Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹«На аднаўленне спатрэбяцца гады...», — пратэстовец, якому адарвала частку ступні

🔹«Матывуе смешная фантазія, што рэжым Лукашэнкі разваліцца раней, чым я скончу свой штодзённы падлік». Як амерыканец падтрымлівае палітвязняў

🔹Наталля Пінчук у Еўрапарламенце: «Беларускі народ не скарыўся, падзеі 2020 году не забытыя»

🔹Палітзняволеная праваабаронца Наста Лойка стала «Выбітнай выпускніцай» ЕГУ

🔹Пракурор просіць прызначыць Эдуарду Бабарыку 10 гадоў калоніі

🔹«Любому перыяду самавольства надыдзе канец, і адказнасць немінуюча дагоніць вінаватых». 26 чэрвеня —Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў

🔹«Мне яшчэ пашанцавала». Як у Варшаве прайшоў вечар у падтрымку пацярпелых ад катаванняў

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога: Правілы аказання першай дапамогі людзям, якія сутыкнуліся з гвалтам і катаваннямі

За гады рэпрэсій шматлікія беларусы сутыкнуліся з псіхалагічным і фізічным гвалтам, катаваннямі і жорсткім, бесчалавечым абыходжаннем.

У такіх умовах важна, каб кожны чалавек разумеў, якую дапамогу сабе і блізкаму можна аказаць у першыя часы пасля траўматычнай падзеі. Гэта можа дапамагчы мінімізаваць наступствы траўмы ў будучыні і не даць развіцца посттраўматычнаму разладу.

Веданне механізмаў першай дапамогі таксама дапаможа лепш разумець, як можна падтрымаць чалавека ў такі складаны для яго перыяд.

Чытаць па спасылцы
Рыма-каталіцкі семінарыст Уладзіслаў Беладзед атрымаў чарговыя 15 сутак арышту — ён прабудзе за кратамі як мінімум 45 сутак запар

Уладзіслаў быў затрыманы 31 траўня, а пазней двойчы арыштаваны на 15 сутак арышту. Як паведамляе @christianvision, сёння адбыўся чарговы суд над Беладзедам — суддзя Дзмітрый Карсюк вынес пастанову аб арышце на 15 сутак па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Пасля 30 сутак праведзеных на Акрэсціна Уладзіслаў выглядае як чалавек, які падвяргаўся катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню. Але ён захоўвае маральныя сілы.
У былога палітвязня Станіслава Паўлінковіча памерла маці — ён просіць людзей дапамагчы годна яе пахаваць

«Сябры, патрэбна дапамога. Зараз няма магчымасці фінансава падтрымаць бацьку ў сувязі са смерцю матулі. І фізічна я не магу прыехаць, таму што мяне адразу арыштуюць пасля перасячэння мяжы. За адно толькі супрацоўніцтва з незалежнымі смі мне пагражае да 6 гадоў зняволення. Трэба пахаваць матулю годна. Калі з вас хто зможа, падтрымайце маю сям'ю, хоць у якіх межах. Дзякуй вам усім.

Получатель Павлинкович Станислав Александрович (STANISLAU PAULINKOVICH) номер счёта 26 1020 1097 0000 7202 0851 2727.

IBAN -
PL26102010970000720208512727
Название банка PKO Bank Polski
Название счёта PKO KONTO ZA ZERO
BIC SWIFT BPKOPLPW»

🔹«У калоніі самае балючае — гэта інфармацыйная ізаляцыя». Размова з былым палітвязнем Станіславам Паўлінковічам
🆘Дапамога былому вязню, які выйшаў на волю з «хіміі»

Мужчына пасля выбараў звольніўся з органаў — неўзабаве ён быў збіты і змешчаны ў СІЗА з жорсткімі ўмовамі ўтрымання. У ІЧУ за адмову падпісаць прызнанне яго трымалі ў карцэры, прымушалі спаць на крэсле пры ўключаным святле і аблівалі камеру вадой, адмаўляючы ў леках (у мужчыны — цукровы дыябет).

Пазней яму прысудзілі два гады «хіміі».

На волю мужчына выйшаў у лютым — з моцна падарваным здароўем і непагашаным іскам ад МУС. Працу аказалася знайсці вельмі складана, у дадатак яму дыягнаставалі ўжо першую ступень дыябету замест другой. Былому вязню вельмі патрэбная матэрыяльная дапамога і, па магчымасці, дапамога з працаўладкаваннем.

Падтрымаць мужчыну фінансава на hutka.help
💔Палітзняволеная Святлана Бычкоўская даслала кранальны ліст на волю

У Мінскім гарадскім судзе напрыканцы траўня да 5,5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволеную былую супрацоўніцу службы «Адно акно» Кастрычніцкага раёна Мінска.

Святлану судзілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў па так званай «справе Чорнай кнігі Беларусі». За "зліў дадзеных сілавікоў" Святлану абвінавацілі ў "перавышэнні службовых паўнамоцтваў" і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці". Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

"Кацяры-абдымары цэняць кожнае імгненне, якое правялі разам, і дакладна ведаюць: усё будзе добра! Хіба ж ім можна не паверыць?", — напісала Святлана ў нядаўнім лісце.

💌Падтрымайце палітзняволеную грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Святлана Віктараўна Бычкоўская
💻Напісаць анлайн
У суботу ў Гродне затрымалі дзяўчыну

Праваабаронцам паведамляюць, што ў суботу, 1 ліпеня, у Гродне супрацоўнікамі міліцыі была затрыманая Аліса Дольнікава. Пакуль невядома, дзе яна знаходзіцца і што паслужыла прычынай затрымання дзяўчыны.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🇺🇸Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заклікаў вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

«З нагоды афіцыйнага Дня Незалежнасці Беларусі народ ЗША дасылае самыя цёплыя пажаданні народу Беларусі.

Ваша мужнасць, трываласць і настойлівасць у дасягненні дэмакратычнай, суверэннай і стабільнай будучыні Беларусі натхніла свет. З-за мураў турмы, у гарадах, дзе вы апынуліся ў выгнанні, і дома ў Беларусі вы працягваеце выказвацца і адстойваць сапраўды незалежную і дэмакратычную будучыню вашай краіны, дзе можна жыць свабодна ад рэпрэсіяў і самастойна вызначаць свой лёс.

ЗША высока ацэньваюць і падтрымліваюць вашыя нястомныя намаганні адстаяць унікальнасць беларускай мовы, культуры і ідэнтычнасці. Мы захапляемся вашай настойлівасцю ў абароне правоў чалавека і асноўных свабод. Мы заклікаем да безумоўнага вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў і за спыненне рэпрэсій, што працягваюцца ў Беларусі.

Больш за 30 гадоў ЗША выступаюць за дэмакратычную, незалежную і суверэнную Беларусь. Нашая прыхільнасць застаецца непахіснай».
🇺🇳У Савеце па правах чалавека ААН абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі

5 ліпеня на 53-й сесіі Савета па правах чалавека ААН Фундацыя Дамоў правоў чалавека правядзе сайд-івэнт, прысвечаны сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Паведамляецца, што на гэтым мерапрыемстве гаворка будзе ісці аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, якая увесь час пагаршаецца. Асаблівая ўвага будзе нададзена найбольш сур'ёзным парушэнням, якія адбываюцца ў краіне, і неабходнасці прыцягваць міжнародную ўвагу шляхам пашырэння і ўзмацнення існуючых мандатаў КПЧ ААН.
Улады адмовіліся замяніць пакаранне ўніяцкаму святару з Полацку

Суддзя Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова 2 чэрвеня адхіліла скаргу святара Аляксандра Шаўцова на рашэнне суда Полацкага раёна і г. Полацка.

Гэта азначае, што пастанова ад 26 траўня раённага суда застаецца без змены і Шаўцоў будзе вымушаны адбыць 15 сутак арышту за распаўсюд у сацыяльных сетках «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Прысуд палітзняволенаму Сяргею Франчуку пакінуты ў сіле

27 чэрвеня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь адбыўся разгляд касацыйнай скаргі палітвязня Сяргея Франчука на прысуд Мінгарсуда ад 27 красавіка. Нагадаем, Сяргей быў асуджаны да трох гадоў калоніі ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму па арт. 342 КК (удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (распальванне варожасці).

Зараз Франчук знаходзіцца ў СІЗА-5 Бабруйска. 4 ліпеня працягнецца разгляд новай справы ў дачыненні да Сяргея па арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), якая была прыпынена да разгляду апеляцыйнай скаргі.

Сяргей — стрыечны брат прадстаўніка штабу палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.

💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-5, 213826, Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10, Сяргей Віктаравіч Франчук
💻Напісаць анлайн
У Маскве пачалі судзіць сустаршыню «Мемарыяла» Алега Арлова

Алег Арлоў — расійскі праваабаронца, сустаршыня Цэнтра абароны правоў чалавека «Мемарыял». Выбітнага мемарыяльца, які на свае вочы бачыў жахі вайны і больш за 40 гадоў змагаўся за мір, пераследуюць за антываенныя погляды.

Алега пераследуюць па крымінальным артыкуле аб «паўторнай дыскрэдытацыі войска» (ч. 1 арт. 280.3 КК РФ). Арлову пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Падрабязнасці з судовага працэсу можна пачытаць у @polniypc.
Былому палітвязню Рамуальду Улану прызначылі 7 сутак арышту

Суд Смаргонскага раёна 3 ліпеня, на Дзень незалежнасці, вынес прастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці былога палітвязня Рамуальда Улана. Яго затрымалі яшчэ 30 чэрвеня і трое сутак пратрымалі ў ІЧУ. Сёння, нягледзячы на афіцыйнае свята, Уладу прысудзілі 7 сутак арышту.

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» ў студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У траўні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

Апошні раз Улана затрымлівалі 17 чэрвеня — яму прызначылі трое сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Учора ноччу ў Лідскім раёне сілавікі ўварваліся ў дом да асуджанага па палітычным артыкуле, але ён там даўно не жыве

У доме жывуць яго былая жонка і 10-гадовы сын, які пасля начнога візіту моцна спалоханы.

Валерый Будрык у 2020 годзе ў сацсетцы «Аднакласнікі» назваў лідскіх міліцыянтаў Прозарава і Квача фашыстамі.

«Гэта было адразу пасля выбараў, я бачыў, як яны збіваюць людзей, вось на эмоцыях і напісаў», – расказаў нам Валерый.

Яго асудзілі на паўтара года хатняй «хіміі» і аштрафавалі на 1000 рублёў. За 4 месяцы да заканчэння тэрміну збіраліся рэальна пазбавіць волі. Будрык вымушаны быў бегчы ў Літву, падчас таго, як пералазіў забор, зламаў нагу. З такой нагой каля кіламетраў поўз да літоўскіх памежнікаў.

Але і пасля ўцёкаў з Беларусі сілавікі тэлефанавалі яму ў вайбер і пагражалі «дастаць» яго 80-гадовую маці.

«Потым каля года была цішыня, а ўчора вось прыйшлі. Моцна стукалі ў вокны, дзверы, потым увайшлі ў хату і пачалі пытацца, дзе я. Хоць ведаюць, што мяне даўно няма ў Беларусі. У канцы сказалі былой жонцы, што будуць прыходзіць рэгулярна. Верагодна, палохаць майго сына. Дом аформлены на мяне па дароўнай, то сказалі былой жонцы, што забяруць яго».

Да 2020 года Валерый Будрык працаваў токарам на ТАА «Тэхмаш» у Лідзе, піша @belsat.
Сітуацыя са смяротным пакараннем у свеце — са студзеня па ліпень у Іране былі пакараныя смерцю 354 асобы

Пра гэта піша @byplradio са спасылкай на Iran Human Rights.

«Смяротнае пакаранне выкарыстоўваецца (урадам) для стварэння страху ў грамадстве і прадухілення пратэстаў», — заявіў AFP дырэктар IHR Махмуд Аміры-Магадам. Ён дадаў, што прадстаўнікі этнічных меншасцяў непрапарцыйна пакутуюць ад пакаранняў.

У аналізе прымянення смяротнага пакарання ў Іране, апублікаваным вясной гэтага года, IHR звярнула ўвагу, што ў той час як большасць пакараных былі асуджаныя за звычайныя (непалітычна матываваныя) злачынствы, колькасць пакаранняў смерцю павялічылася, калі ў краіне пачаліся пратэсты.

За 2022 год у Тэгеране былі пакараны смерцю 582 чалавекі.

👀Актуальную інфармацыю пра стан смяротнага пакарання ў Беларусі можна адсочваць у Telegram-канале «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»