Прысуд Раману Пратасевічу ўступіў у сілу
Пра гэта паведамляе ТАСС.
На пытанне аб тым, ці ўзяты Пратасевіч пад варту, прадстаўнік абласнога суда адказала, што «гэта ў парадку выканання».
Нагадаем, Мінскі абласны суд 3 траўня агучыў прысуд па крымінальнай справе супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Суддзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў Сцяпану — 20 гадоў, Яну — 19 гадоў, Раману — 8 гадоў.
Як патлумачыла пасля суда прапагандыстам пракурорка, мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту ў дачыненні да Пратасевіча была пакінутая без змены:
«Пасля ўступлення прысуду ў законную сілу ў частцы выканання прысуду ён будзе ўзяты пад варту і адпраўлены адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму».

Беларускія суды прызналі «экстрэмісцкімі» шэраг Чайлдфры-суполак
Гаворка ідзе пра Facebook-старонку «Чайлдфри. Элита общества», суполку ва «Укантакце» «Чайлдфри», Instagram-старонку «Чайлдфри».
Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі:
📍Telegram-каналы «Приключения беларусов в Киеве», «Орша Микруха», «Дзённiк экстрэмiста», «Лист для записей».
📍Відэа «Беларусы прыехалі ваяваць супраць пуціна і лукашэнкі – некаторыя ўкраінцы былі ў шоку: Як так? А мы думалі, усе беларусы за бацьку», «Баец палка Каліноўскага: Нашая канчатковая мэта – площа Незалежнасці», «Беларускі ваяр распавёў пра стан палка Калiноўскага | Беларусский воин про полк Калиновского», «Лукашенка павінен баяцца: Украiна ўражаная батальёнам Калiноўскага | Украина восхищена беларусами», «У Лукашенко будет две недели после победы Украины / План: Б», «Позывной Леший».

«Трэба ўсяму свету нагадваць, што ў нас у Беларусі людзей катуюць і забіваюць у турмах толькі за тое, што яны не згодныя з уладамі». Брат Вітольда Ашурка заклікае далучыцца да Дня Палітвязняў
Брат загінулага ў калоніі палітвязня заклікае ўсіх беларусаў далучацца да Дня палітзняволеных Беларусі:
«Мне шкада, што гэта дзень смерці майго брата, бо я хачу, каб ён жыў. Але, калі так атрымалася, што гэта першы палітзняволены, які быў наўпрост забіты ў турме... А палітзняволеных у нас тысячы.
Трэба ўсяму свету нагадваць, што ў нас у Беларусі людзей катуюць і забіваюць у турмах толькі за тое, што яны не згодныя з уладамі. Трэба нагадваць, што ў нас тысячы людзей за кратамі пад пагрозай смерці і катаванняў. І што робяць з людзьмі ў турмах, мы дазнаемся ўжо пасля таго, як яны выходзяць на волю. Таму трэба ўвесь час нагадваць свету ўсімі магчымымі спосабамі пра гэта і выцягваць людзей з турмаў».
🔹«Давесці да канца справу Вітольда важна для ўсяго грамадства», — Андрэй Ашурак
✊21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі

У Брэсцкім абласным судзе 18 траўня пачаўся працэс над 40-гадовым лекарам з Баранавіч Валерыем Хаменкам
Лекар брыгады інтэнсіўнай тэрапіі станцыі хуткай дапамогі абвінавачваюць у рэабілітацыі нацызму (ч. 1 арт. 130-1 КК).
Справу разглядае суддзя Вера Філонік.
Згодна з матэрыяламі справы, затрыманы напачатку красавіка 2023 года Хаменка ў жніўні 2020 года нібыта размясціў і захоўваў на адной з агульнадаступных старонак у сацыяльнай сетцы матэрыялы з выявамі плакатаў, на якіх мелася сімволіка, звязаная з ідэямі расавай перавагі, паказана асабістае стаўленне да салдат фашысцкай Германіі, прыхільнасць да нацысцкіх і расісцкіх поглядаў.

✍️Падпісанне лістоў салідарнасці беларускім палітвязням у Варшаве
21-га траўня, у Дзень палітвязняў Беларусі, у Варшаве праваабаронцы «Вясны», польскага «Мемарыяла» ініцыятывы «Палітвязынка» пры падтрымцы «Майстэрні паштовак салідарнасці» зладзяць сустрэчу па падпісанні лістоў палітвязням.
На месцы людзей будуць чакаць паштоўкі і ўсё неабходнае для напісання лістоў. На прасторы можна будзе пабачыць карціны палітзняволенага Паўла Севярынца і падзяліцца ўражаннямі ў лісце да яго.
📍 Прастора «Пад жырандоляй» (Варшава, Hoża 41, lok 2)
🕰 21 траўня, 17:00-19:00

«У які момант яго перавядуць пад варту — ніхто сказаць не можа». У Мінаблсудзе пракаментавалі сітуацыю з Раманам Пратасевічам
Прадстаўніца Мінаблсуда распавяла @mediazona_by, што «цяпер будуць накіроўвацца дакументы», а ў які момант яго перавядуць пад варту — «ніхто сказаць не можа».
Яна дадала, што прысуд яшчэ «толькі ўступіў у законную сілу» і пытанне пераводу асуджанага на 8 гадоў блогера «будзе вырашацца ў парадку выканання».
Нагадаем, пасля вынясення прысуду пракурорка сказала прапагандыстам, што мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту ў дачыненні да Пратасевіча была пакінутая без змены: «Пасля ўступлення прысуду ў законную сілу ў частцы выканання прысуду ён будзе ўзяты пад варту і адпраўлены адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму».
Сёння прысуд Раману Пратасевічу ўступіў у сілу.

🌿«Наша салідарнасць і падзяка дасць палітвязням разуменне каштоўнасці іх ахвяры», — праваабаронца Павел Сапелка
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі вось ужо тры гады застаецца жахлівай па маштабах рэпрэсій: штодня па палітычных матывах затрымліваюць дзясяткі чалавек, іх збіваюць, катуюць, утрымліваюць у нечалавечых умовах, а ў месцах несвабоды ім не аказваюць медыцынскай дапамогі і ўтрымліваюць у рэжыме «інкамунікада».
Да Дня палітвязняў Беларусі праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка распавёў пра адвакацыю праблем палітвязняў у сённяшніх умовах, пракаментаваў пераслед адвакатаў і пазбаўленне палітвязняў права на абарону, ацаніў дзеянні суддзі, які асудзіў да турэмнага зняволення хворага на сэрца Мікалая Клімовіча, і патлумачыў, чаму важна рознымі спосабамі выказваць сваю салідарнасць з палітвязнямі.
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3MALjls
Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Сілавікі затрымалі спявачку Патрыцыю Свіціну, якая ў 2020 годзе адмовілася ад стыпендыі Лукашэнкі
На «пакаяльным відэа», дзяўчына расказвае, што з'яўлялася лаўрэатам стыпендыі па падтрымцы таленавітай моладзі. У 2020 годзе яна, паводле ўласных слоў, «удзельнічала ў пратэстах», «выходзіла на дарогі» і ў складзе калоны «перакрывала рух транспарту».
Таксама яна кажа, што публікавала ў сацсетках «негатыўныя паведамленні» пра сілавікоў, аб «спецаперацыі, якая праводзіцца на тэрыторыі Украіны» і «распальвала варожасць і нянавісць паміж славянскімі народамі».
Крыніца: @mediazona_by

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
😡Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Рэзановіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА
Актывіста анархічнага руху івацэвіцкай калоніі ў пачатку траўня змясцілі ў штрафны ізалятар на 8 сутак, паведамляе тг-канал «Права на паўстанне».
Нагадаем, Дзмітрый быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.
💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
💻Напісаць анлайн

Пасля праверкі тэлефона ў мінскім аэрапорце сілавікі затрымалі дзяўчыну, якая вярталася з адпачынку ў Егіпце
У мінскім аэрапорце сілавікі затрымалі пасажырку, якая вярталася ў Беларусь з адпачынку, паведаміла крыніца @mediazona_by. Дзе зараз знаходзіцца затрыманая дзяўчына і ў якім яна статусе — невядома.
Па словах крыніцы, супрацоўнікі адказалі яе хлопцу, што забіраюць яе «на пагаварыць». Пазней высветлілася, што на гугл-дыску ў тэлефоне ў дзяўчыны знайшлі «фотаздымкі з жаночых маршаў і таму яе пакінулі ў міліцыі да раніцы».
Вядома, што ў 2020 годзе беларуску затрымлівалі падчас пратэстаў, суд прызначыў ёй штраф па артыкуле 23.34 КаАП.
Знаёмы затрыманай распавёў, што перад вылетам яна выдаліла Telegram. Аднак пасля праходжання мяжы сябар напісаў ёй і паведамленне аказалася прачытана.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

✊21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца?
🔹19 траўня (пятніца)
• Вільня 🇱🇹 15:00 – 17:00. Падпісанне паштовак і лістоў палітвязням. CreateCulture Space, Karmelitų g. 5.
• Сан-Францыска 🇺🇸 19:00, Падпісанне лiстоў і паштовак палітвязням. Belmont, CA, Падрабязнасці
• Анлайн-акцыя Amnesty International 💻 19:00, Падрабязнасці
• Гамбург 🇩🇪 19:00 – 20:30, Staats- und Universitätsbibliothek Hamburg, Von-Melle-Park 3.
🔹20 траўня (субота)
• Рым 🇮🇹 10:00 – 12:00. Каля замка Святога Анёла (Castello - lato Largo Mutilati e invalidi di Guerra).
• Брэмен 🇩🇪 10:00–13:00. Падпісанне паштовак і лістоў палітвязням. Месца можна даведацца праз суполку.
• Дэтройт 🇺🇸 14:00, Bridgeport township. Падрабязнасці.
• Варшава 🇵🇱 18:30. Вечар памяці Вітольда Ашурка. Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6).
🔹21 траўня (нядзеля)
• Батумі 🇬🇪 Цягам дня можна будзе напісаць лісты палітвязням у краме нацыянальнай сімволікі (26 мая, 41) Медыя Хабе (Парнаваз Мэпэ, 67). Падрабязнасці
• Вільня 🇱🇹 11:00. Каля муралу Алесю Бяляцкаму адбудзецца акцыя «АСОБ(Н)А»
• Вільня 🇱🇹 12:00. Акцыя ў падтрымку палітвязняў. Кафедральная плошча (Katedros aikštė)
• Гаага 🇳🇱 12:00, Laan van Meerdervoort
• Філадэльфія 🇺🇸 12:00, Philadelphia Museum of Art, Падрабязнасці
• Лондан 🇬🇧 12:30 – 14:00. Parliament Square
• Варшава 🇵🇱 пляц Канстытуцыі 6, 12:45 – 14:00. Мітынг, пасля якога шэсце да Кракоўскага прадмесця, дзе працягнуцца мерапрыемствы
• Адэса 🇺🇦 13:00, Саборная плошча (шашачна-шахматная пляцоўка)
• Нью-Ёрк 🇺🇸 13:00 Sheep Meadow- Central Park, Падрабязнасці
• Чыкага 🇺🇸 13:00, Intersection of Michigan Ave. & Washington St. Падрабязнасці
• Стакгольм 🇸🇪 13:00, Sergels Torg, 111 24
• Штутгарт 🇩🇪 14:00, Wilhelmsplatz
• Кракаў 🇵🇱 14:00, Помнік Міцкевічу на Рынку
• Будва 🇲🇪 14:00, крэпасць Магрэн
• Варшава 🇵🇱 14:30 – 16:00. Мітынг і ланцуг салідарнасці з палітвязнямі, пл. Каперніка.
• Познань 🇵🇱 14:30. Fredry 5, Klubokawiania MY. Падрабязнасці
• Мюнхен 🇩🇪 15:00, Odeonsplatz. Падрабязнасці
• Беласток 🇵🇱 15:00, Elektryczna, 9, каля кансулята Беларусі.
• Кіеў 🇺🇦 15:00, беларуска-ўкраінскі хаб Сустрэча, Київ, Єреванська, 30, +38(095)223-07-63
• Львоў 🇺🇦 15:00, Львоўскі хаб Дома правоў чалавека (Валова, 27-8)
• Брусэль 🇧🇪 15:00-16:00, Europakruispunt, (Central Station).
• Парыж 🇫🇷 16:00, Плошча Бастыліі Падрабязнасці
• Ліён 🇫🇷 16:00, Hotel de Ville, з боку фантана
• Торунь 🇵🇱 16:00, помнік Каперніку
• Уроцлаў 🇵🇱 17:00, Рынак ля фантану. Падрабязнасці
• Познань 🇵🇱 17:00, plac Wolności, Poznań
• Тбілісі 🇬🇪 17:00, каля Гімназіі №1
• Варшава 🇵🇱 17:00 – 19:00, «Пад жырандоляй» (ul. Hoża, 41, lok. 2).
• Брусэль 🇧🇪 17:30 - 19:30, Вечар лістоў палітвязням Беларусі і РФ. Rue de l'Epée 2, Bruxelles L'Ascenseur, café associatif et radio
• Люблін 🇵🇱 18:00, Pomnik Unii Lubelskiej
• Шчэцін 🇵🇱 18:00, Zegar Słoneczny na Aleja Kwiatowa
• Парыж 🇫🇷 18:00, Bibliothèque russe Tourguenev, 11 rue de Valence, 75005. Рэгістрацыя
• Браціслава 🇸🇰 19:00, шэсце ад Hodžovo námestie да Bieloruskej ammbasády
🔹22 траўня (панядзелак)
• Адэса 🇺🇦 17:00, Італьянскі бульвар, мурал «Жыве Беларусь»
🕯Літургіі
20 траўня:
• Булонь-Біянкур 🇫🇷 10:30, 132 bis Rue du Point du Jour 92100 Boulogne-Billancourt. Падрабязнасці
21 траўня:
• Рым 🇮🇹 11:00, імша ў падтрымку палітвязняў. Via di San Sebastianello 11, Roma.
• Вільня 🇱🇹 праваслаўная супольнасць Усяленскага патрыярхату (Bokšto g. 2, Vilnius):
8:40-9:50 — Малітва аб вызваленні ўсіх несправядліва асуджаных
9:50-10:05 — Малебен за ўсіх несправядліва зняволеных.
10:00 — Сімвалічнае запальванне «Свечкі малітоўнага хадайніцтва за свабоду».
• Антвэрпэн 🇧🇪 12:00-14:00, Беларуская Грэка-каталіцкая царква (Lange Beeldekensstraat 22, 2060 Antwerpen)
• Варшава 🇵🇱 11:30, Касцёл святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў (ніжні храм). Праводзіць Вячаслаў Барок.
• Фларэнцыя 🇮🇹 13:00 – 14:00, імша за ўсіх затрыманых па палітычных матывах. Узначаліць Юрый Барок. Chiesa Parrocchiale di San Luca al Vingone. Via Gaetano Pacchi, 3, 50018 Scandicci FI.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/44YJqq2
Паведамляйце пра анонсы акцый на @Viasnainfo

💔«Привет, Мама! Я тебя люблю». Дзеці палітзняволенай Антаніны Канавалавай напісалі лісты маці
Родныя Антаніны атрымалі ліст ад жанчыны — яе дзеці Ваня і Наста ўжо напісалі адказы маці.
Нагадаем, у траўні 2021 Антаніну разам з яе палітзняволеным мужам Сяргеем Ярашэвічам асудзілі да 5,5 гадоў калоніі па справе «Арміі з народам». У Антаніны і Сяргея на волі засталіся двое маленькіх дзяцей: Ваня і Насця. За кратамі муж і жонка знаходзяцца больш за 2,5 года.
🔹Удалечыні ад дзяцей і мужа. Як жыве ў калоніі Антаніна Канавалава
🔹Гісторыя пераследу Антаніны і Сяргея
💌Падтрымаць Антаніну: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Антаніна Сяргееўна Канавалава
💌Падтрымаць Сяргея: ПК № 20. 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Сяргей Міхайлавіч Ярашэвіч

✊Дапамога сем'ям былых палітвязняў з дзецьмі
Адразу пасля вызвалення многія былыя палітвязні застаюцца без працы і сродкаў на існаванне. Акрамя пошуку грошай на жыццё і пагашэнне вялізных штрафаў яны вымушаны шукаць сродкі на дзіцячыя сады і школы, а таксама самыя неабходныя рэчы і школьныя прылады для сваіх дзяцей.
BYSOL запускае новы збор для дапамогі былым палітычным вязням у якіх ёсць дзеці. Падтрымку, якая зможа пакрыць некаторыя дзіцячыя выдаткі, атрымаюць 30 сем'яў.
💳Падтрымаць збор на старонцы BYSOL