Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Палітзняволенай Вікторыі Кульшы ў трэці раз дадалі трэмін па крымінальнай справе

У судзе Рэчыцкага раёна 7 красавіка агучылі чарговы прысуд палітзняволенай Вікторыі Кульшы паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Станіслаў Іванюценка прызначыў жанчыне яшчэ 1 год зняволення ў дадатак да 3,5 гадоў калоніі. Канчатковы тэрмін складае чатыры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Раней Вікторыю ўжо двойчы, у тым ліку за "непадпарадкаванне адміністрацыі гомльскай калоніі". За паўгода ў рэчыцкай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА, а нядаўна яе змясцілі ў ПКТ на шэсць месяцаў.

👉Чытаць падрабязнасці
‼️У Гродне сілавікі затрымалі праваабаронцу Віктара Сазонава

Сёння каля 10-й раніцы сілавікі затрымалі Віктара Сазонава, калі ён пад’ехаў да сваго дома на машыне. Яго затрымлівалі сілавікі ў „баявой” амуніцыі, але прычына затрымання пакуль невядома.

Нагадаем, што Віктара Сазонава затрымлівалі 14 ліпеня 2021 года, калі па ўсёй Беларусі пракацілася хваля ператрусаў і затрыманняў праваабаронцаў. Значны час Сазонаў быў у статусе падазраванага па „справе Вясны”, знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, пазней з яго гэты статус знялі.

Крыніца: "Гарадзенская праваабарона"
📍Прысуд светлагорскім «рэйкавым партызанам» пакінулі без зменаў. Хутка іх этапуюць у калоніі

У Вярхоўным судзе 31 сакавіка разглядалі апеляцыйныя скаргі на прысуд светлагорскім «партызанам». Нагадаем, Дзмітрыя Равіча асудзілі да 22 гадоў калоніі, Дзяніса Дзікуна — да 23 гадоў, Алега Малчанава — да 21 года. У выніку тэрміны пакінулы без зменаў, а скаргі — без задавальнення, паведамляе "Гомельская Вясна".

Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі «Жэрдзь-Астанкавічы» 28 лютага — на чацвёрты дзень паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве» і рэгістрацыю ў плане «Перамога» і сувязь з BYPOL. Працэс тры месяцы праходзіў у закрытым рэжыме.

У хуткім часе Дзяніса этапуюць у горацкую калонію № 9, Алега — у наваполацкую калонію № 1, а Дзмітрыя — у магілёўскую калонію № 15.
👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога. Агляд артыкулаў пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія

🔹Віды псіхалагічных цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсій
🔹Як родным палітвязняў падрыхтавацца да спаткання ў месцы зняволення
🔹Цяжкасці адаптацыі палітвязняў і спосабы ім дапамагчы
🔹Як падтрымаць сябе, калі твае родныя знаходзяцца ў турме
🔹Што казаць дзецям, бацькі якіх знаходзяцца ў турме
🔹Якія думкі, дзеянні і звычкі дапамагаюць дачакацца любімых
🔹Як дапамагчы дзіцяці перажыць траўматычную падзею
🔹Катаванні і жорсткае абыходжанне — розніца, наступствы і важнасць дакументавання
🔹Правілы аказання першай дапамогі людзям, якія сутыкнуліся з гвалтам і катаваннямі
🔹Як перажыць ізаляцыю ў адзіночнай камеры і падчас вымушаных уцёкаў
🔹Наступствы для псіхікі агрэсараў і саўдзельнікаў гвалту
🔹Як перажыць пачуццё віны, калі ты з'ехаў, ці застаўся, але ўсё адно яго адчуваеш
❗️Валерыя Цапкалу завочна асудзілі да 17 гадоў калоніі

У Мінскім абласным судзе з 1 сакавіка праходзіў судовы працэс над прэтэндэнтам у кандыдаты ў прэзідэнты Валерам Цапкалам. Сёння суддзя Сяргей Епіхаў прызначыў палітыку 17 гадоў калоніі.

Таксама ён пазбаўлены права займаць пасады, «звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў».

Цапкалу інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу — ч. 2 арт. 424, ч. 3 арт. 430, ч. 1 арт. 400, ч. 1 арт. 361-1, ч. 2 арт. 361-2, ч. 2 арт. 367, арт. 188, арт. 369-1, ч. 1 арт. 130, ч. 2 арт. 368, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 123.

«Ствараў беларускую Вікіпедыю» за кошт сродкаў ПВТ: што вядома пра суд над Валерыем Цапкалам
📝Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае на прэзентацыю новага дакладу арганізацыі “Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам”.

Мерапрыемства адбудзецца ў аўторак 11 красавіка ў 14.00 у Вільні (Беларускі дом, Vilniaus g. 20, другі паверх).

Падчас прэзентацыі будзе прадстаўлены агляд беларускага нацыянальнага заканадаўства ў гэтай галіне, агучаны тэндэнцыі па ўключэнні людзей, СМІ, арганізацый і іншых суб’ектаў у “экстрэмісцкія” і “тэрарыстычныя” спісы. Праваабаронцы распавядуць пра пераслед у Беларусі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркавання: самыя распаўсюджаныя артыкулы і прыклады крымінальных спраў.

Уваход на прэзентацыю вольны, але для ацэнкі колькасці жадаючых наведаць мерапрыемства просім запоўніць кароткую форму рэгістрацыі.
У Швецыі адбудзецца спектакль-чытка паводле твораў Алеся Бяляцкага і Максіма Знака

Спектакль называецца "Бяляцкі, прасі літасці". Яго пакажуць у Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме 20 красавіка. Сцэнічная адапатацыя ладзіцца ў межах праекта DRAMATEN.DOC пад мастацкім кіраўніцтвам беларуска-шведскага пісьменніка і рэжысёра Дзмітрыя Плакса.

Крыніца Reform.by
💔 «Я, напэўна, проста памру тут»: хто з палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі

Для людзей з пэўных уразлівых групаў зняволенне апынаецца яшчэ большым выпрабаваннем, чым для астатніх. Да таго ж, яно яшчэ больш пагаршае стан іх здароўя праз несвоечасова аказаную дапамогу, адсутнасць рэгулярных медабследаванняў, якія ім патрэбныя, недасяжнасць патрэбных медычных сродкаў. Таму ў Сусветны дзень здароўя “Вясна” нагадвае пра людзей з уразлівых групаў, якія сёння знаходзяцца за кратамі.

«Для тых з іх, хто з прычыны стану здароўя і наяўнасці цяжкіх захворванняў адчувае асаблівыя пакуты, чыё жыццё ў сувязі з гэтым пастаўленае ў небяспеку, вызваленне не можа быць прадметам уладных маніпуляцый, палітычных дыскусій і інсінуацый. Яно павінна адбыцца неадкладна, у якасці першага кроку да сапраўднага нацыянальнага прымірэння, каб не абцяжарваць немінучую адказнасць вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці», — юрыст «Вясны» Павел Сапелка.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3MkFjh7
❗️Затрыманай у Круглым Аліне Горавай не аказваюць медыцынскую дапамогу — яе здароўе пагоршылася

Аліну затрымалі 27 сакавіка ў Круглым. Спачатку яе ўтрымлівалі ў мясцовым ІЧУ ў жорсткіх умовах: у камеры холадна, спіць на дошках і накрывацца забаронена нават сваім адзеннем. Праз гэта ў яе абвастрыліся хранічныя захворванні нырак і жаночых органаў. Увечары 30 сакавіка Аліне стала дрэнна, таму ёй выклікалі хуткую дапамагу. Сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, бо нібыта ў СІЗА, куды яе павінны былі перавесці, ёсць дзённы стацыянар.

Але ў магілёўскай турме ў медыцынскай дапамозе Аліне адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы. Турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і гаспіталізаваць.

Дзяўчыну абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

💌Падтрымайце Аліну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Аліна Артураўна Горава
💻 Напісаць анлайн
spis_extremistau_07.04.23.doc
3.3 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 54 прозвішчы — цяпер у ім 2691 чалавек

7 красавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Акрамя іншых, у спіс дадалі былых следчых Яўшена Юшкевіча і Мікіту Старажэнку, журналіста і ўласніка “Кальяннай №1" Івана Мураўёва, лекарку Вольгу Барушка, пенсіянерку Людмілу Бажок.

Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
Былога дырэктара стаматалагічнай клінікі асудзілі на тры гады “хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

У судзе Ленінскага раёна Мінска 21 сакавіка асудзілі Валерыя Савіцкага паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Валерыю тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Валерыя абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, падчас якіх ён выходзіў на праезную частку і “выкарыстоўваў палотнішча бел-чырвона-белага колеру як пратэсны сімвал”.

Да суда мужчына знаходзіўся пад закладам памерам 7400 беларускіх рублёў.


Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/40RmlD4
🎉 Месяц вясны для “Вясны”. Далучайся да віншаванняў!

26 красавіка “Вясна” адзначае дзень свайго заснавання. Але гэтае свята азмрочанае працяглымі тэрмінамі зняволення 6 сябраў арганізацыі: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Леаніда Судаленкі, Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка. А большасць праваабаронцаў была вымушаная выехаць з краіны. Але "Вясна" не спыняецца і, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі, на працягу 27 гадоў дапамагае беларусам адстойваць свае правы.

✌️ Заклікаем далучыцца да віншаванняў і падтрымаць “Вясну” даступным спосабам:
▪️зрабі аднаразовы данат ці аформі падпіску на Patreon;
▪️дашлі паштоўку ці ліст салідарнасці зняволеным праваабаронцам, у тым ліку анлайн;
▪️напішы віншаванні на віртуальнай дошцы;
▪️прысвяці “Вясне” верш, малюнак ці іншы мастацкі твор, дашлі на пошту viasna@spring96.org і выкладзі ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna;
▪️далучыся да каманды валанцёраў ды змяняй свет да лепшага;
▪️прыдумай і рэалізуй свой спосаб!

І памятай: наша моц — у салідарнасці!
Сястра Максіма Знака з'ехала з Беларусі пасля ператрусу і "сутак" мужа-адваката

Сястра палітзняволенага адваката Максіма Знака Ірына Козікава пакінула Беларусь. Пра гэта яна напісала ў сваім інстаграме:

«Я магу дыхаць. Толькі зараз магу. Мае даражэнькія сябры, наша сям'я была вымушана з'ехаць з краіны. Бачыць сусвет, мы ніколі не хацелі з'язджаць. Я заўсёды казала, што адзіная рэч, якая можа прымусіць нас з'ехаць — гэта пагроза бяспецы маёй сям'і. На жаль, гэта адбылося і пасля вобшука і 15 содняў майго мужа мы прынялі такое рашэнне. Мы пакінулі вялікую частку звыклага жыцця — кватэру, лецішча, мае заняткі керамікай, любых сяброў і радных. Але галоўнае, што наша сям'я разам».

Яна просіць дапамагчы ёй і мужу прапановамі працы (абое — юрысты) і ўладкаваннем у Польшчы. Муж Ірыны — адвакат Юрый Козікаў, быў затрыманы падчас аблавы на адвакатаў у сакавіку. Юрый абараняў Максіма Знака і Яўгена Юшкевіча.

💌 Падтрымайце Максіма: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
Максіму Аляксандравічу Знаку
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Кірыл Давідзюк
🔺Вольга Кавалёва
🔺Станіслаў Мачалаў 
🔺Дзмітрый Цыб
🔺Марына Дуброўская
🔺Аляксандр Комар
🔺Сяргей Дзяцук
🔺Іван Кулько
🔺Андрэй Чудзінаў
🔺Сцяпан Латыпаў 
🔺Сяргей Ліс 
🔺Андрэй Абразцоў
🔺Юрый Ганцарэвіч
🔺Арцём Жарнак
🔺Антаніна Кавалёва
🔺Аляксандр Пархоменка
🔺Юрый Чубанаў
🔺Аляксандр Шандыба
🔺Ганна Кандраценка
🔺Алег Краўцоў
🔺Ларыса Шчыракова
🔺Андрэй Андрэеў
🔺Ігар Гарчанюк

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🕊Сёння адзначаецца Міжнародны Ромскі дзень

Міжнародны Ромскі дзень адзначаецца 8 красавіка. Ён быў заснаваны ў 1971 годзе на Першым сусветным ромскім кангрэсе, які адбыўся ў Лондане.

Праваабаронцы ПЦ "Вясна" неаднаразова звярталі ўвагу на тое, што ромскае насельніцтва Беларусі сутыкаецца з дыскрымінацыяй і этнічным прафіляваннем. Напрыклад, Алесь Бяляцкі на пачатку 2020 года двойчы звяртаўся ў Генпракуратуру Беларусі з нагоды масавага затрымання ромаў у траўні 2019 года ў Магілёве.

Прапануем вам сёння ўзгадаць нашыя матэрыялы пра ромаў у Беларусі:

🔹Жыццё беларускіх ромаў: праўда без прыўкрас

🔹Як жывуць ромы ў Беларусі? Прэзентаваны даклад пра становішча ромскага насельніцтва
🗣«Уплывае не статус палітвязня, а артыкул». Былыя вязні і праваабаронца пра статус палітвязня і апублічванне рэпрэсій

У Беларусі сёння налічваецца ўжо амаль 1500 палітычных зняволеных. Але гэта далёка не поўная карціна тых, хто ў нашай краіне трапляе пад палітычны пераслед і рэпрэсіі. Праз запалоханасць і пагрозы беларусы менш паведамляюць і распавядаюць гісторыі пераследу.

Паразмаўлялі з былымі палітвязнямі і праваабаронцай «Вясны» Наталляй Сацункевіч пра тое, што (не) дае статус палітвязня, ці варта апублічваць факты пераследу і на што гэта ўплывае.

«Уплывае на тваё становішча ў турме не статус палітвязня, а артыкул. Калі будзе ўказ прэсаваць, то значыць будуць прэсаваць. Калі такога ўказання няма, то будзеш сядзець спакойна, як і іншыя зняволеныя».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3Jujvwe

Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце пра затрыманні і суды
💳 Падтрымаць «Вясну» на Patreon
😳Мінскія ўлады забаранілі праводзіць велікодныя службы на тэрыторыі закрытага Чырвонага касцёлу

"Паважаныя вернікі, у гэтым годзе Велікодныя святы для нашых парафіі асаблівыя. Маем нагоду бліжэй дакрануцца і перажыць знявагі, адкінутасць і боль нашага Збаўцы. На вялікі жаль, наша святыня да гэтага часу зачыненая", — паведамілі ў парафіяльным камітэце.

Паводле камітэта, яны звярталіся да ўладаў з просьбай дазволіць імшу на Велікодныя ўрачыстасці, аднак атрымалі адмову.

Чыноўнікі расцанілі гэты зварот як заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства.

"Мінгарвыканкам не ўзгадняе правядзенне заяўленых масавых мерапрыемстваў і паведамляе аб недапушчальнасці парушэння абшчынай дзейнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь", — паведамляецца ў адказе за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Арцёма Цурана.

Крыніца: @pozirkonline