Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Ва Ушачах пад рэпрэсіі ў барацьбе з «экстрэмізмам» патрапіла выбітны педагог Ірына Ляснічэнка

Выкладчыца беларускай мовы і літаратуры ў знакамітай Ушацкай сярэдняй школе (там вучыліся Рыгор Барадулін, Еўдакія Лось, Генадзь Гарбарук), яна падрыхтавала многіх дыпламантаў рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай мове, піша @free_vtb_by.

У 2020 годзе Ірына Уладзіміраўна была занесена на Дошку Гонару Ушацкага раёна.

5 красавіка жанчына была асуджана паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік суда невядома, але на 3 траўня ў абласным судзе прызначаны разгляд скаргі на пастанову Ушацкага суда.
Старэйшыню баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэя Мамойку і яго жонку Веру асудзілі да «хатняй хіміі»

Палітзняволеных Андрэя і Веру затрымалі 1 лютага ў Мінску. Супраць іх распачалі крымінальную справу паводле «народнага» артыкула 342 КК — папярэдне, за фотаздымак на дарозе падчас пратэстаў 2020 году.

Андрэй і Вера з’яўляюцца вядомымі музыкамі, якія прынялі ўдзел у запісы некалькіх альбомаў хрысціянскай музыкі. Апошнім часам Андрэй Мамойка працаваў распрацоўшчыкам у адной з ІТ-кампаній у Беларусі.

Іх справу 20 красавіка разглядалі ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Вядома, што суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла Андрэю і Веры па 2,5 года «хатняй хіміі». Сужэнцаў вызвалілі ў зале суда пасля агалошвання прысуду.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/43V4mxu
Ілля Міронаў паскардзіўся на варварскі разгром сваёй кватэры

Актывіст напісаў скаргу ў пракуратуру на супрацоўнікаў міліцыі Савецкага РАУС Гомеля, якія ў сакавіку гэтага года правялі ператрус у ягонай кватэры з парушэннем заканадаўства.

Вярнуўшыся дадому 16 красавіка, валанцёр заспеў сваю кватэру ў абсалютна разгромленым стане: разабраная мэбля, раскіданыя рэчы — маму актывіста ў той дзень даставілі у РАУС Савецкага раёна.

Міронаў адзначыў, што да пачатку правядзення ператрусу не было прад’яўлена пастановы аб яго правядзенні. Па словах Іллі, не была ўручана паўналетняму члену сям’і і копія пратакола ператрусу. І гэта яшчэ адно грубае парушэнне заканадаўства, пра якое актывіст таксама ўказаў у сваёй скарзе.

Крыніца: Штодзень
❗️Былога ўчастковага асудзілі да 6 гадоў калоніі па справе «Чорнай кнігі Беларусі»

У Магілёўскім абласным судзе па справе «Чорнай кнігі Беларусі» да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 27-гадовага былога ўчастковага Алега Зубовіча.

Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў адносінах інфармацыі да прыватнага жыцця) Крымінальнага кодэкса. Вядома, што пацярпелымі па справе выступалі яго былыя калегі, якія спагналі з яго маральную кампенсацыю.

Суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі вынес прысуд 29 снежня 2022 года, але вынік стаў вядомы праваабаронцам толькі цяпер. Пры затрыманні былога міліцыянта моцна збілі. Мужчыну ўжо накіравалі ў калонію адбываць тэрмін.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/43P8LC9

💌Падтрымайце Алега паштоўкамі і лістамі (пажадана, заказнымі)
: ПК №3, 211300, п. Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён, Алег Ігаравіч Зубовіч
💻Напісаць анлайн
Пракурорка папрасіла суд прызначыць заснавальніку NEXTA Сцяпану Пуцілу 20 гадоў пазбаўлення волі завочна

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Для Яна Рудзіка запрасілі 19 гадоў пазбаўлення волі завочна.

🔹Да 20 гадоў калоніі: фігурантам «справы Nexta» запрасілі тэрміны
‼️У Беларусі ўжо 1500 палітвязняў

Сёння праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі 11 чалавек. Гэта Аляксандр Тарасенка, Віктар Ламека, Аляксандр Дзюба, Раман Арцёменка, Аляксандр Тучкоў, Вольга Алянюк, Ігар Свірыда, Андрэй Пуканаў, Тамара Каравай, Дзмітрый Жыдко, Іван Мілюкоў.

Агульная колькасць палітзняволеных у нашай краіне дасягнула лічбы ў 1500 чалавек.

Каго сёння прызналі палітычнымі зняволенымі і чаму праваабарончыя арганізацыі Беларусі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/41qdZ5D

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
🗣Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра палітычныя прысуды

Сёння агульная колькасць палітзняволеных у нашай краіне дасягнула лічбы ў 1500 чалавек. Правабаронцам вядома, што рэальная колькасць такіх людзей у Беларусі значна больш.

У СІЗА, калоніях і на «хіміях» знаходзіцца яшчэ шмат людзей, затрыманых ці асуджаных па палітычных матывах — аднак, па розных прычынах, праваабаронцам нічога невядома пра гэтых людзей. Калі вам вядомыя такія людзі, калі ласка, пішыце праваабаронцам.

Таксама звяртаемся да былых вязняў — многія з вас за кратамі перасякаліся ці доўга час знаходзіліся разам з фігурантамі палітычных спраў, пра якіх нічога невядома іншым. Калі ласка, распавядзіце пра іх праваабаронцам.

❗️Не маўчыце пра рэпрэсіі — дапамажыце паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @viasnainfo
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎥Відэафакт: Як суправаджаюць Рамана Пратасевіча ў судзе

На відэа Sputnik бачна, што Пратасевіча суправаджаюць двое чалавек у цывільным: адзін з іх спераду, другі — ззаду.

Рамана Пратасевіча затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Сафіяй Сапега — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусова пасадзілі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Пазней Сафію асудзілі да 6 гадоў калоніі, а Рамана перавялі пад хатні арышт.

Сёння для Пратасевіча запрасілі 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прапануецца ўзяць яго пад варту ў зале суда.

🔹Да 20 гадоў калоніі: фігурантам «справы Nexta» запрасілі тэрміны
❗️Без зменаў. Адбылася апеляцыя па справе «Вясны»

У Мінскім гарадскім судзе 21 красавіка адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў і пракурорскага пратэсту на прысуд па справе «Вясны» суда Ленінскага раёна Мінска ад 3 сакавіка, якім тром палітзняволеным праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу прызначаны жорсткія тэрміны ад 7 да 10 гадоў калоніі.

Судовая калегія пад старшынствам Святланы Бандарэнка пакінула скаргі вясноўцаў і іх абаронцаў без задавальнення, а пратэст пракурора, які прасіў змяніць фармулёўку прысуда, задаволіла.

21 красавіка прысуд у адносінах да палітзняволеных праваабаронцаў уступіў у сілу — хутка іх этапуюць у калоніі.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3UUKoyN
Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач — на волі!

Нагадаем, Надзею і Уладзіміра затрымалі ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў Надзеі разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята. У снежні Надзею і Уладзіміра асудзілі да 2 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі (арт. 342 КК).

Сёння муж і жонка выйшлі з калоній, цалкам адбыўшы тэрміны. Яны знаходзіліся за кратамі 1 год, 8 месяцаў і 19 дзён.

Акрамя іх у зняволенні апынуліся музыкі Юлія Марчанка, Пётр Марчанка і Антон Шніп, якія таксама ўжо адбылі тэрміны і выйшлі на волю.
💔«Ігар Лосік плакаў, калі даведаўся, што яго жонку пасадзілі» — былы палітвязень Валянцін Лабачоў

Жыхар Магілёва Валянцін Лабачоў быў асуджаны да 1,5 гадоў калоніі за «абразу Лукашэнку». У лютым Валянцін цалкам адбыў свой тэрмін, а літаральна днямі паспяхова пераехаў у Варшаву. У эфіры радыё Ўнэт ён распавёў пра тое, што такое беларуская турма і ШІЗА, а таксама як да «палітычных» ставяцца іншыя зняволеныя.

«Я сядзеў у адной калоніі з Ігарам Лосікам і Віктарам Бабарыкам. Ігар надзвычайна мужны чалавек, але, нават ён заплакаў, калі даведаўся, што за кратамі апынулася яго жонка Дар’я.

Віктар Дзмітрыевіч трымаецца добра, але за кратамі ён фактычна ў інфармацыйнай блакадзе. Да яго амаль не даходзяць навіны, а іншым зняволеным не дазваляюць з ім камунікаваць».

💌Падтрымаць Віктара і Ігара: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктару Дзмітрыевічу Бабарыку | Ігару Аляксандравічу Лосіку
💌Падтрымаць Дар'ю: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📸Гістарычны Фотафакт

6 сакавіка 2004 года Праваабарончы цэнтр «Вясна» быў прыняты ў Міжнародную федэрацыю за правы чалавека (FIDH).

Тады «Вясну» на з’ездзе FIDH у Эквадоры прадстаўляў Валянцін Стэфановіч. Летась у кастрычніку, у межах 41-га Кангрэсу FIDH, цяпер палітзняволены Валянцін Стэфановіч быў пераабраны віцэ-прэзідэнтам гэтай аўтарытэтнай арганізацыі.

📍Месяц вясны для «Вясны». Як падтрымаць праваабаронцаў?
Яшчэ шэсць еўрапейскіх парламентарыяў сталі сімвалічнымі «хроснымі» беларускіх палітвязняў

Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся новыя дэпутаты парламентаў краінаў ЕС.

Сімвалічныя «хросныя» з’явіліся ў палітзняволеных Сяргея Пляшкуна, Віталя Мельніка, Анастасіі Кухты, Аляксандра Данілевіча, Андрэя Паднябеннага, Валерыі і Іны Глінскіх.

Хто стаў «хроснымі» палітычных зняволеных (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3KZnhPe
Будаўніка асудзілі да «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршы

Стала вядома, што 4 красавіка ў судзе Ленінскага раёну Мінску вынесены прысуд будаўніку Генадзю Буглаку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі».

Яго вызвалілі ў зале суда пасля абвяшчэння выраку. Да прысуду ён знаходзіўся пад вартай. Справу разгледзела суддзя Юльяна Шчоткіна.

Мужчыну прызналі вінаватым ва ўдзеле ў адным з Маршаў, падчас якога ён таксама «перашкаджаў руху транспартных сродкаў».

Чытаць па спасылцы
🎉Павіншуйце палітзняволеную Наталлю Таран з 75-годдзем

Наталлю
абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч.2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) і арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады). Падрабязнасці суда невядомыя, бо працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. Вядома толькі, што да прысуду суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Суд пакараў пенсіянерку пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Сёння жанчына адзначае Дзень народзінаў у гомельскай жаночай калоніі № 4.

💌Падтрымайце Наталлю тэлеграмамі, лістамі салідарнасці, паштоўкамі па адрасе: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Наталля Вячаславаўна Таран 
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
‼️У навукоўца Ігара Бортніка падчас арышту забралі 300 рублёў у якасці кампенсацыі за данат. Ён зноў не выйшаў на волю пасля арышту

Супрацоўніка Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка затрымалі 29 сакавіка. Пазней наваполацкая суддзя Зінаіда Балаболава двойчы асудзіла Ігара паводле адміністрацыйных пратаколаў. Першы раз яго прызналі вінаватым у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП) і асудзілі да 10 сутак арышту. Але пасля заканчэння тэрміну яго перазатрымалі за "несанкцыянаванае пікетаванне" і прызначылі яшчэ 13 сутак.

Але па заканчэнні "сутак" ён зноў не выйшаў — меркавана, у панядзелак адбудзецца суд па арт. 19.11 КаАП. Паведамляецца, што падчас адбыцця арышту ў яго забралі 300 раблёў у якасці кампенсацыі за данат на фэйсбуку. Акрамя гэтага, цяпер ён праходзіць цяжкую рэабілітацыю пасля ня вельмі ўдалай аперацыі па выдаленні міжпазванковай грыжы. Праз моцныя болі ў спіне ён не спаў апошнія 40 гадзінаў.
У Оршы і Талачыне працягваюць судзіць за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

У Аршанскім судзе чарговы адміністрацыйны працэс адбыўся 7 красавіка. Аршанец, знаходзячыся ў іншым горадзе, у Instagram апублікаваў матэрыял сайта Zerkalo. У выніку мужчыну абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкай інфармацыі і асудзілі на 25 базавых велічынь.

Тое ж самае абвінавачванне прад'явілі жыхарцы Талачына, якая яшчэ ў 2020 годзе перапосціла з «экстрэмісцкага» чату інфармацыю ў тэлеграм. Талачынскі суд пакараў жанчыну на 7 сутак арышту.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3AmkYRn
Адміністратару суполкі «ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ ў Беларусі!» Уладзіміру Буцькаўцу змякчылі прысуд

@viasnaHomel стала вядома, што 18 красавіка палітзняволенаму Уладзіміру Буцькаўцу Вярхоўны Суд замяніў 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму на 3 гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

Уладзіміра выпусцілі з СІЗА-3 і ён знаходзіцца на волі.
У Віцебску наўпрост на працы затрымалі жанчыну

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што сёння на працоўным месцы затрымалі жыхарку Віцебска Іну Хадарэнка. Паводле папярэдняй інфармацыі, яе абвінавачваюць паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне).

Вядома, што жанчына знаходзіцца ў РАУС Першамайскага раёну Віцебска.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3AmkYRn

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы «Не саўдзельнічай», «Полк Каліноўскага»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «Еврорадио — Новости Беларуси»;
📍Старонкі ва «Укантакце» «Аляксей Гесс», «Euroradio»;
📍Instagram-старонка «ploshcha_peramen»;
📍TikTok-старонкі «Ксенiя», «Нiлла».