 чалавек, 12 з якіх былі пазбаўлены волі на тэрмін ад трох да шасці гадоў. Вынікі яшчэ сямі чалавек высвятляюцца праваабаронцамі. Яшчэ мінімум дзесяць чалавек знаходзяцца ў зняволенні ў чаканні прысуду.
Таксама вядома, што справу аднаго палітвязня спынілі праз недаказаннасць віны, а самога мужчыну вызвалілі з-пад варты.
Распавядаем, хто цяпер знаходзіцца за кратамі за фінансаванне «экстрэмізму» і «тэрарызму», а таксама прыводзім гісторыю беларуса, які ў траўні прайшоў праз допыт у КДБ за «данаты».
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112127

Рэпрэсіі супраць праваабаронцаў не спыняюцца ў Расіі
На мінулым тыдні працягваліся рэпрэсіі супраць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах: ў Расіі ідзе суд над сустаршынёй Цэнтра абароны правоў чалавека «Мемарыял» Алегам Арловым, у Чачні на журналістку і праваабаронцу Алену Мілашыну і адваката Аляксандр Немава быў здзейснены напад, ва Украіне ў выніку ракетнай атакі з боку Расіі загінула праваабаронца і пісьменніца Вікторыя Амеліна.
Сабралі для вас падборку навінаў пра пераслед і напад на праваабаронцаў і праваабарончыя арганізацыі ў суседніх краінах.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112155

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Гэта бессэнсоўны акт прапаганды». Былы палітвязень ПК-17 пра сюжэт БТ пра яго калонію
🔹Дайджэст вызваленых: 34 палітвязні ў чэрвені выйшлі на волю, 27 з іх — па заканчэнні тэрміну
🔹«Крымінальная справа або перавод грошай у РНПЦ». Беларус распавёў пра пераслед за данаты
🔹Спецдакладчыца ААН па Беларусі: «Сітуацыя з правамі чалавека катастрафічная»
🔹У чэрвені судамі ў крымінальным парадку рэпрэсавана не менш за 58 чалавек
🔹Затрыманні, арышты, звальненні, прапагандысцкі фільм: як у апошнія месяцы пераследуюць супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2023
🔹«Ні ў якім разе не гань прэзідэнта!». Бацьку былога палітвязня Станіслава Паўлінковіча выклікалі на размову ў КДБ
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

❗️Палітзняволенага мінчука Кірыла Казея часта змяшчаюць у ШІЗА
Мінчук да затрымання працаваў у кампаніі, якая прадае кампутарную тэхніку. Кірыл жанаты, ёсць дзеці 7 і 10 гадоў.
Паводле следства, Казея затрымалі за спробу правучыць кіроўцу BMW, які збіваў мужчыну на дарозе за БЧБ-сцяг. Нібыта палітвязень разам са знаёмымі збіраўся пракалоць шыны аўто мужчыны. У выніку Кірыла абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. На судзе Казей не прызнаў сваёй віны. Ён распавёў падрабязна пра затрыманне, пра гвалт, які чынілі амапаўцы, пра пагрозы і здзекі ў РУУС з боку міліцыянтаў.
Казею прысудзілі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбывае ў віцебскай калоніі № 3. Па інфармацыі праваабаронцаў, на палітвязня цісне адміністрацыя ўстановы: яго часта змяшчаюць у ШІЗА і ўтрымліваюць там па некалькі месяцаў на год.
💌Падтрымайце Кірыла: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Кірыл Аляксандравіч Казей

Былога палітвязня Аляксандра Кабанава абвясцілі ў вышук за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Гэта вынікае з інфармацыі, якая маецца на адпаведным міліцэйскім стэндзе.
Нагадаем, што Кабанаў цалкам адбыў тэрмін у калоніі па палітычнай справе. Пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі і працягвае сваю актывісцкую дзейнасць. Праз гэтае да яго бацькоў ужо прыходзілі з вобшукамі, а супраць Аляксандра распачалі новыя крымінальныя справы.

🌿«Роднасная душа» і «барацьбіт з беспакаранасцю». Што кажуць пра Валянціна Стэфановіча віцэ-прэзідэнты FIDH
У 2019 годзе праваабаронца Валянцін Стэфановіч быў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Разам з ім віцэ-прэзідэнтамі па рэгіёне тады зрабіліся Талекан Ісмаілава з Кыргызстана і Артак Кіракасян з Арменіі.
Да гадавіны затрымання Валянціна ўзгадваем архіўны тэкст «Вясны», дзе Талекан і Артак падзяліліся сваімі ўражаннямі ад сумеснай працы з Валянцінам.
«Валянцін вельмі шмат зрабіў для свету, для такіх праваабаронцаў, як мы, і маладых, паказваючы, што трэба змагацца вельмі сур'ёзнымі і моцнымі інструментамі: нягвалту, гуманнасці, выконваючы высокія стандарты, каштоўнасці правоў і свабодаў чалавека».
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3mRknA0
💌Падтрымайце Валянціна: ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу

Жыхара Баранавіч асудзілі на 1,5 года калоніі за абразлівы надпіс у пад'езде на адрас Лукашэнкі
У судзе Баранавіцкага раёна вынесены прысуд мясцоваму 47-гадоваму слесару Алегу Кардашу. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт 341 КК).
Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык, дзяржабвінаваўца – Вадзім Карачун.
Па інфармацыі мясцовай афіцыйнай газеты, жыхара Баранавічаў судзілі за тое, што ў лютым 2023 года ён распісаў некалькі сцен у пад'ездзе шматпавярховага дома. У надпісах змяшчаліся абразы на адрас Лукашэнкі. Такім чынам, гэтыя дзеянні следства кваліфікавала адразу па двух крымінальных артыкулах.
Кардаш працаваў слесарам, ездзіў працаваць у Еўропу, сімпатызаваў пратэстам у жніўні 2020 года, адседзеў больш за месяц запар у ІЧУ.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112156

🎉Павіншуйце палітзняволеную Аніту Бакуновіч з Днём народзінаў
Нагадаем, дзяўчыну затрымалі 21 верасня ў Гродне пры спробе нелегальна перасекчы мяжу з Літвой. Доўгі час яе ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ і не пускалі адваката.Палітзняволеную абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 371 КК (замах на незаконнае перасячэнне мяжы). 5 красавіка Гродзенскі абласны суд прызначыў Аніце тры з паловай гады зняволення і штраф у памеры 100 базавых велічынь.
У канцы чэрвеня 2022 года Бакуновіч ужо асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
10 ліпеня Аніта адзначыць 20-годдзе ў зняволенні.
💌Павіншуйце дзяўчыну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аніта Алегаўна Бакуновіч

✊Падтрымайце Мікалая Банькова пасылкамі і грашовымі пераводамі
Мікалай — былы выкладчык кафедры сувязі БДУІР. Гэтая кафедра прызначана для падрыхтоўкі кадравых афіцэраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых структур і ведамстваў Рэспублікі Беларусь. Ён быў затрыманы 18 студзеня 2023 года. Спачатку яму прызначылі арышт паводле адміністрацыйнага пратакола, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы.
Мікалаю прад'явілі абвінавачванне па арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) за данаты. Хутка над ім можа распачацца суд.
Падтрымайце Мікалая грашовымі пераводамі, пасылкамі з рознымі прыемнымі дробязямі, а таксама лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі.
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Мікалай Васільевіч Банькоў

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🚴♀️Беларускі пастар пачынае велазаезд на 1000 км уздоўж мяжы ў падтрымку палітзняволеных
Беларускі бежанец, пастар пратэстанцкай царквы Тарас Цялькоўскі сёння пачаў велазаезд уздоўж усёй заходняй мяжы Беларусі (па тэрыторыі Латвіі, Літвы, Польшчы). 1000 км ён праедзе нон-стоп у падтрымку палітвязняў у Беларусі. Яго галоўны пасыл: «Вы не забытыя, калі ласка, жывіце!».
Адной з задач з'яўляецца збор грошай для сям’і аднаго з палітзняволеных, якога асудзілі да 6 гадоў зняволення, а ягоная жонка з двума дзецьмі была вымушаная з'ехаць у Польшчу.

💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням
Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі павінны атрымаць Купчына Таццяна, Калішук Міхаіл, Рубашка Яўген, Залатар Вольга, Канавалаў (Шутаў) Алег, Любецкі Андрэй, Піпія Тамаз, Бакуновіч Аніта, Бяганскі Вячаслаў, Шаўчэнка Дзмітрый, Гантавы Ігар, Расулаў Андрэй, Сумар Аляксандр, Сасункевіч Дзяніс, Шаламіцкі Аляксандр, Васілевіч Віталь.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням