Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў жыхар Гродна Павел Якубель

Пра гэта паведамляе @Grodno_grab.

Нагадаем, мужчына быў затрыманы 10 сакавіка. На «пакаяльным відэа» ён казаў, што затрыманы за рэгістрацыю ў плане «Перамога» і за тое, што знаходзіцца ў пратэсных чатах у Facebook і Telegram. Пазней з'явілася інфармацыя, што мужчына арыштаваны на 15 сутак.

На відэа Павел таксама расказаў, што яго пляменніца — актывістка Карына Маліноўская. Дзяўчына распавядала, што пасля збіцця сілавікамі ў 2020-ым годзе страціла дзіця. Пазней яна з'ехала за мяжу. Сілавікі пішуць, што там яна «праходзіла падрыхтоўку ў BYPOL». У лютым затрымалі цётку Карыны — Ірыну Савашынскую.
⁉️Як праходзілі Дні Волі ў Мінску ў мінулыя гады — справаздачы «Вясны»

Праваабаронцы «Вясны» не толькі адзначалі і адзначаюць зараз гэты дзень. За рэдкім выключэннем, штогод 25 сакавіка і напярэдадні гэтай даты ў «Вясну» сцякаецца з розных гарадоў інфармацыя пра парушэнні правоў чалавека, напружана працуюць юрысты, валанцёры, журналісты. Часта сярод затрыманых у гэты дзень былі і вясноўцы, якія займаліся маніторынгам мірных шэсцяў і мітынгаў.

Але нягледзячы на пастаянны ціск, праваабаронцы выпусцілі некалькі справаздачаў па маніторынгу мірных сходаў 25 сакавіка ў розныя часы. З імі можна азнаёміцца па спасылках: 2019 год | 2018 год | 2017 год | 2016 год |2015 год | 2014 год |2012 год

«Гэта ўсё ёсць у нашай гісторыі»: як палітвязні спрычыняліся да святкавання Дня Волі ў розныя часы
📸24 сакавіка 2002 года. Праваабаронцы «Вясны» Аліна і Валянцін Cтэфановічы, Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Юрый Новікаў і Юрый Чавусаў прынялі ўдзел у мітынгу ў Купалаўскім парку, прысвечаным Дню Волі

У той дзень, калі грамадзяне вырашылі прайсці да помніка Якубу Коласу, каб ускласці кветкі, яны былі жорстка разагнаныя сілавікамі. За плошчаю Перамогі супрацоўнікамі міліцыі было затрымана каля ста ўдзельнікаў мітынгу і журналістаў.

Многім з арыштаваных дапамогу аказвалі праваабаронцы.

«Гэта ўсё ёсць у нашай гісторыі»: як палітвязні спрычыняліся да святкавання Дня Волі ў розныя часы
😔Рэпрэсаваны Дзень Волі. Хроніка пераследу 25 сакавіка за апошнія гады ў Беларусі

У Беларусі рэгулярна пераследуюць за святкаванне Дня Волі. Любыя масавыя святы, якія не адпавядаюць дзяржаўнай ідэалогіі, улады ўспрымаюць як патэнцыйную небяспеку. Грамадзянам не выдаюць дазвол на правядзенне дэманстрацыі ў бачным месцы. А ў выпадку дазволу, пасля свята сілавікі ладзяць хапун удзельнікаў.

Прэвентыўная зачыстка актывістаў і арганізатараў — традыцыйная практыка рэжыму. На Дзень Волі траплялі пад зачысткі тыя, хто цяпер прызнаныя палітзняволенымі і знаходзіцца за кратамі паводле ілжывых абвінавачванняў.

Узгадваем, як за апошнія гады сілавікі перашкаджалі адзначаць гадавіну абвяшчэння БНР і затрымлівалі ўдзельнікаў дэманстрацый
Учора ў Бабруйску пасля ператрусу была затрыманая грамадская актывістка Галіна Смірнова

Бабруйчанку змясцілі ў ІЧУ па 108 артыкуле КПК. У чым менавіта падазраюць Смірнову пакуль невядома.

Як паведамляў тэлеграм канал @bobruisk_online, учора ў Бабруйску больш за дзясятак чалавек забіралі на допыты ў мясцовы УУС пасля чаго адпускалі.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
👩‍🦰@MAYDAYMog запрашае вас на анлайн-ток-шоу пра тое, чым жывуць і з якімі праблемамі сутыкаюцца жанчыны з Беларусі пасля 2020 года

🔻Што з праблемай хатняга гвалту, якая востра стаіць у Беларусі?
🔻Што даводзіцца перажываць дзяўчатам і жанчынам з Беларусі, якія былі вымушаныя ўцякаць ад палітычнага пераследу?
🔻З якімі выклікамі сутыкаюцца дзяўчаты і жанчыны ў самой Беларусі, дзе гвалт — гэта новая норма, калі сачыць за выступамі сілавікоў і прапагандыстаў?
🔻Наколькі жорсткім з'яўляецца пераслед жанчын і дзяўчат, нягледзячы на запэўненні Лукашэнкі, што ён «з жанчынамі не ваюе»?

Эксперткі — Вольга Гарбунова і Наста Базар. Анлайн-ток-шоу пройдзе на базе Google Meet. Удзел бясплатны, але патрабуецца рэгістрацыя па спасылцы.

Дата — 26 сакавіка, нядзеля. Пачатак — а 14:00 па Мінску.
😔Мужа палітзняволенай Крысціны Чаранковай адправілі за краты на 15 сутак

Фёдара
Чаранкова затрымалі 22 сакавіка пасля ператрусу. Сілавікі выламалі дзверы ў кватэру і разграмілі яе. Цяпер стала вядома, што яго арыштавалі на 15 сутак. Калі адбыўся суд і паводле якога артыкулу — пакуль невядома.

Нагадаем, Крысціне прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі за допісы ў Instagram пра міліцыянтаў — дзяўчыну абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК). На судзе Чаранкова патлумачыла, што ў жніўні 2020 году міліцыя затрымала бацькоў яе мужа, іх білі. Таму яна пачала нэгатыўна ставіцца да сілавікоў.
Ніна Багінская была затрыманая ў Дзень Волі — яе выпусцілі толькі ўвечары

@nashaniva паведамляе, што сёння раніцай затрымлівалі Ніну Багінскую. А 12:30 сілавікі прыйшлі за ёй дадому і без усялякіх тлумачэнняў прывезлі ў РУУС Першамайскага раёна.

Спадарыню Ніну пратрымалі ў міліцыі да позняга вечара — яе адпусцілі з пастарунку толькі бліжэй да 21-й гадзіны.
❗️Мінімум 166 асуджаных перад Днём Волі — і гэта толькі ў рэгіёнах

Цягам апошніх тыдняў сілавікі амаль штодзённа ладзілі масавыя затрыманні і ператрусы ў розных рэгіёнах краіны. Пасля гэтага на некаторых затрыманых складалі адміністрацыйныя пратаколы паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне).

З 15 сакавіка было асуджана не менш за 166 беларусаў паводле палітычных артыкулаў — гэта без уліку Мінска. Так, рэйды сілавікоў адбываліся ў Пінску, Мёрах, Оршы, Сянно, Глыбокім, Мазыры, Брэсце, Івацэвічах, Лепелі, Полацку, Наваполацку, Гомелі і іншых гарадах.

🗣Праваабаронцы просяць дасылаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, а таксама аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў на: Telegram: @ViasnaSOS, @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org
📚Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» з удзелам жонкі нобелеўскага лаўрэата Наталлі Пінчук адбудзецца ў Вільні

Выданне складаецца з тэкстаў, апублікаваных у незалежных беларускіх СМІ і ў інтэрнэт-блогах Алеся Бяляцкага, успамінаў розных часоў, вытрымак з ягоных лістоў на волю, а таксама з выказванняў калег, сяброў і паплечнікаў Бяляцкага, праз якія можна паглядзець на тое, якім Алесь быў у іх жыцці. Уключаны ў кнігу таксама і знакавыя фотаздымкі Алеся.

Кніга паказвае зараджэнне і станаўленне грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасць.

Запрашаем жадаючых наведаць прэзентацыю, якая адбудзецца ў аўторак, 28 сакавіка, у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus gatve, 20). Пачатак у 18 гадзін.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/3TK4k6W
🎥Šlach da voli — дакументальны фільм адмыслова да 105-годзя абвяшчэння БНР

Гэтая стужка пра беларусаў і беларусак — з рознымі думкамі і поглядамі, з рознымі лёсамі і шляхамі, з рознымі болевымі кропкамі і месцамі сілы. У фільме аўтары паспрабавалі даследаваць, што іх аб'ядноўвае. Яны сабралі чатыры гісторыі асабістых шляхоў да волі — шчырых, шчымлівых, кранальных і вельмі натхняльных.

У фільме ўзялі ўдзел праваабаронца Андрэй Палуда, актывістка Стася Гліннік, мастачка, фатографка і дызайнерка Караліна Палякова, актрыса і спявачка Паліна Дабравольская.

Глядзець фільм
🇧🇪Беларусы Брусэля на Дзень Волі правялі акцыю, пасля якой напісалі лісты палітвязням

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
🇪🇸Беларусы Малагі падчас святкавання Дня Волі распавядалі гішпанцам пра беларускіх палітвязняў, а таксама пра палітзняволенага нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
Стала вядома, што інкрымінуюць навукоўцу Юрыю Адамаву

Нагадаем, пра затрыманне Юрыя напачатку сакавіка паведамілі ягоныя калегі. Пазней стала вядома, што Адамава змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Па інфармацыі праваабаронцаў, Юрыю інкрымінуюць арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Юрый — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдата «Pamylka».

💌Падтрымайце Адамава: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Юрый Уладзіміравіч Адамаў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў і словы падтрымкі павінны атрымаць Кніга Уладзімір, Іваноў Аляксандр, Емяльянаў Мікіта, Турбін Ілля, Кашчанка Антон, Чуміла Яўген, Якаўцаў Якаў, Баранаў Вадзім, Дубскі Ілля, Будай Андрэй, Малчанаў Алег, Новікаў Ігар, Чыжык Арсеній, Канаш Аляксандр, Прапольскі Яўген, Пыцель Максім, Бахараў Аляксандр,

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?