Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
«Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава» прызнаны ў Расіі «непажаданай арганізацыяй»

Пра гэта паведамляе Генпракуратура РФ. Таксама ў спіс «непажаданых арганізацыяй» трапілі Human Rights House Foundation, Human Rights House Tbilisi, Educational Human Rights House Chernihiv, Human Rights House Crimea, Human Rights House Yerevan.

Паведамляецца, што дзейнасць гэтых арганізацый «накіравана на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці РФ, дэстабілізацыю грамадска-палітычнай абстаноўкі, дыскрэдытацыю ўнутранай і знешняй палітыкі, фармаванне грамадскай думкі аб неабходнасці змены ўлады неканстытуцыйным шляхам».

Сцвярджаецца, што з пачатку «спецыяльнай ваеннай аперацыі арганізацыі займаюцца дыскрэдытацыяй знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі і Узброеных Сіл Расіі».
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🆘Дапамога на лекаванне і рэабілітацыю актывіста з Бярозаўкі Сяргей Пантус, грамадска-палітычны актывіст з Бярозаўкі. За яго плячыма шматгадовая праца на карысць Беларусі і роднага горада. Разам з Вітольдам Ашуркам яны ўдзельнічалі ў палітычных кампаніях,…
Беларусы за суткі сабралі грошы на лекаванне і рэабілітацыю актывісту з Бярозаўкі

Сяргей
Пантус, грамадска-палітычны актывіст з Бярозаўкі. За яго плячыма шматгадовая праца на карысць Беларусі і роднага горада. Разам з Вітольдам Ашуркам яны ўдзельнічалі ў палітычных кампаніях, вырашалі экалагічныя праблемы роднага горада і займаліся ўшанаваннем памяці ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага.

У канцы 2021 года пад пагрозай крымінальнага пераследу з палітычных прычынаў Сяргей быў вымушаны з'ехаць з Беларусі і апынуўся ў Беластоку. Там ён да апошняга часу працаваў на будоўлі.

19 чэрвеня яму стала блага на працы, ён страціў прытомнасць. У лякарні не адразу, але паставілі дыягназ – разрыў анеўрызмы судзінаў галаўнога мозга. Сяргею зрабілі некалькі аперацыяў і ўвялі на некалькі дзён у штучную кому.

Беларусы за суткі сабралі больш за 8000 еўра для Сяргея.

💳Вы яшчэ можаце падтрымаць збор
па спасылцы
Сайт і сацсеткі светлагорскага тэлеканала «Ранак» прызнаныя «экстрэмісцкімі»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Чыгуначнага раёна Гомеля 4 ліпеня.

Нагадаем, 11 чэрвеня ў Светлагорску былі затрыманыя восем супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак». Сапраўднай прычынай для затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі.

На ўсіх затрыманых склалі пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Мужчынам прысудзілі па 7 сутак адміністрацыйнага арышту, жанчынам — штрафы ў памеры 25 б. в.
🎪Суд Чыгуначнага раёна Гомеля б'е ўсе рэкорды — за адно пасяджэнне там прызналі «экстрэмісцкімі» ажно 105 старонак у інтэрнеце

Згодна з Рэспубліканскім Спісам экстрэмісцкіх матэрыялаў, 4 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля за адно пасяджэнне былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» 105 інтэрнет-старонак. Гаворка пра чаты дыяспар, гістарычныя тэлеграм-каналы, старонкі СМІ, асабістыя профілі ў сацсетках і нават Linkedin-старонкі.

Агульны спіс тых, каго ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля за дзень прызналі экстрэмісцкімі, займае 13 старонак.

Акрамя таго, у той самы дзень судом Чыгуначнага раёна Гомеля былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі светлагорскага тэлеканала «Ранак».
🤯Telegram-канал з цікавосткамі пра беларускую мову «РазМова» прызнаны «экстрэмісцкім»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Баранавіцкага раёну і Баранавічаў 5 ліпеня.
🆘Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэву, які 30 гадоў пражыў у Беларусі і падтрымаў пратэсты, мае патрэбу ў дапамозе для найму адваката

Мужчына не змог атрымаць статус уцекача ў Літве.

Нагадаем, Рабэрта затрымалі 8 лістапада 2020-га году падчас Маршу, а потым больш за год трымалі на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі.

На Кубе Касанэуву можа пагражаць небяспека, таму мужчына просіць усіх неабыякавых дапамагчы яму сабраць сродкі на іміграцыйнага адваката, каб падаць апеляцыю і атрымаць магчымасць застацца ў Літве.

Падтрымаць Рабэрта на BYSOL
За рэгістрацыю ў «плане Перамога» мінчука асудзілі на чатыры гады калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 12 чэрвеня быў асуджаны культурніцкі актывіст Андрэй Прымака. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх), арт. 361-1 (стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Справу разглядаў суддзя Яўген Пісарэвіч.

Андрэя затрымалі 12 студзеня, пазней яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля якіх на волю ён ужо не выйшаў.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112150
У ААН прайшла дыскусія «Свабода меркаванняў і іх свабоднае выказванне ў Беларусі пад пытаннем»

У мерапрыемстве, якое праводзілася ў межах 53-й сесіі Рады па правах чалавека ў Жэневе, спікерамі былі спецыяльная дакладчыца ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык, член Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Хвоін, журналістка Ганна Любакова. Мадэрыраваў дыскусію пастаянны прадстаўнік Літоўскай Рэспублікі пры ААН у Жэневе Дарыюс Станюліс.

У сваім выступленні прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета распавяла пра парушэнні права беларусаў на свабоду слова і выказванне меркаванняў, якія рэжым здзяйсняе на працягу больш 20 гадоў, складаныя ўмовы працы для незалежных СМІ ў выгнанні і сучасныя выклікі ў працы на сваёй цяперашняй пасадзе.

Крыніца: @CabinetBelarus
😔23 гады таму ў гэты дзень выкралі Дзмітрыя Завадскага

Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч выйшлі на акцыю ў снежні 2000 года з пытаннем да ўладаў, дзе зніклыя палітыкі і аператар Завадскі.

Праз 23 гады грамадства не атрымала адказ на гэтае пытанне, а праваабаронцаў, якія дабіваліся праўды па грамадска-палітычных пытаннях, саміх пасадзілі ў турмы
Як можна падтрымаць палітвязняў?

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
Дапамога хворай на рак пенсіянерцы, якая чакае сына з турмы

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года пастаянныя перажыванні з-за рэпрэсій справакавалі праблемы са здароўем Алы, і ў сакавіку 2021 года ёй паставілі дыягназ — анкалогія.

Да дыягназу жанчына працягвала працаваць швачкай з-за невялікай пенсіі — 300 рублёў, але ў траўні 2021 года яна была вымушаная пакінуць працу. Ала імкнецца трымацца аптымістычна і з пазітывам глядзіць у будучыню.

Аднак фінансавае становішча яе сям'і ўскладненае яшчэ і тым, што адзін з яе найбліжэйшых сваякоў, які дапамагаў маральна і матэрыяльна, трапіў пад рэпрэсіі і доўгі час дапамагаць ужо не зможа.

Падтрымаць Алу праз сэрвіс hutka.help
🗣«Гэта бессэнсоўны акт прапаганды». Былы палітвязень ПК-17 пра сюжэт БТ пра яго калонію

На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» паказалі сюжэт пра шклоўскую ПК № 17, экскурсію па якой правялі палітзняволеныя: былы журналіст гэтага канала Дзмітрый Лукша, асуджаны за «масавыя беспарадкі» ў Брэсце Уладзімір Рубашэўскі і мінчук Юрый Сяргей.

У сюжэце абурыліся існаваннем Маскоўскага механізму супраць Беларусі, які займаецца фіксацыяй парушэння правоў і свабод у нашай краіне. Прапагандысты зноў сцвярждалі, што палітвязняў у Беларусі няма, высновы «Даклада аб сур'ёзнай пагрозе чалавечаму вымярэнню АБСЕ ў Беларусі з 5 лістапада 2020 года» БДІПЧ АБСЕ — лухта, правы грамадзян не ўшчамляюцца, а ў калоніях ўмовы створаныя як у санаторыі.

«Вясна» папрасіла былога палітвязня ПК-17 паглядзець сюжэт БТ і распавесці пра сапраўдныя ўмовы ўтрымання ў шклоўскай калоніі.

«Яны паказалі абразцова-паказальны корпус, дзе жывуць выключна карысныя для адміністрацыі зняволеныя».

Чытаць па спасылцы 👉
spring96.org/be/news/112151
🎉Павіншуйце палітзняволенага Яўгена Рубашку з Днём народзінаў

Яўген 9 ліпеня адзначыць 34-годдзе ў зняволенні.

У лютым Рубашку адміністрацыя бабруйскай калоніі перавяла на месяц у ПКТ. Пры гэтым яго неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар за надуманыя парушэнні. У Бабруйску 19 красавіка суддзя Антон Дудаль перавёў Яўгена на турэмны рэжым у Жодзіна.

Нагадаем, 22 красавіка 2022 года суд прызнаў чатырох анархістаў вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 КК і ч. 3 арт. 361-1 КК і прызначыў Аляксандру Бялову, Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю — па пяць гадоў калоніі, Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года калоніі.

«Сэрца смелае, якое большым стала». Гісторыя палітвязня Яўгена Рубашкі

💌 Павіншуйце палітвязня лістамі і паштоўкамі салідарнасці:
Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Яўгену Аляксандравічу Рубашку
💻Напісаць анлайн
🌿Праваабаронцы «Вясны» два гады за кратамі. Вечар салідарнасці ў Вільні

Два гады таму, 14 ліпеня 2021 года, старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна схопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.

Што вядома пра вясноўцаў на гэты момант? У якіх умовах утрымліваюцца праваабаронцы і з якімі праблемамі сутыкаюцца? Што іх падтрымлівае ў зняволенні?

Гэтыя і іншыя пытанні мы абмяркуем на сустрэчы, прысвечанай другой гадавіне затрымання вясноўцаў.

📍Дзе: Гасцёўня Беларускай Рады культуры, Šv. Ignoto g. 5 (Vilnius)
Калі: 14 ліпеня ў 18.00

Запрашаем на вечар cалідарнасці!

Падрабязнасці 👉
spring96.org/be/news/112152
У «экстрэмісцкі» спіс унеслі праваабарончыя і моладзевыя аб'яднанні

Гаворка пра сайты і сацсеткі праектаў «Dissidentby» і «Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА"», а таксама Instagram-cтаронку «zbsunion». Усе яны былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» судом Чыгуначнага раёну Гомеля 5 ліпеня.

Як мы пісалі раней, у той дзень за адно пасяджэнне гэты суд прызнаў «экстрэмісцкімі» ажно 105 старонак у інтэрнеце.
Не да законаў: якія правы палітвязняў парушаюцца ў зняволенні і як

За тры гады з пачатку прэзідэнцкай кампаніі ўжо стала зразумела, што ва ўладаў асаблівае стаўленне да вязняў, якія сядзяць за палітыку: за кратамі ў Беларусі сядзіцца ім значна горш, чым злодзеям, забойцам ды іншым крымінальнікам.

Якія правы палітвязняў парушаюцца ў зняволенні і як, «Еўрарадыё» тлумачыць юрыстка Праваабарончага цэнтру «Вясна» Віка Рудзянкова.

«У нас права не зазнаваць катаванні парушаецца паўсюдна, а ў адносінах да вязняў — часта з самага пачатку крымінальнага працэсу. Гэта і прымяненне сілы, і дрэнныя ўмовы ўтрымання, і катаванні электрашокерам, і розныя формы ціску, і гэтак далей. Шэраг палітвязняў робіць спробы самазабойства, што сведчыць пра прымяненне да іх катаванняў і іншых спосабаў жорсткага абыходжання»

Чытаць па спасылцы
Акімат, дэпартацыя і вялікія джыпы ў Данецку. Як Уладзімір Лабковіч назіраў за выбарамі ў міжнародных місіях

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч ужо 21 год з’яўляецца сябрам «Вясны» і амаль столькі ж — каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Уладзімір мае вялікі досвед у міжнародным незалежным назіранні за выбарамі ў розных краінах. Напярэдадні гадавіны затрыманні Уладзя, узгадваем наш архіўны тэкст, дзе калегі зняволенага «вясноўца» ўзгадваюць пра ягоныя рызыкоўныя прыгоды падчас розных місій назірання.

«Усе назіральнікі, і Уладзь таксама, сутыкнуліся з аднолькавай сітуацыяй: іх паставілі перад патрабаваннем пакінуць краіну цягам 24 гадзін. Нас нават паспрабавалі прымусіць падпісаць, што “я абавязваюся пакінуць тэрыторыю Малдовы ў 24 гадзіны».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/105423

💌Падтрымайце Уладзя: ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💸Пераслед беларусаў за данаты — ужо было асуджана не менш за 19 чалавек

Па дадзеных праваабаронцаў, за «фінансаванне экстрэмізму» было ўжо асуджана не менш за 19 чалавек, 12 з якіх былі пазбаўлены волі на тэрмін ад трох да шасці гадоў. Вынікі яшчэ сямі чалавек высвятляюцца праваабаронцамі. Яшчэ мінімум дзесяць чалавек знаходзяцца ў зняволенні ў чаканні прысуду.

Таксама вядома, што справу аднаго палітвязня спынілі праз недаказаннасць віны, а самога мужчыну вызвалілі з-пад варты.

Распавядаем, хто цяпер знаходзіцца за кратамі за фінансаванне «экстрэмізму» і «тэрарызму», а таксама прыводзім гісторыю беларуса, які ў траўні прайшоў праз допыт у КДБ за «данаты».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112127
Рэпрэсіі супраць праваабаронцаў не спыняюцца ў Расіі

На мінулым тыдні працягваліся рэпрэсіі супраць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах: ў Расіі ідзе суд над сустаршынёй Цэнтра абароны правоў чалавека «Мемарыял» Алегам Арловым, у Чачні на журналістку і праваабаронцу Алену Мілашыну і адваката Аляксандр Немава быў здзейснены напад, ва Украіне ў выніку ракетнай атакі з боку Расіі загінула праваабаронца і пісьменніца Вікторыя Амеліна.

Сабралі для вас падборку навінаў пра пераслед і напад на праваабаронцаў і праваабарончыя арганізацыі ў суседніх краінах.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112155
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹«Гэта бессэнсоўны акт прапаганды». Былы палітвязень ПК-17 пра сюжэт БТ пра яго калонію

🔹Дайджэст вызваленых: 34 палітвязні ў чэрвені выйшлі на волю, 27 з іх — па заканчэнні тэрміну

🔹«Крымінальная справа або перавод грошай у РНПЦ». Беларус распавёў пра пераслед за данаты

🔹Спецдакладчыца ААН па Беларусі: «Сітуацыя з правамі чалавека катастрафічная»

🔹У чэрвені судамі ў крымінальным парадку рэпрэсавана не менш за 58 чалавек

🔹Затрыманні, арышты, звальненні, прапагандысцкі фільм: як у апошнія месяцы пераследуюць супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2023

🔹«Ні ў якім разе не гань прэзідэнта!». Бацьку былога палітвязня Станіслава Паўлінковіча выклікалі на размову ў КДБ

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
❗️Палітзняволенага мінчука Кірыла Казея часта змяшчаюць у ШІЗА

Мінчук да затрымання працаваў у кампаніі, якая прадае кампутарную тэхніку. Кірыл жанаты, ёсць дзеці 7 і 10 гадоў.

Паводле следства, Казея затрымалі за спробу правучыць кіроўцу BMW, які збіваў мужчыну на дарозе за БЧБ-сцяг. Нібыта палітвязень разам са знаёмымі збіраўся пракалоць шыны аўто мужчыны. У выніку Кірыла абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. На судзе Казей не прызнаў сваёй віны. Ён распавёў падрабязна пра затрыманне, пра гвалт, які чынілі амапаўцы, пра пагрозы і здзекі ў РУУС з боку міліцыянтаў. 

Казею прысудзілі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбывае ў віцебскай калоніі № 3. Па інфармацыі праваабаронцаў, на палітвязня цісне адміністрацыя ўстановы: яго часта змяшчаюць у ШІЗА і ўтрымліваюць там па некалькі месяцаў на год.

💌Падтрымайце Кірыла: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Кірыл Аляксандравіч Казей
💻Напісаць анлайн