Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📍Прысуд Дар'і Лосік пакінулі без зменаў. У хуткім часе яе этапуюць у калонію

У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня суддзя Мікалай Грыгаровіч агучыў прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі і запрашвала пракурорка Кацярына Пакала

Дар'ю абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году. Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.

Апеляцыйную скаргу Дар'і разглядалі сёння ў Вярхоўным судзе — як паведамляе «Радыё Свабода», скарга пакінута без задавальнення.

💌Падтрымайце Дар'ю: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В, Дар'і Аляксандраўне Лосік
📮Напісаць анлайн
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З раніцы адбываюцца ператрусы ў расійскай праваабарончай арганізацыі «Мемарыял» у Маскве

Праваабронцаў правяраюць па справе «аб рэабілітацыі нацызму».

Як паведамляюць @polniypc, адвакатаў не ўпускаюць у будынак, шмат праваабаронцаў «Мемарыялу» затрыманыя: у іх прайшлі ператрусы, некаторыя дастаўленыя ў аддзяленні паліцыі.

«Мемориал» атрымаў Нобелеўскую прэмію міру разам з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім і ўкраінскай праваабрончай арганізацыяй «Центр громадянських свобод».

Таксама ў Расіі быў запушчаны працэс ліквідацыі няўрадавай арганізацыі «СОВА», якая займалася сацыялагічнымі даследаваннямі ў першую чаргу нацыяналізму і расізму ў постсавецкай Расіі.
На заводзе ЗЛіН у Гомеле адбыліся масавыя затрыманні

Як паведамляе крыніца @radiosvaboda, «прыехаў АМАП на "бусіках", проста на тэрыторыю заводу».
Вядома пра затрыманне 14 чалавек.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📍Вайсковаму аналітыку Ягору Лебядку пакінулі прысуд без зменаў

Нагадаем, суддзя Алена Міснік прызначыла палітвязню 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Згодна з матэрыяламі справы, Лебядок «у мэтах забеспячэння дзейнасці публічнага дэструктыўнага канала, інфармацыйную прадукцыя якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, даў інтэрв'ю прадстаўніку названага канала на тэму правядзення ўзброенымі сіламі РФ спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны і ролі ў ёй Беларусі».

Апеляцыйную скаргу Ягора разглядалі сёння ў Вярхоўным судзе — як паведамляе «Радыё Свабода», скарга пакінута без задавальнення.

💌Падтрымайце Ягора: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В, Ягор Віктаравіч Лебядок
📮Напісаць анлайн
Вясковец з інваліднасцю не можа абскардзіць рашэнне суда

Жыхар вёскі Дзявяткі Кобрынскага раёна Аляксандр Краўчук, які мае інваліднасць 2 групы, не можа абскардзіць рашэнне Кобрынскага суда ад 25 красавіка 2022 года па грамадзянскай справе аб кампенсацыі маральнай і маёмаснай шкоды, якое пазней было пакінута без зменаў апеляцыйнай інстанцыяй.

Пракурор Віктар Клімаў не пагадзіўся разглядаць скаргу без аплаты дзяржаўнай пошліны ў прыкладна 400 рублёў — у той час як мужчына прасіў пракурора вызваліць яго ад яе па прычыне адсутнасці грошай. Аляксандр атрымлівае пенсіі крыху больш за 500 рублёў на дваіх з непаўнагадовай дачкой, таму не ў стане аплаціць дзяржпошліну.

Адзначым, што перад гэтым на прыёме ў пракурора вобласці Краўчук сказаў, што дзяржава закупляе людзям з інваліднасцю неякасныя рэчы — як прыклад, ягоны пратэз, які выклікае боль пры пастаянным нашэнні.

Аляксандр вырашыў звярнуцца з заявамі ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыю Лукашэнкі.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Палітзняволены Ігар Лосік здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі Праваабаронцы атрымалі інфармацыю з некалькіх крыніц пра тое, што Ігар Лосік у ШІЗА наваполацкай калоніі доўгі час трымаў галадоўку, а пасля парэзаў сабе рукі і шыю. Ігара выратавалі і адправілі…
«Парэзы неглыбокія, жыццю нічога не пагражае» — падрабязнасці інцыдэнту з Ігарам Лосікам

Нагадаем, учора стала вядома, што палітвязень здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі.

Як паведамляе @radiosvaboda, Лосік можа па-ранейшаму знаходзіцца ў штрафным ізалятары, а не ў медсанчастцы. Ігар нібыта адмовіўся «займацца прыборкай памяшкання», і яму прыгразілі, што змесцяць у ШІЗА. Палітвязень у адказ дэманстратыўна ў прысутнасці іншых асуджаных лязом парэзаў сабе руку і шыю.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, інцыдэнт адбыўся 15 сакавіка ў наваполацкай калоніі.
🎉Павіншуйце палітзняволеную Людмілу Рамановіч з 58-годдзем

Актывістцы Партыі БНФ Людміле Рамановіч прызначылі 1,5 года калоніі за слова «ўзурпатар» у лісце, які жанчына даслала ў Следчы камітэт. Гэта палічылі абразай Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Напачатку сакавіка 2022 года Рамановіч звярталася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Тады жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.

22 сакавіка Людміла адзначыць сваё 58-годдзе.

💌Павіншуйце яе: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Людміла Сяргееўна Рамановіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Змянілі кіраўніка наваполацкай калоніі, дзе свае тэрміны адбывае 81 палітвязень

Праваабаронцам атрымалася пацвердзіць інфармацыю, якую ўчора апублікавала @zerkalo_ioАндрэй Пальчык, які раней кіраваў установай, больш не займае гэтую пасаду. Хто зойме яго месца — пакуль невядома.

Пальчык вядомы катаваннямі ў наваполацкай калоніі, у якой цяпер утрымліваецца 81 палітвязень. Па яго загадзе вязняў збівалі, катавалі і ўтрымлівалі ў бесчалавечых умовах. Праваабаронцам вядомы выпадкі, калі ён асабіста прымаў у гэтым удзел. Таксама вядома, што вязні і іх сваякі неаднаразова скардзіліся ў пракуратуру і Следчы камітэт на яго дзеянні.

🔹«Начальнік калоніі асабіста ставіў на расцяжку асуджаных», — былы зняволены наваполацкай ПК-1
🔹«Ключыца не так зраслася і костка ўпіраецца ў горла». Новыя сведчанні здзекаў са зняволеных у ПК-1
Сілавікі запісалі відэа з бацькам Дзяніса Урбановіча. Хлопец ваюе на баку Украіны.

У роліку мужчыну прымусілі заклікаць сына кідаць вайну і вяртацца дамоў — «адседзеш дзясятку якую, затое будзеш жыць на Радзіме».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3JB0cSf
Сілавікі затрымалі жыхарку Гродна

У «пакаяльным відэа» жанчына кажа, што дасылала інфармацыю ў «экстрэмісцкія» тэлеграм-чаты.

Па інфармацыі @Grodno_grab, затрыманая — Юлія Галавач.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3JB0cSf

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Мужчыну абвінавацілі ў спробе збіць даішніка падчас пратэстаў і асудзілі на чатыры гады калоніі

У судзе Савецкага раёна Мінска асудзілі Аляксея Камароўскага паводле арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў), арт. 365 (Умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса.

Пацярпелым па справе быў прызнаны супрацоўнік ДАІ Масенза, які даў паказанні, быццам Камароўскі хацеў яго збіць.

Суддзя Алена Жуковіч прызначыла Аляксею чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і кампенсацыю маральнай шкоды міліцыянту памерам 3000 рублёў.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/40qUdWG
Сілавікі затрымалі адвакатаў Валянціна Стэфановіча і Яўгена Юшкевіча

Праваабаронцам стала вядома, што пасля ўчорашняй аблавы на адвакатаў, як мінімум двое абаронцаў так і не выйшлі на волю. Гаворка ідзе пра адваката Валянціна Стэфановіча, , Аляксандра Францкевіча, Таццяны Кузінай, Ігара Лосіка, Паўла Белавуса і шмат каго з іншых палітвязняў Арцёма Сям'янава, а таксама пра адваката Яўгена Юшкевіча Юрыя Козікава.

Вядома, што дома ў Сям'янава і ў яго бацькоў адбыўся ператрус.

Таксама вядома, што пад «зачыстку» трапілі адвакаты Уладзімір Сташкевіч і Іван Чыжык (абараняў Віктара Бабарыку). Дзе яны зараз — пакуль невядома. Акрамя таго, учора былі затрыманыя і яшчэ некалькі адвакатаў, але пазней іх адпусцілі на волю.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3JB0cSf

🙅‍♂️Без права на абарону. Як у Беларусі пераследуюць адвакатаў і якія гэта можа мець наступствы для беларусаў
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Польшча паабяцала зрабіць усё, каб Алесь Бяляцкі бліжэйшым часам выйшаў на волю

Пра гэта паведамляе @byplradio, цытуючы словы прэс-сакратара МЗС Польшчы Лукаша Ясіны. Нагадаем, сёння Наталля Пінчук — жонка Алеся Бяляцкага — сустрэлася з прэм'ер-міністрам Польшчы і міністрам замежных спраў гэтай краіны.

«Міністр Рау запэўніў спадарыню Наталлю, што Польшча зробіць усё, каб бліжэйшым часам Алесь Бяляцкі выйшаў на волю, а калі гэтага не атрымаецца, Польшча працягне звяртаць увагу ўсяго свету на сітуацыю ўсіх палітычных вязняў у Беларусі».

22 сакавіка Наталля Пінчук сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.
❗️70-гадовага пенсіянера-«тэрарыста» Васіля Дземідовіча будуць судзіць у трэці раз

У судзе Драгічынскага раёну 23 сакавіка пачнуць разглядаць справу палітзняволенага пенсіянера Васіля Дземідовіча. Яму інкрымінуюць арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Працэс будзе весці суддзя Лявонцій Станкевіч.

Раней Дземідовіча асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы яго ў абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Аляксандра Лукашэнкі і арганізацыі масавых беспарадках. Пазней Васілю дадалі яшчэ паўгода зняволення па новай справе — гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады).

У канцы чэрвеня КДБ унёс Васіля ў «тэрарыстычны спіс» — цяпер ён самы пажылы беларус-«тэрарыст». Праз гэта яму нельга рабіць грашовыя пераводы, а падтрымліваць Васіля няма каму.

💌Падтрымайце Васіля: ІЧУ Драгічынскага РАУС. 225612, Брэсцкая вобл., Драгічын, Камсамольская 1, Васіль Іванавіч Дземідовіч
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Затрыманы ўладальнік гродзенскай кватэры, у якой «ліквідавалі тэрарыста» — затрымалі таксама і яго бацькоў

Уладальнік кватэры па вул. Курчатава, 5 Аляксандр Касцевіч затрыманы КДБ, піша hrodna.life. На канале СТВ адзначылі, што ён прыцягваўся за ўдзел у акцыях пратэсту яшчэ ў 2010 годзе. Таксама затрыманыя ягоныя бацькі.

Да арэндадаўцы «больш за ўсё пытанняў», паведаміў вядучы навін. Таксама на відэа паказалі ягоную маці Алену Касцевіч, якая паведаміла, што не ведала, каму сын здаў кватэру.

Па справе дапыталі 14 чалавек, якія размаўлялі з «тэрарыстам».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3JB0cSf

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Audio
🎧 Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя

1:36 «Вітанкі з Беларусі». Выстава 17-ці рэпрэсаваных мастакоў у Варшаве

6:18 Колькі беларусаў з’ехала? «Міграцыя з Беларусі ў Літву да і пасля крызісу 2020 года» – вынікі даследавання

17:56 Відэакліп «Чэрці» цяпер экстрэмісцкі. Размова з Ігарам Палынскім

32:52 Рэпрэсіі ў незалежнай журналістыцы мінулага тыдня. Размова з Барысам Гарэцкім

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
Удзельнікам гурта Litesound далі «хатнюю хімію»

Колішніх удзельнікаў «Еўрабачання» спевакоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных, а таксама іх маці Вольгу Крайко асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі».

Бацьку хлопцаў Юрыю Каракіну далі 3 гады «хатняй хіміі», піша @nashaniva.

Сям'ю Каракіных абвінавачвалі паводле двух артыкулаў: ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч.2. арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Прысуд вынесла суддзя Вольга Емяльянчанка.
У пункце пропуску «Брэст — Цярэспаль» беларускія сілавікі выбарачна правяраюць тэлефоны ў тых, хто выязджае з Беларусі

Па інфармацыі @viasna_brest, у тых, хто выязджае з Беларусі ў Польшчу на аўтобусах праз пункт пропуску «Брэст - Цярэспаль» учора выбарачна правяралі тэлефоны. Сілавікоў цікавілі спісы ўсталяваных і выдаленых праграм, гісторыя Youtube, перапіскі ў Telegram, фотагалерэя, кошык галерэі, лайкі, каментары, сторыс у Instagram, а таксама перапіскі ў іншых месэнджарах.

Для тых, хто ўязджае, таксама праводзіцца праверка тэлефона.
Далучайцеся да збору ў падтрымку палітзняволеных беларусак

Беларускі разам з усімі змагаліся за нашыя з вамі правы і многія з іх цяпер знаходзяцца за кратамі. Таму «Вясна», Фонд BYSOL і Girls Power Belarus запускаюць збор, дзе вы можаце падзякаваць жанчынам і падарыць ім падарунак да свята дасягнутых правоў.

Кожнае з пералічаных у зборы правоў — гэта гады барацьбы за тое, што цяпер жанчыны могуць насіць штаны і атрымліваць адукацыю.

💳Падтрымаць збор на BYSOL
Аршанца чакае суд за відэа з расійскай ваеннай тэхнікай, парададзенае «экстрэмісцкім» каналам

У Віцебскім абласным судзе прызначаная дата разгляду крымінальнай справы 27-гадовага жыхара Оршы Яраслава Казакевіча, абвінавачанага ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны 8 снежня 2022 года на чыгуначным вакзале станцыі «Орша-Цэнтральная» зафіксаваў на відэа эшалон з расійскай ваеннай тэхнікай. Затым хлопец даслаў яго «экстрэмісцкім» тэлеграм-каналам. Літаральна на наступны дзень, 9 снежня, Яраслаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і арыштаваны на 15 сутак за выраб і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19. 11 КаАП). На волю ён болей не выйшаў.

Справу Казакевіча пачне разглядаць суддзя Галіна Бондал 30 сакавіка. Судовы працэс пачнецца ў 10 гадзін.

Чытаць па спасылцы