✊Падтрымайце беларуса Віталя Тысева, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі
Падчас зняволення ў 2020 годзе ў жыхара Стоўпцаў Віталя Тысева пагоршылася хранічнае захворванне. Пасля ўцёкаў з Беларусі лекары дыягнаставалі ў яго сур’ёзную праблему.
Віталю сабралі грошы на аперацыю: амаль 20 тысяч еўра, аднак польская клініка ў апошні момант адмовілася рабіць аперацыю. Гісторыю мужчыны распавядала «Радыё Свабода».
❗️Для мужчыны знайшлі нямецкую клініку, але аперацыя там каштуе 55 100 еўра. Калі за бліжэйшыя тыдні Віталю не зробяць аперацыю, яго можа паралізаваць.
Падрабязнасці гісторыі і ўсе дакументы ёсць на старонцы збору 👉 zrzutka.pl/46phux

Суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк асвойвае «стаханаўскія» метады разгляду крымінальных спраў
На 7 ліпеня ён прызначыў ажно 4 крымінальныя справы па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Усе яны будуць разглядацца ў першай палове дня:
10.30 – Аляксандр Клімашэвіч;
11.40 – Марыя Камінская;
12.10 – Дзяніс Нядбайнік;
12.30 – Таццяна і Сяргей Дзешчыцы.
Раней Дзмітрый Карсюк быў уключаны праваабаронцамі ў топ самых рэпрэсіўных суддзяў Мінска.

За абліты фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі ў Наваполацку ўзбудзілі крымінальную справу
Раней паведамлялася, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі 53-гадовага навапалачаніна, які працаваў на «Нафтане». Яго імя – Ілля Двойрын. Праваабаронцам вядома, што таксама былі затрыманыя сын Двойрына Дзмітрый і нявестка Вікторыя, жонка і брат гаспадара.
4 ліпеня па месцы іх жыхарства правялі ператрусы, а сваякоў адвезлі ў РАУС. Пазней жонку і брата Іллі пасля праверкі тэлефонаў адпусцілі, а яго самога змясцілі ў Віцебскі ІЧУ. На яго заведзеная крымінальная справа. На Дзмітрыя і Вікторыю Двойрыну склалі адміністрацыйныя пратаколы. 6 ліпеня ў Полацку адбыўся суд, аднак яго вынікі пакуль невядомыя.
Нагадаем, машына прарасійскага актывіста Сяргея Юдаева з крымскімі нумарамі і вялікай літарай «Z» на капоце была пыпаркавана каля Полацкага РАУС. Ранкам 1 ліпеня гаспадар знайшоў сваю машыну з аблітым белай фарбай лабавым шклом.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112143

✊Жонка палітвязня просіць аб падтрымцы
Юлія Якубоўская — жонка палітвязня Дзмітрыя Канапелькі, асуджанага да 5 гадоў калоніі. Юлія была вымушаная пакінуць Беларусь з сынам, бо была пагроза, што яе пазбавяць бацькоўскіх правоў.
Нягледзячы на гэта Юлія робіць шмат для беларускай і ўкраінскай культуры. Напрыклад, яна арганізавала першы ў Вільні выступ купалаўцаў: прэм'ера спектакля ШЭПТ адбылася на сцэне галоўнага нацыянальнага тэатра Літвы. А таксама арганізоўвала канцэрты ўкраінскіх гуртоў.
Нажаль, у Юліі няма родных, якія могуць матэрыяльна дапамагчы сям'і, а зберажэнні сышлі на адвакатаў і пераезд.
Падтрымаць Юлію праз сэрвіс hutka.help

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
💔Ад праваабаронцы Насты Лойкі дайшла вестачка на волю
У Мінскім гарадскім судзе 20 чэрвеня палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада "Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі" (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.
Нядаўна ад яе на волю дайшла паштоўка датаваная 21 чэрвеня:
"Хачу падзякаваць за пасылкі, грашовыя пераводы, а сёння атрымала паштоўкі. Вельмі ўдзячная. Дзякуй за падтрымку!"
💌Падтрымаць Насту грашовымі пераводамі, веганскімі пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка
💻Напісаць анлайн

🌿Прафесійнае і чалавечае. Валянцін Стэфановіч — у маналогу Сашы Кулаевай
14 ліпеня будзе роўна два гады з дня затрымання праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. З'яўляючыся намеснікам старшыні «Вясны», Валянцін таксама займае і ганаровую пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).
У FIDH Саша Кулаева ў 2002-2018 гадах была кіраўніцай аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі (у гэты рэгіён уваходзіць і Беларусь). Цяпер яна — выкладчыца Вышэйшай школы палітычных навук у Парыжы. З Валянцінам яны знаёмыя больш за 20 гадоў.
Напярэдадні гадавіны затрымання Валянціна ўзгадваем наш архіўны тэкст, у якім Саша распавяла аб тым, які Валянцін прафесіянал і чалавек.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/109436
💌Падтрымайце Валянціна: ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

📍Палітзняволеную Вікторыю Кульшу перавялі ў калонію ў Зарэччы
Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.
За паўгода ў зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгады ў ПКТ. Нядаўна праваабаронцам стала вядома, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Акрамя гэтага, жанчына некалькі разоў у калоніі трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.
Стала вядома, што 22 чэрвеня жанчыну этапавалі ў жаночую калонію № 24.
💌Адрас для падтрымкі: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша

Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі Беларускай партыі «Зялёныя»
Раней ім адмовілі ў перарэгістрацыі, піша @euroradio.
Старшыню Дзмітрыя Кучука запрасілі 17 ліпеня ў Вярхоўны суд «ў парадку падрыхтоўкі справы да судовага разбіральніцтва».

💔900 дзён за кратамі знаходзіцца праваабаронца Леанід Судаленка
Праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня 2021 года. Пазней суддзя Сяргей Салоўскі асудзіў Леаніда да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму. У студзені мінулага году праваабаронца быў этапаваны ў папраўчую калонію №3.
💌Падтрымаць Леаніда: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Леанід Леанідавіч Судаленка
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

Паўтара месяца ў Берасці судзяць баранавіцкага лекара Валерыя Хаменку
У Брэсцкім абласным судзе паўтара месяцы доўжыцца суд гад 40-гадовым лекарам з Баранавіч Валерыем Хаменкам. Лекара брыгады інтэнсіўнай тэрапіі станцыі хуткай дапамогі абвінавачвалі ў рэабілітацыі нацызму (ч. 1 арт. 130-1 КК).
Спачатку мужчыну абвінавацілі ў тым, што ў сацсетцы «Укантакце» ён зрабіў рэпост публікацыі, дзе побач параўноўваліся ўлёткі часоў нацысцкай Германіі і ўлёткі з сучаснай Расеі. Да дадзеных улётак Валерый напісаў: «Рашызм».
Але на судзе 5 ліпеня пракурорка ўдакладніла абвінавачванне. Цяпер яно гучала так: Хаменка распальваў варожасць у адносінах да рускіх і жыхароў Расіі шляхам публікацыі некалькіх репостаў і каментароў ва «Укантакце». Такім чынам Валерый, на думку пракуроркі, здзейсніў злачынства па ч.1 арт.130 КК (Распальванне варожасці).
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112147

Былы палітвязень Рамуальд Улан выйшаў на волю пасля 7 сутак арышту
«Пасля 7 сутак ізалятара... Па тых жа падставах, як і раней (пасты, фоткі за 2021 і 2020 год!!!)», — напісаў Рамуальд на сваёй старонцы ў Facebook.
Улан збіраецца закрыць свае сацсеткі, «каб зноў чагосьці не знайшлі тады яшчэ дазволенага, а цяпер забароненага».
Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» ў студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У траўні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.
Пасля выхаду на волю Улана двойчы затрымлівалі — агулам яму прызначылі 10 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

У Бабруйску асудзілі палітвязня Сяргея Франчука і дадалі яшчэ паўгады калоніі
У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска быў вынесены прысуд па справе палітзняволенага Сяргея Франчука. На гэты раз яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядала суддзя Вольга Серакова. Да першага прысуду тэрмінам у тры гады пазбаўлення волі Франчуку дадалі яшчэ паўгода.
Новы суд над Франчуком пачаўся яшчэ ў траўні, аднак у працэсе быў абвешчаны перапынак да моманту разгляду ягонай апеляцыйнай скаргі на папярэдні прысуд. Прадказальна, касацыйная скарга Сяргея, якая была разгледжана ў Вярхоўным судзе, засталася без задавальнення, а прысуд Мінскага гарадскога суда ад 27 красавіка — без змен.
Сяргей — стрыечны брат прадстаўніка палка Кастуся Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112095

❗️Палітвязень Уладзімір Гарох у зняволенні моцна схуднеў і губляе зубы
Уладзіміра непакоіць артроза-артрыт каленных суставаў. Таксама пачалі моцна выпадаць зубы — на верхняй сківіцы засталося ўсяго шэсць зубоў. Таксама ён настолькі схуднеў, што хадзіў, трымаючыся за сцены, паведамляе hrodna.life.
Усю зіму, паводле слоў сына, Уладзімір правёў у ШІЗА. За апошнія паўгода яму ўдалося перадаць усяго адну перадачу. Сын звязвае гэта з дрэнным харчаваннем і адсутнасцю вітамінаў.
Жонцы Уладзіміра таксама прыйшлося пакінуць Беларусь. У красавіку 2023 года сілавікі прыйшлі да яе дадому. Сын палітвязня пакінуў Беларусь яшчэ ў жніўні 2020 года.
Нагадаем, Уладзімір быў затрыманы 18 жніўня 2020 года па так званай «Карэліцкай справе» — аб нібыта плануемых беспарадках у Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. У снежні 2020-га яму прысудзілі 7 гадоў калоніі.
💌Падтрымайце Уладзіміра лістамі і тэлеграмамі: Турма № 4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Гароху Уладзіміру Уладзіміравічу

Два тыдні няма звестак пра Паўла Севярынца, якога мусілі адправіць у турму
Паводле ініцыятывы Шклоўскай калоніі №17, дзе палітвязень адбываў пакаранне, 23 чэрвеня палітзняволенаму змянілі рэжым утрымання. Па рашэнні Шклоўскага райсуду ён павінны адбыць наступныя тры гады ў турме. Перавесці Севярынца на новае месца зняволення мусілі цягам 10-ці дзён, але сваякі нічога не ведаюць пра ягоны лёс.
На думку маці палітвязня, Таццяны Севярынец, непасрэдна перад этапам ён мог трапіць у ШІЗА, дзе забаронена перапіска. Такім чынам з ім маглі абысціся ў ПК-17, дзе яшчэ ў красавіку зняволенага палітыка, журналіста і літаратара паставілі на ўлік як злоснага парушальніка рэжыму.
Паводле заканадаўства, менавіта з калоніі мусілі б паведаміць, куды пераводзяць іхнага былога вязня. Але родныя не атрымалі паведамленняў ні з ПК-17, ні ад самога Паўла, піша «Віцебская Вясна».

«Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава» прызнаны ў Расіі «непажаданай арганізацыяй»
Пра гэта паведамляе Генпракуратура РФ. Таксама ў спіс «непажаданых арганізацыяй» трапілі Human Rights House Foundation, Human Rights House Tbilisi, Educational Human Rights House Chernihiv, Human Rights House Crimea, Human Rights House Yerevan.
Паведамляецца, што дзейнасць гэтых арганізацый «накіравана на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці РФ, дэстабілізацыю грамадска-палітычнай абстаноўкі, дыскрэдытацыю ўнутранай і знешняй палітыкі, фармаванне грамадскай думкі аб неабходнасці змены ўлады неканстытуцыйным шляхам».
Сцвярджаецца, што з пачатку «спецыяльнай ваеннай аперацыі арганізацыі займаюцца дыскрэдытацыяй знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі і Узброеных Сіл Расіі».

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🆘Дапамога на лекаванне і рэабілітацыю актывіста з Бярозаўкі Сяргей Пантус, грамадска-палітычны актывіст з Бярозаўкі. За яго плячыма шматгадовая праца на карысць Беларусі і роднага горада. Разам з Вітольдам Ашуркам яны ўдзельнічалі ў палітычных кампаніях,…
✊Беларусы за суткі сабралі грошы на лекаванне і рэабілітацыю актывісту з Бярозаўкі
Сяргей Пантус, грамадска-палітычны актывіст з Бярозаўкі. За яго плячыма шматгадовая праца на карысць Беларусі і роднага горада. Разам з Вітольдам Ашуркам яны ўдзельнічалі ў палітычных кампаніях, вырашалі экалагічныя праблемы роднага горада і займаліся ўшанаваннем памяці ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага.
У канцы 2021 года пад пагрозай крымінальнага пераследу з палітычных прычынаў Сяргей быў вымушаны з'ехаць з Беларусі і апынуўся ў Беластоку. Там ён да апошняга часу працаваў на будоўлі.
19 чэрвеня яму стала блага на працы, ён страціў прытомнасць. У лякарні не адразу, але паставілі дыягназ – разрыў анеўрызмы судзінаў галаўнога мозга. Сяргею зрабілі некалькі аперацыяў і ўвялі на некалькі дзён у штучную кому.
Беларусы за суткі сабралі больш за 8000 еўра для Сяргея.
💳Вы яшчэ можаце падтрымаць збор па спасылцы

Сайт і сацсеткі светлагорскага тэлеканала «Ранак» прызнаныя «экстрэмісцкімі»
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Чыгуначнага раёна Гомеля 4 ліпеня.
Нагадаем, 11 чэрвеня ў Светлагорску былі затрыманыя восем супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак». Сапраўднай прычынай для затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі.
На ўсіх затрыманых склалі пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Мужчынам прысудзілі па 7 сутак адміністрацыйнага арышту, жанчынам — штрафы ў памеры 25 б. в.

🎪Суд Чыгуначнага раёна Гомеля б'е ўсе рэкорды — за адно пасяджэнне там прызналі «экстрэмісцкімі» ажно 105 старонак у інтэрнеце
Згодна з Рэспубліканскім Спісам экстрэмісцкіх матэрыялаў, 4 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля за адно пасяджэнне былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» 105 інтэрнет-старонак. Гаворка пра чаты дыяспар, гістарычныя тэлеграм-каналы, старонкі СМІ, асабістыя профілі ў сацсетках і нават Linkedin-старонкі.
Агульны спіс тых, каго ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля за дзень прызналі экстрэмісцкімі, займае 13 старонак.
Акрамя таго, у той самы дзень судом Чыгуначнага раёна Гомеля былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі светлагорскага тэлеканала «Ранак».

🆘Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэву, які 30 гадоў пражыў у Беларусі і падтрымаў пратэсты, мае патрэбу ў дапамозе для найму адваката
Мужчына не змог атрымаць статус уцекача ў Літве.
Нагадаем, Рабэрта затрымалі 8 лістапада 2020-га году падчас Маршу, а потым больш за год трымалі на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі.
На Кубе Касанэуву можа пагражаць небяспека, таму мужчына просіць усіх неабыякавых дапамагчы яму сабраць сродкі на іміграцыйнага адваката, каб падаць апеляцыю і атрымаць магчымасць застацца ў Літве.
Падтрымаць Рабэрта на BYSOL

За рэгістрацыю ў «плане Перамога» мінчука асудзілі на чатыры гады калоніі
У Мінскім гарадскім судзе 12 чэрвеня быў асуджаны культурніцкі актывіст Андрэй Прымака. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх), арт. 361-1 (стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Справу разглядаў суддзя Яўген Пісарэвіч.
Андрэя затрымалі 12 студзеня, пазней яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля якіх на волю ён ужо не выйшаў.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112150