Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Адкрыты збор на пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча

Нагадаем, у віцебскай калоніі памёр цяжка хворы палітвязень Мікалай Клімовіч. Нягледзячы на ​​тое, што суддзя і пракурор былі ў курсе цяжкіх захворванняў Мікалая, ураджэнца Пінска адправілі за краты. У калоніі ён пражыў толькі некалькі тыдняў.

Фонд BYSOL аб'яўляе збор на пахаванне Мікалая і заклікае ўшанаваць памяць ахвяры рэжыму.

Падтрымаць збор можна па спасылцы
👨‍🏭Актывісты ладзяць кампанію «Прафсаюзная дзейнасць — не экстрэмізм»

19 красавіка споўніўся год з дня масавых арыштаў лідараў беларускіх незалежных прафсаюзаў.

Мэтай кампаніі з'яўляецца прыцягненне ўвагі міжнароднай супольнасці да праблем, звязаных з правамі прафсаюзаў у Беларусі, і садзейнічае іх вырашэнню.

Арганізатарам кампаніі выступае Асацыяцыя «Салідарнасць», якая аказвае падтрымку прафсаюзным актывістам, а пачатак кампаніі прымеркаваны да гадавіны прафсаюзных пагромаў, учыненых рэжымам Лукашэнкі ў 2022 годзе.

Далучыцца да кампаніі і пакінуць подпіс пад патрабаваннямі актывістаў можна па спасылцы 👉 bit.ly/3VEeO93
У Дзяржынску затрымалі мужчыну са сцягам СССР

Гэта адбылося на вуліцы Ленінскай, мужчыну затрымлівалі міліцыянты з мігалкамі, паведамляе @koidanava.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Палітвязня Максіма Матырку будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

«Назад шляху ўжо няма», — сказаў пасля затрымання і збіцця 13 жніўня 2020 года Максім Матырка. За апошні год яго асудзілі ўжо двойчы — па «народным» артыкуле 342 і артыкуле 218 Крымінальнага кодэксу. Палітвязня абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту і ў падпале машыны. Канчаткова Максіму прызначылі 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў ваўкавыскую калонію № 11.

Стала вядома, што 12 траўня ў Ваўкавыскім судзе будзе разглядацца справа супраць палітвязня паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Працэс будзе весці суддзя Мікалай Сяргейка.

Распавядаем гісторыю пераследу Максіма і што вядома пра яго суд

💌Падтрымаць палітвязня: ИК № 11. 231900, г. Волковыск, ул. Рокоссовского, 118, Максім Міхайлавіч Матырка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
😔У палітзняволенага Мікалая Казлова памерла маці

Мікалая не адпусцілі з калоніі на пахаванне.

Мікалай — беларускі палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. 6 жніўня 2021 года яго асудзілі на 3 месяца арышту за разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады.

27 ліпеня 2022 года яго зноў затрымалі разам з іншымі сябрамі АГП. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 КК). 3 лістапада Мікалаю прысудзілі 2,5 гады калоніі. На судзе ён выступіў з моцным апошнім словам.

💌Падтрымайце Мікалая: ПК № 15. 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Мікалай Георгіевіч Казлоў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Чаму 21 траўня важны дзень для нашай краіны?

Праваабаронцы абралі дату Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі невыпадкова. 21 траўня — гадавіна смерці ў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка.

Вітольд — вядомы актывіст з Бярозаўкі, якога ў закрытым рэжыме асудзілі да пяці гадоў зняволення за падзеі 2020 года. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію. 21 траўня 2021 года, на 244-ы дзень свайго зняволення, палітвязень Вітольд Ашурак раптоўна памёр у шклоўскай калоніі. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца, хоць, паводле сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся. Крымінальнай справы па факце ягонай смерці да гэтага часу няма.

«Вясна» заклікае выказаць салідарнасць з палітвязнямі, прыцягнуць увагу грамадства да іх праблемаў і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.

21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!
Замест туалета — вядро. Арыштанты распавялі пра ўмовы ў ІЧУ на Віцебшчыне

Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў красавіку па ўсёй Віцебшчыне адбыліся дзясяткі палітычных затрыманняў, у іх ліку — завадчане. Іх судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў", "незаконнае пікетаванне" і прызначалі адміністрацыйныя арышты.

У ІЧУ Чашнікаў палітычным арыштантам не дазвалялі нічога: ні ручнікі, ні мыла, ні шчотку, ні зубную пасту, не туалетную паперу (яе трэба было прасіць). У адной з камер не было вады і туалета, замест яго стаяла вядро.

У адным з віцебскіх ІЧУ палітычных змяшчалі ў камеры да людзей, хворых на педыкулёз (вашывасць). Душ трэба было выпрошваць — маглі звадзіць адзін раз на тыдзень.
Audio
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя

1:18 Палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны» этапавалі ў калоніі. Як выглядае этап і што далей?

10:14 Сітуацыя з правамі чалавека ў Белаарусі за красавік 2023

14:34 Сусветны дзень свабоды друку і 33 беларускія журналісты ў няволі

23:58 Пачалі пісаць з сярэдзіны 2000-х: дзве асабістыя гісторыі ліставання з палітвязнямі

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
У Брэсце асудзілі айцішніка за абразу Аляксандра Лукашэнкі

У Маскоўскім судзе Брэста вынесены прысуд па крымінальнай справе 37-гадовага ІТ–спецыяліста Аляксандра Заноўскага. Мужчыну абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 КК.

Заноўскаму прад'явілі тое, што ён напісаў два каментары пад публікацыямі тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу». Адно паведамленне было напісана 24 лютага 2022 года пад навіной, што з тэрыторыі Беларусі ва Украіну заходзілі расейскія войскі. Паведамленне гучала наступным чынам: «Прусак пуцінскім шнырам стаў ужо)))».

Другі каментар быў апублікаваны 7 красавіка 2022 года (калі Украіна і Расея вялі перамовы аб перамір'і) пад навіной з цытатай Лукашэнкі аб тым, што «не можа быць перамоваў без удзелу Беларусі». Заноўскі, паводле абвінавачання, напісаў: «Ды ён ужо не вырашае нічога. Шаўка пуцінская».

У выніку, суддзя Іна Клышпач прызначыла Аляксандру 1,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы
Заўтра агучаць прысуд заснавальніку Symbal.bу

З 20 лютага Мінскі гарадскі суд разглядае справу супраць палітзняволенага заснавальніка крамы Symbal.bу і культурніцкага мэнэджэра Паўла Белавуса. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК).

У абвінавачванні гаворыцца, што Павел «распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму», вёў «антыдзяржаўную дзейнасць», «стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы». За кратамі палітвязень утрымліваецца з лістапада 2021 года.

Заўтра, 11 траўня, у 14:30 суддзя Жанна Брысіна агучыць прысуд Паўлу. Які тэрмін палітвязню запрасіла абвінавачванне — невядома, бо суд праходзіць у закрытым рэжыме. Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

🔹«Распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму». У Мінску судзяць заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса

💌Падтрымайце Паўла: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Павел Мікалаевіч Белавус
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⚖️У Мінску пачынаюць судзіць інкасатара Яна Папковіча

Ян — былы інкасатар «Белгазпрамбанка» і экс-спецназавец. Ён звольніўся і збіраўся разам з жонкай і братам Алесем 3 верасня 2022 года з'язджаць у Польшчу, але напярэдадні, 2 верасня 2022 года, быў затрыманы групай Альфа. Падчас затрымання Яна моцна збілі, таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку.

Яго паказвалі ў некалькіх сюжэтах БТ, дзе прадстаўлялі яго наймітам, які збіраўся ехаць на вайну ва Украіну. Яна абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.1 арт.13 і ч.1 арт.361-3 КК (Падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні).

Суд над палітвязнем распачынаецца сёння, 10 траўня. Справу разглядае суддзя Мінгарсуда Вера Галаўкова.

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ян Валер'евіч Папковіч
💻Напісаць анлайн
У Гомелі заўтра пачнуць судзіць журналіста-фрылансера і краязнаўцу Яўгена Меркіса

Яўгена абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Нядаўна стала вядома, што ён правёў чацвёра сутак у карцары СІЗА-3. Палітвязня пакаралі жорсткімі ўмовамі ўтрымання за тое, што «не пагаліўся».

Суд над палітвязнем распачнецца 11 траўня ў Гомельскім абласным судзе. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/42oIo4L

💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Аляксандравіч Меркіс
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
😡Ад палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Дубоўскага ўжо 2 месяцы няма вестак

У судзе Заводскага раёна Мінска 25 лістапада Дзмітрыя асудзілі да 5 гадоў калоніі. Паколькі раней Дубоўскага ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі, шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго асудзілі да 20 гадоў калоніі. Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. 25 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 3.

Родныя палітвязня пішуць у сацсетках, што 2 месяцы не атрымліваюць лістоў ад яго:

"Многие спрашивают, как Дима. Я не знаю. Сегодня ровно 2 месяца, как нет писем от него. Весну он явно не встретил. Это не 10 суток и даже не 30. Два месяца, когда не знаешь ничего".

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі
💻Напісаць анлайн
Дзяржаўнае ТБ паказала анонс расследавання тэрактаў, якія нібыта павінны былі адбыцца ў Беларусі 9 траўня

Мяркуючы па відэа, затрыманыя як мінімум трое чалавек.

Калі вам вядомыя людзі на фотаздымку, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo ці @viasna_bot
📍У Мінску працягваецца суд над палітзняволенай Янай Пінчук. Падтрымайце яе!

Суд над Янай распачаўся 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Дзяўчыну ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Справу разглядаюць у закрытым рэжыме, сёння адбываецца 10-ае пасяджэнне.

Паводле матэрыялаў следства, "Пінчук больш за год займалася дыскрэдытацыяй афіцыйнай улады ў інтэрнэце і заклікамі да ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту". Таксама паведамляецца, што Яна праходзіць па тром эпізодам, у тым ліку "прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі і кіраўніцтва незаконным фармаваннем".

Вядома, што ад 3 траўня па справе змянілася суддзя. Цяпер працэс вядзе
 Любоў Сімахіна.

💌Падтрымайце дзяўчыну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻 Напісаць анлайн
У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні»

Гэта «Алиса рассказывает» і «Солидарность Ивацевичи», якія былі ўнесеныя ў адпаведны спіс паводле рашэнняў МУС ад 10 траўня.
📝Патрабуем правядзення расследавання па факце смерці Мікалая Клімовіча і адсутнасці належнай медычнай дапамогі ў калоніях

Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай у сувязі з чарговай смерцю палітычнага зняволенага ў Беларусі.

«Патрабуем ад супрацоўнікаў пенітэнцыярных устаноў, іншых дзяржаўных устаноў, якія ажыццяўляюць вымушаную ізаляцыю, і іх кіраўніцтва выконвання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і яе міжнародных абавязацельстваў па забеспячэнні аховы жыцця і здароўя асобаў, якія пазбаўлены волі і знаходзяцца ў ізаляцыю».

Заява цалкам 👉 bit.ly/3HXW7ri
📍Палітвязень Аляксандр Іваноў выйшаў на волю

Аляксандр Іваноў быў затрыманы 23 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы, заведзенай па двух артыкулах: арт. 339 КК (Хуліганства) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак). 7 ліпеня 2022 года Аляксандра асудзілі да 1 года і 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 19 жніўня 2022 года Аляксандра этапавалі ў бабруйскую калонію № 2.

Вядома, што адміністрацыя калоніі змясціла Аляксандра ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) наўпрост да заканчэння тэрміну палітвязня.

8 траўня Аляксандр выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
⚡️22 траўня пачнецца суд над Эдуардам Бабарыкам — ён знаходзіцца пад вартай амаль 3 гады

Крымінальную справу будзе разглядаць Мінскі абласны суд у выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Мінскага раёна. Першае судовае паседжанне адбудзецца 22 траўня.

Эдуарда абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, дапамозе ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.

💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz