Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Палітзняволенага «рэйкавага партызана» Віталя Мельніка перавялі ў глыбоцкую калонію
Віталя абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў. 22 снежня Мельніку прысудзілі 13 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. Нагадаем, асаблівы рэжым прадугледжвае камернае ўтрыманне ў калоніі.
Згодна з матэрыяламі справы ў ноч з 24 на 25 сакавіка 2022 года на перагоне Навасады-Барысаў, Мельнік падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакавання, чым прывёў у непрыдатны для эксплуатацыі стан яго прыборы і элементы. У выніку гэтага адбылася затрымка 22 грузавых і 17 пасажырскіх цягнікоў.
Пры затрыманні беларусу прастрэлілі каленныя суставы. Дагэтуль ён перасоўваецца на мыліцах.
Стала вядома, што яго этапавалі ў глыбоцкую калонію № 13, дзе цяпер знаходзіцца палітзняволены палітык Мікалай Статкевіч, на якога адміністрацыя аказвае ціск.
💌Падтрымайце Віталя: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Віталь Юр'евіч Мельнік
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

👀Падборка артыкулаў пра Дзень Народзінаў «Вясны»
На гэтым тыдні Праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначыў сваё 27-годдзе. З гэтай нагоды публікуем цікавыя матэрыялы пра гісторыю «Вясны» і святкаванне гэтай падзеі.
🔹«Народжаная пад дубінкамі на Чарнобыльскім шляху». Як пачыналася «Вясна»
🔹Ліквідацыя, арышты, суды і выгнанне. Праз 27 гадоў рэпрэсій «Вясна» працягвае сваю дзейнасць
🔹Рэпрэсаваны «Чарнобыльскі шлях». Як шэсце памяці апынулася чарговай нагодай для ціску
🔹«Мы не хочам быць заложнікамі», – вясноўцы на акцыі ў Вільні
🔹«У думках з тымі, хто сустракае гэты дзень за кратамі». Міжнародная супольнасць віншуе «Вясну» з днём народзінаў
🔹Шлях да «Вясны». Як прыходзяць да праваабароны — новы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе»
🌿Месяц вясны для «Вясны». Далучайся да віншаванняў!
▪️Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
▫️Падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon

📸Фотафакт: у якіх умовах адбывалі свае тэрміны на Акрэсціна ў 90-ыя
Фотаздымкі публікуе праект vytoki.
Фотаздымкі публікуе праект vytoki.
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🤯71-гадовага пенсіянера Васіля Дземідовіча будуць судзіць па 5 крымінальнай справе. Папярэдні суд над ім яшчэ не скончыўся
У судзе Савецкага раёна Гомеля 20 красавіка пачалі разглядаць справу пенсіянера паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (Абраза суддзі). 2 траўня адбудзецца працяг суда.
Але ўжо 5 траўня над Дземідовічам распачнецца ўжо пяты суд — яго абвінавачваюць зноў па арт. 369 КК. Працэс адбудзецца ў Пухавічах, суддзя — Вольга Бабук.
Раней Дземідовіча асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы яго ў абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Лукашэнкі і арганізацыі масавых беспарадках. Пазней Васілю дадалі яшчэ паўгода зняволення па новай справе. 23 сакавіка ў судзе Драгічынскага раёну над ім адбыўся трэці суд, але вынік невядомы.
У канцы чэрвеня КДБ унёс Васіля ў «тэрарыстычны спіс». Таму заклікаем вас дасылаць яму пасылкі і "медыцынскія бандэролькі".
💌Падтрымайце Васіля: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Васіль Іванавіч Дземідовіч
💻Напісаць анлайн

15 траўня пачнуць судзіць адваката Мінскай абласной калегіі адвакатаў Аляксея Бародку
Яго справу ў Мінскім гарадскім судзе будзе разглядаць суддзя Таццяна Фалькоўская. Аляксею інкрымінавана ч.3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
Нагадаем, адвакат быў затрыманы напрыканцы студзеня і знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Адзначым, што пасля затрымання профіль адваката выдалілі з сайта Рэспубліканскай калегіі адвакатаў. Пазней стала вядома, што 21 красавіка яго пазбавілі ліцэнзіі.
💌Падтрымаць Аляксея грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксей Сяргеевіч Бародка

❗️З'явілася інфармацыя, што 30 красавіка з 4 паверха Ваўкавыскага РАУС выскачыў хлопец у кайданках — ён загінуў
Пра гэта піша @Grodno_grab.
Адзначаецца, што інфармацыя не пацверджаная.
Калі вам нешта вядома пра гэты выпадак — калі ласка, напішыце @Viasnainfo

Аўтару Youtube-канала «MozgON» Уладзіміру Цыгановічу прысудзілі яшчэ адзін год калоніі
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 10 красавіка блогера Уладзіміра Цыгановіча асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Таццяна Касцюк прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ў дадатак да 15 гадоў зняволення па «справе Ціханоўскага».
Уладзімір — блогер, аўтар youtube-канала MozgON. На сваім канале пераказваў спачатку эканамічныя і грамадскія, а потым і палітычныя навіны, стаў весці трансляцыі з розных акцыяў — не толькі з пікетаў Ціханоўскага.
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3Nrib0N
💌Падтрымайце Уладзіміра: Турма № 4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Уладзімір Уладзіміравіч Цыгановіч

🗣«Свет мусіць пра гэта ведаць». Былыя вязні і праваабаронца пра статус палітвязня і апублічванне рэпрэсій
У Беларусі сёння налічваецца ўжо амаль 1500 палітычных зняволеных. Але гэта далёка не поўная карціна тых, хто ў нашай краіне трапляе пад палітычны пераслед і рэпрэсіі. Праз запалоханасць і пагрозы беларусы менш паведамляюць і распавядаюць гісторыі пераследу.
Паразмаўлялі з былымі палітвязнямі і праваабаронцай «Вясны» Наталляй Сацункевіч пра тое, што (не) дае статус палітвязня, ці варта апублічваць факты пераследу і на што гэта ўплывае.
«Як кажуць, катаванні любяць цішыню, і лепш за ўсё катаванні і злачынствы робяцца, калі ніхто не бачыць, таму публічнасць дапамагае гэта спыняць у большасці выпадкаў».
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3Jujvwe
✍️Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце пра затрыманні і суды
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | аднаразовым данатам

✊Беларусы Варшавы сабраліся, каб падтрымаць Віктара Бабарыку і іншых палітвязняў
Пасля акцыі яны напісалі лісты палітвязням.
«Мы не можам моўчкі глядзець на тое, як нявінных людзей збіваюць і зневажаюць толькі таму, што яны выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю», — кажуць яны.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️З'явілася інфармацыя, што 30 красавіка з 4 паверха Ваўкавыскага РАУС выскачыў хлопец у кайданках — ён загінуў Пра гэта піша @Grodno_grab. Адзначаецца, што інфармацыя не пацверджаная. Калі вам нешта вядома пра гэты выпадак — калі ласка, напішыце @Viasnainfo
Праўладныя тэлеграм-каналы пацвердзілі інцыдэнт у Ваўкавыску
Паводле іх, загінулы хлопец нібыта «быў наркаманам».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, верагодна, гаворка ідзе пра 24-гадовага Максіма Л. (яго поўнае імя і іншая інфармацыя маецца ў распараджэнні праваабаронцаў), які днямі адзначыў свой Дзень Народзінаў.
Пакуль няма дакладнай інфармацыі, чаму ў той дзень затрымалі хлопца, але праваабаронцам вядома, што яго затрымлівалі сілавікі ў Ваўкавыску 9 жніўня 2020 году.
Калі вам нешта вядома пра гэты выпадак — калі ласка, напішыце @Viasnainfo
Паводле іх, загінулы хлопец нібыта «быў наркаманам».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, верагодна, гаворка ідзе пра 24-гадовага Максіма Л. (яго поўнае імя і іншая інфармацыя маецца ў распараджэнні праваабаронцаў), які днямі адзначыў свой Дзень Народзінаў.
Пакуль няма дакладнай інфармацыі, чаму ў той дзень затрымалі хлопца, але праваабаронцам вядома, што яго затрымлівалі сілавікі ў Ваўкавыску 9 жніўня 2020 году.
Калі вам нешта вядома пра гэты выпадак — калі ласка, напішыце @Viasnainfo
«Цішачкін заліў вядро хлёркі ў камеру». Як супрацоўнік Акрэсціна ствараў невыносныя ўмовы для затрыманых жанчын
Пра гэта распавяла былая арыштантка Акрэсціна, якая правяла там 15 сутак арышту.
«У нас адна жанчына пазнала сярод супрацоўнікаў Ігара Цішачкіна. Хлёрку нам не залівалі, але калі я трапіла на Акрэсціна, дзяўчынкі мне сказалі, што ім якраз за дзень да гэтага Цішачкін заліў вядро хлёркі ў камеру і зачыніў іх там. Ім давялося прыбіраць рукамі гэтую хлёрку з падлогі».
Раней вязні распавядалі пра супрацоўніка Акрэсціна Яўгена Урублеўскага, вядомага збіццём затрыманых. Вядома, што ён ударыў галавой аб сцяну затрыманую жанчыну, а перад іншымі зняволенымі называў сябе «галоўным фашыстам».
🔹«У мяне ў першы ж дзень на ЦІПе здарыўся прыступ асфіксіі», — былая арыштантка Акрэсціна

😡Палітвязня Андрэя Герасімовіча змясцілі ў ШІЗА
Андрэй — жыхар Гродна, студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Хлопца абвінавацілі паводле арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). Ён прызнаў сабе вінаватым часткова. 18 чэрвеня 2021 г. яму прысудзілі 2,5 гады калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда.
Тэрмін Герасімовіч адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя ўстановы прыкладна з сярэдзіны красавіка змясціла палітвязня ў ШІЗА. Прычыны невядомыя, але рапартаў было складзена шмат. Паведамляецца, што яго могуць утрымліваць там да 100 сутак. Таксама вядома, што ў штрафны ізалятар закінулі шмат вязняў.
💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэй Іванавіч Герасімовіч

Палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк не аддалі бандэролі з лекамі
Бандэроль праз месяц вярнулася назад да бацькоў Паліны з паметкай «адмова ад атрымання», з прыпіскай дрэнным почыркам «не положено по срокам».
Паўтары месяцы назад ад Паліны быў перададзены родным спіс лекаў, завераны ўрачом калоніі. Палітзняволеная павінна раз у паўгады прапіваць лекі пры Сіндроме Жылібера, таксама ёй трэба піць вітаміны. Па словах мужа Паліны Андрэя Шарэнды, у яе моцна пагоршыўся зрок — у бандэролі таксама былі лекі для зроку.
Таксама стала вядома, за апошнія 10 месяцаў Паліну пратрымалі ў ШІЗА, карцэры і ПКТ агулам 180 дзён.
💌Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, г. п. Зарэчча, Вытворчая, 44
💻 Напісаць анлайн

🧑🏭Падчас учорашніх акцый працоўных у Еўропе ўзгадалі зняволеных прадстаўнікоў беларускіх прафсаюзаў
Пра беларускіх прафсаюзных палітвязняў узгадалі на акцыях у Жэневе, Брэмене, Парыжу і Амстэрдаме.
Фота: Салідарнасць, Wim Dekkers