Сілавікі затрымалі дырэктара маркетынгавага агенцтва Gusarov Андрэя Гусарава
На «пакаяльным» відэа мужчына сказаў, што сузаснавальнік TUТ.ВY Кірыл Валошын апублікаваў у сацсетках фотаздымак з ім, чым нібыта выклікаў павышаную цікавасць з боку сілавікоў, піша @mediazona_by.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Звязацца з журналістамі «Вясны»

Палітзняволены праваабаронца Уладзь Лабковіч патэлефанаваў з калоніі родным
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала ягоная жонка Ніна Лабковіч:
«Праз месяц пасля этапу атрымалі званок ад Уладзя. 4 хвіліны — як адно імгненне».
Нагадаем, 3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю Лабковічу — 7 гадоў калоніі, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі, Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
💌Падтрымаць «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

❗️У палітвязня ў турме здарыўся інфаркт і інсульт. Яго адправілі ў калонію
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у лістападзе 2021 года ў магілёўскай турме ў 47-гадовага палітвязня Дзмітрыя Сончыка здарыўся інфаркт, а пасля — інсульт. Каля месяца ён прабыў у гарадской бальніцы, прышпілены кайданкамі да ложка, пад назіраннямі канваіраў і відэакамеры, а потым яго вярнулі ў турму, дзе догляд за ім ажыццяўлялі сукамернікі.
Мінскі гарадскі суд пакінуў апеляцыйную скаргу без задавальнення, нягледзячы на набытую інваліднасць падчас зняволення, і Дзмітрыя адправілі ў калонію. Былы сукамернік палітвязня з магілёўскай турмы і зняволены з калоніі, дзе адбывае тэрмін Дзмітрый, распавялі «Вясне» яго гісторыю.
«Мяне і яшчэ некалькі чалавек перавялі ў невялікую камеру, дзе быў Дзмітрый. Там мы яго даглядалі, бо ён быў у вельмі цяжкім стане. Мы нават памперсы яму мянялі, бо ён амаль што хадзіць не мог».
Чытаць па спасылцы

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі чацвярых адвакатаў
Ліцэнзіі пазбавілі адвакатаў Аляксандра Уласевіча і Святлану Якушаву з Віцебскай абласной калегіі адвакатаў. Дзеянне іх ліцэнзіі спыняецца «ў сувязі са здзяйсненнем імі правін, не сумяшчальных са званнем адваката».
Ліцэнзіі таксама пазбавіліся адвакаты Юрый Козікаў і Арцём Сям'янаў, якіх раней выключылі з Мінскай абласной калегіі адвакатаў «за ўчыненне правін, не сумяшчальных са званнем адваката».
Юрый Козікаў — муж Ірыны Козікавай, сястры Максіма Знака. Ён абараняў Максіма і былога следчага Яўгена Юшкевіча. Арцём Сям'янаў абараняў праваабаронцу Валянціна Стэфановіча, Таццяну Кузіну, Ігара Лосіка, Паўла Белавуса.
Крыніца: Медыязона

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
⚡Праваабаронцу Насту Лойку пачнуць судзіць 13 чэрвеня
Справу палітзняволенай будуць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Алена Шылько.
Праваабаронцу затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Насту абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Падставай для гэтага зрабіўся нібыта ўдзел праваабаронцы ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год: у дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Вядома, што Наста за кратамі пакутуе ад праблемаў са страўнікам. Яна веганка і таму не можа есці тое, чым кормяць на «Валадарцы». Даводзіцца харчавацца толькі тым, што атрымлівае з волі праз перадачы і што можна набыць у турэмнай краме.
💌Падтрымаць Насту грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка
💻Напісаць анлайн

Audio
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя.
1:10 Маскоўскі механізм і даклад «Аб сур'ёзнай пагрозе чалавечаму вымярэнню АБСЕ у Беларусі з 5 лістапада 2020 года»
9:02 Беласток: Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і ўсімі палітвязнямі
16:41 Гісторыя былой палітзняволенай Інгі Рэйдольф
26:05 Палітвязні Кацярына Бахвалава, Аляксандр Кардзюкоў і Андрэй Будай — у расповядзе іх сваякоў
🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud

Жыхара Гродна асудзілі за каментары ў тэлеграм-чатах
Стала вядома, што 15 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна вынесены прысуд Юрыю Хлебаўцу.
Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і асудзілі на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — «хіміі». Нагодай для пераследу сталі каментары ў чаце «Гародня-97».
Прысуд вынес суддзя Уладзімір Пазняк. Юрыя вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Крыніца: Гарадзенская праваабарона

📍Палітвязень Віктар Сядоў выйшаў на волю
Віктар быў затрыманы 16 кастрычніка 2020 года ў Мінску. Палітвязня абвінавацілі ва «ўзвядзенні барыкад і кіданні двух прадметаў на праезную частку». Сядоў віну прызнаў часткова: сказаў, што паклаў адзін камень на праезную частку і іншы — кінуў на дарогу.
30 сакавіка 2021 года палітвязню прысудзілі 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На судзе ён сказаў, што не змог у такой палітычнай сітуацыі стрымаць свае эмоцыі. Папрасіў прабачэння ў сваёй сям’і.
Тэрмін Віктар адбываў у бабруйскай калоніі № 2. Сёння, 30 траўня, Сядоў выйшаў на волю, адбыўшы ў няволі 2 гады, 7 месяцаў і 14 дзён.

Два месяцы арышту на гаўптвахце — ваеннаслужачаму са Жлобіна за ўдзел у пратэсных акцыях 2020 года
Суд Жлобінскага раёна вынес прысуд ваеннаслужачаму Узброеных сіл Беларусі Аляксандру Строкаву за ўдзел у пратэсных акцыях у 2020 годзе, калі яшчэ ён не быў прызваны ў войска. Абвінавацілі яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК).
Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава.
Аляксандр, які знаходзіцца на вайсковай службе, быў абвінавачаны ў дзеяннях, зробленых яшчэ ў той час, калі ён быў грамадзянскай асобай і жыхаром Жлобіна.

😔Роўна тры гады таму быў затрыманы Мікола Статкевіч
Палітык быў затрыманы 31 траўня 2020 года па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Пазней Мікола быў арыштаваны на 30 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля якіх на волю так і не выйшаў — палітыку прад'явілі абвінавачванне паводле крымінальнай справы.
14 снежня 2021 Статкевічу быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.
У канцы мінулага чэрвеня Мікола быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калонію № 13. З таго часу яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА — толькі з ліпеня яму выпісалі мінімум 21 спагнанне. Нядаўна стала вядома, што палітвязня змясцілі на паўгода ў адзіночную камеру.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу

❗️Былой бухгалтарцы Мінскага элетратэхнічнага завода прысудзілі пяць гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе завяршыўся разгляд крымінальнай справы былой бухгалтаркі Мінскага элетратэхнічнага завода імя Вавілава Ганны Карняенкі.
Жанчыну абвінавацілі ў незаконных дзеяннях ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і асабістых даденых (ч.3 арт. 203-1 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт 130 КК). Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава.
Судовы працэс пачаўся 19 траўня і праходзіў закрытым рэжыме, таму інфармацыі пра сутнасць абвінавачання небагата. Вядома, што Ганну звольнілі з працы пасля «Народнага ўльтыматуму» ў 2020 годзе, затым яна судзілася з прадпрыемствам па факце незаконнага звальнення.

🆘Дапамога былому вязню, які выйшаў на волю з «хіміі»
Мужчына пасля выбараў звольніўся з органаў — неўзабаве ён быў збіты і змешчаны ў СІЗА з жорсткімі ўмовамі ўтрымання. У ІЧУ за адмову падпісаць прызнанне яго трымалі ў карцэры, прымушалі спаць на крэсле пры ўключаным святле і аблівалі камеру вадой, адмаўляючы ў леках (у мужчыны — цукровы дыябет).
Пазней яму прысудзілі два гады «хіміі».
На волю мужчына выйшаў у лютым — з моцна падарваным здароўем і непагашаным іскам ад МУС. Працу аказалася знайсці вельмі складана, у дадатак яму дыягнаставалі ўжо першую ступень дыябету замест другой. Былому вязню вельмі патрэбная матэрыяльная дапамога і, па магчымасці, дапамога з працаўладкаваннем.
Падтрымаць мужчыну фінансава на hutka.help

✊Паспейце падтрымаць палітзняволеную Вікторыю Кульшу да апеляцыі
Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.
За паўгода ў зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгады ў ПКТ. Нядаўна праваабаронцам стала вядома, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Акрамя гэтага, жанчына некалькі разоў у калоніі трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.
Гомельскі абласны суд 14 чэрвеня разгледзіць апеляцыйную скаргу Вікторыі. Да гэтага часу яе можна падтрымаць грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі.
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Вікторыя Аляксандраўна Кульша

🇺🇳Эксперты ААН: «Беларусь павінна вызваліць усіх затрыманых па палітычных прычынах і абараніць іх асноўныя правы»
Эксперты ААН па правах чалавека заклікалі беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных у краіне, затрыманых і асуджаных паводле сумнеўных абвінавачанняў за здзяйсненне сваіх асноўных правоў на мірныя сходы, на аб'яднанні і вольнае выказванне меркаванняў.
«Беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій павінен быць спынены. Міжнародная супольнасць павінна патрабаваць ад Беларусі выканання яе міжнародных абавязкаў па правах чалавека ў сферы вызначэнне ісціны, забеспячэння справядлівасці і кампенсацыі шкоды».

💔Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова ўпершыню сустрэлася з сынам у СІЗА
Як стала вядома @bajby, гомельскай журналістцы і краязнаўцы Ларысе Шчыраковай 30 траўня дазволілі кароткатэрміновае спатканне з роднымі, на якое хадзіў і яе шаснаццацігадовы сын Святаслаў.
Ад агарнуўшых пачуццяў Ларыса нават расплакалася, але неўзабаве справілася з эмоцыямі і нават жартавала. Размаўлялі па тэлефоне праз закратаванае вакно каля дзвюх гадзін.
Нагадаем, Ларысу затрымалі ў снежні 2022-га — супраць яе распачалі крымінальную справу паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
💌Падтрымаць журналістку: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ларыса Фёдараўна Шчыракова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Як стала вядома @bajby, гомельскай журналістцы і краязнаўцы Ларысе Шчыраковай 30 траўня дазволілі кароткатэрміновае спатканне з роднымі, на якое хадзіў і яе шаснаццацігадовы сын Святаслаў.
Ад агарнуўшых пачуццяў Ларыса нават расплакалася, але неўзабаве справілася з эмоцыямі і нават жартавала. Размаўлялі па тэлефоне праз закратаванае вакно каля дзвюх гадзін.
Нагадаем, Ларысу затрымалі ў снежні 2022-га — супраць яе распачалі крымінальную справу паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
💌Падтрымаць журналістку: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ларыса Фёдараўна Шчыракова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
Фігуранты "справы Аўтуховіча" папрасілі растэрміноўкі на аплату пазоваў
Заяву аб растэрміноўцы выкананьня грамадзянскага пазову разгледзяць у Горадзенскім абласным судзе 6 чэрвеня, паведамляе тг-канал "Право имеют".
Нагадаем, гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка агучыў прысуд па рэзананснай "справе Аўтуховіча". На лаве падсудных былі: Мікалай Аўтуховіч, святар Сяргей Рэзановіч, ягоная жонка Любоў Рэзановіч, іх сын Павел Рэзановіч, пенсіянерка Галіна Дзербыш, баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар, актывістка Вольга Маёрава, пенсіянерка Ірына Мельхер і яе сын Антон Мельхер, а таксама Ірына Гарачкіна, Віктар Снегур і Павел Сава.
Суддзя Максім Філатаў прызначыў ад 2,5 да 25 гадоў калоніі. Антона Мельхера вызвалілі ў зале суда, бо залічылі тэрмін утрымання пад вартай.
Некаторых з фігурантаў ужо этапавалі ў калоніі.

📍На волю выйшаў палітвязень Ігар Бузук
Ігар — прадпрымальнік з Гродна, якога затрымалі ў ліпені 2021 года пры спробе з'ехаць з Беларусі.
Яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на мемарыяльным комплексе "Курган славы" — суд расцаніў гэта як здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ). У зняволенні Ігар пабраўся шлюбам са сваёй дзяўчынай у гродзенскай турме №1.
Тэрмін палітвязень адбываў у магілёўскай калоніі № 15, адкуль нядаўна выйшаў на волю, паведамляе @Grodno_grab.

📝Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый наконт распаўсюду юрыдычным факультэтам Белдзяржуніверсітэта «пакаяльных» відэа
Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з асуджэннем дзеянняў прадстаўнікоў юрыдычнага факультэта БДУ.
«Ні пра якую акадэмічную свабоду, магчымасць мець сваё меркаванне аб якасці адукацыі, пра ініцыятывы, якія прасоўваюцца, пра развіццё рознабаковых асоб у ВНУ, дзе практыкуюцца падобныя рэакцыі ў дачыненні да студэнтаў, гаворка не ідзе.
Рэалізацыя права на адукацыю — гэта не толькі магчымасць наведвання вучэбных заняткаў і атрыманне ведаў у розных сферах, але і карыстанне акадэмічнай свабодай, а таксама правамі чалавека».
Заява цалкам 👉 spring96.org/be/news/111845

У Гродне затрыманы воін-інтэрнацыяналіст Юрый Слізевіч
Як паведамляе @nebovkletku, гарадзенцу 57 гадоў. Ён 14 гадоў адпрацаваў дырэктарам у фірме «Элефант і К», якая займаецца рамонтам транспарту і абслугоўвала, у тым ліку, Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне.
🔗Хроніка пераследу 31 траўня
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Звязацца з журналістамі «Вясны»
Як паведамляе @nebovkletku, гарадзенцу 57 гадоў. Ён 14 гадоў адпрацаваў дырэктарам у фірме «Элефант і К», якая займаецца рамонтам транспарту і абслугоўвала, у тым ліку, Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне.
🔗Хроніка пераследу 31 траўня
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Звязацца з журналістамі «Вясны»
💔«Больш за ўсё мне запомніліся лісты ад дзяцей і пенсіянераў». Былы палітвязень пра падтрымку на «хіміі»
«Прыходзіла шмат лістоў. Спачатку я быў вельмі шчаслівы. Шчыра.
На пошце я папрасіў, каб мне лісты аддавалі ў рукі, а не перадавалі на ПУАТ, таму што там іх нават ускрывалі, хоць не маюць на гэта ніякага права. Мне вельмі шмат прыйшло лістоў у лютым 2022 года пасля ўцёка, калі я выйшаў з ШІЗА, і потым пасля 50 сутак ШІЗА. Тады за пару тыдняў прыйшло каля 100 лістоў.
Больш за ўсё мне запомніліся лісты ад дзяцей і ад віцебскіх пенсіянераў. Апошнія мне даслалі нейкі плецены выраб з дрэва. Міліцыянты, калі бачылі гэта, былі не вельмі рады, бо іх так ніхто не віншуе і не піша словы "героі". Мне здаецца, ім было крыўдна, калі я ішоў з вялікім стосам лістоў».
🔹«А ў чым мне прызнаваць віну?». Гісторыя палітвязня з чырвонай біркай
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?

Сёння днём на польска-беларускай мяжы быў затрыманы чалавек
Праваабаронцам паведамляюць, што мужчыну 40-50 гадоў затрымалі па вяртанні ў Беларусь з Польшчы на памежным пункце Цярэспаль-Брэст.
Вядома, што мужчыну знялі з аўтобуса пасля дагляду і ў кайданках пасадзілі ў міліцэйскую машыну.