Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📸Фотафакт: Наста Лойка на судовым працэсе

Здымкі публікуюць дзяржаўныя СМІ. Нагадаем, сёння праваабаронцу асудзілі да 7 гадоў калоніі.

🔹Праваабаронцы Насце Лойцы прызначылі 7 гадоў калоніі

💌Падтрымаць Насту грашовымі пераводамі, веганскімі пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка
💻Напісаць анлайн
🧳 20 чэрвеня — Сусветны дзень уцекачоў. Гэта дзень, які арганізуецца ААН, каб нагадаць: кожны і кожная, хто быў вымушаны пакінуць сваю краіну, варты павагі і абароны

Праблема мігрантаў і ўцекачоў апошнімі гадамі ў Беларусі выйшла на новы ўзровень. Як сотні тысяч беларусаў з'ехалі са сваёй краіны, так і грамадзяне іншых краін апынуліся на тэрыторыі Беларусі ў пошуках бяспечнага месца (часта для іх Беларусь толькі часовая кропка).

І ва ўсім свеце колькасць уцекачоў расце. Падрабязней пра міграцыю і ўцекачоў можна даведацца ў картках, якія падрыхтавала @viasna_brest.
Прысуд Святлане Ціханоўскай пакінулі без зменаў. Яе завочна асудзілі на 15 гадоў калоніі.

Вярхоўны суд 20 чэрвеня разгледзеў апеляцыйную скаргу Святланы Ціханоўскай, якую пакінуў без задавальнення.

Іншыя ўдзельнікі справы «Каардынацыйнай рады» апеляцыйныя скаргі не падавалі. Іх прысуды таксама набылі моц.

Нагадаем, 6 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе ў завочным парадку асудзілі Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага. Суддзя Пётр Арлоў прызначыў Святлане 15 гадоў калоніі, Паўлу 18 гадоў калоніі, Вользе, Марыі і Сяргею 12 гадоў калоніі агульнага рэжыма «завочна». Дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Міхаіл Кавалёў.
🇺🇳«Палітыка нагнятання страху, закліканая вымусіць пакінуць краіну»: у Сусветны дзень уцекачоў узгадваем даклад Спецдакладчыцы ААН пра беларусаў у выгнанні

Яго аўтарка — Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Тэмай дакладу стала становішча беларусаў і беларусак у выгнанні, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну і не маюць магчымасцяў бяспечна вярнуцца дадому.

«Іх міграцыя наўпрост злучаная з палітыкай, што праводзіць урад Беларусі, і практыкай, што ён ўжывае, а таксама з мэтанакіраваным стварэннем варожай абстаноўкі, якая перашкаджае бяспечнаму вяртанню», — адзначае Марэн у дакладзе.

Спецдакладчыца вынесла рэкамендацыі ўраду Беларусі, а таксама прапанавала шэраг мер для іншых дзяржаў, міжнароднай супольнасці і міжнародных арганізацый.

Чытаць па спасылцы
📋Тыдзень супраць катаванняў 2023. Праграма мерапрыемстваў

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі сумесна з «Прававой ініцыятывай», Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, ініцыятывай dissidentby, «Свабодным тэатрам», Музеем вольнай Беларусі, НАУ і іншымі ініцыятывамі запрашаюць прыняць удзел у мерапрыемствах тыдня супраць катаванняў-2023 з 19 па 26 чэрвеня.

Сёлета мерапрыемствы праходзяць у самых розных фарматах — спектаклі, перформансы, квізы, кінапрагляды, лекцыі, прэзентацыі.

Праграма мерапрыемстваў 👉 spring96.org/be/news/112007
«Новы Час»: Сілавікі ходзяць па электрычках і правяраюць тэлефоны ў пасажыраў

Паводле інфармацыі выдання, праверкай тэлефонаў займаюцца звычайныя патрульныя, якія суправаджаюць электрацягнікі і сочаць за парадкам. выглядае, што яны атрымалі адпаведны загад.

Увагу сілавікоў прыцягваюць тыя пасажыры, якія падчас падарожжа «сядзяць» у тэлефонах. Такіх людзей людзі ў пагонах выклікаюць у тамбур і патрабуюць разблакаваць смартфон для «праверкі».

Паводле назіранняў чытачоў @novychas, такія выпадкі былі заўважаны прынамсі на маладзечанскім кірунку з Мінска. Па выніках праверкі тэлефонаў, людзей часам адпускаюць, але здараюцца і затрыманні.

🔗Хроніка палітычнага пераследу 20 чэрвеня
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Заўтра па «справе Гайдукевіча» абвесцяць прысуд

У Мінскім гарадскім судзе ўжо чатыры месяцы ідзе суд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. Справу паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса разглядае Сяргей Хрыпач. Тэкст абвінавачвання займае 136 старонак.

Па справе праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай. Сярод іх — сям'я Вайцяховічаў з чатырох чалавек, Вольга Петух, Сяргей Лісоўскі. Таксама завочна судзяць экс-рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева і двух былых сілавікоў.

6 чэрвеня дзяржаўнае абвінавачванне, якое прадстаўляе ў тым ліку Максім Чупрыс, запрасіў фігурантам справы ад 2 да 25 гадоў калоніі. Па справе праходзіць шмат былых сілавікоў, таму пракурор прапаноўвае пазбавіць іх усіх воінскіх званняў.

Прысуд будзе абвешчаны ў 10:30 у адкрытым рэжыме ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска.
Як можна падтрымаць палітвязняў?

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
У Мінску затрымалі замежніка за «здзек з дзяржаўнага сцягу»

МУС паведамляе, што 26-гадовы мужчына (яго грамадзянства не ўдакладняецца), сарваў тры чырвона-зяленых сцягі, адзін з якіх падпаліў. Вядома, што замежнік прыехаў у Беларусь у снежні мінулага год

Супраць затрыманага распачалі крымінальную справу за здзек з дзяржаўных сімвалаў.
⚖️Дасылайце праваабаронцам інфармацыю з судоў

«Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што праходзяць па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю на:

Telegram: @ViasnaSOS, @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org

❗️Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў

Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org
❗️Да 25 гадоў калоніі: па «справе Гайдукевіча» абвесцілі прысуд

У Мінскім гарадскім судзе абвесцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

18 фігурантаў справы агулам абвінавацілі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Сяргей Хрыпач прызначыў ім тэрміны ад 2 да 25 гадоў калоніі. Мужчыны заслухоўвалі прысуд у закутых кайданкамі за спіной рукамі, а жанчыны — перад сабой.

Агулам фігурантам справы прызначылі амаль 240 гадоў пазбаўлення волі — толькі для сям'і Вайцяховічаў 62 гады зняволення.

Падрабязнасці 👉 spring96.org/be/news/112009
📝Недыскрымінацыя, легалізацыя, захаванне беларускай культуры: ПАРЕ прыняла рэзалюцыю пра беларусаў у выгнанні

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 20 чэрвеня 2023 года прыняла рэзалюцыю аб «рашэнні канкрэтных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні».

Яна складаецца з 42 пунктаў, якія тычацца пытанняў падтрымкі беларусаў і іх родных, аказання дапамогі беларускім недзяржаўным арганізацыям у выгнанні, выдачы пашпартоў і віз, магчымасці разблакаваць беларускім журналістам банкаўскія рахункі ва Украіне, а таксама захавання і развіцця беларускай культуры і мовы ў дыяспарах.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112011