Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Жыхара Мінска затрымалі за «захоўванне экстрэмісцкай сімволікі» — сярод яе афіцыйны герб Украіны

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што мужчына нібыта быў затрыманы за тое, што хадзіў у адной з такіх цішотак па вуліцы. «Пакаяльнае відэа» з затрыманым беларускія сілавікі суправадзілі песняй пра ПВК «Вагнэр».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Звязацца з журналістамі «Вясны»
📲Праваабаронцы просяць дасылаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, а таксама аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў на:

Telegram: @ViasnaSOS, @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org

❗️Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў

Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna

❗️Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў «Вясны»: @help_people_belarus

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org
Пачасціліся затрыманні кіроўцаў на трасе М1 у Дубровенскім раёне

У Дубровенскім раёне за апошні месяц пачасціліся затрыманні кіроўцаў, якія рухаюцца транспартам па трасе М1 з боку Расіі, альбо ў адваротным накірунку.

У грамадзян Беларусі правяраюць тэлефоны, шукаюць «экстрэмісцкія» падпіскі ў тэлеграм-каналах і чатах. Некаторых затрымліваюць і адвозяць у Дуброўна, дзе заводзяць адміністрацыйныя справы і судзяць па арт. 19.11 КаАП.

Вядома, што 21 траўня быў затрыманы жыхар Магілёва. Затрыманаму прысудзілі штраф у памеры 1110 рублёў і канфіскавалі тэлефон.

А 24 траўня затрымалі яшчэ дваіх беларусаў і асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту кожнага.

🔗Хроніка пераследу 8 чэрвеня
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Звязацца з журналістамі «Вясны»
Берасцеец атрымаў год калоніі за абразлівае слова на адрас Лукашэнкі

Суд Маскоўскага раёна Брэста разгледзеў крымінальную справу супраць 35-гадовага Паўла Янчука, абвінавачанага ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядала суддзя Іна Клышпач, абвінавачанне прадстаўляў памочнік пракурора Антон Глінскі.

Па версіі абвінавачвання, Павел 17 красавіка 2022 года пад публікацыяй у тэлеграм-канале «Рэальная Беларусь» напісаў абразлівы каментар ад імя карыстальніка «Canna Steinfeldgrubber».

Чытаць па спасылцы
У Баранавічах студэнтку судзілі за абразу Лукашэнкі наўпрост ва ўніверсітэце

У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адбылося выязное пасяджэнне суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы па справе аб абразе Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 КК.

18-гадовай студэнтцы Аліне Коваль прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Паводле версіі абвінавачвання, дзяўчына, знаходзячыя ў інтэрнаце, 26 верасня 2022 года пакінула ў адным з тэлеграм-чатаў «абразлівы каментар» пра Лукашэнку. Пасяджэнне суда менавіта ў ВНУ праходзіла па ініцыятыве пракуратуры.

Чытаць па спасылцы
Падтрымайце палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны», якіх у траўні этапавалі ў калоніі

Нагадаем, Алеся Бяляцкага этапавалі ў папраўчую калонію №9 у Горках, Валянціна Стэфановіча — у папраўчую калонію №15 у Магілёве, а Уладзя Лабковіча — у папраўчую калонію №17 у Шклове.

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🎨«Вясна» адкрыла віртуальную галерэю-архіў малюнкаў палітвязняў — дасылайце нам творы палітзняволеных

Напярэдадні Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» запусціў сайт, на якім сабраныя малюнкі палітзняволеных, што былі створаныя у СІЗА, калоніях, турмах ды на «хіміі».

Творчасць за кратамі дапамагае людзям пераключыцца з турэмнага быту і перажываць нялёгкі вопыт зняволення, дакранацца да родных і блізкіх праз выявы, нават падбадзёрваць тых, хто на волі. Захаваць малюнкі палітвязняў важна і таму, што яны ёсць частка гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.

Мы пастараліся сабраць з адкрытых крыніцаў максімальную колькасць выяваў, але калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, не прадстаўленыя на сайце — дасылайце іх на e-mail: viasna@spring96.org.
Прысуд па трэцяй крымінальнай справе ў дачыненні да палітвязня Уладзіміра Гундара пакінулі без зменаў — 20 гадоў калоніі агулам

6 чэрвеня Гродзенскі абласны суд разглядаў апеляцыйную скаргу на апошні — трэці па ліку — прысуд палітвязню. Трое суддзяў (адзін з іх Віктар Сянько) вырашылі пакінуць рашэнне першага суду без зменаў, піша @viasna_brest.

