Жанчыну асудзілі на два гады «хатняй хіміі» па «народным» артыкуле
У судзе Дзяржынскага раёна асудзілі Таццяну Радчанку паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла Таццяне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Таццяну затрымалі 24 студзеня і ўтрымлівалі да суда пад вартай. Першапачаткова яе абвінавачвалі паводле чатырох крымінальных артыкулаў дыфамацыйнага характару. Але пазней пакінулі толькі ч.1 арт. 342 КК. Пасля абвяшчэння прысуду яе вызвалілі ў зале суда.
Чытаць па спасылцы

Грэка-каталіцкаму святару Аляксандру Шаўцову дадалі 30 сутак арышту
Сёння суд у Полацку асудзіў протапрэзбітара паводле артыкулаў 19.11 і 24.23 КаАП. Да папярэдняга прысуду дадалі 30 сутак і такім чынам святар правядзе за кратамі 45 дзён.
Гэта азначае, што Шайцоў будзе вызвалены 8-га ліпеня, праз тыдзень пасля найважнейшага фэсту Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі, піша @christianvision.

💔«Я не асуджаная, я ў палоне». Маналог Алены Лысковіч — былой палітзняволенай пасля «хіміі»
Паўтара года Алена Лысковіч прабыла ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 25 у Гродне (так званая «хімія»). Яе асудзілі за рэзанансную «справу карагодаў» у Брэсце разам з дачкой Вікторыяй. У ПУАТ доўгі час Алена была адзінай жанчынай паводле палітычна матываванага крымінальнага артыкула.
«Вясна» прыводзіць маналог ужо былой палітзняволенай пра тое, з чым ёй давялося сутыкнуцца на жаночай «хіміі».
«Калі мы ў сілу абставінаў проста гвалтам і бязмежжам задушаныя — але мы ўсё роўна вольныя. А яны не. І яны ніколі не будуць вольныя, ніколі. Я заўсёды глядзела ім у вочы — і ніхто з іх не мог глядзець у вочы мне. Ніхто».

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразу Лукашэнку асудзілі жыхара Ліды
У судзе Лідскага раёна па шэрагу пратэсных артыкулаў асуджаны палітзняволены Сцяпан Якуць. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле у іх (ч.1 арт. 342), паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367), яго абразе (ч. 1 арт 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369).
На «пакаяльным відэа» Якуць паведамляў, што быў затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразу супрацоўнікаў міліцыі ў сетцы інтэрнэт.
Суддзя Уладзімір Федаровіч прысудзіў Сцяпану пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Беларуска прыехала з-за мяжы, каб памяняць пашпарт — яе затрымалі сілавікі
Дзіяна Холадава апошнія восем гадоў жыла ў Маскве і прыехала на радзіму 29 траўня, каб памяняць пашпарт. «Пакаяльнае» відэа з ёй з'явілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў: дзяўчына распавядае, што прыязджала ў Мінск у 2020 годзе і «удзельнічала ў пратэстах».
Крыніца: @belsat

🛂«Сканаванне і фатаграфаванне віду на жыхарства з'яўляецца абмежаваннем правоў», — юрыст пра праверкі беларусаў на мяжы
З узмоцненымі праверкамі на мяжы некаторыя беларусы сутыкаліся і да 2020 года. Пасля стварэння Міністэрствам унутраных спраў базы «БЕСпарадкі» беларусы, якія трапілі ў яе праз палітычна матываваны пераслед, сутыкаліся з поўным даглядам рэчаў, допытамі і праверкай тэлефонаў.
Часам людзей затрымліваюць проста на мяжы па адміністрацыйных і крымінальных справах. Пасля дыверсіі ў Мачулішчах сітуацыя пагоршылася: цяпер скануюць від на жыхарства іншых краін, даглядаюць украінцаў, допыты праводзяць супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным.
Спыталі ў юрыста ПЦ «Вясна», ці законна сканаванне дакументаў, якія тычацца пражывання ў іншых краінах, і для чаго гэта ўладам.

ГУБАЗіК затрымаў гродзенскага фатографа — яго абвінавацілі ў тым, што пасля пачатку вайны ён ездзіў дапамагаць бежанцам на польска-украінскую мяжу
Праўладныя тэлеграм-каналы напісалі, што затрыманы Яўген Бузук нібыта прапаноўваў «зніжкі для БЧБ-маладажонаў», распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, «з'яўляўся фанатам дзейнай улады Украіны, русафобам і змагаром».
Таксама мужчыну абвінавацілі ў тым, што пасля пачатку вайны ён ездзіў на польска-украінскую мяжу дапамагаць бежанцам — сілавікі напісалі, што чамусьці затрыманы «не рваўся дапамагаць уцекачам на беларуска-польскай і беларуска-ўкраінскай мяжы».

