Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️У Светлагорску затрымалі праваабаронцу Алену Маслюкову і 6 удзельнікаў велапрабегаў салідарнасці.
https://spring96.org/be/news/98556
🤝🔥Псіхалагічная дапамога затрыманым падчас выбарчай кампаніі і іх сем'ям.

Ініцыятыва #СалідарныЯ узаемадзейнічае з псіхолагамі, якія гатовыя аказваць прафесійную дапамогу людзям, якія трапілі ў складаныя сітуацыі на фоне грамадска-палітычных падзей апошніх месяцаў.

Арганізатары прапануюць бясплатныя псіхалагічныя кансультацыі або групавыя сустрэчы (у залежнасці ад запыту), калі вы:

➡️былі затрыманыя падчас мірных акцый;
➡️сутыкнуліся з міліцэйскім гвалтам - эмацыйным або фізічным;
➡️ праходзіце па крымінальнай справе на фоне выбарчых працэсаў;
➡️з'яўляецеся сваяком таго, хто трапіў у месцы несвабоды;
➡️ адчуваеце трывогу ці іншыя цяжкія эмацыйныя станы ў сувязі з гэтым;

Каб атрымаць псіхалагічную дапамогу, запоўніце анкету:👉👉👉 https://forms.gle/sAAuaJrbVaqceebK7
⚡️Фігурант "справы Ціханоўскага", палітвязень Вяргілій Ушак выйшаў на волю пасля 2 месяцаў зняволення.

👉https://spring96.org/be/news/98558
Пад СІЗА-1 на Валадарскага ў Мінску затрымалі актывіста Пятра Маркелава.
Ён з іншымі прыйшоў туды, каб падтрымаць дзяўчыну палітвязня Фурманава - Вольгу Каракіну, якая трымае там галадоўку.
👉https://spring96.org/be/news/98560
⚡️У Сяргея Ціханоўскага - агулам 4 артыкулы Крымінальнага кодэксу.

У дачыненні да яго, Мікалая Статкевіча і іншых асоб распачатая крымінальная справа па факту падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў паводле арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК РБ.

Акрамя таго, заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 КК РБ па фактах здзяйснення наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці, заклікаў да здзяйснення гвалтоўна-агрэсіўных дзеянняў у адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

👉https://spring96.org/be/news/98577
🤷🏻‍♀️Вельмі цяжка знайсці логіку ў мінскіх раённых судоў.

Тры дні запар усе пасяджэнні па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах) пераносіліся на нявызначаны тэрмін. Але, відаць, не для тых, каго затрымалі позаўчора каля ці ўнутры будынка КДБ. Ім пачалі даваць арышты.

Уладальнік рэкламных агенстваў Vondel і Hepta Аляксандр Васілевіч атрымаў 14 сутак. Столькі ж атрымаў Уладзімір Іваноў. Чакаем вынікаў па астатніх.

Нагадаем, людзі прыходзілі да КДБ, каб стаць паручыцелямі за Віктара Бабарыку. Але замест прыёма дакументаў яны траплялі ў аўтазакі.
👉https://spring96.org/ru/news/98580
Куды скардзіцца, калі пры затрыманні супраць вас незаконна ўжылі фізічіную сілу?
#прававылікбез

Падчас апошніх акцыяў амапаўцы даволі часта вельмі брутальна затрымлівалі людзей. Напрыклад журналісту "Радыё Свабода" Антону Трафімовічу зламалі нос, ён ужо напісаў заяву з просьбай распачаць крымінальную справу.

Юрыст "Вясны" Павел Сапелка тлумачыць, каму можна скардзіцца на дзеянні міліцыянтаў, ці могуць фатаграфіі ў тэлефоне стаць доказам па справе, як правільна фіксаваць пабоі, на што трэба звярнуць увагу следчага і, калі пасадзяць на суткі, як потым даказваць, што была ўжытая сіла.

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні глядзіце тут:👉 https://cutt.ly/5s0kaGr
❗️УВАГА❗️МАХЛЯРЫ❗️

Апошнім часам сталі з'яўляцца фэйкавыя закрытыя каналы, якія дублююць назвы і кантэнт арыгінальных адкрытых каналаў. З гэтых фэйк-каналаў па шматлікіх чатах распаўсюджваецца інфармацыя пра збор сродкаў на дапамогу рэпрэсаваным падчас выбарчай кампаніі. Але нумары картак ці рахункаў адрозніваюцца ад сапраўдных.

