Былога «тэрарыста» з Гомеля Ігара Альхова судзяць за спробу ўцёкаў з псіхіятрычнай лякарні
Не зусім звычайная крымінальная справа разглядаецца Мінскім раённым судом у дачыненні да 31-гадовага жыхара Гомеля Ігара Альхова. Мужчыну абвінавачваюць ва ўцёках з папраўчай установы, дзе адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, арыштнага дома або з-пад варты (ч. 1 арт. 413 КК).
Вядома, што суд Цэнтральнага раёна Гомеля 15 жніўня 2022 года вынес вызначэнне, згодна з якім у дачыненні да Альхова прымяніў прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў выглядзе змяшчэння ў псіхіятрычны стацыянар са строгім наглядам.
Менавіта ў Навінках, на тэрыторыі РНПЦ, існуе псіхіятрычны стацыянар са строгім наглядам. З развіцця падзей вынікае, што Альхоў паспрабаваў здзейсніць адтуль пабег.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3LxU287

🗣«Свет мусіць пра гэта ведаць». Былыя вязні і праваабаронца пра статус палітвязня і апублічванне рэпрэсій
У Беларусі сёння налічваецца ўжо амаль 1500 палітычных зняволеных. Але гэта далёка не поўная карціна тых, хто ў нашай краіне трапляе пад палітычны пераслед і рэпрэсіі. Праз запалоханасць і пагрозы беларусы менш паведамляюць і распавядаюць гісторыі пераследу.
Паразмаўлялі з былымі палітвязнямі і праваабаронцай «Вясны» Наталляй Сацункевіч пра тое, што (не) дае статус палітвязня, ці варта апублічваць факты пераследу і на што гэта ўплывае.
«Як кажуць, катаванні любяць цішыню, і лепш за ўсё катаванні і злачынствы робяцца, калі ніхто не бачыць, таму публічнасць дапамагае гэта спыняць у большасці выпадкаў».
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3Jujvwe
✍️Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце пра затрыманні і суды
💳 Падтрымаць «Вясну» на Patreon

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава этапавалі ў калонію
Палітвязня затрымалі 12 красавіка 2022 года. Спачатку яго арыштавалі на 25 сутак, а пасля арышту перазатрымалі па крымінальнай справе. 4 жніўня Плюшчава прызналі вінаватым па арт. 188 КК (Паклёп) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і прысудзілі яму 2 гады зняволення. Таксама суддзя прызначыла палітвязню штраф у памеры 6 400 рублёў і прыняла рашэнне аб канфіскацыі яго асабістага аўтамабіля.
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 лістапада яго асудзілі ўжо па новай крымінальнай справе.
Гэтым разам музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. З улікам папярэдняга прысуда яго асудзілі да 3 гадоў калоніі і 300 базавых велічыняў штрафу.
Стала вядома, што нядаўна Плюшчава перавялі ў наваполацкую калонію № 1.
💌Падтрымайце Уладзіслава: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Уладзіслаў Яўгенавіч Плюшчаў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

«Сарвалі з будынка ў Мінску афіцыйны сцяг і парвалі палотнішча»: вынікі суда за здзек над дзяржсімволікай
Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд жыхарам сталіцы Захару Костку, які з’яўляецца грамадзянінам Расіі, і Станіславу Акаловічу, абвінаваціўшы іх у здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370 КК). Апроч гэтага Акаловіча прызналі вінаватым у злосным хуліганстве паводле ч.1 арт. 339 КК. Справу разглядала суддзя Марына Запаснік.
Згодна з матэрыяламі справы позна вечарам 26 жніўня 2022 года абвінавачаныя сарвалі з фасада будынка па вул. Чырвонаармейскай у Мінску дзяржаўны сцяг, пасля чаго публічна, у прысутнасці іншых людзей, парвалі палотнішча тканіны — «дадзенымі дзеяннямі яны праявілі сваё абразлівае і блюзнерскае стаўленне да дзяржаўнага сімвалу».
У выніку суд прызначыў Акаловічу абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады, а Костку — арышт на тры месяцы.
Чытаць па спасылцы

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Гродне затрымалі Кацярыну Шуст — з ёй выйшла беларускамоўнае «пакаяльнае відэа» Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхаркі Гродна Кацярыны Шуст. На «пакаяльным відэа» дзяўчына «прызнаецца» ў тым, што ў сваіх сацсетках распаўсюджвала…
Актывістку Кацярыну Шуст арыштавалі на 10 сутак
На волю яна павінна выйсці 26 сакавіка, піша @nebovkletku.
Нагадаем, дзяўчыну затрымалі 16 сакавікаа — на «пакаяльным відэа» Кацярына «прызнаецца» ў тым, што ў сваіх сацсетках распаўсюджвала «экстрэмісцкія» матэрыялы, а таксама нібыта прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

У Гомелі адбыліся масавыя затрыманні
Гаворка пра як найменей 8 чалавек. Сілавікі затрымлівалі людзей дома або на працы, піша @nashaniva.
На відэа, апублікаваным праўладнымі тэлеграм-каналамі, на тварах затрыманых відаць сляды збіцця.
Яны кажуць, што затрыманыя за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, каментары, абразы «прадстаўнікоў улады», заклікі да беспарадкаў.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

❗️«Хачу, каб вас адправілі на Украіну і там расхерачыла бомбай». Айцішніца распавяла пра здзекі ГУБАЗіКа
Супрацоўніцу ў IT-сферы Насцю затрымалі летам мінулага года за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Падставай стала фатаграфія з нядзельнага маршу на яе старонцы ў Instagram, скрыншот якой сілавікі зрабілі яшчэ пратэснай восенню, але прыйшлі па дзяўчыну толькі праз амаль два гады — перад тым, як яна збіралася ў Польшчу.
Насцю пасля 10 сутак на Акрэсціна выпусцілі да суда пад заклад, але ў выніку за ўдзел у адной акцыі пратэсту ёй прызначылі два гады «хіміі».
Дзяўчына распавяла «Вясне» пра здзекі ў ГУБАЗіКу, веганства на Акрэсціна і чаму яна вырашыла пакінуць Беларусь адразу пасля прысуду, хоць і не збіралася з'язджаць.
Чытаць па-беларуску | Читать на русском

На гэтым тыдні быў затрыманы Ігар Банцар – суд прызначыў яму 7 сутак адміністрацыйнага арышту
Ігар – грамадскі і палітычны дзеяч, член Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Неаднаразова ўдзельнічаў у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты.
Раней пры затрыманні Уладзіміра Пруднікава сілавікі паказалі скрыншот са спісам удзельнікаў чата «Актыў гародні» ў Facebook, у якім значыўся таксама Ігар, піша @Grodno_grab.
Ігар – грамадскі і палітычны дзеяч, член Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Неаднаразова ўдзельнічаў у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты.
Раней пры затрыманні Уладзіміра Пруднікава сілавікі паказалі скрыншот са спісам удзельнікаў чата «Актыў гародні» ў Facebook, у якім значыўся таксама Ігар, піша @Grodno_grab.
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
✊Як можна падтрымаць Дар'ю Лосік, асуджаную да 2 гадоў калоніі?
У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня агучылі прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.
Нядаўна палітзняволеную перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6. Апеляцыйную скаргу Дар'і разгледзяць 21 сакавіка.
Заклікаем падтрымаць яе да гэтага часу любым магчымым спосабам:
🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з ёй у калонію.
🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).
🔹Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💻 Напісаць анлайн

У Пружанах сёння адбыліся ператрусы
Па інфармацыі @viasna_brest, 18 сакавіка ў горадзе Пружаны прайшлі ператрусы як мінімум у 2 людзей. Падстава — нібыта абраза ў мясцовым тэлеграм-чаце міліцыянта яшчэ восенню 2021 года.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Па інфармацыі @viasna_brest, 18 сакавіка ў горадзе Пружаны прайшлі ператрусы як мінімум у 2 людзей. Падстава — нібыта абраза ў мясцовым тэлеграм-чаце міліцыянта яшчэ восенню 2021 года.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Бабруйску 18-гадовага Арцёма Бярозкіна
Маладога чалавека прымусілі прызнацца, што ён стварыў тры каналы ў тэлеграме, дзе нібыта размяшчаў «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама фотаздымкі ўкраінскіх вайскоўцаў з батальёна Азоў.
Таксама яму ставяць у віну створаны ў TikTok акаўнт, прысвечаны барацьбе Украіны супраць расейскай агрэсіі. Сярод іншага, сілавікі падазраюць, што малады чалавек хацеў уступіць у шэрагі ўкраінскай тэрытарыяльнай абароны, піша @MAYDAYMog.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Маладога чалавека прымусілі прызнацца, што ён стварыў тры каналы ў тэлеграме, дзе нібыта размяшчаў «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама фотаздымкі ўкраінскіх вайскоўцаў з батальёна Азоў.
Таксама яму ставяць у віну створаны ў TikTok акаўнт, прысвечаны барацьбе Украіны супраць расейскай агрэсіі. Сярод іншага, сілавікі падазраюць, што малады чалавек хацеў уступіць у шэрагі ўкраінскай тэрытарыяльнай абароны, піша @MAYDAYMog.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням
Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў і словы падтрымкі павінны атрымаць Чарніга Людміла, Ляжэнка Сяргей, Фралоў Аляксандр, Ксёнжык Руслан, Пальчэўскі Кірыл, Шарэнда-Панасюк Паліна, Шабалюк Міхаіл, Коршун Сяргей, Канцэвіч Сімон, Сокал Арцём, Макарэвіч Сяргей, Міронаў Аляксей, Ісакаў Арцём, Уснік Юрый, Рамановіч Людміла, Петушкоў Аляксандр, Пугач Аляксандр, Ляўчук Дзмітрый, Бялоў Уладзімір, Ракевіч Яўген, Чыхінскі Павел.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?