Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.3K photos
474 videos
85 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Палітвязня Уладзіміра Гундара ў калоніі змясцілі ў ШІЗА

Гродзенскі абласны суд 6 чэрвеня пакінуў прысуд палітвязню без зменаў — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне з ім, але яна не паспела трапіць на яго праз хуткі этап.

Дачка Гундара ў фэйсбуку напісала, што Уладзіміра 9 чэрвеня змясцілі ў ШІЗА на 7 сутак. Ён мяркуе, што ў бліжэйшы час яго зноў некалькі разоў закінуць у штрафны ізалятар, пасля чаго адбудзецца суд па замене рэжыму на турэмны. На ягоную думку, гэта зойме прыкладна 3 месяцы, але просіць за яго не хвалявацца. Акрамя гэтага, палітвязень у лісце напісаў, што ягоныя біблейскія складнікі "зніклі" ўжо ў калоніі.

💌Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, 16 атрад, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
💻Напісаць анлайн
За скандынаўскія татуіроўкі жорстка затрыманы гамяльчанін

Сілавікі назвалі яго «нацыстам» і абвінавацілі ў дэманстрацыі забароненай сімволікі. Раней юнака ўжо затрымлівалі за татуіроўкі і ён абяцаў іх звесці, піша @flagshtok.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Журналісту Паўлу Падабеду прысудзілі 4 гады калоніі

У Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд па справе палітзняволенога журналіста, відэааператара Паўла Падабеда. Яму інкрымінавалі «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» паводле ч. 3 арт. 364-1 КК. Справу разглядаў суддзя Яўген Пісарэвіч.

Падабеда абвінавацілі ў супрацы з тэлеканалам «Белсат», а таксама ў падрыхтоўцы сюжэтаў для раследвальніцкіх праграм — у прыватнасці, пра знікненьне відэаапэратара Дзмітрыя Завадскага і забойства журналіста Паўла Шарамета, піша @bajby.

Павел — відэааператар, які супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ. Раней журналіста неаднаразова затрымлівалі падчас асвятлення палітычных акцый у Беларусі, у тым ліку, пасля 2020 года.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112084

💌Падтрымайце Паўла: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Паўлу Васільевічу Падабеду
💻Напісаць анлайн
Начальнік віцебскай «хіміі» высвятляе, хто сябруе з былым палітвязнем гэтай установы

Былы вязень ПУАТ № 9 распавёў, што начальнік «хіміі» Эдуард Мачэча ў апошні час на праверках цікавіцца, хто з асуджаных сябруе і падтрымлівае сувязь з былым палітвязнем Дзмітрыем Абрамуком. Акрамя гэтага, ён цікавіцца апошнім зборам для яго на BYSOL. На адной з праверак Мачэча казаў, што Абрамук — экстрэміст, і знаходзіцца ў так званай «базе экстрэмістаў» у іх спісах. Таксама начальнік заявіў, што зносіны з Абрамуком будуць прыроўнены падпісцы на экстрэмісцкія каналы.

«Дзіўна, што пры гэтым штодзённыя пытанні "хіміі" адыходзяць на другі план. Гэта запалохванне асуджаных. Няхай начальнік "хіміі" зоймецца справамі, а не асабістым жыццём Абрамука», — каментуе сітуацыю сам Дзмітрый.

У 2021 годзе Абрамука асудзілі да трох гадоў «хіміі». Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і адправілі ў наваполацкую калонію.

💵Падтрымаць былога палітвязня фінансава
🔹«А ў чым мне прызнаваць віну?». Гісторыя палітвязня з чырвонай біркай
Сайт і сацсеткі праекту «Будзьма беларусамi» прызнаныя «экстрэмісцкімі»

Сёння адбылося чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Ушачи», «budzma.оrg»;
📍Старонка ва «Укантакце» «Volnaye Hlybokaye»;
📍Інтэрнет-рэсурс «Будзьма беларусамi»;
📍Instagram-старонка «Вольное Глубокое»;
📍Відэазапіс «Ябатек начали задерживать / Фельетоны Лупача».
У Віцебску апытваюць жыхароў, якія маглі даваць інтэрв'ю «Белсату» ў 2022-23 гадах

Паведамляецца, што ўчора быў затрыманы мясцовы актывіст Міхаіл Жамчужны, сёння ён ужо выйшаў на сувязь. Мяркуецца, што яго затрыманне магло быць звязана са справай відэааператара Вячаслава Лазарава.

Нагадаем, Вячаслава затрымалі сёлета 9 лютага. У пачатку чэрвеня была затрыманая і яго жонка Таццяна Пыцько, іх гадавалую дачку адправілі ў прытулак.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
У чарговы раз затрымалі былога палітвязня Рамуальда Улана — у траўні ён выйшаў на волю па амністыі

Папярэдне вядома, што яго будуць трымаць у ІЧУ да панядзелка. У чым абвінавачваюць Рамуальда — пакуль невядома.

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан у студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У траўні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

Апошні раз Улана затрымлівалі 17 чэрвеня — яму прызначылі трое сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Аляксандр Белямук: «Сыну прысудзілі тры гады ні за што, нягледзячы на праблемы са здароўем»

Брэсцкі абласны суд разгледзеў крымінальную справу супраць берасцейца, спартоўца Дзмітрыя Белямука. Яго абвінавацілі па трох артыкулах: ч.1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, іншай варожасці).

Працэс вяла суддзя Руслана Сянько, дзяржабвінаваўца — Аляксандр Бацюшка.

Пра прысуд выйшаў ролік на дзяржаўным тэлебачанні. Там пракурор Бацюшка паведаміў, што па ўсіх трох артыкулах суд прысудзіў Дзмітрыю тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў).

Тыя ж журналісты дзяржаўнага выдання, якія бралі каментар пракурора, знялі блізкіх Дзмітрыя на выхадзе з залы суда адразу пасля абвяшчэння прысуду. Бацька Дзмітрыя, Аляксандр Белямук, заявіў што сыну прысудзілі тры гады «ні за што», і нягледзячы на праблемы са здароўем.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112089
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк пераведзена ў «Навінкі»

Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй, які зараз пражывае з двума непаўнагадовымі сынамі ў Вільні. Паводле яго, 27 чэрвеня ім стала вядома, што Паліна ўжо ў аддзеле экспертыз у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя «Навінкі».

Нагадаем, пасля таго, як у канцы траўня Паліна, стаміўшыся ад жорсткага ціску і пераследу ў калоніі, адмовілася ад грамадзянства Рэспублікі Беларусь, адміністрацыя калоніі прыняла рашэнне накіраваць яе на псіхіятрычна-судовую экспертызу. Хаця 2 гады таму Паліна праходзіла ўжо экспертызу ў гэтай установе і была прызнана здаровай.

Як кажа Андрэй, маці Паліны ўдалося перадаць прадуктовую перадачу, бо жанчына ўжо год наогул не ела садавіны і гародніны. Аднак лекі, якія жыццёва неабходныя для арганізма зняволенай, не ўзялі, спасылаючыся на тое, што «тут усё ёсць». Як удалося даведацца ўскосным чынам, перадачу з лекамі не ўялі, бо «Паліна сябе дрэнна паводзіла».
❗️Палітвязня Ігара Аліневіча амаль месяц утрымлівалі ў ШІЗА

Пра гэта паведамляе @a_partisans.

Нагадаем, актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, этапавалі з мазырскай калоніі ў жодзінскую турму 11 жніўня 2022 года. Пасля гэтага яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.

Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў жодзінскую турму, дзе на палітвязня працягвае аказвацца ціск. Вядома, што ўжо некалькі разоў яго закідвалі ў штрафны ізалятар.

💌Падтрымайце Ігара лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі:
Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🆘Дапамога былому палітвязню Аляксею Павядайла

Аляксей — трэнер-выкладчык па плаванні ў спартыўнай школе ў Баранавічах. Мужчыну асудзілі да 2 гадоў калоніі за «кактэйль Молатава» ў багажніку аўто. Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 12 снежня 2022 года выйшаў на волю са шклоўскай ПК № 17.

Пасля вызвалення палітвязень разам з сям'ёй быў вымушаны з'ехаць у Польшчу, дзе мужчына перанёс аперацыю на калена.

На дадзены момант Аляксей на рэабілітацыі і не можа працаваць два месяцы, пры тым, што жонка ў дэкрэце. Для працы трэнерам з дзецьмі разам з рэзюмэ патрабуюць даведку аб несудзімасці з Беларусі, якую немагчыма ўзяць — таму ў працы адмаўляюць.

Аляксей просіць аб падтрымцы на першы час: у выглядзе харчавання, рэчаў першай неабходнасці, дзіцячых рэчаў для хлопчыка 5 гадоў і дзяўчынкі 3 гадоў або сродкаў на аплату арэнды жылля і дзіцячага садка.

Падтрымаць мужчыну фінансава на hutka.help
Палітвязня Андрэя Сачэўку ў калоніі змясцілі ў ШІЗА

У верасні 2022 года Андрэя асудзілі да 6 гадоў калоніі за каментары ў адным з гродзенскіх тэлеграм-каналаў паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Вядома, што ён напісаў каментары ў ноч з 11 на 12 жніўня 2020 года, калі ішлі жорсткія разгоны пратэстоўцаў.

Паводле @MAYDAYMog, Сачэўку з 19 чэрвеня адміністрацыя бабруйскай калоніі змясціла ў ШІЗА на 10 сутак, а пазней працягнула тэрмін яшчэ на 10 сутак. Паведамляецца, што ў атрад, у якім знаходзіцца палітвязень, прыйшоў супрацоўнік калоніі Навічыхін і наўпрост заявіў, што трое чалавек, у тым ліку і Андрэй, змяшчаюцца ў ШІЗА.

Вядома, што палітвязень мае разлад асобы.

💌Падтрымаць Андрэя: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэю Сяргеевічу Сачэўку
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі павінны атрымаць Лялін Сяргей, Война Уладзіслаў, Аляксеева Аксана, Іванісаў Аляксей, Пінчук Яна, Рэзановіч Павел, Біруля Аляксандр, Рымша Сяргей, Болтуць Дзяніс, Жэбуртовіч Дзмітрый, Ільюшэнка Сяргей, Церах Вольга, Воразаў Дзяніс.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹«На аднаўленне спатрэбяцца гады...», — пратэстовец, якому адарвала частку ступні

🔹«Матывуе смешная фантазія, што рэжым Лукашэнкі разваліцца раней, чым я скончу свой штодзённы падлік». Як амерыканец падтрымлівае палітвязняў

🔹Наталля Пінчук у Еўрапарламенце: «Беларускі народ не скарыўся, падзеі 2020 году не забытыя»

🔹Палітзняволеная праваабаронца Наста Лойка стала «Выбітнай выпускніцай» ЕГУ

🔹Пракурор просіць прызначыць Эдуарду Бабарыку 10 гадоў калоніі

🔹«Любому перыяду самавольства надыдзе канец, і адказнасць немінуюча дагоніць вінаватых». 26 чэрвеня —Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў

🔹«Мне яшчэ пашанцавала». Як у Варшаве прайшоў вечар у падтрымку пацярпелых ад катаванняў

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога: Правілы аказання першай дапамогі людзям, якія сутыкнуліся з гвалтам і катаваннямі

За гады рэпрэсій шматлікія беларусы сутыкнуліся з псіхалагічным і фізічным гвалтам, катаваннямі і жорсткім, бесчалавечым абыходжаннем.

У такіх умовах важна, каб кожны чалавек разумеў, якую дапамогу сабе і блізкаму можна аказаць у першыя часы пасля траўматычнай падзеі. Гэта можа дапамагчы мінімізаваць наступствы траўмы ў будучыні і не даць развіцца посттраўматычнаму разладу.

Веданне механізмаў першай дапамогі таксама дапаможа лепш разумець, як можна падтрымаць чалавека ў такі складаны для яго перыяд.

Чытаць па спасылцы