З такой праблемай ужо сутыкнулася кампанія @by_help, "Страна для жизни" і іншыя. А сёння паведамленні з просьбай аб дапамозе пачалі распаўсюджваюцца з фэйкавага закрытага канала "Вясна / Правы чалавека ў Беларусі".
Махляры не дублююць які-небудзь з нашых пастоў, але ж распавядаюць ад нашага імя "гісторыю", якая можа падштурхнуць людзей ахвяраваць грошы.

❗️Таму мы заклікаем нашых падпісчыкаў і не толькі заставацца пільнымі і заўсёды правяраць каналы ці акаўнты, з якіх распаўсюджваецца інфармацыя падобнага кшталту.

➡️Арыгінальны канал "Вясны": @viasna96
➡️Арыгінальны канал кампаніі дапамогі рэпрэсаваным By_help, з якой мы актыўна супрацоўнічаем: @by_help

🙌Дзякуй за салідарнасць!
🚨Падлікі #controlby на 19:00
На масавым мерапрыемстве ў цэнтры Менска не менш за 25000 чалавек.
🚨На гадзінніку 20:30.
Праз кантрольныя кропкі прайшло 34 тысячы чалавек.
🚨 Абноўленыя дадзеныя #controlby ад усіх "людзей у блакітных камізэльках"!
З 17:30 да 20:30 па падліках нашых назіральнікаў і назіральніц на мітынг прыйшло не меньш 63 000 чалавек!
Як міліцыя парушае законы пры затрыманні мірных дэманстрантаў?

Паразуменне паміж уладамі і грамадзянамі цяпер як ніколі мінімальнае. Кожны ўсплёск вулічнай актыўнасці жорстка душыцца: першапачаткова мірныя акцыі сіламі прадстаўнікоў органаў правапарадку могуць скончыцца бойкамі. Што не так?

Юрысты грамадскай прыёмнай "Вясны" апрацавалі 33 анкеты розных людзей, якія ў выбарчы перыяд падвергліся затрыманням.
Вось якія адказы яны давалі і пар што гэта можа сведчыць: ➡️https://cutt.ly/ys7uzch
У Ганцавічах 30 ліпеня затрымалі Юрыя Навіцкага, які з'яўляўся сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Перад затрыманнем супрацоўнікі міліцыі правялі ў яго дома ператрус.

👉https://spring96.org/be/news/98596
Стварыць атмасферу страху і ўзмацніць рэпрэсіі. Праваабаронца "Вясны" пра баевікоў і новую справу палітвязняў

29 ліпеня стала вядома, што ў санаторыі пад Мінскам затрымана група з 32 расійскіх баевікоў прыватнай ваеннай кампаніі “Вагнера”. Пазней быў затрыманы 33-і. Савет бяспекі заявіў, што агулам на тэрыторыю Беларусі прыбылі болей за 200 баевікоў з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі ў перыяд выбарчай кампаніі. На наступны дзень становіцца вядома аб узбуджэнні супраць затрыманых баевікоў крымінальнай справы аб падрыхтоўцы тэрактаў.

У той жа час распачынаецца новая крымінальная справа супраць палітвязняў Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і іншых па арт. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Падрыхтоўка да масавых беспарадкаў). Акрамя таго ў адносінах Ціханоўскага ўзбуджаная справа па ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне варожасці ў адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў).

Праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму вельмі насцярожана ставіцца да гісторыі з расійскімі баевікамі, і дзеліцца меркаваннем, як насамрэч звязаныя гэты дзве справа – справа баевікоў і новая справа палітвязняў.
👉👉👉https://cutt.ly/Ms6OsPq
Forwarded from Белсат
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️«Прынімалава ў прамым эфіры

Здымачную групу «Белсату» затрымалі пасля мітынгу ў Маладзечне.

Журналістаў затрымалі падчас стрыму, а аператару зламалі камеру!
Як нашы валанцёры ўчора налічылі 63000 удзельнікаў агітацыйнага мітынгу Святланы Ціханоўскай? Адказ тут!👇