Учора адзначаўся Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.
Правы людзей ЛГБТК+ у Беларусі сістэматычна парушаюцца. Незаўважнасць у грамадстве і адсутнасць сур’ёзнага абмеркавання сітуацыі з правамі ЛГБТК+ прывяла да таго, што ў 2020 годзе прадстаўнікі і прадстаўніцы ЛГБТК+ сталі мішэнню для ўлады і сілавікоў.
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі падрыхтаваў справаздачу «Катаванні людзей ЛГБТК+ і гамафобная палітыка рэжыму», у распавядае:
• Як сілавікі прымянялі фізічны і псіхалагічны гвалт за прыналежнасць да ЛГБТК+
• Як абражалі людзей ЛГБТК+
• Як колер, даўжыня валасоў ці адзенне станавіліся падставай да гвалту і катаванняў
• Як улады выкарыстоўваюць вымушаны камін-аўт у якасці рэпрэсій
Справаздача напісаная ў суаўтарстве з Прававой ініцыятывай і грунтуецца на звестках Міжнароднага камітэта і ПЦ «Вясна».
➡️ Поўную справаздачу чытайце на сайце

💵Падтрымка Рэгіны Лавор, якая была вымушана пакінуць Беларусь праз пагрозу
Стваральніцу і першую дырэктарку Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіну Лавор асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі».
Яе гісторыю распавядае BYSOL.
«Мне было забаронена ўсё: хадзіць у касцёл, карыстацца прыбіральняй на вуліцы, сустрэчы з мамай і іншымі сваякамі. 12 красавіка мяне забралі з дому ў кайданках нібыта за парушэнне рэжыму, маўляў, не адчыніла дзверы супрацоўніку падчас праверкі. Я знаходзілася ў ШІЗА з 12 па 22 красавіка.
Мяне прымушалі распранацца дагала на відэакамеру, трымалі ў адзіночнай камеры без ацяплення, без матраца, коўдры, бялізны, без прагулак, без перадач, чатыры разы на дзень выводзілі на ператрус у кайданках, два разы за ноч прымушалі ўставаць з ложка і называць сваё імя і артыкул.
22 красавіка я выйшла з ізалятара і адразу з'ехала з Беларусі. Цяпер я вымушана звярнуцца па фінансавую дапамогу, бо уцякала толькі з адным заплечнікам».
Падтрымаць Рэгіну на BYSOL

🌿Сабіна Брыло — Марфе Рабковай: «Вы вельмі патрэбныя тут людзям»
З нагоды Дня Палітвязняў Беларусі «Вясна» публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. Сёння публікуем ліст паэткі і журналісткі Сабіны Брыло да каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны» і праваабаронцы Марфы Рабковай, якую зняволілі амаль на 15 гадоў калоніі.
«Калі я распытваю пра Вас кагосьці з агульных знаёмых, альбо нехта сам пра Вас распавядае, то яны апісваюць Вас як вельмі разумнага, разважлівага і моцнага чалавека – і ў той жа час далікатнага і чуллівага.
Разам са сваімі добрымі сябрамі я малюся, каб Магутныя Сілы, якія апекваюцца Вашым лёсам, трымалі Вас і дапамаглі Вам перажыць цяжкія часы. І каб гэтыя часы скараціліся. Бо Вы вельмі патрэбныя тут людзям».
Ліст цалкам 👉 bit.ly/42Za3cM
💌Падтрымайце Марфу: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Сілавікі знішчылі 25 кніг палітзняволенга журналіста Дзяніса Івашына
Гаворка ідзе пра кнігі «З невичерпного джерела», «Абэцэда», «Беларускі нацыяналізм», «Чаму беларус абавязаны быць нацыяналістам», «Вайсковы слоўнік», «108 дзён і начэй у засьценках КДБ», «О сектантах», «Таталітарызм», «Прапаганда», «Хрышчэньне нацыі», «Беларусь за 10 падарожжаў», «Светапоглядныя асновы дэмакратычнага руху», «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі», «З невичерпного джерела», «Гібридная война», «Крим за завісою», «Хроника гибридной войны», «Смисли і війни», «Росія: ідентичность агресора», «Вторжение в Украину», «Донбасс в огне», «ОУН і УПА в боротьбі за Українську Державу», «Міжнародний центр протидіі Російській пропаганді», «Тенденціі у світі», «Індекс війни».
Крыніца: @dzianisivashyn
💌Падтрымаць палітвязня лістамі і паштоўкамі вы можаце па адрасе: ПК №15, 212013, Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, 11 атрад, Івашын Дзяніс Яўгенавіч
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🤡Ужо «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал Зянона Пазняка зноў прызналі «экстрэмісцкім»
У сакавіку інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала «Зянон Пазьняк» была прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёну 27 сакавіка.
Аднак гэта не перашкодзіла 12 траўня правесці пасяджэнне ў судзе Савецкага раёну Мінска, падчас якога вышэй згаданы тэлеграм-канал зноў быў прызнаны «экстрэмісцкім».

