💔Эдуард Бабарыка на судовым працэсе
Стала вядома, што дзяржаўнае абвінавачванне адмовілася ад прад’яўленага Эдуарду абвінавачвання ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК (легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам).
🔹Эдуарда Бабарыку асудзілі да 8 гадоў калоніі. Ён не прызнаў віну
💌Падтрымаць Эдуарда: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

Дзяржабвінавачванне па справе Эдуарда Бабарыкі падтрымліваў сумнавядомы пракурор Аляксандр Кароль
Ён вядомы сваім удзелам у гучных палітычна матываваных справах. Кароль падтрымліваў абвінавачванне па справе «Вясны», фігурантамі якой выступалі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў. Ён запрасіў ім вялікія тэрміны зняволення.
Таксама Кароль падтрымліваў дзяржабвінавачванне па справах мастака Алеся Пушкіна, а таксама Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку.
У 2021 годзе Аляксандар Кароль атрымаў з рук Лукашэнкі медаль «За працоўныя заслугі».
🔹Эдуарда Бабарыку асудзілі да 8 гадоў калоніі. Ён не прызнаў віну
Ён вядомы сваім удзелам у гучных палітычна матываваных справах. Кароль падтрымліваў абвінавачванне па справе «Вясны», фігурантамі якой выступалі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў. Ён запрасіў ім вялікія тэрміны зняволення.
Таксама Кароль падтрымліваў дзяржабвінавачванне па справах мастака Алеся Пушкіна, а таксама Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку.
У 2021 годзе Аляксандар Кароль атрымаў з рук Лукашэнкі медаль «За працоўныя заслугі».
🔹Эдуарда Бабарыку асудзілі да 8 гадоў калоніі. Ён не прызнаў віну
⚡️Эдуарду Бабарыку не залічылі ў агульны тэрмін паўтара года ўтрымання пад вартай
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ да 14 снежня 2021 года. Менавіта тады Эдуард стаў падазраваным па новай крымінальнай справе, па якой яго сёння асудзілі. Да гэтага яго ўтрымлівалі максімальныя 18 месяцаў паводле ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры»).
Акрамя гэтага, ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) на судзе перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Гарадзенца асудзілі на два гады калоніі за каментары ў Тэлеграме
У судзе Ленінскага раёна Гродна асудзілі Дзяніса Салагуба паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзелу іх).
Суддзя Наталля Козел прызначыла Дзянісу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў) і кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым 4500 рублёў.
Вядома, што Дзяніса абвінавацілі ў тым, што ён пакідаў «абразлівыя і пратэсныя каментары» ў Telegram у 2020 годзе.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прапагандысты апублікавалі відэа з Сяргеем Ціханоўскім
Сцвярджаецца, што гэта кадры ад 5 ліпеня.
Раней паведамлялася, што Святлана Ціханоўская з 10 сакавіка нічога не ведае пра Сяргея — днямі з'явіліся чуткі, што з палітвязнем за кратамі здарыўся няшчасны выпадак.

Палітзняволены Мікалай Кавалеўскі цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю
Мужчына быў асуджаны да 1,5 гадоў «хіміі» за тое, што размясціў каментар «дрышч» пад публікацыяй, якая была прысвечана супрацоўніку АМАП УУС Брэсцкага аблвыканкама Уладзіславу Шукайлу.
Як паведамляе @MAYDAYMog, 5 ліпеня Мікалай выйшаў на волю.

❗️«Крымінальная справа або перавод грошай у РНПЦ». Беларус распавёў пра пераслед за данаты
З канца 2022 года беларусаў пачалі актыўна выклікаць у КДБ з нагоды данатаў у фонды салідарнасці ў 2020-ым годзе. Сілавікі ставяць умову — пералічыць у некалькі разоў большую за данат суму на спецыяльныя рахункі, альбо супраць іх будзе распачатая крымінальная справа паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) або арт. 290 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).
Беларус, які прайшоў праз допыт у КДБ, распавёў «Вясне», за што яму прапанавалі перавесці грошы ў памеры ад 8 000 да 20 000 даляраў на рахунак лякарні, на якіх умовах працуе дамоўленнасць з КДБ, а таксама пра праблемы з выездам праз літоўскую мяжу.
«Яны сказалі: "Раней мы лічылі суму ў дзесяціразовым памеры ад даната, а цяпер у некаторых выпадках — да старазовага памеру. У вашым — гэта будзе прыкладна ад 20 да 50-разовага памера. То бок у вас агулам 400$, значыць, будзе 8 000-20 000$».
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112127

Сілавікі затрымалі былую памочніцу суддзі за зліў звестак у «ЧКБ»
Паводле інфармацыі @mediazona_by, гаворка пра Дар'ю Дакучыц, былую памочніцу суддзі Першамайскага раёна.
У «пакаяльным» відэа, якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, яна кажа, што перадала ў «ЧКБ» дадзеныя аб суддзі і пакідала «гнеўныя каментары».

Кацярыну Леў за каментары ў сацсетках пакаралі пазбаўленнем волі і штрафам
Суд Наваполацкага раёна вынес прысуд мясцовай жыхарцы Кацярыне Леў, абвінаваціўшы яе ў абразе прадстаўнікоў улады паводле арт. 369 КК. Яе пакаралі пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады і штрафам у 3 700 рублёў. Справу разглядала суддзя Сняжана Калінічэнка.
У судовым працэсе абражанымі прадстаўнікамі ўлады выступілі намеснік начальніка УУС Мінскага аблвыканкама Віталь Казлоў, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Раман Мельнік, а таксама першы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Падвойскі.
Гэтая тройца трапіла ў скандал, калі ў лютым 2022 года «Кіберпартызаны» апублікавалі зліў іх размовы з верасня 2020 года. Тэлефонная гутарка Падвойскага, Мельніка і Казлова стала доказам таго, што міліцыя паказвае суддзям, якія рашэнні выносіць удзельнікам мірных пратэстаў.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112126

У Пінску юнака асудзілі на два гады «хіміі» за тэлеграм-каментар пра Лукашэнку
Суд Пінскага раёна і горада Пінска 22 чэрвеня ў выязным рэжыме разгледзеў справу супраць пінчука Кірыла Барысава. Маладога чалавека абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 КК.
Справу разглядала суддзя Яўгенія Мельнік, у якасці дзяржабвінаваўцы выступаў Ілля Гузарэвіч.
Пра прысуд стала вядома з відэа мясцовага дзяржаўнага тэлебачання. Так, закадравы голас паведамляе, што падставай для крымінальнай справы стаў тэлеграм-каментар пра Лукашэнку з нецэнзурнай лексікай.
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112131

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
😔Палітвязня Сяргея Трацюка хочуць перавесці на турэмны рэжым
Сяргей — жыхар Брэста, да зняволення працаваў токарам, мае непаўнагадовую дачку. Яго асудзілі паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) за ўдзел у акцый пратэсту ў Брэсце ў жніўні 2020 года.
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках”. Сяргею прызначылі 4 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Са студзеня 2022 года Сяргей адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22.
Цяпер стала вядома, што ў Івацэвічах 7 ліпеня адбудзецца суд па замене Трацюку рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Васіля Аўрусевіча яго могуць перавесці на турэмны рэжым.
💌Падтрымайце Сяргея: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Сяргей Іванавіч Трацюк
💻Напісаць анлайн

❗️Беларускія памежнікі на мяжы прымушаюць беларусаў «добраахвотна» адмаўляцца ад «Картак Паляка» — інакш пагражаюць суткамі
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра тое, што ўладальнікаў «Картак Паляка» пры праходжанні беларускай мяжы адпраўляюць «на размову» з супрацоўнікамі КДБ — справа ў тым, што памежнікі бачаць на візе «Мэта выдання 24», што сведчыць аб тым, што яе атрымалі на падставе гэтага дакумента.
Вядома пра выпадкі, калі кдбшнікі прапануюць «добраахвотна» адмовіцца ад «Карткі Паляка» і наўпрост на мяжы напісаць заяву консулу. Калі чалавек адмаўляецца гэта рабіць — яму пагражаюць суткамі.
Вядома пра як мінімум дзясятак такіх выпадкаў.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Супрацоўніка ААТ «Нафтан» аштрафавалі за распаўсюд «экстрэмізму» — яго знайшлі памежнікі на беларуска-расійскай мяжы
Суддзя суда Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі 19 чэрвеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў пастанавіў пакараць штрафам у памеры 1110 рублёў работніка ААТ «Нафтан» жыхара Полацка Мікіту Белавусава, а таксама канфіскаваць прыладу адміністрацыйнага правапарушэння — мабільны тэлефон мужчыны.
Наяўнасць у тэлефоне «экстрэмізму» была выяўлена раніцай 17 чэрвеня памежнікамі на пункце пропуску, размешчаным на 42-ім км аўтадарогі Р-21 «Віцебск-Лёзна-Мяжа Расійскай Федэрацыі» каля в. Заольша. Пра наяўнасць у тэлефоне падпіскі на ТГ канал выдання «Зеркала», памежнікі паведамілі ў Лёзненскае аддзяленне міліцыі, дзе на Белавусава быў складзены пратакол паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП.
Крыніца: Віцебская Вясна

🎉Павіншуйце Вольгу Залатар і Андрэя Любецкага з Днём народзінаў
Заўтра, 7 ліпеня, маці пецярых дзяцей Вользе Залатар споўніцца 40 гадоў, а сківічнаму хірургу Андрэю Любецкаму — 48.
Залатар ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль 2 гады і 4 месяцы. 3 снежня 2021 года Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яна не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.
Любецкага 18 красавіка 2022 года асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Яго абвінавачвалі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса
💌Павіншуйце палітвязняў:
- ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Вользе Віктараўне Залатар
- ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэю Уладзіміравічу Любецкіаму

❗️Адвакатку Юлію Юргілевіч будуць судзіць разам з Паўлам Мажэйкам
Нагадаем, Юргілевіч працавала адвакатам амаль 18 год. Яна абараняла ў судзе палітвязняў Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцара, Андрэя Аўсіевіча, Андрэя Сакалоўскага. 23 лютага 2022 года яе выключылі са складу Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства». Яна ўтрымліваецца пад вартай ужо больш за 10 месяцаў.
Павел — журналіст, каардынатар выдавецкай ініцыятывы "Гарадзенская бібліятэка", якая выдавала кнігі аўтараў з Горадні і пра Горадню, а таксама кіраўнік гарадзенскага "Цэнтру гарадскога жыцця". Яго затрымалі ў адзін дзень з Юргілевіч.
Цяпер іх вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 КК). Суд над імі распачнецца 10 ліпеня ў Гродзенскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Максім Філатаў.
💌Падтрымайце Паўла і Юлію: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Іванавіч Мажэйка, Юлія Пятроўна Юргілевіч