Cтала вядома, што сёння да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі» — асудзілі Кацярыну Новікаву
Яе прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разгледзеў у судзе Цэнтральнага раёну Мінска Дзмітрый Карсюк.
Кацярыну затрымалі напрыканцы сакавіка. Яе вызвалілі ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.

📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў траўні
📍Вядома пра не менш як 395 затрыманняў і пра 243 выпадкі палітычна матываванага адміністрацыйнага пераследу: прызначана не менш як 82 адміністрацыйныя арышты і 48 штрафаў. Больш за траціну затрыманых — жанчыны;
📍5 траўня ў папраўчай калоніі № 3 (п. Віцьба) памёр палітзняволены Мікалай Клімовіч. Ён меў інваліднасць II групы з прычыны захворвання сардэчна-сасудзістай сістэмы, каля года таму перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы;
📍Супраць палітзняволенай Вікторыі Кульшы ўжылі псіхалагічны і фізічны гвалт — адзін з наглядчыкаў душыў жанчыну локцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры;
📍Агулам «Вясне» вядома пра амаль 3 300 асуджаных паводле палітычна матываваных крымінальных спраў.
Справаздача цалкам 👉 spring96.org/be/news/111871
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | аднаразовым данатам

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🤬Палітвязня Уладзіміра Гундара зноў змясцілі ў карцар
Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя гродзенскай турмы адправіла Уладзіміра ў карцар на 10 сутак. Прычыны спагнання невядомыя. Вядома, што нядаўна палітвязень сустрэўся ў зняволенні з жонкай.
Нагадаем, з 29 красавіка па 6 траўня Гундара ўтрымлівалі ў карцары, дзе ён стаў дрэнна чуць у апошні дзень тэрміну. Пасля выхаду, яго стала ліхаманіць у камеры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух канчаткова. Пасля агляду і дапамогі лекара палітвязень ідзе на папраўку, да яго часткова вярнуўся слых.
Першае спагнанне Гундару было вынесена яшчэ ў пачатку красавіка за не так пакладзеную на шконку падушку. Але на працягу месяца яго туды не адпраўлялі з-за адсутнасці вольнага месца.
💌Падтрымайце Уладзіміра пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
💻Напісаць анлайн

Forwarded from "Вясна" назірае
❗️Музыку гурта "Дети хрущёвок" арыштавалі на 7 сутак
Напачатку траўня ў Гомелі адбыўся суд над Віталём Саламажэцкім — удзельнікам гурта "Дети хрущёвок". Яго абвінавацілі ў вырабе і захоўванні для распаўсюду музыкальных кампазіцый «2020», «Таракан (Дэма)», «Папицот», якія ад 11 красавіка былі прызнаныя "экстрэмісцкімі" судом Цэнтральнага раёна Гомеля.
Суддзя Аляксандр Зінчук 5 траўня прызнаў Віталя вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арыштаваў яго на 7 сутак. Хлопец на судзе віну не прызнаў.
📸На фота: удзельнікі гурта "Дети хрущёвок"

У Баранавічах мужчыну асудзілі за цішотку з лагатыпам палка Каліноўскага
Напрыканцы красавіка ў Баранавічах ноччу ў бары "Вуглі" затрымалі мясцовага жыхара. Прычынай стала цішотка з лагатыпам палка Каліноўска. За гэта на яго склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
У выніку суд пастанавіў аштрафаваць мужчыну на 740 рублёў (20 базавых велічыняў), а таксама канфіскаваць цішотку.

✍️Праваабаронцы працягваюць збор і дакументаванне фактаў катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org
Таксама сваю гісторыю пераследу можаце распавесці журналістам «Вясны» ў Telegram @Viasnainfo
❗️Пры жаданні вы можаце распавесці сваю гісторыю ананімна

✊«Цяпер лепш падтрымліваць блізкіх палітвязняў» — былы палітвязень Дзмітрый Абрамук пасля вызвалення
«Я думаю, што цяпер лепш падтрымліваць блізкіх палітвязняў. Напрыклад, суседцы, у якой "сядзіць" муж, жадаў бы добрага дня. Памятаю маёй маці неяк даслалі кветкі.
На "хімію" яна даслала мне сваё задаволенае фота з кветкамі. У яе "сядзіць" сын незразумела за што, і ёй дорыць нейкая незнаёмая жанчына кветкі і кажа, што яе сын — малайчына. Мне гэта было прыемна, як мінімум.
У 2021 годзе ў праўладным тэлеграм-канале апублічылі нумар тэлефона маёй маці, разлічваючы на тое, што ёй будуць тэлефанаваць і абражаць. Але ёй тэлефанавалі незнаёмыя людзі і падтрымлівалі».
🔹«А ў чым мне прызнаваць віну?». Гісторыя палітвязня з чырвонай біркай

🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!
🔺Аляксей Кудасаў
🔺Мікіта Літвіненка
🔺Дзяніс Яроўскі
🔺Віктар Шаура
🔺Віталія Бандарэнка
🔺Герман Быхаў
🔺Сяргей Гунь
🔺Аляксей Рэзнікаў
🔺Андрэй Сакалоўскі
🔺Артур Смалякоў
🔺Дзяніс Сальмановіч
🔺Дзяніс Івашын
🔺Мікіта Мурын
🔺Алена Несцяровіч
🔺Сяргей Раманаў
🔺Юрый Сянькоў
🔺Дзмітрый Гапанюк
🔺Канстанцін Зарэмба
🔺Кацярына Калыбенка
🔺Антон Маслыка
🔺Ірына Савашынская
🔺Паліна Арэхава
🔺Івану Котаву
🔺Максім Матырка
🔺Юрый Палюховіч
🔺Арцём Салавей
🔺Мікіта Карпенка
🔺Леў Цяліпка
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

🗣«Уплывае не статус палітвязня, а артыкул». Былыя вязні і праваабаронца пра статус палітвязня і апублічванне рэпрэсій
У Беларусі сёння налічваецца ўжо амаль 1500 палітычных зняволеных. Але гэта далёка не поўная карціна тых, хто ў нашай краіне трапляе пад палітычны пераслед і рэпрэсіі. Праз запалоханасць і пагрозы беларусы менш паведамляюць і распавядаюць гісторыі пераследу.
Паразмаўлялі з былымі палітвязнямі і праваабаронцай «Вясны» Наталляй Сацункевіч пра тое, што (не) дае статус палітвязня, ці варта апублічваць факты пераследу і на што гэта ўплывае.
«Уплывае на тваё становішча ў турме не статус палітвязня, а артыкул. Калі будзе ўказ прэсаваць, то значыць будуць прэсаваць. Калі такога ўказання няма, то будзеш сядзець спакойна, як і іншыя зняволеныя».
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3Jujvwe
✍️Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце пра затрыманні і суды

Палітзняволеная Ірына Гарашына цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю
Маці двух дачок была асуджана за тое, што пакідала допісы ў тэлеграм-канале «Мозырь 97», які быў прызнаным «экстрэмісцкім». Ёй прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч.2 арт. 203 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных).
Суд прызначыў Ірыне 2 гады калоніі.
Крыніца: @viasnaHomel

😡Палітвязня Андрэя Герасімовіча пасля двух месяцаў у ШІЗА перавялі ў ПКТ
Андрэй — жыхар Гродна, былы студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Хлопца абвінавацілі паводле арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). Ён прызнаў сябе вінаватым часткова. 18 чэрвеня 2021 года яму прысудзілі 2,5 гады калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда.
Тэрмін Герасімовіч адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя ўстановы ўтрымлівала палітвязня ў ШІЗА больш за 50 сутак запар. Цяпер яго перавялі ў ПКТ тэрмінам на 5 месяцаў. Акрамя гэтага, яго папярэдзілі, што могуць "накінуць" тэрмін паводле новай крымінальнай справы.
💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэй Іванавіч Герасімовіч

🧹Праваабаронцы «Вясны» зладзілі прыборку на магіле Зоські Верас
У суботу «вясноўцы» наведалі магілу вядомай беларускай грамадскай дзяячкі і пісьменніцы Зоські Верас у Ніжніх Панарах. Сам помнік зарос густою травой і даўно не прыбіраўся. Алена Маслюкова і Марыя Тарасенка зладзілі невялікі суботнік і навялі парадак на магіле славутай беларускі і яе сваякоў.
Дзейнасць і творчасць Зоські Верас высока цэніць зняволены кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі, які наведваў яе ў «Лясной хатцы» яшчэ ў савецкія часы.

💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням
Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў з словамі Максіма Багдановіча: «Добра быць коласам, але шчасьлівы той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?» павінны атрымаць Яраслаўскі Дзяніс, Гузаў Віталь, Аніськоў Раман, Таразевіч Захар, Галавач Дзмітрый, Паўтарак Дзмітрый, Пугач Анатоль, Лысаў Антон, Іванюшын Андрэй, Івашкоў Дзмітрый, Барысаў Уладзіслаў, Дзмітрыеў Мікіта, Бандаровіч Андрэй, Нарэйка Яўген, Міцкевіч Дзмітрый, Літвіненка Мікіта, Кудасаў Аляксей, Шаура Віктар, Цыганкоў Аляксандр.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням