Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.3K photos
474 videos
85 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📸Фотафакт: фігуранты «справы Гайдукевіча» на судовым працэсе

Іх фотаздымкі публікуюць дзяржаўныя СМІ.

Нагадаем, сёння фігурантам справы прызначылі агулам ад 2 да 25 гадоў калоніі.

🔹Да 25 гадоў калоніі: па «справе Гайдукевіча» абвесцілі прысуд
📍Журналіста Андрэя Пачобута перавялі ў наваполацкую калонію

Палітвязня абвінавацілі паводле арт. 361 КК — заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Працэс у Гродзенскім абласным судзе у закрытым рэжыме разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык. У лютым яму прысудзілі 8 гадоў калоніі. Нядаўна журналіст атрымаў намінацыю на «Майстра польскай мовы» і лаўры Акадэміі майстроў польскай мовы.

Вярхоўны суд 26 траўня разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Ігар Любавіцкі пакінуў прысуд Пачобуту без зменаў, а скаргу — без задавальнення.

Стала вядома, што адбываць тэрмін Пачобута накіравалі ў наваполацкую калонію № 1.

💌Падтрымайце палітвязня тэлеграмамі і лістамі: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут (на канвертах трэба пісаць «каранцін»)
💻 Напісаць анлайн
❗️У Беларусі +12 новых палітвязняў

Гэта Руслан Завадзіч, Мікалай Банькоў, Аляксей Арлоў, Андрэй Рамановіч, Уладзіслаў Савіцкі, Таццяна Пыцько, Віталь Чарнавусаў, Андрэй Прымака, Дзмітрый Шаўчэнка, Уладзімір Тычынскі, Яўген Пархоменка

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/112013

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Супраць дырэктара фонду «Беларускі фонд у Варшаве» Алеся Зарэмбюка ў Беларусі распачалі крымінальныя справы

Грамадскі і палітычны актывіст ужо шмат гадоў жыве ў Польшчы ў вымушанай эміграцыі. Сёння стала вядома, што па месцы прапіскі Алеся ў Беларусі адбыліся ператрусы.

«Сёння па месцы майго жыхарства і прапіскі ў Мастах прайшлі два ператрусы. Прадстаўнікі Следчага камітэту з Гродна дапыталі тату, зараз дапытваюць у царкве маму (мама – настаўніца – вядзе ў царкве заняткі з дзеткамі). Супраць мяне распачалі 3 крымінальныя справы» — цытуе Зарэмбюка @racyja.

🔗Хроніка палітычнага пераследу 21 чэрвеня
❗️У Ельску супрацоўнікі гомельскага АМАПу «палююць» на мясцовых грамадзян

@palieskajaviasna паведамляе пра дзікунскія паводзіны гомельскіх амапаўцаў у Ельску. Суразмоўца, які пажадаў застацца ананімным, паведамляе, што вечарамі аўтамабіль АМАПу з’яўляецца ў цэнтры гарадка і спыняе запозненых мужчын. Іх вядуць у аўтамабіль, дзе моцна збіваюць, а потым адвозяць на ўскрайку горада і адпускаюць.

Апошні выпадак здарыўся літаральна пару дзён таму: мужчыну, які выйшаў з мясцовай кавярні пакурыць, схапілі і брутальна збілі. Пры гэтым ніякіх абвінавачанняў не прад’яўляюць.

Людзі баяцца звяртацца нават у мясцовы райаддзел міліцыі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу 21 чэрвеня
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Віталь Чарнавусаў з Ліды за данаты ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных асуджаны на пяць гадоў калоніі

Сёння, 21 чэрвеня, праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала жыхара Ліды Віталя Чарнавусава палітычным зняволеным. Доўгі час праваабаронцы не валодалі інфармацыяй аб падрабязнасцях крымінальнай справы Віталя.

32-гадовага Віталя затрымалі 25 ліпеня 2022 года і прад'явілі абвінавачванне ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК). 8 снежня мінулага года Мінскі гарадскі суд асудзіў яго за данаты ў адзін з фондаў, які падтрымлівае ахвяраў палітычна матываваных рэпрэсій.

Суддзя Вера Галаўкова прызнала Віталя вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на пяць год. Апрача гэтага, яму прысуджаны штраф у памеры 15 000 рублёў, што складае прыкладна 4 700 еўра.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112018
👮‍♀️«Што, вы людзей баіцеся?». Як сілавікі збілі хлопца і пасля прымусілі запісаць «пакаяльнае відэа»

Сваю гісторыю распавёў музыка Вячаслаў Аркатаў, якога затрымаў ГУБАЗіК.

«Я быў у стане страху і панікі, але мяне ўзяла такая злосць на гэтую несправядлівасць. І я пачаў крычаць: "Што, вы людзей баіцеся? Што я вам зрабіў? Вы і мяне забіць хочаце? Што вы ад мяне хочаце?" Тады галоўны губазікавец узяў мяне за шыю і пачаў рукой душыць у куце. Пасля гэтага я змоўк... Але калі ён сеў на канапу, то я рэзка выбег з кабінета. Я быў у стане афекту. Такая была рэакцыя на стрэс — бяжы.

Супрацоўнікі міліцыі мяне адразу ж злавілі, пачалі біць дубінкамі па нагах — я ўпаў. Яны яшчэ працягнулі біць некаторы час, а потым зацягнулі мяне ў кабінет, дзе да збіцця падключыліся губазікаўцы. Яны білі мяне па твары, галаве, нырках.

Пасля гэтага я наогул перастаў разумець, дзе я знаходжуся і што са мной адбываецца».

🔹«Ляжу ў крыві і не магу нічога адказаць». Музыка з Бабруйску распавёў пра затрыманне па даносе
«У калоніі самае балючае — гэта інфармацыйная ізаляцыя». Размова з былым палітвязнем Станіславам Паўлінковічам

У кастрычніку 2020 года Станіслава асудзілі на тры гады «хіміі» за абразу суддзі. Пасля яго затрымалі за ўдзел у тэлеграм-чаце для палітычных «хімікаў», адправілі на суткі, а адтуль адбываць тэрмін у Наваполацкую калонію. У кастрычніку 2022 года ён выйшаў на волю і з’ехаў з Беларусі.

Мужчына распавёў пра жудасныя ўмовы ў месцах няволі, пра кнігі ў калоніі і размовы з бібліятэкарам, пра немагчымасць знайсці працу па вызваленні і пра свой ад’езд за мяжу.

«У калоніі самае балючае гэта нават не пастаянны недахоп ежы, а інфармацыйная ізаляцыя. Аб тым, што адбываецца на волі, мы даведваліся ад людзей з доўгатэрміновых спатканняў».

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112019

💳BYSOL адкрыў для Станіслава збор сродкаў для падтрымкі яго на першы час
🌿Сёння сваё 27-годдзе адзначае старэйшая экалагічная арганізацыя Беларусі — «Экадом»!

Праваабарончы цэнтр «Вясна» дзякуе камандзе @ecohomengo за плённую шматгадовую працу па абароне правоў чалавека на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і здароўе.

Мы зычым вам устойлівасці і развіцця, натхнёных людзей побач і перамог у далейшай барацьбе за лепшую зялёную будучыню Беларусі!
😔Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

У лістападзе Дзмітрыю прысудзілі 5 гадоў калоніі. Паколькі раней Дубоўскага ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі, канчаткова яму прызначылі 20 гадоў зняволення. Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. 25 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 3.

Родныя палітвязня нядаўна дайшоў ліст ад яго. Ён паведаміў, што амаль 2 месяцы яго ўтрымлівалі ў ШІЗА, а з 3 траўня яго на тры месяцы змясцілі ў ПКТ. За ўвесь час у зняволенні ён адбыў мінімум 110 сутак у штрыфным ізалятары.

Цяпер стала вядома, што ў Віцебску 27 чэрвеня адбудзецца суд па замене Дзмітрыю рэжыму. Рашэнне будзе прымаць суддзя Наталля Траццякова.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі
💻Напісаць анлайн
📹Анлайн-трансляцыя чытання актор_камі катавальных гісторый у Міжнародны дзень супраць катаванняў

26-га чэрвеня Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў Варшаве зладзіць чытанне гісторый тых, хто прайшоў праз катаванні ў Беларусі. Чытаць гісторыі пад музыку Эрыка Арлова-Шымкуса будуць беларускія акторы і акторкі: Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Дар'я Новік, Андрэй Саўчанка, Канстанцін Шульга, Юлія Шаўчук.

Таксама паглядзець чытанне можна будзе па анлайн-трансляцыі. Яно распачнецца на ютуб-канале «Вясны» ў 21:00 па беларускім часе па спасылцы (уключайце званочак-напамін).

Падрабязнасці афлайн-мерапрыемства ў Варшаве па спасылцы

🔗Мерапрыемства адбудзецца ў межах Тыдня супраць катаванняў
👀Тыдзень супраць катаванняў 2023. Праграма мерапрыемстваў
«Выкрыквала лозунгі, пляскала ў далоні, блакавала рух грамадскага транспарту»: чарговы прысуд за падзеі 2020 года

У судзе Савецкага раёна Мінска адбыўся суд над спецыялісткай па падбору персаналу адной са сталічных кампаній Веранікай Сідарэнка. Яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін.

Па матэрыялах абвінавачання, Вераніка прымала ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве восенню 2020 года ў Мінску. Дзяўчыну, якая трымала у руках плакат бел-чырвона-белага колеру з надпісамі, ідэнтыфікавалі па фота на адным з сайтаў.

Яна прызнаная вінаватай і асуджаная да абмежавання волі ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў («хатняя хімія»).

Чытаць па спасылцы
🇺🇳ААН працягвае збіраць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і заклікае дасылаць яе ў арганізацыю

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зацікаўленае ў атрыманні інфармацыі, якая тычыцца ўсіх меркаваных парушэнняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, уключаючы магчымыя гендэрныя аспекты такіх парушэнняў.

У арганізацыі абавязваюцца не раскрываць вашу асобу або выкарыстоўваць прадстаўленую інфармацыю толькі з дазволу, а таксама кіравацца прынцыпам «не нашкодзь»: не падвяргаць небяспецы жыццё, бяспеку, свабоду і дабрабыт ахвяраў, сведак і іншых асобаў, якія супрацоўнічаюць.

❗️Апошні дзень падачы ўсіх матэрыялаў — 30 лістапада 2023 года.

Падрабязнасці можна даведацца
на сайце ААН
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Палітзняволенага Паўла Севярынца пераводзяць на турэмны рэжым

Палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і пісьменнік больш за тры гады ўтрымліваецца ў зняволенні.

У траўні 2021 яму і яшчэ шасці палітвязням прысудзілі ад чатырох да сямі гадоў калоніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

У красавіку адміністарцыя папраўчай калоніі № 17 прызнала Паўла «злосным парушальнікам рэжыму». Яго ўтрымлівалі ў ШІЗА некалькі месяцаў, а потым перавялі ў ПКТ на 3 месяцы. Вядома, што ў яго праз гэта пачаліся праблемы са здароўем.

Учора, 21 чэрвеня, у Шклове адбыўся суд па замене Севярынцу рэжыму ўтрымання. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітыка ў турму тэрмінам на тры гады. Хутка яго этапуюць з калоніі.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Праваабаронцам паведамляюць пра ўзмоцненыя праверкі на беларуска-расійскай мяжы

Людзі, якія праходзілі мяжу, распавядаюць, што пасля праверкі пашпартоў некаторым кажуць чакаць супрацоўніка КДБ, бо чалавек знаходзіцца ў «базе экстрэмістаў». Адзначым, што ў гэтай базе знаходзяцца і тыя, хто трапляў пад цікавасць сілавікоў да 2020-га году.

Падчас размовы супрацоўнік КДБ патрабуе тэлефоны людзей, глядзіць сацсеткі, запытваецца, дзе людзі атрымліваюць інфармацыю і на якія каналы падпісаныя.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🗣«Спросціць вынясенне прысуду на аснове пазіцыі абвінавачвання». Павел Сапелка — пра законапраект аб «судах над памерлымі»

Нядаўна дэпутаты ў двух чытаннях прынялі законапраект аб «судах над памерлымі». Пасля прыняцця яго ў Савеце Рэспубліцы і подпісу Лукашэнкі яго нормы набудуць моц.

Праектам зменаў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса карэктуецца артыкул 29. Дзякуючы гэтаму беларускія органы набудуць права распачынаць у дачыненні да памерлых крымінальныя справы па злачынствах, пералічаных у артыкуле 85 Крымінальнага кодэкса. Такіх складаў дзесяць.

Праваабаронца і юрыст «Вясны» Павел Сапелка аналізуе перадумовы прыняцця законапраекта, разглядае нормы, што прымаюцца, у кантэксце правоў чалавека і разважае, навошта ўводзяцца новыя правілы і якія мэты заканадаўцы.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112024
«Былі забароненыя ўсе песні ўкраінскіх выканаўцаў». Былы супрацоўнік Дома культуры распавёў пра цэнзуру ад Міністэрства культуры

Пра гэта распавядае 27-гадовы музыка Вячаслаў Аркатаў, які працаваў гукааператарам у Доме культуры Ленінскага раёна горада Бабруйска.

«У нас быў вельмі добры і творчы калектыў. Там працуюць выдатныя людзі, якія ведаюць сваю справу. Але гэтая сістэма і абмежаванні вельмі ціснуць. Напрыклад, з аддзела цэнзуравання Міністэрства культуры спускаецца спіс забароненых песень і гуртоў. Так, напрыклад, забаранілі выконваць Макса Барскіх. А ў нас быў чалавек, у якога ідэальна атрымлівалася спяваць яго і раскрываць песні.

Я прыйшоў на працу ў ДК у верасні 2022 года, і ўжо былі забароненыя ўсе песні ўкраінскіх выканаўцаў. Панавала атмасфера: ні крок налева, ні крок направа, але людзі навокал усё роўна ўсё разумелі адэкватна».

🔹«Ляжу ў крыві і не магу нічога адказаць». Музыка з Бабруйску распавёў пра затрыманне па даносе
❗️Медыка Артура Хлуса асудзілі да пяці гадоў калоніі за ўдзел у масавых беспарадках

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынесены прысуд па крымінальнай справе 24-гадовага медыка Артура Хлуса, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК). Справу першапачаткова разглядаў суддзя Дзмітрый Кедаль, затым, пасля працяглага перапынку была прызначаная іншая суддзя — Маргарыта Ланцэвіч.

Артур да свайго затрымання працаваў фельчарам гродзенскай брыгады хуткай дапамогі і з’яўляўся студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту. Хлопец вучыўся ў Слонімскім медыцынскім каледжы, скончыў з чырвоным дыпломам і па заканчэнні быў размеркаваны ў Гродна.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112027
📝Улады Беларусі павінны неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Насту Лойка

Заява беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый у сувязі з прысудам у 7 гадоў калоніі Насце Лойцы.

«Мы лiчым, што Наста стала мішэнню для пераследу за сваю мірную і законную праваабарончую дзейнасць. Мы асуджаем ўсе фізічныя і псіхалагічныя катаванні, якім падвяргалася Наста Лойка падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання і ў папярэднім зняволенні.

Прысуд Насты адлюстроўвае сістэматычныя нападкі на беларускіх праваабаронцаў і грамадзянскую супольнасць з боку беларускіх уладаў».

Заява цалкам 👉 spring96.org/be/news/112028
🤯«На просьбу выдаць кнігу па-беларуску бібліятэкар спытаў: "Ты што, паляк?"» — былы палітвязень пра наваполацкую калонію

Распавядае былы палітвязень Станіслаў Паўлінковіч.

У ПКТ мужчына прасіў кнігі на беларускай мове, але іх там амаль не было. Бібліятэкар ў адказ на просьбу Станіслава спытаў: «А ты што, паляк?». Яго вельмі здзівіла, што чалавек можа патрабаваць кнігу на беларускай мове. «Бібліятэкара аж трэсла ад таго, што я нацыянальна арыентаваны і размаўляў з ім па-беларуску», — дзеліцца мужчына.

🔹«У калоніі самае балючае — гэта інфармацыйная ізаляцыя». Размова з былым палітвязнем Станіславам Паўлінковічам

💳BYSOL адкрыў для Станіслава збор сродкаў для падтрымкі яго на першы час
У Мастах затрыманы Іван Падліпенцаў

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў затрыманы за «нядобразычлівыя каментары ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і супрацоўнікаў міліцыі ў Youtube і Telegram». Па версіі сілавікоў, ён таксама прайшоў рэгістрацыю ў плане «Перамога».

Як піша @Grodno_grab, мужчыну затрымалі ў адных трусах.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»