З 1 чэрвеня Гундар знаходзіцца ў карцары Гродзенскай турмы №1. Пакаранне атрымаў за тое, што не прадставіўся па турэмнаму пратаколу. Як стала вядома правааабаронцам, Уладзімір не падае духам, хаця здароўя жадаў бы лепшага. Праблемы са слыхам, якія ўзніклі падчас папярэдняга знаходжання ў карцары, у яго застаюцца.

Нагадаем, палітзняволены Уладзімір Гундар асуджаны агулам да 20 гадоў калоніі па некалькіх крымінальных справах.

💌Падтрымайце Уладзіміра: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
💻Напісаць анлайн
❤️Палітзняволены Максім Жараў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Максім — фігурант брэсцкай «справы карагодаў», распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).

Яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 КК кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзілі да 2 гадоў «хіміі».

У пачатку чэрвеня палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, піша @viasna_brest.
✍️Праваабаронцы працягваюць збор і дакументаванне фактаў катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на:

Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

Таксама сваю гісторыю пераследу можаце распавесці журналістам «Вясны» ў Telegram @Viasnainfo

❗️Пры жаданні вы можаце распавесці сваю гісторыю ананімна
Дапамога былому палітвязню Дзмітрыю Абрамуку

У 2021 годзе Дзмітрыя Абрамука з Брэста асудзілі па дзвюх крымінальных справах — «карагоднай» і «абразе Лукашэнкі» — агулам да трох гадоў «хіміі».

У віцебскай папраўчай установе адкрытага тыпу № 9 хацелі, каб палітвязень прызнаў віну, але, як ён сам кажа, яму не было чаго прызнаваць. На «хіміі» Дзмітрый сутыкнуўся з беспрэцэдэнтным ціскам, яму прысвоілі чырвоную бірку, а потым зрабілі больш жорсткім пакаранне і адправілі ў наваполацкую калонію.

Амаль за два гады зняволення ён прайшоў 130 сутак у штрафных ізалятарах і чатыры з паловай месяцы ў памяшканні камернага тыпу. Вясной Дзмітрый выйшаў на волю, а пасля таемна з'ехаў з Беларусі, бо пабаяўся за сваё здароўе і свабоду.

💵Падтрымаць былога палітвязня фінансава

🔹«А ў чым мне прызнаваць віну?». Гісторыя палітвязня з чырвонай біркай
Напярэдадні фестывалю Інды-поп у Наваполацку адбыліся затрыманні вядомых у горадзе музыкантаў — вакаліста Detroit Hills Аляксея Запасніка і басіста BTTF Арцёма Новікава

Папярэдне вядома, што затрыманне адбылося 6 чэрвеня. Па якім адміністрацыйным артыкуле пакаралі музыкантаў пакуль невядома.

Паведамляецца таксама, шта пасля адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў яшчэ адзін наваполацкі музыкант — барабаншчык гурта «Паранойя долс» Дзмітрый Шалак.

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Звязацца з журналістамі «Вясны»
Мужчыну асудзілі на тры месяцы арышту за абразу двух амапаўцаў

У судзе Маскоўскага раёна Брэста асудзілі Генадзя Дарожкіна паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Яўген Брыган прызначыў Генадзю тры месяцы арышту.

Генадзя абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў абразлівы каментар у бок намесніка камандзіра аператыўнай роты па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні атрада міліцыі асобнага прызначэння УУС Брэсцкага аблвыканкама Р. Таксама Генадзь пакінуў абразлівы каментар пад фотаздымкам супрацоўніцы аператыўнай роты атрада міліцыі асобнага прызначэння УУС Гродзенскага аблвыканкама Б.

Суд прызначыў спагнаць з мужчыны ў якасці маральнай шкоды 2000 рублёў на карысць міліцыянткі Б., 200 рублёў, з улікам раней сплочаных сродкаў, на карысць міліцыянта Р.

Чытаць па спасылцы
😔Палітвязня Дзяніса Сальмановіча змясцілі ў ШІЗА. Дзень народзінаў ён сустрэў там

Дзяніс Сальмановіч — палітвязень, асуджаны да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сілавікі называлі яго «галоўным візуальным рэдактарам» ролікаў «Кібер-партызан» і «Супраціву». Таксама Сальмановічу прызначылі штраф у памеры 6 400 рублёў. Пасля затрымання яго маці і бацька былі вымушаныя з'ехаць з краіны. Год таму КДБ унёс Дзяніса у спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

У студзені 2023 года Дзяніса этапавалі папраўчую калонію № 3 у Віцьбе. Цяпер праваабаронцам стала вядома, што палітвязня змясцілі ў штрафны ізалятар, дзе ён і правёў свой Дзень народзінаў. 6 чэрвеня Дзянісу споўнілася 32 гады. Прычыны і тэрмін спагнання невядомыя.

💌Падтрымайце Дзяніса: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба
💻Напісаць анлайн
Жанчыну асудзілі на год калоніі за рэпост публікацыі з выявай надмагільнай пліты Лукашэнкі

У судзе Хоцімскага раёна асудзілі Аляксандру Хомчанка паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Суддзя Алеся Парфяненка прызначыла Аляксандры адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Аляксандру абвінавацілі ў тым, што яна, убачыўшы ў сацсетцы «Аднакласнікі» абразлівую публікацыю пра Лукашэнку, падзялілася ёю на сваёй старонцы. Публікацыя змяшчала выяву надмагільнай пліты з фотаздымкам Лукашэнкі і негатыўны тэкст пад ёй.

Як паведаміла на судзе жанчына, тэкст пад публікацыяй падаўся ёй забаўным, таму яна паствіла пад ім адзнаку «Клас» і рэпоснула на сваю старонку.

Чытаць па спасылцы
Палітвязня Уладзіміра Гундара раптоўна этапавалі у калонію. Праз гэтае жонка не паспела атрымаць спатканне з ім у турме

Як стала вядома @viasna_brest, 7 чэрвеня, адразу пасля апеляцыі на апошні прысуд, баранавіцкага палітвязня пачалі этапаваць у бабруйскую калонію.

Пра гэтым 6 чэрвеня жонцы Гундара суд сказаў на запыт на спатканне, каб жанчына патэлефанавала 9 чэрвеня і тады атрымае дазвол на спатканне.

💌Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
💻Напісаць анлайн
Для актывіста Беларускага Незалежнага прафсаюза абвінавачанне запрасіла чатыры з паловай гады калоніі

У Гродзенскім абласным судзе 9 чэрвеня абвінавачанне запрасіла для былога актывіста першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза на ААТ «Гродна Азот» Максіма Сеніка пазбаўленне волі.

Былога электраманцёра аднаго з цэхаў прадпрыемства абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), садзенічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 і ч.1 арт. 361-2).

Чакаецца, што прысуд быдзе абвешчаны напачатку наступнага тыдня.

Падрабязнасці па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/111930
👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога: Як перажыць пачуццё віны, калі ты з'ехаў, ці застаўся, але ўсё адно яго адчуваеш

Палітычныя падзеі 2020 года наклалі свой адбітак на жыццё беларусаў. Пачуццё віны знаёмае практычна кожнаму, хто браў у іх актыўны ўдзел ці зрабіўся іх сведкам. Не так важна, застаўся чалавек у краіне ці вымушана пакінуў яе, бо праблема не вырашылася і большасць дагэтуль у той ці іншай ступені жывуць у стане стрэсу.

Самыя распаўсюджаныя думкі, пры якіх узнікае пачуццё віны:

• Яны ўдзельнічалі, а я — не (ці рэдка);
• У іх крымінальны артыкул, а ў мяне штраф;
• Шмат хто ў турме, а я на волі;
• Іх збівалі, а мяне — не;
• Я з'ехаў, а іншыя засталіся ў небяспецы.

Паспрабуем разабрацца, як навучыцца даваць рады пачуццю віны і вярнуцца да спакойнага жыцця, наколькі гэта дазваляюць акалічнасці.

Чытаць па спасылцы