Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Адвакатку Юлію Юргілевіч будуць судзіць разам з Паўлам Мажэйкам
Нагадаем, Юргілевіч працавала адвакатам амаль 18 год. Яна абараняла ў судзе палітвязняў Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцара, Андрэя Аўсіевіча, Андрэя Сакалоўскага. 23 лютага 2022 года яе выключылі са складу Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства». Яна ўтрымліваецца пад вартай ужо больш за 10 месяцаў.
Павел — журналіст, каардынатар выдавецкай ініцыятывы "Гарадзенская бібліятэка", якая выдавала кнігі аўтараў з Горадні і пра Горадню, а таксама кіраўнік гарадзенскага "Цэнтру гарадскога жыцця". Яго затрымалі ў адзін дзень з Юргілевіч.
Цяпер іх вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 КК). Суд над імі распачнецца 10 ліпеня ў Гродзенскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Максім Філатаў.
💌Падтрымайце Паўла і Юлію: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Іванавіч Мажэйка, Юлія Пятроўна Юргілевіч
💻Напісаць анлайн

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк пераведзена з «Навінак» на «Валадарку»
Пра гэта ў Facebook паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.
«Хутчэй за ўсё псіхіатрычная экспертыза скончылася. Але нам нічога не вядома пра яе вынікі, таксама нам нічога не вядома аб стане здароўя Паліны.
Для Паліны пачаўся ужо шосты цяжкі этап. Гэта два-тры тыдні дарогі, бясконцыя вобшукі, распаленыя ад спёкі аўтазакі, і рукі анямелыя ад кайданкаў. Такое адчуваньне, што бясконцымі этапамі хочуць канчаткова высмактаць сілы і здароўе.
Роўна праз месяц 6 жніўня ў Паліны сканчваецца ужо другі прысуджаны ёй тэрмін зьняволеньня. Зразумела, што яе не выпусцяць, а будуць наноў судзіць. Такім чынам, тэрмін зняволеньня для Паліны становіцца бясконцым».
Нагадаем, што рашэнне накіраваць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк на судова-псіхіятрычную экспертызу было прынята пасля яе адмовы ў канцы траўня ад беларускага грамадзянства.

🆘Дапамога на лекаванне і рэабілітацыю актывіста з Бярозаўкі
Сяргей Пантус, грамадска-палітычны актывіст з Бярозаўкі. За яго плячыма шматгадовая праца на карысць Беларусі і роднага горада. Разам з Вітольдам Ашуркам яны ўдзельнічалі ў палітычных кампаніях, вырашалі экалагічныя праблемы роднага горада і займаліся ўшанаваннем памяці ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага.
У канцы 2021 года пад пагрозай крымінальнага пераследу з палітычных прычынаў Сяргей быў вымушаны з'ехаць з Беларусі і апынуўся ў Беластоку. Там ён да апошняга часу працаваў на будоўлі.
19 чэрвеня яму стала блага на працы, ён страціў прытомнасць. У лякарні не адразу, але паставілі дыягназ – разрыў анеўрызмы судзінаў галаўнога мозга. Сяргею зрабілі некалькі аперацыяў і ўвялі на некалькі дзён у штучную кому.
Цяпер Сяргей ачуняў, але цяпер яго чакае працяглае лекаванне і рэабілітацыя (мінімум паўгады). У гэты час ён не зможа працаваць і забяспечваць сябе.
Падтрымаць мужчыну на BYSOL

Жыхарку Фаніпаля асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту з белымі кветкамі і шарыкамі
У судзе Дзяржынскага раёна да аднаго года «хатняй хіміі» асудзілі 46-гадовую Таццяну Залатар. Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел з шарыкамі і кветкамі ў акцыі пратэсту 14 жніўня 2020 года ў Фаніпале.
Справу разглядала суддзя Таццяна Фядчук, а дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваў пракурор Уладзімір Пятровіч.
Паводле версіі абвінавачання, Таццяна «з мэтай нагнятання незадаволенасці і напружанасці дэманстравала паветраныя шарыкі, кветкі белых колераў, якія выкарыстоўваліся ў якасці сімвалаў пратэснага руху».
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112135

💌Чарговыя лісты беларускім палітвязням даслалі з Варшавы
10 валанцёраў з беларускай дыяспары прыйшлі ў сераду ў Моладзевы хаб Варшавы, каб напісаць лісты беларускім палітзняволеным.
Як гаворыць мадэратарка ініцыятывы «Напішы ліст палітвязню» ў Моладзевым хабе Алена Панамарова, ініцыятыва будзе існаваць, а людзі будуць прыходзіць пісаць, пакуль з-за кратаў не выйдзе апошні палітвязень.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?

❗️«Ні ў якім разе не гань прэзідэнта!». Бацьку былога палітвязня Станіслава Паўлінковіча выклікалі на размову ў КДБ
Магілёўца Станіслава Паўлінковіча ў кастрычніку 2020 года асудзілі на тры гады «хіміі» за абразу суддзі. Пасля яго перазатрымалі і накіравалі адбываць тэрмін у калонію. Пасля вызвалення ён не змог уладкавацца на працу, атрымаўшы мноства адмоваў, і з’ехаў з Беларусі.
Былы палітвязень, апынуўшыся ў бяспецы, дае шмат інтэрв’ю, у якіх распавядае пра рэпрэсіі беларускіх уладаў і жудасныя ўмовы ў зняволенні. За гэта яго бацьку выклікалі на размову супрацоўнікі КДБ. Станіслаў распавёў @viasna96 падрабязнасці.
«Майму бацьку патэлефанавалі і выклікалі на размову ў Магілёўскі КДБ. У кабінеце знаходзіліся тры кдбэшнікі. Яны сказалі, што я магу ў інтэрв’ю крытыкаваць чыноўнікаў ці міліцыянтаў, але ні ў якім разе нічога не павінен казаць пра Лукашэнку».
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112137
😢Пакуль мы рыхвалі гэты матэрыял у Станіслава памерла маці. Ён просіць падтрымаць яго матэрыяльна

✊Палітвязні Павел Белавус, Ілля Верамееў і Дзмітрый Клімаў атрымалі сімвалічных «хросных»
У рамках кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou Корына Грэдыг (Schweizer Nationalrat, Grünliberale Partei), Джэры Бацімер (Сэнат Ірландыі, Fine Gael) і Ліам Макартур (Парламент Шатландыі, Ліберальныя дэмакраты) сталі хроснымі для палітвязняў у Беларусі.
«Барацьба за дэмакратыю і правы чалавека патрабуе ад смелых людзей адстойваць свае правы і кідаць выклік злоўжыванню ўладай».
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112138

💔Дайджэст вызваленых: 34 палітвязні ў чэрвені выйшлі на волю, 27 з іх — па заканчэнні тэрміну
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1493 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».
Па дадзеных «Вясны», у чэрвені на волю выйшлі мінімум 34 палітвязні, 27 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, 6 чалавек былі асуджаныя да «хатняй хіміі» або «хіміі» і вызваленыя з СІЗА, а яшчэ адну палітвязняволеную вызвалілі па амністыі.
За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае «Вясна» ў штомесячным дайджэсце

✊Падтрымайце беларуса Віталя Тысева, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі
Падчас зняволення ў 2020 годзе ў жыхара Стоўпцаў Віталя Тысева пагоршылася хранічнае захворванне. Пасля ўцёкаў з Беларусі лекары дыягнаставалі ў яго сур’ёзную праблему.
Віталю сабралі грошы на аперацыю: амаль 20 тысяч еўра, аднак польская клініка ў апошні момант адмовілася рабіць аперацыю. Гісторыю мужчыны распавядала «Радыё Свабода».
❗️Для мужчыны знайшлі нямецкую клініку, але аперацыя там каштуе 55 100 еўра. Калі за бліжэйшыя тыдні Віталю не зробяць аперацыю, яго можа паралізаваць.
Падрабязнасці гісторыі і ўсе дакументы ёсць на старонцы збору 👉 zrzutka.pl/46phux

Суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк асвойвае «стаханаўскія» метады разгляду крымінальных спраў
На 7 ліпеня ён прызначыў ажно 4 крымінальныя справы па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Усе яны будуць разглядацца ў першай палове дня:
10.30 – Аляксандр Клімашэвіч;
11.40 – Марыя Камінская;
12.10 – Дзяніс Нядбайнік;
12.30 – Таццяна і Сяргей Дзешчыцы.
Раней Дзмітрый Карсюк быў уключаны праваабаронцамі ў топ самых рэпрэсіўных суддзяў Мінска.

За абліты фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі ў Наваполацку ўзбудзілі крымінальную справу
Раней паведамлялася, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі 53-гадовага навапалачаніна, які працаваў на «Нафтане». Яго імя – Ілля Двойрын. Праваабаронцам вядома, што таксама былі затрыманыя сын Двойрына Дзмітрый і нявестка Вікторыя, жонка і брат гаспадара.
4 ліпеня па месцы іх жыхарства правялі ператрусы, а сваякоў адвезлі ў РАУС. Пазней жонку і брата Іллі пасля праверкі тэлефонаў адпусцілі, а яго самога змясцілі ў Віцебскі ІЧУ. На яго заведзеная крымінальная справа. На Дзмітрыя і Вікторыю Двойрыну склалі адміністрацыйныя пратаколы. 6 ліпеня ў Полацку адбыўся суд, аднак яго вынікі пакуль невядомыя.
Нагадаем, машына прарасійскага актывіста Сяргея Юдаева з крымскімі нумарамі і вялікай літарай «Z» на капоце была пыпаркавана каля Полацкага РАУС. Ранкам 1 ліпеня гаспадар знайшоў сваю машыну з аблітым белай фарбай лабавым шклом.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112143

✊Жонка палітвязня просіць аб падтрымцы
Юлія Якубоўская — жонка палітвязня Дзмітрыя Канапелькі, асуджанага да 5 гадоў калоніі. Юлія была вымушаная пакінуць Беларусь з сынам, бо была пагроза, што яе пазбавяць бацькоўскіх правоў.
Нягледзячы на гэта Юлія робіць шмат для беларускай і ўкраінскай культуры. Напрыклад, яна арганізавала першы ў Вільні выступ купалаўцаў: прэм'ера спектакля ШЭПТ адбылася на сцэне галоўнага нацыянальнага тэатра Літвы. А таксама арганізоўвала канцэрты ўкраінскіх гуртоў.
Нажаль, у Юліі няма родных, якія могуць матэрыяльна дапамагчы сям'і, а зберажэнні сышлі на адвакатаў і пераезд.
Падтрымаць Юлію праз сэрвіс hutka.help

💔Ад праваабаронцы Насты Лойкі дайшла вестачка на волю
У Мінскім гарадскім судзе 20 чэрвеня палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада "Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі" (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.
Нядаўна ад яе на волю дайшла паштоўка датаваная 21 чэрвеня:
"Хачу падзякаваць за пасылкі, грашовыя пераводы, а сёння атрымала паштоўкі. Вельмі ўдзячная. Дзякуй за падтрымку!"
💌Падтрымаць Насту грашовымі пераводамі, веганскімі пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка

🌿Прафесійнае і чалавечае. Валянцін Стэфановіч — у маналогу Сашы Кулаевай
14 ліпеня будзе роўна два гады з дня затрымання праваабаронцы Валянціна Стэфановіча. З'яўляючыся намеснікам старшыні «Вясны», Валянцін таксама займае і ганаровую пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).
У FIDH Саша Кулаева ў 2002-2018 гадах была кіраўніцай аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі (у гэты рэгіён уваходзіць і Беларусь). Цяпер яна — выкладчыца Вышэйшай школы палітычных навук у Парыжы. З Валянцінам яны знаёмыя больш за 20 гадоў.
Напярэдадні гадавіны затрымання Валянціна ўзгадваем наш архіўны тэкст, у якім Саша распавяла аб тым, які Валянцін прафесіянал і чалавек.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/109436
💌Падтрымайце Валянціна: ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу

📍Палітзняволеную Вікторыю Кульшу перавялі ў калонію ў Зарэччы
Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.
За паўгода ў зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгады ў ПКТ. Нядаўна праваабаронцам стала вядома, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Акрамя гэтага, жанчына некалькі разоў у калоніі трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.
Стала вядома, што 22 чэрвеня жанчыну этапавалі ў жаночую калонію № 24.
💌Адрас для падтрымкі: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша

Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі Беларускай партыі «Зялёныя»
Раней ім адмовілі ў перарэгістрацыі, піша @euroradio.
Старшыню Дзмітрыя Кучука запрасілі 17 ліпеня ў Вярхоўны суд «ў парадку падрыхтоўкі справы да судовага разбіральніцтва».

💔900 дзён за кратамі знаходзіцца праваабаронца Леанід Судаленка
Праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня 2021 года. Пазней суддзя Сяргей Салоўскі асудзіў Леаніда да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму. У студзені мінулага году праваабаронца быў этапаваны ў папраўчую калонію №3.
💌Падтрымаць Леаніда: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Леанід Леанідавіч Судаленка
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

Паўтара месяца ў Берасці судзяць баранавіцкага лекара Валерыя Хаменку
У Брэсцкім абласным судзе паўтара месяцы доўжыцца суд гад 40-гадовым лекарам з Баранавіч Валерыем Хаменкам. Лекара брыгады інтэнсіўнай тэрапіі станцыі хуткай дапамогі абвінавачвалі ў рэабілітацыі нацызму (ч. 1 арт. 130-1 КК).
Спачатку мужчыну абвінавацілі ў тым, што ў сацсетцы «Укантакце» ён зрабіў рэпост публікацыі, дзе побач параўноўваліся ўлёткі часоў нацысцкай Германіі і ўлёткі з сучаснай Расеі. Да дадзеных улётак Валерый напісаў: «Рашызм».
Але на судзе 5 ліпеня пракурорка ўдакладніла абвінавачванне. Цяпер яно гучала так: Хаменка распальваў варожасць у адносінах да рускіх і жыхароў Расіі шляхам публікацыі некалькіх репостаў і каментароў ва «Укантакце». Такім чынам Валерый, на думку пракуроркі, здзейсніў злачынства па ч.1 арт.130 КК (Распальванне варожасці).
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112147

Былы палітвязень Рамуальд Улан выйшаў на волю пасля 7 сутак арышту
«Пасля 7 сутак ізалятара... Па тых жа падставах, як і раней (пасты, фоткі за 2021 і 2020 год!!!)», — напісаў Рамуальд на сваёй старонцы ў Facebook.
Улан збіраецца закрыць свае сацсеткі, «каб зноў чагосьці не знайшлі тады яшчэ дазволенага, а цяпер забароненага».
Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» ў студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У траўні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.
Пасля выхаду на волю Улана двойчы затрымлівалі — агулам яму прызначылі 10 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).