Прысуд Раману Пратасевічу ўступіў у сілу
Пра гэта паведамляе ТАСС.
На пытанне аб тым, ці ўзяты Пратасевіч пад варту, прадстаўнік абласнога суда адказала, што «гэта ў парадку выканання».
Нагадаем, Мінскі абласны суд 3 траўня агучыў прысуд па крымінальнай справе супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Суддзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў Сцяпану — 20 гадоў, Яну — 19 гадоў, Раману — 8 гадоў.
Як патлумачыла пасля суда прапагандыстам пракурорка, мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту ў дачыненні да Пратасевіча была пакінутая без змены:
«Пасля ўступлення прысуду ў законную сілу ў частцы выканання прысуду ён будзе ўзяты пад варту і адпраўлены адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму».

Беларускія суды прызналі «экстрэмісцкімі» шэраг Чайлдфры-суполак
Гаворка ідзе пра Facebook-старонку «Чайлдфри. Элита общества», суполку ва «Укантакце» «Чайлдфри», Instagram-старонку «Чайлдфри».
Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі:
📍Telegram-каналы «Приключения беларусов в Киеве», «Орша Микруха», «Дзённiк экстрэмiста», «Лист для записей».
📍Відэа «Беларусы прыехалі ваяваць супраць пуціна і лукашэнкі – некаторыя ўкраінцы былі ў шоку: Як так? А мы думалі, усе беларусы за бацьку», «Баец палка Каліноўскага: Нашая канчатковая мэта – площа Незалежнасці», «Беларускі ваяр распавёў пра стан палка Калiноўскага | Беларусский воин про полк Калиновского», «Лукашенка павінен баяцца: Украiна ўражаная батальёнам Калiноўскага | Украина восхищена беларусами», «У Лукашенко будет две недели после победы Украины / План: Б», «Позывной Леший».

«Трэба ўсяму свету нагадваць, што ў нас у Беларусі людзей катуюць і забіваюць у турмах толькі за тое, што яны не згодныя з уладамі». Брат Вітольда Ашурка заклікае далучыцца да Дня Палітвязняў
Брат загінулага ў калоніі палітвязня заклікае ўсіх беларусаў далучацца да Дня палітзняволеных Беларусі:
«Мне шкада, што гэта дзень смерці майго брата, бо я хачу, каб ён жыў. Але, калі так атрымалася, што гэта першы палітзняволены, які быў наўпрост забіты ў турме... А палітзняволеных у нас тысячы.
Трэба ўсяму свету нагадваць, што ў нас у Беларусі людзей катуюць і забіваюць у турмах толькі за тое, што яны не згодныя з уладамі. Трэба нагадваць, што ў нас тысячы людзей за кратамі пад пагрозай смерці і катаванняў. І што робяць з людзьмі ў турмах, мы дазнаемся ўжо пасля таго, як яны выходзяць на волю. Таму трэба ўвесь час нагадваць свету ўсімі магчымымі спосабамі пра гэта і выцягваць людзей з турмаў».
🔹«Давесці да канца справу Вітольда важна для ўсяго грамадства», — Андрэй Ашурак
✊21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі

У Брэсцкім абласным судзе 18 траўня пачаўся працэс над 40-гадовым лекарам з Баранавіч Валерыем Хаменкам
Лекар брыгады інтэнсіўнай тэрапіі станцыі хуткай дапамогі абвінавачваюць у рэабілітацыі нацызму (ч. 1 арт. 130-1 КК).
Справу разглядае суддзя Вера Філонік.
Згодна з матэрыяламі справы, затрыманы напачатку красавіка 2023 года Хаменка ў жніўні 2020 года нібыта размясціў і захоўваў на адной з агульнадаступных старонак у сацыяльнай сетцы матэрыялы з выявамі плакатаў, на якіх мелася сімволіка, звязаная з ідэямі расавай перавагі, паказана асабістае стаўленне да салдат фашысцкай Германіі, прыхільнасць да нацысцкіх і расісцкіх поглядаў.

✍️Падпісанне лістоў салідарнасці беларускім палітвязням у Варшаве
21-га траўня, у Дзень палітвязняў Беларусі, у Варшаве праваабаронцы «Вясны», польскага «Мемарыяла» ініцыятывы «Палітвязынка» пры падтрымцы «Майстэрні паштовак салідарнасці» зладзяць сустрэчу па падпісанні лістоў палітвязням.
На месцы людзей будуць чакаць паштоўкі і ўсё неабходнае для напісання лістоў. На прасторы можна будзе пабачыць карціны палітзняволенага Паўла Севярынца і падзяліцца ўражаннямі ў лісце да яго.
📍 Прастора «Пад жырандоляй» (Варшава, Hoża 41, lok 2)
🕰 21 траўня, 17:00-19:00

«У які момант яго перавядуць пад варту — ніхто сказаць не можа». У Мінаблсудзе пракаментавалі сітуацыю з Раманам Пратасевічам
Прадстаўніца Мінаблсуда распавяла @mediazona_by, што «цяпер будуць накіроўвацца дакументы», а ў які момант яго перавядуць пад варту — «ніхто сказаць не можа».
Яна дадала, што прысуд яшчэ «толькі ўступіў у законную сілу» і пытанне пераводу асуджанага на 8 гадоў блогера «будзе вырашацца ў парадку выканання».
Нагадаем, пасля вынясення прысуду пракурорка сказала прапагандыстам, што мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту ў дачыненні да Пратасевіча была пакінутая без змены: «Пасля ўступлення прысуду ў законную сілу ў частцы выканання прысуду ён будзе ўзяты пад варту і адпраўлены адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму».
Сёння прысуд Раману Пратасевічу ўступіў у сілу.

🌿«Наша салідарнасць і падзяка дасць палітвязням разуменне каштоўнасці іх ахвяры», — праваабаронца Павел Сапелка
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі вось ужо тры гады застаецца жахлівай па маштабах рэпрэсій: штодня па палітычных матывах затрымліваюць дзясяткі чалавек, іх збіваюць, катуюць, утрымліваюць у нечалавечых умовах, а ў месцах несвабоды ім не аказваюць медыцынскай дапамогі і ўтрымліваюць у рэжыме «інкамунікада».
Да Дня палітвязняў Беларусі праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка распавёў пра адвакацыю праблем палітвязняў у сённяшніх умовах, пракаментаваў пераслед адвакатаў і пазбаўленне палітвязняў права на абарону, ацаніў дзеянні суддзі, які асудзіў да турэмнага зняволення хворага на сэрца Мікалая Клімовіча, і патлумачыў, чаму важна рознымі спосабамі выказваць сваю салідарнасць з палітвязнямі.
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3MALjls
Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Сілавікі затрымалі спявачку Патрыцыю Свіціну, якая ў 2020 годзе адмовілася ад стыпендыі Лукашэнкі
На «пакаяльным відэа», дзяўчына расказвае, што з'яўлялася лаўрэатам стыпендыі па падтрымцы таленавітай моладзі. У 2020 годзе яна, паводле ўласных слоў, «удзельнічала ў пратэстах», «выходзіла на дарогі» і ў складзе калоны «перакрывала рух транспарту».
Таксама яна кажа, што публікавала ў сацсетках «негатыўныя паведамленні» пра сілавікоў, аб «спецаперацыі, якая праводзіцца на тэрыторыі Украіны» і «распальвала варожасць і нянавісць паміж славянскімі народамі».
Крыніца: @mediazona_by

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
😡Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Рэзановіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА
Актывіста анархічнага руху івацэвіцкай калоніі ў пачатку траўня змясцілі ў штрафны ізалятар на 8 сутак, паведамляе тг-канал «Права на паўстанне».
Нагадаем, Дзмітрый быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.
💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч