Дырэктару газеты «Белорусы и рынок» Канстанціну Залатых прысудзілі 4 гады калоніі
Пра гэта паведамляе @euroradio.
Залатых абвінавачвалі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт.130 (Распальванне варожасці), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Знявага прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 426 (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).

За «дэструктыўную дзейнасць» затрыманы намеснік дырэктара сталічнага завода
Паведамляецца, што мужчына размясціў на сваёй старонцы інфармацыю экстрэмісцкага характару, а таксама звесткі аб тым, што пералічваў грошы ў арганізацыю, прызнаную «экстрэмісцкай». Акрамя таго, ён нібыта неаднаразова ўдзельнічаў у акцыях пратэсту.
Па месцы жыхарства і працы затрыманага праведзены ператрусы, канфіскавана аргтэхніка.
UPD. Па інфармацыі @nashaniva, гаворка ідзе пра Аляксея Саланенку.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3nQrgpm
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрыманы ўладальнік гродзенскай кватэры, у якой «ліквідавалі тэрарыста» — затрымалі таксама і яго бацькоў Уладальнік кватэры па вул. Курчатава, 5 Аляксандр Касцевіч затрыманы КДБ, піша hrodna.life. На канале СТВ адзначылі, што ён прыцягваўся за ўдзел у акцыях…
Уладальнікі гродзенскай кватэры, у якой «ліквідавалі тэрарыста», на волі
Аляксандр і Алена Касцевічы, уладальнікі кватэры па вуліцы Курчатава, 5, былі затрыманыя і дапытаныя супрацоўнікамі КДБ, піша @nebovkletku
Агулам, па гэтай справе дапыталі 14 чалавек, якія размаўлялі з «тэрарыстам» — пяць з іх змясцілі ў ізалятар. Хто гэта і што з імі, невядома.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3nQrgpm
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Аляксандр і Алена Касцевічы, уладальнікі кватэры па вуліцы Курчатава, 5, былі затрыманыя і дапытаныя супрацоўнікамі КДБ, піша @nebovkletku
Агулам, па гэтай справе дапыталі 14 чалавек, якія размаўлялі з «тэрарыстам» — пяць з іх змясцілі ў ізалятар. Хто гэта і што з імі, невядома.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3nQrgpm
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Лідзе затрыманы супрацоўнік ЖКГ
5 красавіка ў Лідзе быў затрыманы 54-гадовы Андрэй Раўчакаў. Як паведамляе @lida_grab_court, у віну яму ставяць арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэміцкіх матэрыялаў).
Вядома, што мужчына працуе ў вытворчасці водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Лідскага ЖКГ.

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
😔Амаль два месяцы няма ніякіх навінаў пра Мікалая Статкевіча
Пра гэта паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч у сваім facebook.
"56 дзён я нічога не ведаю пра Міколу Статкевіча. Ні-чо-га. Усё напісанае падае ў цёмную задушлівую прорву. Ні гуку, ні шавялення паветра. На мае афіцыйныя звароты адказу таксама няма. Верагодна, адзіны "закон", які дзейнічае, гэта — "іногда не до законов" (с). Апошнія сілы сыходзяць не на тое, каб жыць, а на тое, каб не клясці. Яны самі з гэтым справяцца. Усё мінае, а душа бессмяротная. Пакуль я пра гэта памятаю. Але вельмі цяжка».
Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі амаль 2,5 гады. 14 снежня 2021 Мікалаю быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. У канцы чэрвеня быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калонію № 13. З таго часу яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА — толькі з ліпеня яму выпісалі мінімум 21 спагнанне.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
💻 Напісаць анлайн

«Чатыры ўнітазы на 100 чалавек» — якія ўмовы ў гомельская жаночай калоніі
Пра гэта распавядае былая палітзняволеная журналістка Вольга Класкоўская
«Улетку ўвечары (калі праца ў другую змену) з забруджанага цэху фабрыкі прыходзяць каля ста потных і брудных жанчын. У цябе літаральна 25 хвілінаў, каб улезці ў чаргу ва ўмывальнікі і прыбіральню і хаця б нейкія часткі цела абмыць — гэта кашмарна.
Калі ж мы працавалі ў першую змену, то ў вольны час пасля працы спрабавалі залазіць у душ. Але ў любы момант маглі прыйсці начальніцы атрадаў, кабінеты якіх месцяцца ў нашых бараках, і сарваць шторы з душавой кабінкі. І чалавек стаіць папросту аголены і мусіць даваць тлумачэнні, чаму ён карыстаецца душам.
Праз такое пекла праходзілі і нашыя палітзняволеныя, і іншыя асуджаныя. У лепшым выпадку супрацоўнікі проста зробяць вусную заўвагу, а ў горшым — могуць даць нарад ці рапарт».
🔹«Усё зроблена, каб паралізаваць тваю волю», — былая палітзняволеная Вольга Класкоўская

Ігар Лосік другі раз запар трапіў у штрафны ізалятар
з 20 лютага ад палітзняволенага журналіста няма лістоў, зь сярэдзіны лютага да яго не дапускаюць адвакатаў. @radiosvaboda стала вядома, што Ігара Лосіка зноў змясцілі ў ШІЗА. На які тэрмін і па якой прычыне, пакуль невядома.
Нагадаем, Ігару прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму па «справе Ціханоўскага». Пазней два гады пазбаўлення волі прызначылі яго жонцы — Дар‘і Лосік. Чатырохгадовая дачка Лосікаў Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.
💌Падтрымаць Ігара: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Ігару Аляксандравічу Лосіку
💌Падтрымаць Дар'ю: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

Журналіст Аляксандр Манцэвіч прызнаны палітычным зняволеным
Аляксандр — галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты», вядучага незалежнага СМІ Маладзечна і рэгіёна. Ён неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працы.
Следчы камітэт заявіў, што Манцэвічу інкрымінаваны арт. 369-1 КК («дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»). Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы Аляксандр, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады.
Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць яго справу палітычна матываванай 👉 bit.ly/3zzPtTq
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9

🎉Павіншуйце «рэйкавага партызана» Уладзіміра Аўрамцава з Днём народзінаў
Уладзіміра затрымалі 30 сакавіка 2022 года. У Магілёўскім абласным судзе 10 лютага вынеслі прысуд тром «рэйкавым партызанам» Аўрамцаву, Дзмітрыю Клімаву і Яўгену Мінкевічу з Бабруйску. Двум першым прызначылі па 22 гады калоніі, а апошняму — 1,5 года калоніі.
Клімава і Аўрамцава судзілі па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «акт тэрарызму», «здраду дзяржаве» і «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі». Паводле версіі абвінавачвання, яны датычныя да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі.
7 красавіка палітвязню споўніцца 29 год. Павіншуйце яго грашовымі пераводамі, пасылкамі, медыцынскімі бандэролькамі і тэлеграмамі.
💌Адрас для віншаванняў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзімір Аляксандравіч Аўрамцаў

❗️«Могуць з'яўляцца злачынствамі супраць чалавечнасці». Што азначае гэтая фармулёўка ў дакладзе ААН пра Беларусь?
17 сакавіка Офіс Упраўлення Вярхоўнага Камісара па правах чалавека ААН апублікаваў даклад «Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх». У ім упершыню гучыць фармулёўка «Некаторыя з парушэнняў могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці».
Разам з праваабаронцамі тлумачым, у чым важнасць гэтай фармулёўкі і якое значэнне яна мае.
«Пакуль рана казаць, наколькі гэта можна звязаць наўпрост з арыштам Лукашэнкі, але прынамсі — усё гэта па тым шляху. Гэта значыць, сітуацыя ў Беларусі прызнаная не проста крызісам правоў чалавека, а міжнароднымі злачынствамі, якія падпадаюць пад Рымскі статут».
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3nVNlmc

Экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева асудзілі да 1,5 гадоў калоніі
Нагадаем, палітыка абвінавачвалі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК).
Прысуд вынесла суддзя Кацярына Мурашка.

Затрыманы лідар гурта Krumkač Арцём Раманаў
На працоўным месцы затрыманы гомельскі музыка, заснавальнік і лідар гурта Krumkač Арцём Раманаў. Цяпер ён знаходзіцца ў РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля.
Пра прычыны затрымання музыкі на гэты момант нічога не вядома. Судовае паседжанне па адміністрацыйным правапарушэнні адбудзецца 7 красавіка.
Крыніца: Штодзень
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3nQrgpm
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
На працоўным месцы затрыманы гомельскі музыка, заснавальнік і лідар гурта Krumkač Арцём Раманаў. Цяпер ён знаходзіцца ў РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля.
Пра прычыны затрымання музыкі на гэты момант нічога не вядома. Судовае паседжанне па адміністрацыйным правапарушэнні адбудзецца 7 красавіка.
Крыніца: Штодзень
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3nQrgpm
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💔Дайджэст вызваленых: 12 палітвязняў у сакавіку цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1487 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».
Па дадзеных «Вясны», у сакавіку на волю выйшлі мінімум 17 палітвязняў, 12 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, а 5 чалавек былі асуджаныя да «хатняй хіміі» і вызваленыя з СІЗА.
За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае «Вясна» ў штомесячным дайджэсце

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі Telegram-каналы «BelarusWithUkaine», «Чат Бурдейного TUT» і «ВольнаеВока TUT».
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3nQrgpm
У яго трапілі Telegram-каналы «BelarusWithUkaine», «Чат Бурдейного TUT» і «ВольнаеВока TUT».
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3nQrgpm
🌿«Меншае, што мы можам зрабіць, — гэта ведаць пра досвед людзей, якія жывуць побач з намі». Вялікае інтэрв'ю са стваральніцай падкаста «Вясна прыйдзе»
У канцы 2019 года будучы палітзняволены і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі зацікавіўся падкастамі: у спадара Алеся з’явілася ідэя рабіць падкаст «Праваабарончага цэнтра "Вясна"». Тым часам журналістка Кацярына, сябра «Вясны», ужо рабіла праграму «Вясна» на беларускім радыё «Рацыя». Паколькі спадарыня Кацярына разумела, як робяцца аўдыяпрадукты, Алесь звярнуўся з ідэяй рабіць падкаст да яе.
1 красавіка 2020 года свет пабачыў першы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе». Выпуск быў прысвечаны людзям з інваліднасцю. Журналістка Дар'я Гардзейчык пагутарыла з Кацярынай пра тое, якія трансфармацыі перажыў падкаст з 2020 года, як змяняліся інтарэсы аўдыторыі і чаго бракуе проста зараз.
Чытаць па спасылцы

❗️Да пяці гадоў калоніі. Асудзілі палітвязняў, якія вывесілі нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны
У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд па «справе сцягоў». У сярэдзіне верасня 2022 года сілавікі затрымалі пяць мінчукоў за тое, што яны вывесілі вялікія нацынальныя сцягі Беларусі і Украіны на фасадзе дома па вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску.
Суддзя Дзіна Кучук прызначыла Дзянісу Варозаву і Вячаславу Панцюшэнку па 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Вользе Церах і Кацярыне Зарэцкай па 5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Уладзіміру Лавору — 4 гады і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Сукамернікі Дзяніса Воразава распавялі праваабаронцам пра яго жосткае затрыманне: «Яго вывозілі ў лес і пагражалі забіць».
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/43cAgoT

📍Сёння пачынаюць судзіць палітзняволеную Вікторыю Кульшу
У лютым 2021 года Вікторыю асудзілі да 2,5 гадоў калоніі і накіравалі адбываць тэрмін у гомельскую калонію. У чэрвені жанчыну асудзілі за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" і дадалі яшчэ адзін год у зняволенні.
За паўгода ў новай установе Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА, а нядаўна яе змясцілі ў ПКТ на шэсць месяцаў. 31 студзеня супраць Кульшы зноў узбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК.
Акрамя гэтага, яна піша, што не атрымлівае лісты нават ад сваякоў ад 3 сакавіка мінулага году — "іх знішчаюць па акце, бо яны нібыта напісаны тайнапісам".
Чарговы суд над жанчынай пачаўся сёння ў Рэчыцы. Справу разглядае суддзя Станіслаў Іванюценка.
💌Падтрымайце Вікторыю: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша
💻Напісаць анлайн

❗️Стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага пачнуць судзіць праз два тыдні
Справу палітзняволенага жыхара Бабруйска Сяргея Франчука пачнуць разглядаць у Мінгарсудзе 20 красавіка. Суддзя — Яўген Пісарэвіч.
Раней Сяргею інкрымінавалі толькі "народны" арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а пазней яму дадалі арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
Нагадаем, стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука затрымалі ў жніўні. Ёсць інфармацыя, што падчас затрымання Сяргея моцна збілі — на «пакаяльным відэа» ён стаіць з залепленым ілбом.
💌Падтрымайце Сяргея грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі, лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Сяргей Віктаравіч Франчук

⁉️У СІЗА-1 існуе «прэс-хата»? Сабралі сведчанні былых вязняў
«Прэс-хатай» называюць наўмысна створаныя адміністрацыяй следчага ізалятара невыносныя ўмовы ў зняволенні, калі сукамернікі, якія супрацоўнічаюць з ёй, выбіваюць прызнальныя паказанні. Былыя зняволеныя распавялі праваабаронцам, што ў СІЗА-1 «прэс-хатай» называюць камеру № 98, дзе ўтрымліваецца Расціслаў Светчыкаў па мянушцы «Слон», якога больш за два гады таму асудзілі за саўдзел у забойстве на 23 гады.
«Знаёмыя сутыкаліся з ім, якія праходзілі па палітыцы, але яны за кратамі. Акрамя збіцця, ён забірае ежу. Людзі, якія з ім сядзяць, не ядуць наогул»;
«Палітычных хлопцаў да яго падсаджваюць і на іх аказваецца прэсінг. Я чула, як гэты Слон крычаў у камеры»;
«Калі прадольныя падыходзілі да яго, то ён іх пасылаў, і скандалы працягваліся. Я жахалася. Бо ў нас пры найменшым скандале заляталі з дубінкамі. Яму можна было ўсё».
👉«Вясна» сабрала сведчанні былых зняволеных СІЗА-1

⚖️Завочна пачынаюць судзіць былога афіцэра ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава
У Мінскім гарадскім судзе 7 красавіка распачынаецца завочны суд у адносінах да Станіслава Лупаносава. Працэс будзе весці суддзя Алена Ананіч. Гэта восьмы завочны судовы працэс у Беларусі за апошнія пяць месяцаў.
Лупаносава судзяць за "здраду дзяржаве", "неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй", "перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў".
Паводле раскладу на сайце Вярхоўнага суда, справу будуць разглядаць у закрытым рэжыме.
КДБ унёс Станіслава ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. У Следчага камітэта на расследаванне гэтай справы ў парадку «спецыяльнай вытворчасці» сышло толькі два тыдні.
Станіслаў Лапаносаў – падпалкоўнік ГУБАЗІКу, падчас службы супрацоўнічаў з BYPOL. Напрыканцы 2020-га ён з'ехаў з Беларусі. Па яго словах, апошняй кропляй для яго стала гібель Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 году.

У Вільні палітвязняў павіншавалі з Вялікднём
“Мы сабраліся, каб падпісаць паштоўкі для вернікаў розных канфесій. Для многіх людзей свята Вялікдня вельмі важнае. Таму мы вырашылі такім чынам падтрымаць палітзняволеных, напісаўшы ім некалькі цёплых словаў і віншаванняў”, – распавяла арганізатарка мерапрыемства.
Спіс вернікаў па канфесіях можна знайсці на сайце "Хрысціянская візія"
💻Павіншаваць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz